Найбліжэйшыя Папы Вайтыла

Пастырскі год, прысвечаны святому Яну Паўлу II, завершаны, але чытачы папрасілі расказаць пра людзей, якія акружалі, абслугоўвалі, суправаджалі гэтую яскравую асобу ў падарожжах і пілігрымках, словам, пра  яго самых блізкіх калег і сяброў.

 

На шчасце, у распараджэнні нашай рэдакцыі аказалася Калекцыя часопісаў пра Папу Вайтыла, якая выходзіла ў розныя часы і якую перадала нам жанчына з Варшавы. Артыкулы з Калекцыі і прапануюцца вашай увазе.

 

 

Стэфан кардынал Вышыньскі

Прымас Польскі

 

Арцыбіскуп з канца спіска

Кардынал Стэфан Вышыньскі  са сваім бацькам  Станіславам у Каманчы (1956 г.)

Кардынал Стэфан Вышыньскі са сваім бацькам Станіславам у Каманчы (1956 г.)

На пачатку 1963 года перад польскім Касцёлам  стаяла задача прызначэння арцыбіскупа Кракаўскай архідыяцэзіі на месца памерлага некалькі месяцаў назад  біскупа Базяка. Абавязкі біскупа выконваў Вайтыла  як вікарый капітулы.

Намінацыя, аднак, залежала не толькі ад Кракаўскай курыі і Прымаса  Вышыньскага ці Апостальскай Сталіцы, але і ад улад камуністычных. Згодна з абавязковай працэдурай,  прымас павінен быў прадставіць уладам трох кандыдатаў, а пасля зацвярджэння аднаго з іх  – пераслаць яго прозвішча ў Ватыкан.

Насуперак бацькоўска-сыноўскім адносінам, якія  знешне злучалі  Вышыньскага і Вайтылу, большасць тых, хто блізка іх ведаў, сцвярджалі, што Прымас не  жадаў сабе Вайтылу на пасадзе арцыбіскупа  Кракава. Баяўся, што  Вайтыла як арцыбіскуп не будзе такі “эластычны” адносна ўлады, як ён сам. А сам Вайтыла нястомна паўтараў, што  “мяне палітыка не цікавіць” і што яе належыць пакінуць “дзеячам свецкім і Прымасу Вышыньскаму”.

Прымас па чарзе пасылаў  кандыдатуры, а  ўлады па чарзе іх адкідвалі.  Напрыканцы прапанаваў Вайтылу. І, на яго здзіўленне, улады без малейшых  праблемаў прынялі гэтую кандыдатуру.

 

Не прабачым

  Кардынал Стэфан Вышыньскі  ў Каманчы – астатнім месцы свайго зняволення.

Кардынал Стэфан Вышыньскі ў Каманчы – астатнім месцы свайго зняволення.

Пазнейшыя месяцы  мінаюць для Прымаса ў сутычках  з уладай, якая абвастрыла атакі на Касцёл. Пачаўся прызыў клерыкаў у войска, прадстаўнікі ўлады пачалі наведванне катэхетычных пунктаў пры сакральных аб’ектах.

   У маі 1964 года  Прымас запрашае  Папу Паўла VI на  Ясную Гару  у сувязі з урачыстасцю 1000-годдзя хросту Польшчы. Аднак перш чым надыйдзе тая дата, нарасце канфлікт на лініі дзяржава – Касцёл, які дасягне свайго апагею пад канец 1965 года, калі  польскія  біскупы накіруюць нямецкім біскупам славуты ліст са словамі: “Прабачаем і просім аб прабачэнні”. У адплату камуністы распачынаюць цкаванне біскупаў пад лозунгам: “Не забудзем і не прабачым”. 

 

Прымас без пашпарта

У адплату за гэты заклік Прымас атрымлівае адмову пашпарта на выезд у Рым, а крыху пазней старшыня савета дзяржавы Эдвард Охаб інфармуе епіскапат, што Папа Павел VI не атрымае згоду  на прыезд у Польшчу. Гэта гаворыць аб тым, што грамадскае меркаванне ў краі, раней моцна падзеленае  ў сувязі з пісьмом да нямецкіх біскупаў, выступае на баку Вышыньскага.

Ксёндз Прымас у Хошчуўцы, 1969 год.

Ксёндз Прымас у Хошчуўцы, 1969 год.

Тым часам атакі камуністаў на Касцёл узмацняюцца і Прымас не атрымоўвае пашпарт  на Сінод біскупаў у Рыме. Салідарны з ім Вайтыла, таксама член Сіноду, адмовіўся ад паездкі і ў Рым накіраваўся месяц пазней, калі  Павел VI  павысіў яго да кардынальскай годнасці.

 

Сакавік, снежань, КАП

Пасля надыходзіць  сакавік 68 года з дэманстрацыямі  студэнтаў, пратэстуючых  супраць  зняцця з дошак  Народнага Тэатра ў Варшаве “Дзядоў” Міцкевіча, а ў жніўні –  ваенная інтэрвенцыя сіл Варшаўскага Дагавору ў Чэхаславакію.

Крывавыя здарэнні на Ўзбярэжжы  ў студзені 1970 года  справацыравалі Прымаса да звароту аб спакоі і затрыманні крывапраліцця: “Калі людзі церпяць і заліваюцца крывёю, Касцёл спяшаецца ім на дапамогу, не кіруецца якімі-небудзь матывамі палітычнымі. Кіруе намі адзіна любоў Хрыста і хрысціянская салідарнасць”.

Ксёндз Прымас у Бахлядуўцы (1973 г.) з біскупам Вайтыла.

Ксёндз Прымас у Бахлядуўцы (1973 г.) з біскупам Вайтыла.

Новая каманда камуністаў пад кіраўніцтвам Эдварда Герэка паступова даводзіць  да нармалізацыі адносінаў  з Касцёлам. Зноў выдаюцца згоды на сакральнае будаўніцтва, што для епіскапату з’яўляецца найважнейшай справай.

Аднак год ад году  палітычная і грамадская сітуацыя  ў Польшчы  пагаршаецца ў Радоме і Урсусе.  У чэрвені 1976 г. дайходзіць да пратэстаў працоўных супраць павышэння цэн на харчаванне. Касцёл пад кіраўніцтвам  Прымаса прызывае да захавання спакою, але  адначасова націскае на ўлады, каб не каралі пратэстуючых. Герэк адмяняе павышэнне цэн, але адначасова нараджаюцца нежаданыя для ўладаў  «дзеці» – першая яўна апазіцыйная арганізацыя Камітэт Аховы Працаўнікоў – саюз працаўнікоў і інтэлігенцыі. КАП супрацоўнічае таксама з Клубамі  каталіцкай інтэлігенцыі, звязваючы “сучасны Касцёл польскі” з левымі інтэлектуаламі.

 

У цяні Папы

У студзені 1978  Прымас прамаўляе ў Варшаўскай катэдры  казанне, у якім прадстаўляе тры галоўныя грамадскія запыты: наданне Касцёлу публічна-прававога статусу, доступ да сродкаў масавай інфармацыі, а таксама згоду на стварэнне свецкіх каталіцкіх арганізацый.

А потым  прыходзіць восень 1978 г. і другі запар канклаў.  Два польскіх кардынала накіроўваюцца ў Ватыкан…

Вышыньскі кажа прыяцелям, што, калі б да такой сітуацыі дайшло, то ён быў бы “відавочным” кандыдатам. На самой справе  разумее, аднак, што Папай на гэты раз павінен стаць італьянец. Калі, нягледзячы на гэта, што раз болей  галасоў пачынае атрымліваць кандыдатура  Вайтылы, Вышыньскі, трымаючы на плячах разарванага ваганнямі малодшага кардынала, гаворыць: “Калі цябе выбяруць, мусіш прыняць. Дзеля Польшчы”.

Казанне ў Варшаўскай катэдры 6 студзеня 1977 года.

Казанне ў Варшаўскай катэдры 6 студзеня 1977 года.

Сваю вялікую павагу да Прымаса Папа  выказаў  ужо ў першы дзень пантыфікату. Калі 77-гадовы Вышыньскі хацеў укленчыць і ўзяць пад калені намесніка Хрыста, Папа ўстаў са свайго трону. Хвіліну стаялі, моцна прыціснуўшыся, два самыя выбітныя  мужы  польскага Касцёла.

Пілігрымка ў Айчыну, якая адбываецца  ўжо ў наступным годзе,  становіцца трыумфальным паходам Папы, і таксама трыумфам Прымаса. Святы Айцец  паўтарае душпастырскую праграму, якую на працягу часу  рэалізоўваў  разам  з Прымасам. Скіроўвае да Шлюбаў Яснагорскіх, да Вялікай Навэнны 1000-годдзя і Міленіуму  хросту Польшчы. Трымаецца  таксама марыйнага характару  праграмы польскага Касцёла і аб’яўляе, што будзе старацца аддаць свет і Касцёл Паўсюдны ў апеку Маці Божай. 

 

Жнівеньскі экзамен

Годам  пазней выбухнуў  пратэст прыбярэжных караблебудаўнікоў. Герэк, напалоханы сітуацыяй, папрасіў Вышыньскага аб аўдыенцыі. Размова ішла на працягу чатырох гадзін.  “Даведаўся, што каб дамовіцца з пратэстуючымі, па-трэбна дапамога Касцёла, таму што далейшае яго знаходжанне на абочыне пагражала непрадказальнымі наступствамі для краю”, – успамінаў Герэк.

Праўдападобна, што ў выніку  той размовы 26 жніўня, у дзень свята Каралевы Польшчы, Прымас прамовіў  казанне, у якім прызваў  да “сталасці народнай і абывацельскай”, прапануючы, каб, нягледзячы на памылкі з абодвух бакоў,  працаўнікі  вярнуліся на працу. Перасцерагаў таксама, што працяглыя забастоўкі  пагражаюць  будучыні народа.

Казанне  выклікала абурэнне пратэстуючых. Большасць разумела,  што Прымас, прагнучы любою цаною утрымаць спакой у краіне, пайшоў на занадта вялікія ўступкі ў адносінах да рэжыму.

У сувязі са зваротам Прымаса дыстанцыраваўся таксама епіскапат, які падкрэсліў, што ўлады ў пераказе тэлевізійным “сказілі сэнс” казання  Прымаса і выдаў камунікат, у якім сцвярджаў,  што права стварэння незалежных прафесійных саюзаў  ёсць канчатковаю умоваю  для грамадскага спакою. Тэд Шульц, біёграф Яна Паўла II, сцвярджаў, што  “Папа быў .у жаху ад выступлення Прымаса… «.

 

“Прымас Тысячагоддзя”

Май 1981 года стаў трагічным момантам у жыцці Касцёла. 13 мая адбыўся замах на Папу. На наступны дзень у Варшаве  быў агучаны камунікат, які інфармаваў, што стан здароўя Прымаса пагоршыўся. У краі адбываюцца святыя Імшы ў інтэнцыях здароўя Айца Святога і Прымаса Польшчы.

Папе, сілы якога прыбаўляліся з дня на дзень, пра хваробу Прымаса паведамілі 24 мая.  Адразу  ён патэлефанаваў  у рэзідэнцыю Прымаса, аднак провад  тэлефона аказаўся закароткім, каб дасягнуць ложка паміраючага. На наступны дзень Папа пазваніў зноў, і ўжо тады – абое ў ложках – адбылася развітальная размова.

Стан здароўя  Прымаса пагаршаўся. Кансіліум пацвердзіў рак страўніка і лімфатычнай сістэмы. Прымас памёр 28 мая, за два месяцы да свайго 80-годдзя. У Рыме, у касцёле  Санта Марыя ў Трастэверэ, тытулярным біскупскім касцёле, кардынал Уладыслаў  Рубін у прысутнасці  101 ксяндза цэлебраваў  святую Імшу у інтэнцыі  “Прымаса Тысячагоддзя”, як назвалі  кардынала Вышыньскага.

Развітальную гамілію, якую адправіў на пахавальныя ўрачыстасці Папа са шпіталя Джамеллі, прачытаў арцыбіскуп Мітрапаліт Кракаўскі Францішак Махарскі.

 

 

(Калекцыя. Кніга VI. Найбліжэйшыя Караля Вайтыла, раздзел 10).

 


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий