Найбліжэйшыя Папы Вайтыла

Пастырскі год, прысвечаны святому Яну Паўлу II, завершаны, але чытачы папрасілі расказаць пра людзей, якія акружалі, абслугоўвалі, суправаджалі гэтую яскравую асобу ў падарожжах і пілігрымках, словам, пра  яго самых блізкіх калег і сяброў.

 

 

На шчасце, у распараджэнні нашай рэдакцыі аказалася Калекцыя часопісаў пра Папу Вайтыла, якая выходзіла ў розныя часы і якую перадала нам жанчына з Варшавы. Артыкулы з Калекцыі і прапануюцца вашай увазе.

 

 

 

Tygodnik Powszechny

 

 

“Tygodnik” Папа чытаў заўсёды,  паглыбляючыся ў яго змест...

“Tygodnik” Папа чытаў заўсёды,
паглыбляючыся ў яго змест…

Папа чытаў  “Tygodnik” заўсёды.  Так і цяпер кожны ты-дзень паглыбляецца ў яго змест. Калі  хто-небудзь з публіцыстаў  меў аказію сустрэцца са Святым Айцом, чуў: “Так, так, ведаю, чытаў нядаўна ваш артыкул…”. Гаворыць, што артыкулы тыднёвіка нагадваюць яму наркотык, якога ён не зможа і не хацеў бы пазбавіцца.

Калі ў 1949 годзе, пасля заканчэння вучобы ў Рыме ксёндз Караль Вайтыла  вярнуўся ў Кракаў, “Tygodnik Powszechny” меў чатыры гады (першы нумар убачыў свет 24 сакавіка 1945 г.) і абгрунтаваную пазіцыю ў чытачоў.

 

Ксёндз дэбютуе

  Хутка пасля вяртання Караль Вайтыла прынёс у рэдакцыю “Tygodnikа Powszechnеgo” свой першы артыкул. Назва артыкула была “Французскі місіянер”, і распавядаў ён пра душпастырства сярод працаўнікоў, з якімі аўтар сустрэўся, будучы на вакацыях ва Францыі.  Тэкст, змешчаны на першай старонцы, быў адначасова першым, які Вайтыла падпісаў сваім прозвішчам.  Пасля на старонках  “Tygodnikа” друкаваўся рэгулярна. На працягу некалькі тыдняў друкаваліся эпізоды з  яго “Падручніка этычнага”.

У 50-я гады Караль Вайтыла публікаваў артыкулы на незвычайна цяжкую тэму: сексуальная і сужэнская этыка і марыйная праблематыка. “З пачатку мы мелі свядомасць, што маем справу з надзвычай каштоўным аўтарам. (…) Ксёндз Вайтыла змагаўся з  памылковым перакананнем, што пытанні палоў самі па сабе “нячыстыя”, – успамінае  шматгадовы касцёльны кансультант “Tygodnikа” кс. Анджэй Бардэцкі.

У тэкстах, прысвечаных Марыі, не прытрымліваўся пазіцыі прымаса Вышыньскага. “Ксёндз прымас налягае на народнае, масавае душпастырства, я наадварот цікаўлюся інтэлігенцыяй, а перад усім – акадэмічнай моладдзю. Нашы падыходы ствараюць узаемадапаўняльнае цэлае”, – падкрэсліваў Вайтыла. Быў перакананы, што ў польскім каталіцызме часта бывае так, што да Хрыстуса даходзяць праз марыйнае набажэнства, знакамітым прыкладам чаго з’яўляецца Чанстахова.

 

Вайтыла, або Явень

Ксёндз Вайтыла пісаў таксама вершы і паэмы, якія публікаваў у “Tygodniku” пад псеўданімам. Мала хто ведаў, хто на самой справе ёсць Анджэй Явень. Рашэнне аб  ўжыванні псеўданіма ў паэзіі Вайтыла прыняў на выразнае жаданне кардынала Сапегі, які лічыў, што ксёндз не павінен пісаць вершы. “Такі час тады быў”, – каменціруе кс. Анджэй Бардэцкі.

Быў  ужо незвычайна папулярнай постаццю ў Кракаве, нефармальным акадэмічным душпастырам, вядомым “Wujkiem” (“Дзядзькам”) з турыстычных горных, байдарачных і падарожжаў на каноэ. У сяброўскай з маладым ксендзам групе была дачка рэдактара “Tygodnikа” Ежы Туровіча.

 

Новы антыкамунізм Вайтылы

Калі ў 1953 годзе ўся польская прэса  змяшчала вернаподданніцкія некралогі пра Сталіна, “Tygodnik” гэтаму супрацівіўся. Гэта быў цвік у труну выдання, якое заўсёды знаходзіцца ў нацягнутых адносінах з цэнзурай. Выданне, не змяняючы назву, прыняла новая каманда, звязаная з PAX-ам, існуючыя рэдактары не маглі знайсці працы. У той жа час значную фінансавую падтрымку пачаў удзяляць ім епіскапат, а таксама Кракаўская курыя і – праз пасрэдніцтва кс. Бардэцкага – ксёндз Вайтыла.  У 1956 годзе, дзякуючы рашэнню ўладаў, “Tygodnik Powszechny” быў вернуты Мітрапалітальнай курыі і галоўным рэдактарам зноў стаў Ежы Туровіч.

“Ён не левы, не правы і не нацыяналіст”, – сказаў калісьці пра маладога кс. Вайтылу Ежы Туровіч. Істотнае тое, што Вайтыла не рэпрэзэнтаваў традыцыйнага антыкамунізму Касцёла кардынала Вышыньскага. Хутчэй супрацьстаяў камунізму не на пляцоўцы ідэалагічнай, а ў сферы  барацьбы за правы  чалавека.

 

Кардынал-карэспандэнт

Рэдактар Ежы Туровіч

Рэдактар Ежы Туровіч

У 1962 і 1963 гадах, падчас працы II Ватыканскага Сабору будучы Папа, на той час моцна зацікаўлены рэформамі Касцёла, заставаўся ў цесных кантактах з рэдакцыяй. Напісаў нават з Рыму ліст у “Tygodnik”, у якім падтрымаў ідэю дакладнага асвятлення Сабору: “Вельмі карысная ваша інфармацыя пра Сабор, яго асвятленне, у якой відавочна любоў Касцёла, а таксама  да ўсяго таго, што ў Касцёле вучым любіць”. Было гэта незвычайна    падбадзёрваючым,    улічваючы, што ў  польскім Касцёле, як і ў самым “Tygodniku”, пярэчылі супраць публікацыі шматстаронкавых “саборных навінаў”, сутыкнуўшыся з неабходнасцю барацьбы  з камуністычным рэжымам.

А калі вясной 1965 года галоўны рэдактар “Tygodnikа” Ежы Туровіч не атрымаў  пашпарт на выезд у Рым, біскуп Вайтыла па ўласнай ініцыятыве сам пасылаў у рэдакцыю справаздачы аб пасяджэннях  III сесіі Сабору.

 

Крытыка на юбілей

Не быў некрытычны адносна штотыднёвіка, хоць, як правіла, даваў адзіна дробныя  заўвагі і прапановы, пакідаючы многа свабоды ў падборы тэм і аўтараў. “Калі здаралася мне пісаць пра справы далікатныя, напрыклад, пра маўчанне Пія XII (адносна нацызму і халакосту), ніколі не пачуў: не пішы! Ніколі таксама і па факту не  гаварыў, маўляў, дрэнна, што надрукавалі тое, ці тое”, – гаворыць кс. Бардэцкі.

   Толькі аднойчы, ужо як Папа, у 1995 г. прыслаў ліст да Ежы Туровіча з нагоды 50-годдзя штотыднёвіка, у якім – ужываючы  аргументы блізкія нацыянальным католікам і не сустраканыя раней у яго публікацыях і навучаннях – лаяў непакорлівы калектыў: “Атрыманне свабоды парадаксальна збеглася з узросшымі атакамі левых cвецкіх сіл з ліберальнымі групамі на Касцёл, на епіскапат, а таксама і на Папу, – пісаў Ян Павел II. – (…). Няхай пан прабачыць, калі скажу, што наступствы тых уплываў неяк адчуваліся таксама ў “Tygodniku Powszechnym”. У той цяжкі момант Касцёл  у “Tygodniku” не знайшоў, канечне, такой падтрымкі і абароны, якіх з большага меў права чакаць: “не адчуваў сябе дастаткова любімым”, як казаў калісьці”. 

 

 Асаблівае дабро Касцёла

Папа  сярод  сяброў  “Tygodnikа  Powszechnego”  і "Znaku"

Папа сярод сяброў “Tygodnikа Powszechnego” і «Znaku»

Раней, аднак, сачыў за штотыднёвікам і ад усяго сэрца абараняў яго адкрытую лінію як у колах епіскапату, так і ў адносінах з уладаю. У 1977 годзе, пасля  забойства – праўдападобна праз агентаў службы бяспекі – супрацоўніка Камітэта абароны працоўных  студэнта Станіслава Пыяса, у час вострых  партыйных нападак на рэдакцыю, прысвяціў  “Tygodniku” адно з казанняў на працэсіі Божага Цела. Сказаў тады, што “Tygodnik  Powszechny” і штомесячнік “Znak” – ні што іншае, як “Апошнія з магікан” каталіцкай прэсы – “асаблівае дабро Касцёла”. Было гэта публічным “узяццем у апеку” рэдакцыі.

   Знакамітым таксама было рашэнне кардынала Вайтыла аб прыпыненні чытання камунікату епіскапату ў Кракаўскай архідыяцэзіі  падчас  святой Імшы. Камунікат аб кіруючай ролі партыі і саюза з СССР быў выдадзены хутка пасля яго адабрэння – хоць і неаднагалоснага –  Сеймам пры прыняцці паправак да канстытуцыі.  Біскупы  не ўспомнілі ў камунікаце пра той факт ані слова, што абурыла  акружэнне “Tygodnikа” і справацыравала адмову публікацыі. Кардынал Вайтыла запрасіў  да сябе на вячэру рэдакцыі “Tygodnikа” і “Znaku» і , выслухаўшы іх аргументы, вырашыў: ”Заўтра выдам загад, што камунікат епіскапату не будзе чытацца ў Кракаўскай архідыяцэзіі”. Пасля гэтага папрасіў ксяндза Бардэцкага, каб ён пракансультаваўся па гэтаму пытанню  з біскупам пшэмысльскім  Такарчуком. Аказалася, што той ужо прыняў падобнае рашэнне. Былі гэта адзіныя рашэнні, дзе ліст не быў прачытаны, аднак гэтага хапіла, каб хутка выдаць камунікат епіскапату,  рэзка асуджаючы папраўкі да канстытуцыі.

 

Вайтыла? Немагчыма!

29 верасня 1978 года памёр ”Папа ўсмешкі” Ян Павел I. У той час Ежы Туровіч знаходзіўся ў Рыме на сімпозіуме. Акурат рыхтаваўся чарговы канклаў і галоўны рэдактар вырашыў  на яго пачакаць.  Усе дні праводзіў у бюро прэсы апостальскай сталіцы.  Як сам прызнаваўся, “кандыдатура Вайтылы  выдавалася мне зусім  непраўдападобнай. Не верыў у яе да той ступені, што яшчэ за некалькі гадзін  перад аглашэннем выбару  паслаў картку свайму англійскаму прыяцелю, жадаючы яму, каб Папай стаў кардынал  Георг Базіль Хум”.

Калі стала вядома, што  выбралі кракаўскага Мітрапаліта, Туровіч перажыў шок. Хвіліну пазней прыяцелі запыталі ў яго, што думае аб гэтым, адказаў: “Нічога”. Гэта пасля дайшло да яго, што Папай застаўся “менавіта той чалавек, якога ведаем мы, ведаем столькі гадоў, які для нас прыяцель, супрацоўнік, які разумее нас і якога хіба мы таксама разумеем”. 

Зараз, аднак, з’явіліся сумненні: “Нібы ведае італьянскую мову, нібы быў на Саборы і на сінодах, трохі ведае Рым, трохі ездзіў па свеце, быў у Амерыцы, быў у Аўстраліі, аднак усё жыццё пражыў у Польшчы і ў Італіі заўсёды будзе чужы. Як ён з тым Касцёлам Паўсюдным дасць рады?”.

 

Галоўны рэдактар плача

Яшчэ перад  афіцыйнай інаўгурацыяй пантыфікату  адбылося спатканне Папы з амаль тысяччу журналістаў з усяго свету, на якое прыйшоў таксама Туровіч. Пасля прамовы Папа сядзеў на троне і падаваў руку падыходзячым да яго журналістам, абменьваўся з імі некалькімі словамі. “Калі падыйшла мая чарга, – успамінаў галоўны “Tygodnikа”, – Папа проста ўзяў мяне  за плечы і сардэчна сціснуў, што вызвала авацыі, бо відавочна пераламала  строга пратакольны  характар гэтага спаткання. Я проста заплакаў…”.

   З той пары амаль усе з рэдакцыі “Tygodnikа” ездзяць у Рым. Некаторыя – як Марэк Скварніцкі, а потым Стэфан Вількановіч – некалькі  разоў  на год прымаюць удзел у працах Рады па справах свецкіх. Таксама Яцэк Вазнякоўскі часта бывае ў Рыме як член Папскай Рады па справах культуры, а Ежы Туровіч працаваў  ва ўладах Фонду Яна Паўла II. Кожны раз маюць магчымасць  сустрэчы з Папай на святой Імшы, пасля – на снеданні або на аўдыенцыі. Папа, як правіла,  дакладна распытвае  пра навіны  на радзіме.

 

Адзінае выданне ў свеце

Пасля незабыўнага канклава “Tygodnik” застаецца  ў цесным кантакце са Святым Айцом. Ежы Туровіч – на думку некаторых заходніх  журналістаў, найбліжэйшы “асабісты” прыяцель Папы – бываў у папскіх апартаментах.

Перад яго адлётам з Рыму пасля канклава Папа  звяртаўся за парадаю да яго па пытаннях  новага пастаралу, прапанаваных  таварыствам Opus Dei. Туровіч адказаў, што  яму найболей падабаецца існуючы  пастарал, раманскі – пастырская ласка, завершаная распяццем, якою карыстаўся Павел VI. Ян Павел II застаўся пры ім.

На зваротным шляху з пілігрымкі ў Бразілію Ежы Туровіч асмеліўся і папрасіў Папу аб інтэрв’ю. Праз два дні атрымаў запрашэнне на размову у Кастэль — Гандольфо, дзе запісаў размову, якая пасля аказалася не толькі ў “Tygodniku  Powszechnym”, але  таксама і ў ватыканскім   “L’Osservatore Romano”. Гэты факт вызваў агромную сенсацыю, бо быў гэта адзіны выпадак такога інтэрв’ю для прэсы. Па сённяшні дзень  “Tygodnik  Powszechny” з’яўляецца  першым у гісторыі Касцёла выданнем, якому Папа даў інтэрв’ю.

 

 

(Калекцыя. Кніга VI. Найбліжэйшыя Караля Вайтыла, раздзел  7).


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий