Ішоў да святла і да людзей

  2 красавіка 2005 года  адышоў да Госпада Папа Рымскі святы Ян Павел II. Яго фатографам, чые ўспаміны змяшчаем ніжэй, быў Артуро Мары. Дарэчы, Артуро Мары  быў фатографам шасці Папаў Рымскіх. Пачынаючы з сакавіка 1956 года, фатаграфаваў Пія ХII, бл. Яна ХХIII,  Паўла VI, Яна Паўла I, бл. Яна Паўла II і Вэнэдыкта ХVI. Падчас панты-фікату Яна Паўла II зрабіў  каля  шасці мільёнаў здымкаў.

 

 

Ян Павел II адкрыты на іншага чалавекаf-str-28
Успамінаючы свае гады, якія правёў каля боку Папы, Артуро Мары зазначае, што  “любоў Яна Паўла II да другога чалавека была незвычайнай, а разам з тым  вельмі звычайнай”. “Быў чалавекам дыялогу і мог змяняць лю-дзей.Незвычайнай была дружба  Яна Паўла II з Прэзідэнтам Італіі Сандро  Перціні, які быў, дарэчы, неверуючым. Памятаю, што падчас аднаго са спатканняў  з Папам  Прэзідэнт Перціні расплакаўся  і сказаў: “Мая мама з неба бачыць, што я, неверуючы, ерэтык, размаўляю зараз з маім сябрам Папам”.Так Яну Паўлу II удавалася змяняць людзей. Так вельмі ўдавалася адкрывацца на  другога чалавека.  Калі Прэзідэнт Перціні паміраў, то жадаў, каб аб гэтым паведамілі Яну Паўлу II. Канешне, жонка Прэзідэнта не хацела, каб пусцілі Папу ў шпіталь. Тады ён сеў у крэсла насупраць шпітальных дзвярэй, адмаўляючы Ружанец. Пасля малітвы сказаў: “Мой прыяцель ужо ў раі”. Такім быў Ян Павел II”.

 

Ян Павел II – чалавек малітвы   
“Ян Павел II сваё жыццё пры-свяціў Богу. Яго жыццё было ма-літвай. Марыя, якой сказаў  “Totus Tuus”, двойчы  захавала  яго жыццё. Ведаў, што малітва ў жыцці святара з’яўляецца чымсьці найважнейшым. Гэта быў чалавек вялікай малітвы. Заўсёды, асабліва перад  цяжкімі спатканнямі, многа маліўся. Ян Павел II быў не толькі Папам, але  перадусім святаром. Ён любіў усіх святароў, цаніў іх працу, іх адданасць другому чалавеку”. Фатограф бл. Яна Паўла II успамінае, што пакліканне Караля Вайтылы нарадзілася ў цярпенні, у цяжкім часе  II Сусветнай вайны”.
“Пакліканне, народжанае ў оптыцы цярпення і глыбокай веры, у пастаянным кантакце з Богам у малітве, было яго сілай. Як чалавек пакорны,  чалавек малітвы і глыбокай веры, як святар ішоў да святла і да людзей. Заўсёды абараняў  справы міру, правы чалавека і людскую годнасць. З малітвы чэрпаў адвагу і сілы”, – дадае Артуро Мары.
Папскі фатограф прыпамінае, якое вялікае значэнне  ў жыцці  Яна Паўла II мелі малітва, пакора, любоў да  іншага чалавека, а  таксама цярпенне, крыж. “Гэта крыж Хрыстуса быў для яго пунктам адліку. У ім шукаў сілу. Яго жыццё ўпісалася у таямніцу крыжа”, – гаворыць Мары.
“Яго жыццё было святое. Памятаю спатканне Яна Паўла II, пад канец яго пантыфікату, у рымскім педыятрычным шпіталі “Bambino Gesu” (“Дзіцятка Езус”). Калі знаходзіўся  ў зале для моцна хворых дзяцей, то ў пэўны момант адна з мамаў, плачучы, падбегла да  Свяцейшага Айца, палажыла яму на калені сваё хворае дзіця, пракрычала: “Яно павінна жыць!”. І выбегла з залы.  Свяцейшы Айцец пачаў калыхаць плачучае дзіця. Неўзабаве паклікалі маці. Укленчыла каля Свяцейшага Айца, і некалькі хвілін яны трывалі ў супольнай малітве. Потым маці ўстала і, супакоеная, сказала: “Маё дзіця будзе жыць, калі гэты чалавек будзе на алтарах”.  Дзіця было выпісана са шпіталя ў дзень беатыфікацыі Яна Паўла II”, – апавядаў узрушаны  Артуро Мары.

 

Ян Павел II – Папа-пілігрым
Фатограф успамінае менавіта падарожжа  Яна Паўла II у Афрыку і яго адведзіны ў шпіталі ў Заіры. “Свяцейшы Айцец падчас  адведзінаў браў на рукі дзяцей, хворых на СНІД. Цалаваў далоні тых цяжка хворых  людзей і дзякаваў Богу за спатканне з імі, – успамінае Мары. “Кожная, нават найкарацейшая пілігрымка, магла быць цяжкай. Ян Павел II падчас сваіх  пілігрымак вырашаў  цяжкія справы, заўсёды бараніў годнасць чалавека, сям’і, не забываўся пра бедных.  Размовы з лідэрамі свету таксама былі цяжкімі.  У такія моманты чуў словы  Яна Паўла II: “Божа, дадай мне сіл”, – падкрэсліваў Артуро Мары.
“Да  аднаго з афрыканскіх  лідэраў, які праследаваў свой народ, не баяўся  звярнуцца з гострымі словамі: “Ты, злачынца, памятай, што прыйдзе суд”, – успамінаў Мары.
“Часам падарожжы былі вельмі цяжкімі. Цудоўнымі былі пілігрымкі ў Польшчу. Сёння Польшча ўжо іншая,  таксама дзякуючы  Яну Паўлу II”, – завяршае Мары.

 

Ян Павел II і Ясная Гара
“Гэтае месца, Ясная Гара, было асабліва прывабным для Яна Паўла II”, – успамінае  Артуро Мары. “У маёй памяці ўсплываюць усе тыя моманты, калі былі са Свяцейшым Айцом у час пілігрымак. Навучыўся ад Яна Паўла II любові да гэтага месца. Але перадусім  быццё побач з такім чалавекам,  назіранне за  яго жыццём вельмі многае змянілі ў маім жыцці. Прыглядаўся да чалавека  велізарнай пакоры,  велізарнай павагі да іншага чалавека, і, калі тут маліўся, перад гэтым абразам, быў бачны іншы яго твар. Гэтае месца папросту рабіла Яна Паўла II яшчэ болей з’яднаным з асобай, да якой ён маліўся, – з Маці Божай, і ён станавіўся іншым. Гэта і мяне пераконвала ў асаблівым цудоўным значэнні гэтага месца.  Памятаю моманты, калі  Ян Павел II уначы прыходзіў у капліцу, каб пабыць аднаму перад абліччам сваёй Маці. Для мяне гэта таксама важнае сведчанне, што  тое месца мае  важнае значэнне”.

 

 
Ян Павел II  і перамены ў Еўропе і  свеце  
Фатограф Яна Паўла II расказвае менавіта аб пераменах, якія адбыліся  ў Еўропе падчас панты-фікату Папы паляка. “Вельмі важнымі і значнымі для сітуацыі ў Еўропе былі сустрэчы Яна Паўла II з Міхаілам Гарбачовым. Гэта ад тых спатканняў залежаў лёс Еўропы”, – гаворыць Мары.
Артуро Мары ўспамінае таксама драматычныя хвіліны пантыфікату Яна Паўла II, такія, як замах  на плошчы св. Пятра ў 1981 г., цяжкія – з палітычнага пункту гле-джання – пілігрымкі, як у Нікарагуа, Сараева. “Быў чалавекам адважным, чалавекам даверу. Абараняла яго Маці Божая. А ўсё аб’явілася  13 мая 1981 года на плошчы  св. Пятра.  Калі я адведаў яго пасля замаху ў шпіталі, сказаў мне: “Жывём, Артуро, Марыя нас захавала”, – падкрэсліў Мары.
“Вельмі цяжкімі былі хвіліны  пасля замаху на плошчы св. Пятра і пасля другога замаху ў Фа-ціме. Ян Павел II ніколі, аднак, не баяўся, ішоў да людзей. Болей баяліся мы, яго блізкае акружэнне”, – дадае сведка  вялікага пантыфікату.

 

Ян Павел II і дзеці  і моладзь
“Сілаю пантыфікату Яна Паўла II была моладзь. Любоў да маладых была стылем яго жыцця.  Хацеў, каб маладыя жылі годна і ў згодзе з праўдай”, – падкрэсліваў фатограф.
“Усё, што зрабіў Ян Павел II”, – пачыналася з пакоры.  Ён меў глыбокую веру.  Са словамі Евангелля даваў сілу маладым людзям”, – адзначыў  Мары.

 

Апошнія хвіліны з Янам Паўлам IIf-str-29
Узрушаны фатограф Яна Паўла II апавядае пра сваё апошняе спатканне з Папам, за восем гадзін да яго смерці. “Схапіў мяне за руку, з усмехам, і вельмі далікатным голасам сказаў: “Артуро, дзякую! – успамінаў Мары.
“Быў блізка Святога ўжо пры жыцці. Я чалавек веруючы, шаную правілы Касцёла, але асабіста для мяне  чаканне на працягу некалькі гадоў на вынясенне Яна Паўла II на алтар  нічога не змяніла, для мяне ён быў святы яшчэ ў жыцці”, – сказаў. “Не адчуваю якойсьці адсутнасці Яна Паўла II, ён заўсёды са мною, на працягу дня, калі працуе або моліцца”.
“Заўсёды адчуваю яго за сваімі  плячыма, у вушах звініць яго голас: “Артуро, Артуро”. Гаворачы пра сваю працу, падкрэслівае, што здымкі, якія зрабіў, дакументуюць пантыфікат  Папы паляка.  “Хацеў перадусім пераказаць свету незвычайную пакору, цярпенне, але таксама  чалавечнасць Яна Паўла II. Сваім жыццём ён напісаў Энцык-ліку аб цярпенні. Заўсёды таксама хацеў міру для ўсяго свету. Бараніў годнасць кожнага чалавека, звяртаў увагу на яго  правы,  на рэлі-гійную  свабоду. Для яго важны быў кожны чалавек”, – гаворыць Мары.

 

 Божэна ШТАЙНЕР
 (“Niedzielа”, 17/2014, стар. 28-29).   


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий