События и новости. Падзеі і навіны

События

 

 

Разоружение – единственный путь к миру

 

 

Конференция «Европа и война. От духа Хельсинки к перспективам мира»

 

 

Пьетро Паролин13 декабря госсекретарь Ватикана кардинал Пьетро Паролин выступил на конференции в Посольстве Итальянской Республики при Св. Престоле «Европа и война. От духа Хельсинки к перспективам мира».

 

Своё выступление Паролин начал со слов Святейшего Отца, произнесённых после воскресной молитвы «Ангел  Господень» 2 октября: «После семи месяцев военных действий давайте  использовать  все дипломатические средства, даже те, которые, возможно,  до  сих  пор не использовались, чтобы положить конец этой ужасной трагедии. Война сама по себе – это ошибка и ужас!».

f-str-4-2С того дня, как были произнесены эти слова, прошло более двух месяцев, но мы по-прежнему  видим те же самые «ошибки» и «ужасы» войны на Украине. «Вызывает обеспокоенность, что в разных странах ускорилась гонка вооружений, – подчеркнул Паролин, – и были сделаны значительные финансовые вложения, которые могли бы быть употреблены для борьбы с голодом, создания рабочих мест, обеспечения качественных медицинских  услуг  для миллионов людей, у которых этого никогда не было».

Иерарх призвал задаться вопросом, действительно ли было сделано всё возможное для того, чтобы прекратить эту трагедию. Тогда, на молитве «Ангел Господень», Папа  также обратился напрямую к президентам   Российской  Федерации  и  Украины: первого  он  призвал  положить  конец  насилию, второго – открыться ряду серьёзных мирных предложений. «Однако в словах Франциска было и ещё одно ясное приглашение, которое, как мне кажется, не было воспринято с должным вниманием: приглашение, обращённое  ко  всем  протагонистам международной жизни  и  к политическому руководству наций, дабы они сделали всё возможное для прекращения продолжающейся войны, не давая себя вовлечь в опасную эскалацию, но продвигая и поддерживая инициативы по диалогу».f-str-5

Переходя к теме Хельсинкской конференции, кардинал Паролин констатировал, что сегодня нет условий для того, чтобы повторить её формат, однако мы можем «возродить дух Хельсинки, действуя креативно. Нам  нужно  преодолеть  нынешний кризис, войну и множество забытых войн, с помощью новых инструментов. Нельзя прочитывать настоящее и представлять будущее на основе одних лишь ветхих схем, старых  военных альянсов или идеологических и экономических  колонизаций».

Госсекретарь Ватикана предложил «реализовать новые правила  для международных отношений», которые сегодня, к сожалению, стали «текучими» и несостоятельными по сравнению с прошлым. Сегодня нужно поставить на карту мир, а не неизбежность войны, диалог и сотрудничество, а не угрозы и разделения. Необходима «военная и вербальная деэскалация», отметил госсекретарь, озвучив ряд вопросов: «Почему бы нам не трудиться вместе для осуществления  новой,  масштабной  европейской  конференции, посвящённой миру? Давайте спросим себя: верит ли ещё Европа в те правила, которые она сама себе выдвинула после Второй мировой войны благодаря дальновидности отцов-основателей?».

Следуя духу Хельсинки, необходимо дать больше пространства пацифистским движениям, подчеркнул Паролин, необходимо вовлечь миротворческие движения  и  организации,  которые на всех уровнях трудятся ради воспитания в духе мира и диалога. Только так можно будет «освежить и омолодить те концепции  мира и солидарности, на которые мы ссылаемся». В  основе  всех миротворческих предложений  должно лежать разоружение: «Разоружение – единственный  надлежащий и эффективный ответ, если  мы  хотим  построить  мирное будущее», и именно в этом направлении мы должны сделать конкретные шаги, отметил Паролин.

Иерарх снова призвал вернуться к «духу Хельсинки», в особенности в том, что касается мирного решения споров, свободы мысли, совести и вероисповедания, равенства прав и самоопределения народов, сотрудничества  между  государствами, выполнения международных  обязательств. Все эти принципы неоднократно  были  нарушены, но «пока ещё не поздно», воззвал  кардинал: «Давайте пойдём по новым путям мира, начиная с Европы, никого не исключая! <…> Давайте постараемся вместе написать новую страницу  европейской  истории, чтобы положить конец братоубийственному варварству на Украине», – призвал глава ватиканской дипломатии.                                                                                             

 

 

Ольга Сакун – Град Ватикан


  Новости

 

 

Ватикан

Папа Франциск совершит ранее отложенный апостольский визит в Демократическую Республику Конго и Южный Судан с 31 января по 5 февраля 2023 года, сообщает Зал печати Ватикана. В южносуданской столице Святейшего Отца будут сопровождать архиепископ Кентерберийский и модератор Генеральной ассамблеи Церкви Шотландии. Передает русская служба Vatican News.

В начале июля 2022 года Епископ Рима планировал посетить эти две африканские страны «как паломник мира и примирения», но в июне – в обращении к африканским верующим – выразил глубокое сожаление о том, что по состоянию здоровья он вынужден отложить «этот столь желанный и долгожданный визит» и призвал не терять надежды на скорейшую встречу.


  Германия

Приход Румынской Православной Церкви в городе Людвигсхафен-ам-Райн получил частицу мощей св. Пирмина Германского – небесного покровителя земли Рейнланд-Пфальц. Частица мощей была доставлена из австрийского Инсбрука при содействии католического епископа Шпеерского Карл-Хайнца Виземанна.

Церемония передачи реликвии состоялась во время богослужения, которое возглавил митрополит Германский, Центрально- и Североевропейский Серафим. В церемонии участвовали лидеры местной католической общины, властей Рейнланд-Пфальца, консульства Молдовы.

Православный румынский приход Святой Троицы, Архангела Рафаила и св. Пирмина в Людвигсхафене не имеет своего храма и использует для богослужений католическую церковь Святого Духа.


  Киргизия

В центре Бишкека построят кафедральный католический собор. «Это знаменательное, историческое событие не только для католиков Кыргызстана, но и для всех кыргызстанцев. Строительство нового храма будет иметь в том числе и большое международное значение. Наша республика придерживается демократических принципов и принципов свободы вероисповедания. Возведение кафедрального собора являет собой подтверждение этому», — сказал советник Президента Киргизской Республики и Апостольской администратуры Валерий Диль.
   «Строительство начнется зимой и продлится 2-3 года. При разработке проекта была поставлена задача – он должен соответствовать традициям католической архитектуры, но с учетом современности, чтобы в итоге собор вписался в общую архитектуру столицы», – сказал автор проекта  архитектор Александр Клишевич.


 Казахстан

В Алма-Ате состоялась презентация книг Священного Писания, переведенных на казахский язык. Перевод Библии стал первым в истории, выполненным командой непосредственных носителей казахского языка под эгидой Православной Церкви. Проект осуществляется по инициативе и благословению митрополита Астанайского и Казахстанского Александра. На первом этапе были переведены три наиболее читаемые библейские книги – Притчи Соломоновы, Псалтырь и Евангелие от Матфея.

Над переводом священных книг трудились специалисты международного агентства переводов, а редактировал переведенные тексты православный священник Елисей Кукеев, этнический казах.

 

 

По страницам Internet


 Падзеі

 

 

Наследаваць прыклад святых

 

 

У новазбудаваны касцёл Св.Казіміра ў Стоўбцах перанеслі парэшткі

Слугі Божага Фабіяна Малішоўскага

 

 

f-str-69 снежня ў Стоўбцах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбылася цырымонія перадачы і перапахавання ў новазбудаваным касцёле Cв. Казіміра парэшткаў Слугі Божага айца Фабіяна Малішоўскага, дамініканіна.

У сярэдзіне XVII ст. айцец Фабіян Малішоўскі, ОР быў прыёрам дамініканскага кляштара ў Стоўбцах. Менавіта пры ім у горадзе быў пабудаваны мураваны касцёл Святога Казіміра. Айцец Фабіян памёр у меркаванай святасці і быў пахаваны ў крыпце пабудаванай ім святыні. Як сведчаць гістарычныя дакументы, на месцы пахавання манаха адбываліся цуды, што давала падставы для распачацця яго беатыфікацыйнага працэсу.

Нядаўна намаганнямі пробашча парафіі Св. Казі-міра ксяндза каноніка Ігара Лашука, дэкана Стаўпецкага, парэшткі айца Фабіяна Малішоўскага былі адшуканыя на месцы, дзе калісьці ўзносіўся касцёл Св. Казіміра, зруйнаваны ў савецкія часы.

У адпаведнасці з заканадаўствам, знойдзеныя парэшткі былі перададзены ў следчы камітэт для высвятлення іх прыналежнасці, хоць ужо пры іх адшуканні пэўныя прызнакі ўказвалі на тое, што было знойдзена пахаванне славутага стаўпецкага прыёра.

Ідэнтыфікаваныя кампетэнтнымі спецыялістамі парэшткі былі ўрачыста перададзены прадстаўнікамі следчага камітэту парафіі Св. Казіміра для іх перапахавання ў касцёле. Адпаведны акт быў урачыста падпісаны ў святыні.f-str-7

Ва ўрачыстай цырымоніі ўзялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі, SDB, Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі, найстарэйшы беларускі іерарх і дамініканін біскуп Казімір Велікаселец, ОР, айцы дамінікане, сёстры Св. Дамініка, святары і афіцыйныя асобы, у тым ліку ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак, старшыня Стаўпецкага райвыканкама Дзяніс Калясень і прадстаўнікі следчага камітэту.

Перад цырымоніяй нунцый Ёзіч і арцыбіскуп Станеўскі ў памяшканні райвыканкама сустрэліся са старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэту Аляксандрам Турчыным і прадстаўнікамі мясцовай улады, з якімі абмеркавалі далейшыя кірункі развіцця ўзаемадзеяння паміж Касцёлам і дзяржавай на карысць каталіцкай супольнасці і ўсіх грамадзянаў Беларусі.

Кіраўнік сталічнага рэгіёна пацікавіўся перспектывамі магчымай беатыфікацыі айца Фабіяна Малішоўскага, а таксама паабяцаў спрыянне дзяржавы ў рэалізацыі сумесна з Касцёлам ініцыятываў, якія будуць спрыяць далейшаму развіццю Міншчыны і захаванню гісторыка-культурнай спадчыны.

Апоўдні перад касцёльнай брамай духавенства і вернікі на чале з высокімі іерархамі і прадстаўніком Папы Францішка ў нашай краіне сустрэлі парэшткі айца Фабіяна, якія былі дастаўлены ў святыню прадстаўнікамі следчага камітэту. З пашанай яны былі перанесены ў касцёл, дзе іх, паводле даўняй традыцыі, ашчадна  склалі  ў драўляны саркафаг у форме чалавечага цела, апранутага ў дамініканскае манаскае   адзенне і святарскую стулу.

Вікарый стаўпецкай парафіі кс. Дзмітрый Іваноў прачытаў даклад, у якім распавёў пра жыццё айца Фабіяна і той культ, які ўзнік сярод вернікаў Стоўбцаў пасля яго смерці ў сувязі з тым, што на месцы пахавання дамініканіна адбываліся цуды.

Пры парэштках Слугі Божага адбылася святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў арцыбіскуп Станеўскі. Перад пачаткам Эўхарыстыі іерарх адзначыў, што айцец Фабіян Малішоўскі прапаведаваў продкам сённяшніх жыхароў Стоўбцаў Божае Слова, несучы ім «Евангелле на далоні».

Арцыпастыр заахвоціў прысутных таксама несці Хрыста сваім блізкім, каб такім чынам наследаваць прыклад айца Фабіяна і працягваць яго высакародную справу ў сучасным свеце.

Гамілію падчас Імшы прамовіў біскуп Аляксандр Яшэўскі, які засяродзіўся на значэнні ўшанавання святых у Каталіцкім Касцёле. Іерарх звярнуў увагу на тое, што ў сучасным свеце часта ствараецца культ нічога не вартых ідалаў, але пры гэтым вельмі не хапае высокіх духоўных і маральных аўтарытэтаў, якімі з’яўляюцца для вернікаў святыя. Іерарх заахвоціў наследаваць прыклад святых, а таксама прасіць іх заступніцтва. Пры гэтым ён заўважыў, што слова заступніцтва (intercessio) ў перакладзе з лаціны азначае «хадзіць паміж», дадаўшы, што «святыя нібы ходзяць паміж намі і Хрыстом», заносячы да Яго нашыя просьбы і выпрошваючы ў Яго для нас патрэбныя ласкі.

 

 

 

Тэкст і фота: Мікола Гракаў

Catholic.b


 Навіны

 

Ватыкан

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці прызначаны новым прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў. Сваю дзейнасць на новай пасадзе ён распачне ў сярэдзіне студзеня 2023 года.

Клаўдыё Гуджэроці нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 года ў італьянскай Вероне. Cкончыў факультэт Усходніх моваў і літаратуры Венецыянскага дзяржаўнага ўніверсітэта “Ca Foscari”, атрымаў вучоную ступень магістра святой літургіі ў Папскім літургічным інстытуце святога Анзэльма ў Рыме, абараніў дактарат у Папскім Усходнім Інстытуце.

Святарскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 1982 года. З’яўляецца тытулярным арцыбіскупам Равэлы. У 1985 годзе паступіў на служэнне ў Кангрэгацыю па справах Усходніх Касцёлаў. 6 студзеня 2002 года атрымаў біскупскую сакру. З 15 ліпеня 2011 года па 13 лістапада 2015 года быў Апостальскім Нунцыем у Беларусі. Затым, на працягу амаль пяці гадоў, выконваў дыпламатычную місію ва Украіне. З 2020 года быў Апостальскім Нунцыем у Вялікабрытаніі.


 Польшча

Айцец Юзаф Андраш, езуіт, узгадваецца ў «Дзённіку» Святой Фаўстыны Кавальскай 59 разоў. Цяпер на яго радзіме ў Польшчы ідзе яго беатыфікацыйны працэс.

Найбольш вядомым спаведнікам і паплечнікам сястры Фаўстыны ў распаўсюджванні культу Божай Міласэрнасці быў наш суайчыннік ксёндз Міхал Сапоцька, беатыфікаваны ў верасні 2008 года. Між тым першым і апошнім духоўным кіраўніком «сакратаркі Божай Міласэрнасці» быў менавіта айцец Юзаф Андраш. Ён напісаў першую кнігу аб Божай Міласэрнасці, а акрамя таго быў спаведнікам яшчэ некалькіх асоб з выразнымі містычнымі рысамі, у тым ліку благаслаўлёнай Анэлі Салявы, тэрцыяркі францішканскага ордэна. Пад яго кіраўніцтвам быў створаны абраз Езуса Міласэрнага пэндзля Адольфа Хылы, які сёння слыне ласкамі ў санктуарыі ў Кракаве-Лагеўніках.


 Партугалія

Прыкладна праз месяц ад пачатку электроннай рэгістрацыі для ўдзелу ў Сусветных днях моладзі, якія пройдуць 1-6 жніўня 2023 года ў Лісабоне, заяўкі падалі каля 200 тысяч чалавек. Рэгістрацыя ўдзельнікаў  СДМ-2023 распачалася 23  лістапада  2022 года. Першым свой удзел пацвердзіў Святы Айцец.

   Аб сваім удзеле заявілі таксама вялікія групы з Італіі, Бразіліі, Іспаніі і Францыі, паведаміў на прэс-канферэнцыі дапаможны біскуп Лісабонскай архідыяцэзіі, Амерыка Агіяр, які таксама з’яўляецца адказным за падрыхтоўку да Сусветных дзён моладзі. Дадзеныя былі прадстаўлены падчас прэзентацыі душпастырскай праграмы ў марыйным санктуарыі ў Фаціме, што ў 120 кіламетрах на  поўнач ад партугальскай сталіцы.


 Беларусь

Кантынентальны этап Сіноду Біскупаў аб сінадальнасці засяродзіў сваю ўвагу на больш актыўным удзеле свецкіх вернікаў у ажыццяўленні місіі Касцёла ў наш час. Зыходзячы з гэтага, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі вырашыла пры-свяціць 2023 пастырскі год апостальству свецкіх вернікаў. Дэвіз года: «Апостальства свецкіх — знак надзеі для Касцёла ў Беларусі». На плённае перажыванне пастырскага года благаславіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня камісіі агульнага душпастырства пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

 

Па старонках Інтэрнэту


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий