Стаўбцоўскі скарб

Працягваем серыю артыкулаў пра святых і благаслаўлёных, якія служылі Богу і людзям на беларускай зямлі ў розныя перыяды гісторыі краю. Няхай іх жыццё, якое стала сімвалам ахвярнасці дзеля любові да бліжняга, нараджае ў нашых сучаснікаў гарачае імкненне праяўляць міласэрнасць у адказ на жорсткасць, абуджае праяўленні чалавечнасці ў чалавеку.

 

 

Св.Фабиан9 снежня 2022 года адбылося  ўрачыстае  вяртанне парэштак (рэліквій) Слугі Божага  а. Фабіяна Малішоўскага, ОР у парафіяльны касцёл Святога Казіміра г. Стоўбцы Мінска-Магілёўскай  Архідыяцэзыі.

 

 Што папярэднічала вяртанню?

Згодна з гістарычнымі звесткамі, айцец Фабіян Малішоўскі, дамініканін, вёў служэнне ў Стаўбцоўскім манастыры айцоў дамініканаў практычна ад пачатку яго існавання, а больш дакладна – ад часу пачатку будовы мураванага касцёла і кляштара ў Стоўбцах, г.зн. з1623 года. Хоць гэтае служэнне было на нейкі час перапынена іншымі абавязкамі і служэннямі ў Ордэне, але за некалькі гадоў да смерці (12.01.1644 г.) а. Фабіян прыбывае ў Стоўбцы, каб тут спачыць навечна, служачы няспынна гэтай наднёманскай зямлі.

Малішоўскі (Malissovius) Фа-біян (09.11.1583–12.01.1644) – дамініканін. Нарадзіўся ў Пшэмыслі, верагодна, 9 лістапада, паходзіў з мяшчанскай сям’і. У 1601 г. уступіў у Ордэн дамініканаў у Львове, дзе 17 мая 1602 г. склаў манаскія абяцанні на рукі правінцыяла Антоніна з Пшэмысля. Пасля вывучэння філасофіі і тэалогіі ў Львове і Езупалі атрымаў святарскае пасвячэнне і быў скіраваны на прапаведніцкую працу. Праславіўся як прапаведнік і быў на пасадзе «звычайнага» прапаведніка ў львоўскіх кляштарах: Божага Цела (1617–1619 гг., 1636–1638 гг.) і Св. Марыі Магдалены (1641 г.), у Злотым  Патоку (1622 г.), у  Бары (1622 г., 1629 г.), у Сматрычы (1624 г.), а таксама апостальскім місіянерам у Стоўбцах на Палессі (з 1643 г. да смерці ў 1644 г.). Ужо ў 1613 г. стаў «генеральным» прапаведнікам. У 1618 г., падчас генеральнага капітула ў Лісабоне,  атрымаў  ступень бакалаўра тэалогіі «titulo praedicationis»,  а ў 1628 г. у Тулузе  (Францыя) –  ступень доктара.

Абразы Слугі Божага а. Фабіяна Малішоўскага, OP.  Гравюры, выкананыя на медзі ў XVIII - XIX ст.ст.

Абразы Слугі Божага а. Фабіяна Малішоўскага, OP.
Гравюры, выкананыя на медзі ў XVIII — XIX ст.ст.

Акрамя плённай прапаведніцкай дзейнасці, Фабіян Малішоўскі на працягу многіх гадоў быў прыёрам у кляштарах дамі-ніканаў: у Буску (сёння Украіна, 1614–1615 гг.), Езупалі (сёння Украіна, 1622 г.), Стоўбцах (сёння Беларусь, 1628 г. і 1643–1644 гг.), Бары (сёння Украіна, 1631 г.), Кудаку (Запарожжа, Украіна, 1638–1639 гг.), Явораве (сёння Украіна, 1640 г.) і Каменцы Падольскім (сёння Украіна, 1641–1643 гг.). Прымаў удзел у капітулах Рускай правінцыі ў Канстанцінаве (сёння Україна, 1617 г.), Бары (1629 г.) і Львове (сёння Україна, 1640 г.) у якасці дэфінітара, а таксама ў генеральным капітуле Ордэна ў Лісабоне (Партугалія, 1618 г.) і Мілане (Італія, 1622 г.) у якасці соцыя дэфі-нітара. У 1632 г. Фабіян Малішоўскі быў абраны правінцыялам Рускай правінцыі. Падчас працы на гэтай пасадзе апынуўся ў апазіцыі да групы дамініканаў на чале з былым правінцыялам а. Янам Дамасцэнам Сакалоўскім. Сур’ёзнай прычынай непаразуменняў былі яшчэ не акрэсленыя правы маладой Рускай правінцыі (узнікла ў 1612 г.). Не зразуметы супольнасцю і абвінавачаны ў тым, што садзейнічае падзелу і неспакою ўнутры правінцыі пад ціскам візітатара а. Яна Спіны ён адмовіўся ад пасады правінцыяла пасля трох гадоў кіравання. Памёр у Стоўбцах 12.01.1644 г. у стане святасці. Культ  Малішоўскага  асабліва распаўсюдзіўся ў XVIII ст. У 1934 г. быў распачаты беатыфікацыйны працэс.

Мы добра таксама ведаем з гісторыі і традыцыі, што асноўнымі  распаўсюджвальнікамі Ружанцовай малітвы былі манахі дамініканцы. Гледзячы на геаграфію, дзе выхаваўся і дзе служыў а. Фабіян, становіцца зразумелым яго ўмілаванне да культу Маці Божай Ружанцовай, f-str-22-2а гэта пачатак будаўніцтва і дзейнасці найвялікшага Марыйнага санктуарыя  пад гэтым тытулам ў Падкаменю (сёння Украіна). Адчуванне прысутнасці і заступніцтва Маці Божай Ружанцовай ўзманілася ў ім падчас служэння ў Кудаку (крэпасць на Запарожжы), там распаўсюдзіў і прывіў Багародзічны культ нават сярод праваслаўных  казакаў.

Сёння ў праваслаўнай царкве ў Стоўбцах знаходзіцца абраз Маці Божай Ружанцовай, прывезены айцом Фабіянам, перад якім ён узносіў свае малітвы і вырашаў  душпастырскія клопаты. Абраз быў вельмі шанаваны вернікамі, таксама і праваслаўнымі, пазней, калі касцёл быў ператвораны ў царкву. Як успамінае а. Жукевіч, ОР у сваім апавяданні пра а. Фабіяна:“Касцёл застаўлены рыштаваннем, бо ксёндз пробашч Зенкевіч хацеў захаваць гэты шэдэўр ад заняпаду, …Я шукаю абраз вядомага ласкамі Маці Божай, але яго не знаходжу. Расказваюць, што яго забралі праваслаўныя. Нешта мяне штурхае, я пераходжу праз вуліцу да царквы, сёння схізматычнай, а раней уніяцкай. Сярод залацістых упрыгажэнняў на бакавой сцяне яе адразу пазнаю. Гэтакая ж дамініканская Маці Божая, копія “Marie Majoris”, якая знаходзіцца амаль ва ўсіх нашых касцёлах. Схізматыкі перамалявалі гэты абраз па-візантыйску, па-маскоўску, але лацінскіх рысаў не змаглі сцерці. Дзяк мне ветліва расказвае, што гэты абраз быў у касцёле, людзі вельмі да яго маліліся, але пасля пажару ў касцёле яго перанеслі сюды. У маёй галаве снуюць думкі, што калісьці перад гэтым абразом маліўся Вялікі Фабіян, што браў у ім сілу для працы і суцяшэння іншых. І чую я нібыта голас ад Божай Маці, як некалі яна гаварыла Святому Яцку ў Кіеве: “Забяры мяне адсюль!” І я адказваю: “Вернешся, Маці, вернешся, да былой сваёй сядзібы”.

Гроб Слугі Божага а.Фабіяна Малішоўскага,OP у касцёле Св. Казіміра ў Стоўбцах. Здымак 1938 г.

Гроб Слугі Божага а.Фабіяна Малішоўскага,OP у касцёле Св. Казіміра ў Стоўбцах. Здымак 1938 г.

Былы дамініканскі касцёл у Стоўбцах быў разабраны ў 50-х гадах ХХ стагоддзя, але цела Малішоўскага перад знішчэннем касцёла вернікі перанеслі і схавалі ў іншае месца ў сутарэннях касцёла, якія не былі знішчаны. Месца захавання парэшткаў было задакументавана планам і лістом, якія знаходзяцца ў архіве Драгічынскай  курыі.

Культ і пашана айца Фабіяна хоць і “прыціхлі”, але былі яшчэ добра знаныя сярод жыхароў Стоўбцаў і ваколіцаў і з пачаткам 90-х гадоў мінулага стагоддзя вобраз  а. Фабіяна ўспамінаўся ўсё часцей  і ўсё смялей, з’явіліся публікацыі нават у дзяржаўнай раённай прэсе, каталікі больш і больш пачалі прызываць “святога Фабіяна”, бо так пра яго казалі, на дапамогу.

У 2019 годзе даведаліся, што павінен  існаваць план захавання парэшткаў а. Фабіяна ў сутарэннях разбуранага касцёла. Вернікі, натхнёныя просьбай пробашча, хадзілі на стадыён школы № 2 горада (бо там калісьці быў касцёл) і заносілі свае малітвы праз заступніцва пабожнага манаха. Асабліва гэта набрала моцы ў 2020 годзе і пазней, калі над усім  светам лютавала эпідэмія каранавірусу. Пробашч сам, вельмі часта, парафіяне – паасобку маліліся на тым месцы, просячы заступніцтва  айца Фабіяна для парафіі і ўсяго свету. Наш голас не толькі быў пачуты, але, калі  эпідэмія пачала спадаць, на пачатку 2021 года, мы атрымалі з архіва Драгічынскай курыі  план захавання а. Фабіяна, а 6 кастрычніка таго ж года, у вігілію свята Маці Божай Ружанцовай, па атрыманні  адпаведных дазволаў, нам  удалося адшукаць “Стаўбцоўскі  скарб” – парэшткі а. Фабіяна. У выяўленым  пахаванні  былі знойдзены  не толькі парэшткі  чалавека,  але і прадметы, якія служылі ўпрыгожваннем труны і бачныя на фотаздымках, але  і  нажніцы, якія ляжалі ў труне   а. Фабіяна  і  якімі  разразалі габіт  і  адразалі “каўтун” з валасоў на галовах лю-дзей, як падаюць  гісторыкі.кс.Игорь Лашук

І як  напісана вышэй, 9 снежня   2022 г. парэшткі  а. Фабіяна  былі  перададзены  парафіі  Святога Казіміра. На  гэтай  урачыстасці  прысутнічалі Апостальскі  Нунцый у Рэспубліцы  Беларусь арцыбіскуп  Антэ Ёзіч, Ардынарый  Архідыяцэзіі  Мітрапаліт   Мінска-Магілёўскі  арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Генеральны Вікарый Дапаможны  Біскуп  Мінска-Магілёўскі Аляксандр  Яшэўскі,  шматлікія  святары, манахі дамініканцы, сёстры законныя, прадстаўнікі  Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Стаўбцоўскага райвыканкама, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, кіраўнік і прадстаўнікі абласнога следчага камітэта. Падрыхтаваная труна-рэліквіярый была размешчана ў адпаведным месцы новазбудаванага касцёла Святога Казіміра ў г. Стоўбцы. Былі  падпісаны  адпаведныя акты  перадачы  парэшткаў. Яшчэ раней, у рамках падрыхтоўкі  і  распаўсюджвання  інфармацыі, былі выдадзены  малітвы, якія заахвочвалі  вернікаў  маліцца  ў  інтэнцыі  беатыфікацыі айца Фабіяна, што дапамагае  нам  паглыбляць нашу веру. Дзякуючы  сродкам  масавай камунікацыі, пра айца Фабіяна даведаліся  шматлікія вернікі  і  не  толькі  ў Беларусі. Месца, дзе знаходзіцца труна а. Фабіяна, вельмі  часта  наведваюць вернікі і   госці  нашай  парафіі, каб занесці  разам з  ім просьбы да Найвышэйшага  Айца.

 

 

 

Кс. Ігар ЛАШУК,

пробашч парафіі Св. Казіміраў г. Стоўбцы.

Здымкі прадастаўлены аўтарам.


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий