“…Немагчыма ведаць пра ўсіх святых і благаслаўлёных, кананізаваных і беатыфікаваных, але нам, каталікам, проста немагчыма не ведаць пра Слугу Божую Ванду Банішэўскую – сястру з Кангрэгацыі Сясцёр ад Анёлаў”, – пісала ў лістападаўскім нумары летась Галіна Таўлуй. А пасля ў рэдакцыю пазваніла Тэрэса Запруцкая з Мінска з просьбай распавесці пра благаслаўлёную больш падрабязна, і наша аўтарка згадзілася на прадаўжэнне ўзнятай тэмы.
(Працяг. Пачатак у №№ 11 -2021, 02,03,04,05,06 – 2022).
Пасля знаёмства з падрыхтоўкай Панам Езусам сястры Ванды да прыняцця ёю асаб-лівай місіі, звязанай са складаннем ахвяр за святароў, варта прывесці выказванне Езуса аб самой сутнасці паклікання. Менавіта выказванні Езуса найбольш яскрава паказваюць Яго план у дачыненні да сястры Ванды, а таксама звяртаюць увагу на спосаб ажыццяўлення гэтага плана.
Вось выказванні Пана Езуса:
– Жадаю чысціні твайго сэрца. Мусіш заззяць, як тая свечка. Іншая сярод іншых. Не скуплюся на ласкі для цябе. Той ксёндз (гутарка ідзе пра будучага спаведніка) павінен быць Маёю прыладаю ў дачыненні да цябе. Калі будзеш мець цяжкасці з адкрыццём яму душы, то Я выкарыстаю іншыя спосабы. Жадаю шчырасці, нават калі з гэтай нагоды ўзнікнуць цярпенні з боку акружэння ці з боку спаведніка. Няхай усё будзе асвечана, бо толькі ў святле людзі могуць спазнаць Мяне (2 лютага 1941 г.).
– Вандзю ад Маёй Раны, аб’ядноўвай пастаянную ахвяру любові ў Святой Імшы. Я палюбіў цябе для тых выбраных душ. Не трывожся, але бяры гэты крыж і дай поўнасцю прыбіць сябе на ім. Я пастаянна знаходжуся з табой. Я Сам буду вучыць цябе ўсякай мудрасці. Свой розум падпарадкуй Майму Розуму. Ва ўсім патрабую поўнай паслухмянасці.
– Думаў пра цябе раней, чым ты пра Мяне. Раней, чым прыняў чалавечае аблічча. Думаў пра кожную асобную душу і прагну для іх шчасця (29 жніўня 1941 г.).
– Ванда, Я хачу, каб ты пераймала Мяне ў прыняцці незразумення і пагарды. Я хачу адбіць на табе праз крыж Маю любоў у адносінах да святароў! Ты павінна поўнасцю быць аддадзенай у Мае рукі. Ванда! Настане момант, калі Я буду вымушаны адысці ад цябе. Але гэта часта буду рабіць з любові. Часам для перапрашэння. Хачу і жадаю, каб жыла і памірала дзеля паху цноты чысціні. І таму хачу, каб усе забруджванні былі ў канечным выпадку змыты табою праз гарачую кроў. Беражы чысціню, як зрэнку вока.
– Канай з любові да святарскіх душ з польскай зямлі! Патанай у Маёй любові навекі! Ахвяра ўсёспальвання павінна быць дзеля ажыўлення Маёй веры. Ты павінна патанаць у келіху горычы.
– Тваё кананне працягнута аж да апошняй мукі і смерці. Ты павінна вырваць душы з д’ябальскіх рук. Пры патрэбе ад-крыю стан іх душ. Ведай пра мэту твайго жыцця на зямлі. Я жадаю, каб ты зразумела Сакрамэнт Святарства. І ты павінна быць ажыўляльнай кропляй за іх убогасць (2 лютага 1941 г.).
– Ты знаходзішся на бурлівым моры. Блізка прыстань. Там Я прызначыў для цябе месца. Гэтае месца ты павінна запоўніць душамі святароў, кансэкраваных асоб. Не бойся. Я знаходжуся пры табе ў Святых Сакрамэнтах. Настануць горшыя пераследы. Не вагайся. Ідзі проста. Не скідай з сябе крыж. Ты дарагая для Мяне. Пакідаю табе вольную волю. Калі табе будзе холадна, то ідзі пад плашч Маёй Беззаганнай Маці. Любі так, як любяць анёлы. Павінна будзеш быць вядомай святарам. Можа, будзеш ужо ў Мяне. Яшчэ сотні павінна бу-дзеш вырваць з рук д’ябла. Я табе ў гэтым дапамагу!
– Узмацняй веру, любоў у ксяндза Х. Ахвяруй сябе за няверных ксяндзоў. Асвячай іх. Не засмучайся недахопам разумення з боку людзей. Я так хацеў. Ты не пранікнешся ў мае таямніцы. Выпрабую яшчэ тваю веру, надзею, любоў.
– Думаю пра цябе, як бы ты была адна. Кожнага святара люблю такой любоўю, як цябе. У кожны чацвер складай ахвяру за святароў. У гэты дзень устанавіў святарства. Нават смерць ахвяруй за іх. Я больш цярпеў у чацвер, чым у пятніцу на крыжы. Гэты дзень для Мяне дарагі (27 жніўня 1941 г.).
– Я загадаў табе ўжо даўно сказаць спаведніку, што ты вы-брана як ахвяра за святароў і законы. Ты яшчэ не дарасла да гэтага. Жадаю цярпенняў. Малітва без цярпення мёртвая. Для ўмацавання тваіх сіл Я іх сёння забіраю (29 жніўня 1941 г.).
– Ты павінна пазбавіцца ўсяго таго, што для Мяне не з’яўляецца мілым. Інакш ты станеш незразумелай для акружэння. Не звяртай увагі на людскія погляды. Пастаянна ідзі за Мной. Будзь шчырай перад Маім намеснікам. У цябе шмат любові, але яна не скіравана да Мяне. Ты марнуеш Мае ласкі і дары. Ты замала ўдзячна Мне за столькі ласкаў! Ты павінна дайсці да мэты. Адрывай сэрца ад стварэнняў і людзей. Ты часам забываеш пра Мяне. Чула нягодныя размовы, але не пярэчыла.
– Ты не пранікнеш у мае таямніцы. Я бачу ўсё! Я чую кожны стук твайго сэрца. Усё Мне належыць. Табе не належыць нічога. Яшчэ хвіліна – і вызвалю цябе з цярпення. Вернешся на зямлю, каб складаць пастаянную ахвяру. Мусіш пастаянна канаць. Сканаеш, калі будзеш падобнай да Мяне. Памятай пра мэту, для якой Я цябе стварыў. Судоў Маіх не павінна судзіць.Я цябе выбраў, бо хацеў. Хавайся ў Маім сэрцы. Ты павінна Мяне любіць да шаленства. Ты павінна для Мяне памерці. За Мяне мусіш аддаць жыццё. Павінна ісці смела са Мной да Мяне.
– Мая ўлюбёная нявеста! Я палюбіў цябе. Я дам табе любоў. Але спачатку ты павінна стаць падобнай да Мяне праз поўную ахвяру. Ты павінна мець чыстую душу. Інакш ты не можаш быць маёй прыемнасцю. Наадварот, ты будзеш Маім смуткам. Прагну і хачу, каб ты была Маім пяром, пяром паслухмяным (29 верасня 1941 г.).
– Ты ўмацаванне для святароў, манаскіх законаў. Яны будуць табой пагарджаць, не зразумеюць. Пазней жа палюбяць. Я павінен быў цябе выпрабаваць, бо палюбіў святароў. Ты пяро. Думкі Мае. Справа Мая. Ты павінна стаць паслухмяным пяром у Маёй руцэ. З зямлі адыдзеш незразумелай. Хутка мусіш памерці з любові. Памірай і канай пастаянна.
– Ты навечна будзеш жыць ува Мне. Ты знаходзішся на бурлівым моры. “Паўтараю табе: практыкуйся ў пакоры”. Вытрымаеш навечна ў Маім сэрцы. Я засцярог цябе ад бруду. Збярог цябе ў Ране Сэрца. Калі ты згадзілася, Я ажыццявіў Маё жаданне ў дачыненні да святароў.
– Ты з’яўляешся ўласнасцю неба, але дзеля Маіх мэтаў пакіну яшчэ цябе тут, на зямлі. Я малазразумелы і Я жадаю, каб ты была такой жа. Ты, Ванда ад анёлаў, застанешся таямніцай для іншых. Пішы ўсё, бо гэта яшчэ пачатак Маёй, звязанай з далейшым адраджэннем, веры ў тое, што Хрыстос – гэта святар.
– Ведаю, што будзеш сумнявацца і што будзеш чуць падбухторванні нашага ворага. Але ідзі мужна і прасі Мяне аб мужнасці. Прасі заўсёды ў па-слухмянасці і пакоры. Я спрадвеку думаў пра цябе. Пра кожнага святара думаў спрадвеку.
– Човен твайго жыцця набліжаецца да канца. Пойдзеш да Мяне простай дарогай, дарогай любові і цярпення (17 верасня 1941 г.).
– Дапускаю віхуры дзеля ўмацавання веры ў табе і святарах. Я – праўдзівая ісціна ў Святым Касцёле. Вер, пытай, давярай, пішы. Прыстань блізка. Стаўлю перад табою яшчэ большыя выпрабаванні, бо любоў перапаўняе сэрца. Праз цябе я павінен выліваць любоў на святароў. Дам ім пазнаць сябе.
– Прагну, каб адчула хвіліну Майго болю ў Гефсіманскім садзе. Ты павінна пазбыцца таго, што Мяне засланяе. Сястра Херувіма! Пройдзеш праз выпрабаванне незразумення, адхілення ўсімі. Усе гэтыя выпрабаванні будуць іншага характару, чым тыя, што ты пераносіла два дні назад.
– Помні, што ты можаш прасіць аб звальненні. Я не звязваю тваёй вольнай волі.
– Ты павінна поўнасцю забыць пра сябе. Мусіш жыць ува Мне. Ты павінна ўзнагароджваць праз свае цярпенні за знявагі, праяўленыя ў дачыненні да Найсвяцейшага Сакрамэнту і да Крыжа. Ты павінна пазбыцца ўсяго, што Мяне засланяе. Інакш ты не зазнаеш спакою сэрца. У святых рэкалекцыях павінна аддаць мне ўсё. Адкрый апошні раз душу. Я Сам далей буду цябе весці, весці аж да прыстані. Паглыну ў Раны Майго Сэрца. Ты апячатавана Крыжам.
– Ты павінна быць анёлам. Гэта Маё жаданне. Не звязваю тваёй свабоднай волі. Ты можаш упасці ў кожную хвіліну. Рабі рахунак сумлення ад пачатку свайго жыцця: як ты адказвала на мае заклікі? Як давала доступ для Майго Духа? Ты не выконвала Маіх просьбаў, звязаных са святарамі. Ты непатрэбным чынам апраўдвалася перад тваімі кіраўнікамі са Згуртавання. Кіравалася людскім пунктам гледжання. Не хацела прыняць Мяне да свайго сэрца. Ведала, што Я гаварыў, тлумачыў, што ўсё гэта спакуса.
– Усё, што зацямняе Маю постаць, – гэта не хмары. Я ў тысячы разоў іншы, чым ты адчуваеш. Ты памерла б ад уражання.
– Ванда! Я іду за табой і прашу аб вяртанні святароў, калі бачу іх сапраўднае пакаянне. Я тады прабачаю ім і сціскаю іх у Маіх бацькоўскіх поцісках любові (17 верасня 1941 г.).
– Мая любоў роўна ідзе з ахвярай крыжа. Праз цябе жадаю ўваскрашаць любоў у святароў. Ванда! Падай Мне свае плечы, Я Сам вырашу наконт цяжару. Рэгуляванне цяжару належыць Мне. Твае цярпенні мінуць, як маланка. Ты будзеш вечна жыць ува Мне. Чувай, каб не была паддадзена спакусе, каб не сышла з гэтай крыжовай дарогі, дарогі сярод анёлаў (21 мая 1942 г.).
– Ванда! Анёльская сястра! Хачу, каб ты была Маёй сапраўднай ажыўляльнай вадой у жаданні святарскіх душ, а таксама душ кансэкраваных асоб. Я жадаю любові, але няма таго, хто б Мне яе даў. Таму выбраў цябе. Будзь для Мяне асалодай і прахалодай у прагненні. Прэч з хараством пекла! Прэч з заклікамі да ўсяго, што нараджае пекла! Прэч з неспакоем! Прэч з сумненнем! Мая мэта – застацца з вамі да канца свету.
Галіна ТАЎЛУЙ.
(Працяг будзе).