Пастырскі год, прысвечаны святому Яну Паўлу II, завершаны, але чытачы папрасілі расказаць пра людзей, якія акружалі, абслугоўвалі, суправаджалі гэтую яскравую асобу ў падарожжах і пілігрымках, словам, пра яго самых блізкіх калег і сяброў.
На шчасце, у распараджэнні нашай рэдакцыі аказалася Калекцыя часопісаў пра Папу Вайтыла, якая выходзіла ў розныя часы і якую перадала нам жанчына з Варшавы. Артыкулы з Калекцыі і прапануюцца вашай увазе.
Доктар Ванда Пултавска
Гэтая шматгадовая супрацоўніца Караля Вайтылы, каму праўдападобна, хоць і апасрэдавана, абавязаны ён сваім жыццём, вядомая, дзякуючы сваёй непрымірымай пазіцыі адносна фемінізму, парнаграфіі і сэксуальнага выхавання.
У 1962 годзе малады біскуп Караль Вайтыла напісаў поўны драматызму ліст да слыннага стыгматыка айца Піо, з якім пазнаёміўся 15 гадоў раней, пілігрымуючы да Сан-Джавані-Ратонда.
“Шаноўны ойча, прашу цябе аб малітве за маці чацвярых дзяўчынак, якая жыве ў Польшчы, у Кракаве (падчас вайны пяць гадоў правяла ў нямецкім канцэнтрацыйным лагеры); яе здароўе, а значыць яе жыццё знаходзіцца пад пагрозай з-за анкалагічнай хваробы. Маліся, каб Бог, праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, аказаў ёй самой і яе сям’і сваю міласэрнасць. Абавязаны ў Хрыстусе, Караль Вайтыла”.
Калі ксёндз Ангела Баціста з сакратарыяту Дзяржавы Ватыкан прачытаў гэты ліст айцу Піо, той адказаў: “Мілы Ангеліно, гэтаму нельга адмовіць”. Гэта выклікала здзіўленне, бо айцец Піо нікога не вылучаў, да таго ж на той час яшчэ ніхто не ведаў біскупа з Кракава.
Праз 28 дзён стыгматык атрымаў другі ліст ад Караля Вайтылы.
“Шаноўны ойча! Жанчына, якая жыве ў Польшчы, у Кракаве, маці чатырох дзяўчынак, 21 лістапада, перад хірургічнай аперацыяй, раптоўна выздаравела. Дзякуем Пану Богу. Таксама і табе, шаноўны ойча, складаю маю сардэчную падзяку ад імя той жанчыны, яе мужа і ўсёй сям’і. У Хрыстусе, Караль Вайтыла, кракаўскі капітульны вікарый”.
Упамянутая ў лісце жанчына была доктар Ванда Пултавска.
Усё жыццё для сям’і
Ванда Пултавска і яе муж Анджэй, філосаф, належалі да кола найбліжэйшых знаёмых Караля Вайтылы кракаўскага перыяду, але з-за свае сціпласці ніколі публічна аб гэтым не гавораць. Прафесар Анджэй Пултавскі спадарожнічаў яму ў турыстычных паездках, падчас якіх будучы Папа вельмі любіў праводзіць вольны час у філасофскіх дыспутах.
Ванда Пултавска, народжаная ў 1921 годзе, была вязнем канцэнтрацыйнага лагера ў Равенсбруку, яна доктар медыцыны, атрымала спецыялізацыю II ступені ў галіне псіхіатрыі.
Усё сваё прафесійнае жыццё прысвяціла працы для хрысціянскіх сямей. Многа гадоў супрацоўнічала з біскупам, а пасля кардыналам Вайтыла ў справе сямейнага душпастырства і кансультацыі сям’і. Пачынаючы з 1955 года праводзіць лекцыі па пастаральный медыцыне ў Папскай Тэалагічнай Акадэміі ў Кракаве, а з 1967 года кіруе Інстытутам Тэалогіі Сям’і пры акадэміі. Адначасова на працягу некалькі гадоў была выкладчыкам у Псіхалагічнай клініцы Медыцынскай Акадэміі ў Кракаве.Па сённяшні дзень застаецца супрацоўніцай Папы. З’яўляецца сябрам Папскай Рады Сямей, а таксама Папскай Акадэміі “Pro Vita”. Акрамя таго, у 1981 – 1984 гг. была выкладчыкам у Інстытуце Яна Паўла II Латэранскага Ўніверсітэта ў Рыме.
За сваю дзейнасць для Касцёла была ўзнагароджана Папскім медалём “Pro Ecclesia et Pontifice”.
Лагерныя сведчанні
Доктар Пултавска – аўтар вядомых, чатыры разы выдадзеных успамінаў з канцэнтрацыйнага лагера ў Равенсбруку, якія названы “Баюся сноў”. Вязень ў 1941 – 1945 гадах, яна, як маладая дзяўчына (лагерны нумар 7709), падвяргалася звярыным медыцынскім эксперыментам, якія дакладна апісвае ў сваёй кнізе, выдадзенай хутка пасля вызвалення.
У сваіх успамінах нічога не скрывае, не шкадуе для чытачоў рэзкіх выказванняў. Між іншым, піша пра тое, што распаўсюдзілася ў лагеры “эпідэмія лесбіянскай любові”. Заўважыла нават, што некаторыя “саюзы” паміж жанчынамі захаваліся і “вышлі на свабоду”.
З іншага боку ёсць у яе кніжцы многа сведчанняў гераічных паводзін, праяўлення сардэчнасці і салідарнасці паміж вязнямі. Доктар Пултавска апісвае, як эфектыўна супраціўляліся полькі акцыі набору да “пуфу” – у публічны дом для нямецкіх салдат. Калі адна з іх, зрэшты, “патэнтаваная” прастытутка дала згоду, яе “віталі зоркі цэлага блоку”. “Упершыню мы былі так моцна кранутыя, што нам ужо не абыходзіла, што ў кожную хвіліну можам загінуць. Мы выбралі дэлегацыю і накіравалі яе да лагеркаменданта з “ласкавай просьбай”, каб нам – польскім жанчынам-вязням – ніколі гэтага не прапаноўвалі, бо гэта абражае нашу жаночую годнасць”, – успамінае Ванда Пултавска.
Пасля вайны ўдзельнічала ў працы Камісіі па расследаванню гітлераўскіх злачынстваў.
Супраць фемінізму
Доктар Пултавска рашуча выступае супраць усякіх фемінісцкіх рухаў, прапануючы ім узор жанчыны і маці, трываючай ў Богу, як альтэрнатыву. “Як часта жанчына, якая імкнецца стаць падобнай да мужчыны любою цаною, згаджаецца на ролю прадмета, даючы яго браць і узурпіраваць, а пасля бунтуецца супраць такого трактавання, хоча дараўняцца да мужчыны і хоча быць такою, як ён. Імкненне жанчыны быць падобнай да мужчыны ёсць пафасная карыкатура”, – гаварыла доктар Пултавска ў 1995 годзе на Форуме каталіцкіх жанчын у Варшаве.
На яе думку, над лёсам сучаснай жанчыны навісла драма адмаўлення ад мацярынства, а адбудаванне гэтай вартасці вымагае вялікага высілку, бо “справа знішчэння заўсёды лягчэй, а справа стварэння вымагае высілку і ахвяры”.
Супраць прыніжэння цела
Доктар Пултавска змагаецца таксама супраць парнаграфіі, якая, на яе думку, пагражае святасці людскога жыцця. Лічыць, што чалавек ХХ стагоддзя стаўся прыніжаным праз прыніжэнне свайго цела, што з’яўляецца проста вынікам парнаграфіі. Перакананая ў тым, што сэксуальнае поле чалавека вымагае захавання глыбокай таямніцы, акрамя таго, ні ў якую эпоху не было патрэбы ў інструктажах сэксуальнага жыцця, увага на сэксуальнае выхаванне моладзі. звяртаецца сёння памылкова і перабольшана.
Доктар Пултавска сімпатызуе Радыё Марыя. З’яўляецца сябрам Супольнасці падтрымкі Радыё Марыя ў службе Богу, Касцёлу, Айчыне і Польскаму народу.
(Калекцыя. Кніга VI. Найбліжэйшыя Караля Вайтыла, раздзел 4).
Прэс-сакратар
Хоакін Наварро-Вальс
У маладосці спрабаваў сілы як тарэадор; сёння гэты 62-гадовы іспанец з’яўляецца прэс-сакратаром, адным з найбліжэйшых і найбольш давераных супрацоўнікаў Яна Паўла II.
З 1984 года – гэта першая свецкая асоба ў гісторыі Касцёла, якая выконвае функцыі прэс-сакратара Папы і дырэктара вядомай Залы Друку, або Прэс-бюро Апостальскай Сталіцы.
Гэта ён неадлучна суправаджае Папу ў замежных падарожжах, праводзіць канферэнцыі ў ватыканскай Зале Друку, рэдактыруе найважнейшыя паведамленні Апостальскай Сталіцы.
Камунікатар года
Хоакін Наварро-Вальс ахвотна карыстаецца з дабрадзейнасці тэхнікі. Менавіта ў яго першага ў Дзяржаве Ватыкан на рабочым стале з’явіўся камп’ютар, і гэта Наварро-Вальс першы з Рымскай курыі выкарыстаў доступ у інтэрнэт.
Дружалюбны да журналістаў. Дасканала ведае, што ад яго працы ў вялікай ступені залежыць адлюстраванне пантыфікату Свяцейшага Айца Яна Паўла II. Таму не падзяляе журналістаў на “сваіх” і “чужых”, у прынцыпе не адмаўляе ім у дапамозе, хоць ягоная функцыя – пры незвычайнай актыўнасці Папы – ёсць моцна паглынаючая.
Два гады таму за вельмі добрыя кантакты з медыя Наварро-Вальс быў прызнаны ў Іспаніі “Камунікатарам года”. Напэўна, гэта тлумачыцца тым, што гэты доктар псіхіатрыі, былы выкладчык Універсітэта ў Мадрыдзе, сам – вопытны журналіст і аўтар кніг на тэму значэння мас-медыя.
Перад прыняццем функцыі прэс-сакратара Ватыкана працаваў у якасці карэспандэнта іспанскага дзённіка “АВС” ў Рыме, Ізраэлі і – хоць і не ведае польскай мовы – у Польшчы. Да суайчыннікаў Папы не падлізваецца, як некаторыя “ватыканісты”, груба калечачы “Szczesc Boze” або “Niech bedzie pochwalony Jezus Chrystus”.
Тайны дыпламат
Папа давярае яму часам далікатныя дыпламатычныя місіі. Так было ў 1988 годзе, калі разам з кардыналам Агосціно Касаролі, сакратаром Дзяржавы Ватыкан, завёз ад Яна Паўла II Міхаілу Гарбачову ліст, у якім – як пазней спекулявалі – Папа выражаў жаданне наведаць Савецкі Саюз. Праз чатыры дні пасля прыбыцця ватыканскіх па-сланнікаў на аўтамабілі КДБ завязлі ў Крэмль, дзе іх прынялі Гарбачоў і тагачасны міністр замежных спраў СССР Эдуард Шаварнадзэ. Абодва савецкія кіраўнікі прызналіся прадстаўнікам Ватыкана, што ў дзяцінстве былі ахрышчаныя, і вельмі доўга і сардэчна з імі размаўлялі.
Хоць Папа і не атрымаў своечасовага адказу на свой ліст, аднак такі добразычлівы прыём сваіх пасланнікаў кіраўнікамі Савецкага Саюза палічыў гатоўнасцю Крамля да далейшых кантактаў з Ватыканам.
Чалавек OPUS DEI
Усім вядома, што Ян Павел II сімпатызаваў Наварро-Вальсу. Пакуль здароўе дапасавала Папе, у турыстычных падарожжах суправаджаў Пантыфіка, акрамя ксяндза пралата Станіслава Дзівіша, – прэс-сакратар.
Наварро-Вальс з’яўляецца членам “Opus Dei”, так званай персанальнай пралатуры, у склад якой уваходзяць духоўныя і свецкія і якая лічыцца адной з самых контрверсійных і ўплывовых устаноў у Касцёле і нават у некаторых грамадствах. Аднадумцы гэтага погляду як адзін з самых пераканаўчых аргументаў называюць асабісты высокі аўтарытэт Наварро-Вальса і звязаныя з гэтым значныя ўплывы ў Ватыкане.
Медыя часта памыляюцца, гаворачы пра яго як пра духоўнага, які прыняў святарскае пасвячэнне або склаў законныя шлюбы. Тым часам у “Opus Dei” ён з’яўляецца так званым “лічбавым”. Гэтай назвай акрэсліваецца асоба свецкая, якая жыве ў цэлібаце, якая, аднак, не складае ніякіх шлюбаў.
(Калекцыя. Кніга VI. Найбліжэйшыя Караля Вайтыла, раздзел 3).