Фаўстына — адказ тым, хто шукае

Кананізацыйны абраз Сястры Фаўстыны

Кананізацыйны абраз
Сястры Фаўстыны

“На маім стале – абраз Езуса Міласэрнага. Некаторыя пытаюць: “чаму не павесіш яго на сцяне? Адказваю: павінен мець яго на вышыні вачэй, блізка ад сябе”.

 

Ксёндз Богдан Кулік,MSF рыхтаваў  дактарат у Грыгарыянскі  Ўніверсітэт у Рыме. За сталом праводзіў шмат часу. “Дзённік” Святой Фаўстыны прачытаў,  працуючы на парафіі, чакаючы тых, хто каецца, у канфесіянале.  Аўтарка  захапіла яго  глыбока…  На  пытанне, чым можа  ўразіць  Св. Фаўстына Кавальска сучасную моладзь, адказвае: “Сённяшні свет  вымагае ад людзей добрага выгляду, добрай адукацыі, заканчэння  мноства факультэтаў. Фаўстына гэтага не мела,  была простай дзяўчынай, яе сіла была ў тым, што  даверыла Езусу. У гэтым яе вялікасць, яе феномен і тое, што найважнейшае ў жыцці”.

 

Сіла  дабра
– Здаваў аднойчы цяжкі экзамен, – працягвае ксёндз. – Усхваляваны, чакаў  пад  аўдыторыяй, і разважаў.  Перад кожным экзаменам многа навукі, пасля хвілінка… і  многа  радасці. Сцвярджае, што так будзе і пасля нашай смерці, з прыняццем у другі свет, з адной толькі розніцай: да гэтага экзамена чалавек, нягледзячы ні на што, неяк падрыхтуецца і, можа, нават  будзе нервавацца, што  падрыхтаваўся замала, а да смерці ніколі не будзеш падрыхтаваны добра. Адзінае, на што можам разлічваць, –  гэта на Божую Міласэрнасць. Міласэрнасць – гэта такое “месца”, дзе можна схавацца.  Кс. Богдан тлумачыць: “Кожны чалавек ў сваім жыцці зрабіў нешта добрае ў адносінах да бліжняга, нягледзячы на тое, ці той  другі дасць яму што за гэта, заплаціць, ад-дзякуе ці не. Калі ўдалося мне такім быць  хоць раз, то  якім  ДОБРЫМ  з’яўляецца Бог! Ён  наогул  не глядзіць на  тое, што можам Яму даць, і на тым  заснаваная Яго Міласэрнасць”.

 

Лепшы штодня

Рэканструяваная кляштарная келля Сястры Фаўстыны ў Доме пілігрыма ў Лагеўніках

Рэканструяваная кляштарная келля Сястры Фаўстыны
ў Доме пілігрыма ў Лагеўніках

Лічба ўлюбёных у Фаўстыну, асабліва сярод моладзі,  павялічылася  пасля прагляду  экранізацыі рэжысёрам Ежы Лукашэвічам біяграфіі Святой.  Маладыя людзі  паглядзелі на яе не на як гістарычную асобу перадваеннага часу, але як на  кагосьці, хто жыве побач з намі.  Фаўстына мела  няпоўныя 20, калі ўступіла ў кляштар, і 33 – калі памерла.  Можа таму  моладзь і яе прыхільнікі прымаюць яе як сваю равесніцу.  Выканаўца галоўнай ролі  Дарота Сегда ў інтэрв’ю часопісу “W drodze” (Nr11/97) расказала: “Вырашыла сыграць Фаўстыну, ведаючы пра яе толькі столькі, што сапраўды, акрамя цэлага “багажу” святасці, была проста чароўнаю  асобаю.Фаўстына дае зразумець нам тое, што нават найбольшы грэшнік мае права на прабачэнне, калі аб гэтым просіць. У пэўным сэнсе для нас гэта вельмі выгадная пазіцыя, не вымагае  “разграшаць” нашага граху, але гэта  – прыемныя перспектывы, што заўсёды можна быць лепшым.  А лепшымі не становімся таму, – заўважае Дарота Сегда, –  бо здаецца, што ў нас яшчэ многа часу. Фаўстына гаварыла аб любові, міласэрнасці, радасці з кожнай хвіліны жыцця, аб задавальненні ад працы,  але таксама і аб знаходжанні нечага цэннага ў няшчасці, дапамозе ў ім іншаму чалавеку. Святая напамінала аб гэтым  сваім што-дзённым жыццём.

 

Божая сакратарка

 Хэлена Кавальска  ва ўзросце 18 гадоў

Хэлена Кавальска
ва ўзросце 18 гадоў

У санктуарый Божай Міласэрнасці ў Кракаве-Лагеўніках, побач з якім у капліцы св. Юзафа знаходзяцца рэліквіі Фаўстыны, прыбываюць тысячы пілігрымаў з усяго свету.
– Думаю, што Пан Бог даў  свету Фаўстыну ў астатні момант, пагэтаму штораз больш людзей адварочваюцца ад Яго, – гаворыць Тэрэса. – Чаму? На працягу многіх гадоў страшылі Панам Богам. Быў Ён той “суддзя справядлівы, які за дабро ўзнагароджвае, а за зло карае”, як чытаем у катэхізмавых праўдах веры.  Людзі хадзілі да касцёла, каб не мець граху, каб споўніць свой абавязак.  Эфекты такога разумення бачым сёння  няўзброеным вокам. Тое, што апусцелі касцёлы, не ёсць толькі вынікам секулярызацыі жыцця. Цяжка размаўляць з Кімсьці такім, хто толькі шукае нашых правінаў,  бачыць злыя паводзіны і  сведчыць.  І ў такі момант з’яўляецца таямніца Божай Міласэрнасці, з’яўляецца Бог, Які  чакае нас  з  распрасцёртымі рукамі. Не суровы, але любячы, бо ведае, што слабыя мы без Ягонай ласкі, Ягонага прабачэння, Міласэрнасці. Для аб’яўлення ўсяго гэтага выбірае простую дзяўчыну, якая не скончыла пачатковай школы і  ўсё законнае жыццё   жыла вопытам сясцёр  –  яны адукаваныя і багатыя.  Фаўстына, пра якую сёння гаворыцца як пра “сакратарку Езуса”, зачароўвае  даверам. Як жа па-трэбна любіць, каб так моцна давяраць! Гэта чарговая таям-ніца, а можа – нават вызыў нам.  

 

 Пакорна давяраючая

Сястра Фаўстына ў апошні год свайго зямнога жыцця

Сястра Фаўстына ў апошні год свайго зямнога жыцця

– Мая малодшая сястра ў 1995 годзе, праз два гады пасля беатыфікацыі Сястры Фаўстыны, – гаворыць Эліза,  – выбіраючы сваю патронку  падчас бежмавання, выбрала менавіта яе. Тое, што нас  разам падкупіла ў Фаўстыне, – гэта вялікая пакора і  давер, якія яна аддала  Найвышэйшаму. Асабліва зараз, калі быццё пакорным  становіцца проста немагчымым, бо іншыя гэта адразу выкарыстоўваюць.  А другая рэч, – працягвае Эліза, – гэта давер Богу. Якую вялікую перакананасць патрэбна мець, каб перадаць  аб’яўленні і ў той жа самы момант быць пры-знанаю  “шалёнаю”! І зноў Фаўстына  паказала  сваю  вялікасць: калі ў кожнага чалавека ёсць свая  місія да выканання ў жыцці, то яна сваю выканала дасканала.

 

  Любоў Вялікая
– Памятаю, гэта было падчас  экскурсіі  ў  Кракаў, – дзеліцца  Юстына, – у кніжным магазіне  купіла кніжку  пра Фаўстыну. Гэта  было  першым  спатканнем  з  тэматыкаю,  якая 15 гадоў пазней  рэвалюцыянізавала  свет.

Абраз Езуса Міласэрнага і труна з рэліквіямі Святой Фаўстыны ў Санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках

Абраз Езуса Міласэрнага і труна з рэліквіямі Святой Фаўстыны ў Санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках

Паходзім з сямей, у якіх была прыніжана  роля  бацькі. У маёй яго наогул не было  (пакінуў сям’ю, калі  я была яшчэ малая), а ў мужа  бацька  быў  дыктатарам – любіў  прызначаць кары. Не было ў нас  дыялогу,  забавы, пачуцця  бяспечнасці, асабліва гэтага  псіхічнага,  што  патрэбна  падрастаючай  моладзі. Пасля  такога  вопыту  адчуваеш  сябе  бракаваным. 

І  хоць  маеш  побач  з  сабою  блізкіх,  заўсёды  мусіш нешта  даказваць,  ладзіць з  самым сабою, гэта цяжка расказаць, бо цягне за сабою  цэлае жыццё.  І што  найгоршае –  цяжка даверыць іншаму, калі быў так  моцна  ашуканы  дарослымі.  Але  Бог  іншы, інакш  жыццё  не  мела б сэнсу!  Жыццё  ў  сужэнскім  саюзе, – дадае  Юстына, – будуем на  свядомасці,   што   найважнейшым  ёсць  пачуццё  бяспечнасці  і  прыняцця. Бо такі  ёсць  Бог  Міласэрны. Ён ніколі  не  адкіне,  не  адвернецца. І з  гэтага  вы-плывае   штодзённая  вернасць абавязкам, дапамога  іншаму, час  на  малітву, бо  хіба  ж  можна іначай – ва ўсведамленні  такой  Вялікай  Любові.

Кожны чалавек па-своему перажывае  спатканне  са  Святой   Фаўстынай  і  не  застаецца да  яе абыякавым, раўнадушным.  Адных   прываблівае   перакананасць,  другіх – давер, якім абдарыла Езуса, іншыя  з жыцця  Святой  зразумелі, што  Бог ёсць  Міласэрны  Айцец.  Айцец,  Які, ведаючы нашую недасканаласць,  заўсёды пачуе, калі да Яго   звяртаемся:   “Пане,   змілуйся…”  С.  Фаўстына з’яўляецца адказам, які  ўдзяліў нам Бог  і  якога  не  раз  дамагаемся ў страху,  каб не  выбраць   ня-правільную  дарогу.

 

 Аляксандр Запаточны
                     (Nadzieja I Zycie Nr 45/2007)


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий