Найбліжэйшыя Папы Вайтыла

Пастырскі год, прысвечаны святому Яну Паўлу II, завершаны, але чытачы папрасілі расказаць пра людзей, якія акружалі, абслугоўвалі, суправаджалі гэтую яскравую асобу ў падарожжах і пілігрымках, словам, пра  яго самых блізкіх калег і сяброў.

 

 

На шчасце, у распараджэнні нашай рэдакцыі аказалася Калекцыя часопісаў пра Папу Вайтыла, якая выходзіла ў розныя часы і якую перадала нам жанчына з Варшавы. Артыкулы з Калекцыі і прапануюцца вашай увазе.

 

 

 

Біскуп Станіслаў Дзівіш

 

 

Ад той хвіліны, калі, пасля канклаву застаўся папскім сакратаром, амаль не адступае  ад Яна Паўла II.  Кожны дзень удзельнічае ў яго працах, аўдыенцыях і пілігрымках ў Італіі і за межамі. Знаходзіўся побач з Папам  у найболей драматычных для яго хвілінах – замаху на яго жыццё 13 мая 1981 года, чуваў пры хворым Яне Паўле II падчас яго многакратных знаходжанняў  у паліклініцы імя  Агастына Джэмэлі.

Ад той хвіліны, калі, пасля канклаву застаўся папскім сакратаром, амаль не адступае ад Яна Паўла II. Кожны дзень удзельнічае ў яго працах, аўдыенцыях і пілігрымках ў Італіі і за межамі. Знаходзіўся побач з Папам у найболей драматычных для яго хвілінах – замаху на яго жыццё 13 мая 1981 года, чуваў пры хворым Яне Паўле II падчас яго многакратных знаходжанняў у паліклініцы імя Агастына Джэмэлі.

“Стасю Дзівіш, ці ты не дзівішся?” – павінен быў сказаць Ян Павел II  свайму сакратару ксяндзу Дзівішу пасля выбараў на Папу.

Біскуп Дзівіш, вядомы ў Рыме як Дон Станіславо, – адна з найважнейшых і найбольш уплывовых постацей у Ватыкане. Належыць да эксклюзіўнага шэрагу сямі асобаў, якія маюць права  пацверджання  аўтэнтычнасці  подпісаў Папы.

Выконвае функцыю, якая падчас пантыфікатаў Яна XXIII  і Паўла VI, з погляду адкрытасці папства на свет, набыла значэнне і прэстыж.  Папскія сакратары  ксяндзы  Лорыс Каповілла і Ларэта Паскуале  Мацхі былі вялікімі і значнымі асобамі, аднак ні адзін з іх  – у адрозненне ад Станіслава Дзівіша – не сталі біскупамі падчас выканання сваіх функцый. Годнасць біскупа Каповілла атрымаў праз чатыры гады пасля смерці  Яна XXIII, а Мацхі – праз дзесяць гадоў пасля смерці Паўла VI.

Біскуп Дзівіш   карыстаецца вялікім даверам Папы. Пануе меркаванне, што разумее яго “з паўслова”. Напэўна, дапамагае ім той факт, што абодва горцы па паходжанню, а таксама тое, што супрацоўнічаюць разам болей за 30 гадоў. Інсайдары  нават сцвярджаюць, што біскуп Дзівіш аказвае сур’ёзны ўплыў на рашэнні Яна Паўла II.  Супрацоўнік Караля Вайтылы з кракаўскага перыяду біскуп Тадэвуш  Перонэк рашуча гэтаму пярэчыць. “Біскуп Дзівіш прабывае найбліжэй да Папы і можа ў яго прысутнасці выражаць свае меркаванні, але ўсе важныя рашэнні Святы Айцец прымае сам”, – падкрэслівае ён. Недарэчнасцю лічыць ён таксама прыпісванне сакратару Папы ўплыву на прызначэнні біскупамі. “Гэта плёткі; працэс, звязаны  з намінацыямі, адбываецца па-за біскупам Дзівішам.  Апостальскі нунцый дадзенага краю прадстаўляе трох кандыдатаў  ў ватыканскую Кангрэгацыю па справах біскупаў, а Святы Айцец выбірае з іх аднаго”, – тлумачыць біскуп Перонэк.

 

Добразычлівы энтузіяст

Неахвотна гаворыць пра сябе. Стрыманы і дакладны ў адносінах да Папы. Нікому не дае  інтэрв’ю, і пануе адчуванне, што з’яўляецца апошняй асобай, з боку якой магла б пракрасціся якая-небудзь уцечка на тэму акружэння Папы і яго асобы.

Неахвотна гаворыць пра сябе. Стрыманы і дакладны ў адносінах да Папы. Нікому не дае інтэрв’ю, і пануе адчуванне, што з’яўляецца апошняй асобай, з боку якой магла б пракрасціся якая-небудзь уцечка на тэму акружэння Папы і яго асобы.

Дон Станіславо – адзін з самых занятых людзей у Ватыкане. Штодзённа прымае пошту,  масу тэлефонных  або асабістых просьбаў  аб аўдыенцыях, аб дапамозе і ўмяшальніцтве Папы  ў розныя справы, нават асвячэнні ружанцаў або абразоў, прывезеных пілігрымамі з розных куткоў свету. Вымагае гэта анёльскай цярплівасці, тым больш, што сярод тых, хто зацікаўлены, не бракуе дакучлівых і дзівакоў.  Біскуп Перонэк лічыць, што Станіслаў Дзівіш нават залішне добразыч-лівы, лёгка заражаецца энтузіязмам іншых, што, асабліва напачатку яго сакратарства у Папы, наводзіла яго на рызыку. “Сярод прэтэндуючых на аўдыенцыю Папы, здаралася, сустракаліся і такія, хто рабіў гэта з чыстага інтарэсу. Былі выпадкі выкарыстання  здымкаў са Святым Айцом у гандлёвых мэтах, неадпаведных мэтам Касцёла”, – гаворыць біскуп Перонэк.

Кракаўскіх ксяндзоў прасілі ахарактарызаваць біскупа Дзівіша, і пачалі яны з гісторыі, якая прыключылася з адным духоўнікам французам, які працаваў на Блізкім Усходзе. Той святар, апынуўшыся ў Рыме, у прысутнасці  яшчэ (на той час) пралата Дзівіша, прызнаўся, што марыць  аб цэлебраванні  святой Імшы з Папам. Ксёндз Дзівіш муркнуў сабе пад нос: “Па-глядзім”. Але француз палічыў, што гэта нерэальна. Вечарам, калі ён вярнуўся ў гатэль, застаў паведамленне ад пралата Дзівіша (які задаў сабе нямала цяжкасцей, каб знайсці яго) аб тым, што ў аўторак, а шостай раніцы, па-вінен быць пры  Спіжовай Браме або пры ўваходзе ў Апостальскі Палац, дзе яго будуць чакаць. Ксёндз, не верачы свайму шчасцю, пазваніў да пралата Дзівіша і, упэўніўшыся, што гэта праўда, пачаў яго ласкава дзякаваць, на што той адказаў: “Але гэта не я, а  Святы Айцец  запрасіў ксяндза да канцэлебрацыі”.

 

Імяніны на Скалцы

Велізарнае павышэнне  з сакратара Кракаўскай мітраполіі на сакратара  Папы Рымскага  не змяніла  Станіслава Дзівіша. “Мне моцна падабаецца і высока цаню тое, што, як і Святы Айцец, так і біскуп Дзівіш, у адносінах з людзьмі, якіх ведалі яшчэ з кракаўскіх часоў, вядуць сябе так, быццам нічога не змянілася”, – гаворыць біскуп Перонэк.

Папскі сакратар не ўхіляецца ад  стварэння жартаў.  Калісьці, у 80-я гады, прыехаў у Кракаў  на ўрачыстасць, прысвечаную святому Станіславу. З фурты Кракаўскай курыі пазваніў з віншаваннямі да ксяндза Станіслава Малысяка, які ў гэтым самым будынку, на другім паверсе, ладзіў імяніны. Праз хвіліну ўвайшоў да здзіўленых гасцей і імянінніка і паклаў на стол прывезеную з Рыму шынку пармэнскую. “Ці каму яшчэ з папскіх сакратароў прыйшло б да галавы зрабіць такое?”, – смяецца  біскуп Перонэк.

 

 На Скалку і ў Татры

Біскуп Дзівіш найменей раз у год прыязджае прыватна ў Польшчу, найчасцей у свае імяніны, на ўрачыстасць Св. Ста-ніслава і тады ўдзельнічае ў працэсіях з рэліквіямі святога  з Вавелю на Скалку. Пры аказіі  наведвае родную Рабу-Выжну, а святую Імшу цэлебруе ў тамашняй капліцы сясцёр-назарэтанак. Часам пакліча каго-небудзь з калег-ксяндзоў і ідуць у Татры.

Аднойчы, па дарозе на Чырвоныя  Вярхі пазналі яго турысты. “О, і ксёндз тут?” – здзівіліся яны. “А што, ксяндзу нельга падняцца ў горы?”, – адрэзаў сакратар Папы.  Але турысты без цяжкасцей угаварылі яго на здымак разам.


  Голуб і Гевонт

Нарадзіўся ў Рабе-Выжне каля Рабкі 27 красавіка 1939 года пятым  з семярых дзяцей чыгуначніка Станіслава Дзівіша і Зофіі з дому Беларчык. Меў сем гадоў, калі бацька яго загінуў ў няшчасным выпадку на чыгунцы. Атэстат сталасці ў 1957 годзе падаў у агульнаадукацыйную гімназію ў Новым Таргу, а святарскае пасвечанне атрымаў  23 чэрвеня 1963 года у катэдры на Вавелю з рук біскупа  Вайтылы.  У 1963-1965 гг. быў вікарыем у парафіі Перамянення Пана ў Макаве Падхаланскім. У кастрычніку 1966 года  арцыбіскуп Вайтыла прызначыў яго сваім капеланам, і гэтыя функцыі ён выконваў да моманту выбараў кракаўскага мітрапаліта на Папу.  Ужо як сакратар Папы ў 1981 годзе абараніў у Кракаве доктарскую дысертацыю з галіны тэалогіі (пра Св. Станіслава).

7 студзеня 1998 года  Ян Павел II менаваў яго біскупам і 19 сакавіка таго ж года  асабіста ўдзяліў яму біскупскае пасвечанне. Пры гэтым Папа сказаў: “Ад пачатку майго пантыфікату  верна стаіш каля майго боку як сакратар, раздзяляючы працу і радасць, неспакой і надзеі, звязаныя з паслугаю Пятра. Зараз з радасцю кланяюся Святому Духу, каб праз мае рукі ўдзяліў табе  біскупскую сакру”.

Разам з намінацыяй біскупа  Станіслаў Дзівіш застаўся менаваны  так званым Дапаможным прэфектам Дому Папскага.

Домам Папскім называецца супольнасць устаноў, таксама асоб, як духоўных, так і свецкіх, якія з погляду на сваю годнасць або выкананне  функцый акружаюць асобу Папы – галавы Паўсюднага Касцёла і кіраўніка Дзяржавы Ватыкан. Членамі  Дому Папскага з’яўляюцца ўсе кардыналы, кіраўнікі папскіх радаў і сакратары кангрэгацый, а таксама патрыярхі,  арцыбіскупы і біскупы, адзначаныя годнасцю “асістэнты апостальскіх парогаў”.

Прэфектура Дому Папскага клапоціцца пра дысцыпліну і парадак у папскай сядзібе, а таксама ў залах, дзе Папа праводзіць аўдыенцыі.  Прэфект або яго намеснік прысутнічае падчас выступленняў Папы ў Апостальскім Палацы або ў іншым месцы. Заданнем прэфектуры з’яўляецца  арганізацыя ўрачыстых аўдыенцый, якія Папа ўдзяляе кіраўнікам дзяржаў, прадстаўнікам урадаў, паслам. У кампетэнцыю прэфектуры  ўваходзіць падрыхтоўка папскіх візітаў на тэрыторыі Рыму і Італіі.

Герб біскупа Дзівіша  прадстаўляе голуба, сімвалізуючага Святога Духа, шасціканцовую зорку, а таксама і відок Гевонту з крыжам. Яго біскупскім  дэвізам ёсць заклік: “Sursum corda” (Угору сэрцы).


  Дзівіш з дошкай для Папы

Апавядаюць, што першую ноч з 16 на 17 кастрычніка 1978 года новыя жыльцы правялі ў нетыповых умовах. Пасля таго, як кардыналы разышліся, Папа  і яго сакратар засталіся ў велізарных апартаментах. Паколькі вячэра не была прыгатавана, дасталі з халадзільніка, што там было, і прыгатавалі скромны пасілак. Ян Павел II пракаменціраваў тыповым для яго спосабам: “Зусім як на вакацыях у Польшчы”.

Апавядаюць таксама, што на другі дзень Папа паскардзіўся, што дрэнна спаў, бо ложак быў  занадта мяккі. Тады  ксёндз Дзівіш  падлажыў пад матрац папскага ложка доўгую дошку. “О,  цяпер значна лепей”, – пракаменціраваў  Ян Павел II.

 

 

(Калекцыя. Кніга VI. Найбліжэйшыя Караля Вайтыла, раздзел  1).


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий