События
Завещание Бенедикта XVI
Папа Римский на покое Бенедикт XVI (в миру Йозеф Ратцингер)
умер на 96-м году жизни 31 декабря 2022 года
Духовное завещание Бенедикта XVI
Обнародован документ, составленный Йозефом Ратцингером 29 августа 2006 года.
«Оглядываясь в этот поздний час моей жизни на прожитые десятилетия, я прежде всего вижу, как много у меня причин для благодарности. В первую очередь я благодарю Самого Бога, подателя всякого блага, Который даровал мне жизнь и провёл через различные минуты смятения; Он всегда поддерживал меня, когда я начинал оступаться, и всегда дарил мне заново свет Своего лика. Оглядываясь назад, я вижу и понимаю, что даже тёмные и утомительные участки этого пути были ради моего спасения и что именно в них Он благополучно направлял меня.
Я благодарю своих родителей, подаривших мне жизнь в тяжёлые времена и ценой больших жертв, своей любовью подготовивших для меня великолепную обитель, которая и доныне ярко освещает все мои дни. Светлая вера моего отца научила нас, детей, верить и, подобно указателю, всегда непоколебимо пребывала посреди всех моих научных достижений; глубокое благочестие и великая доброта моей матери – это наследие, за которое я не смогу отблагодарить её в достаточной мере. Моя сестра бескорыстно и с нежной заботой помогала мне на протяжении десятилетий; мой брат – благодаря ясности своих суждений, твёрдой решимости и сердечному покою – всегда прокладывал мне путь; без его постоянного предшествования и сопровождения я не смог бы найти верную дорогу.
Я искренне благодарю Бога за многочисленных друзей, мужчин и женщин, которых Он всегда ставил рядом со мной; за сотрудников на всех этапах моего пути; за учителей и студентов, которых Он мне даровал. С благодарностью вверяю их всех Его благости. Я хочу поблагодарить Господа за мою прекрасную родину в Баварских Предальпах, в которой я всегда видел восхитительное великолепие Самого Творца. Я благодарю людей моей родины, ибо в них я всегда мог заново ощутить красоту веры. Я молюсь, дабы наша земля оставалась землёй веры, и прошу вас, дорогие соотечественники: не позволяйте увести себя от веры. Наконец, я благодарю Бога за ту красоту, которую мне удалось ощутить на всех этапах моего пути, но особенно в Риме и в Италии, которая стала моим вторым домом.
У всех, кого я обидел каким-либо образом, от всего сердца прошу прощения.
То, что я ранее сказал моим соотечественникам, я теперь говорю всем, кто в Церкви был вверен моему служению: стойте твёрдо в вере! Не дайте себя сбить с толку! Часто кажется, что наука – естественные науки с одной стороны и исторические исследования (особенно экзегеза Священного Писания) с другой – может предоставить неопровержимые результаты, противоречащие католической вере. Я наблюдаю трансформацию естественных наук с давних времён и смог увидеть, как, напротив, кажущиеся убеждения против веры исчезают, оказываясь не наукой, а философскими интерпретациями, лишь внешне относящимися к науке; точно так же, с другой стороны, именно в диалоге с естественными науками вера научилась лучше понимать предел объема своих утверждений, а значит, и собственную специфику. В течение шестидесяти лет я сопровождаю путь богословия, в частности, библейских наук, и со сменой разных поколений замечал, как казавшиеся незыблемыми тезисы рушатся, оказываясь лишь гипотезами: поколение либералов (Гарнак, Юлихер и др.), поколение экзистенциалистов (Бультман и др.), поколение марксистов. Я видел и продолжаю видеть, как из клубка гипотез возникала и вновь возникает разумность веры. Иисус Христос воистину есть путь, истина и жизнь – и Церковь, со всеми её недостатками, есть воистину Его тело.
Наконец, я смиренно прошу: помолитесь обо мне, дабы Господь, несмотря на все мои грехи и недостатки, принял меня в вечные обители. Обо всех вверенных мне людях изо дня в день возносятся мои сердечные молитвы».
Бенедикт XVI
Русская служба Vatican News.
Новости
Ватикан
С декабря 2022 года СМИ Ватикана начали выходить на четырёх языках и на «YouTube Shorts». «Интернет: новый форум для возвещения Евангелия», – так было озаглавлено Послание Св. Иоанна Павла II на XXXVI Всемирный день коммуникаций в 2002 году. Папа Войтыла призвал всех католиков использовать Интернет – тогда ещё только зарождающееся средство массовой информации – для распространения Слова Божьего. 12 декабря 2012 года Бенедикт XVI опубликовал первое сообщение в «Твиттере» на аккаунте @Pontifex. Папа Франциск, назвавший Интернет даром Божьим, стал первым Римским Папой с учётной записью в Instagram. С июня 2020 г. Русская служба Радио Ватикана / Vatican News открыла собственный аккаунт в «Твиттере».
После Facebook, Instagram и Twitter ватиканские СМИ начинают публиковаться на «YouTube Shorts», самой «социальной» платформе Google.
Испания
Две башни собора Святого Семейства в Барселоне достроены спустя сто сорок лет после начала строительства, передает gorthodox.com. Высота башен 135 метров. Они увенчаны фигурами быка и льва, которые, согласно христианской традиции, символизируют евангелистов Луку и Марка. Фигуры работы скульптора Ксавьера Кампени выполнены из тасосского мрамора, который с древних времен использовался для греческих и римских скульптур. Еще две башни собора, посвященные евангелистам Иоанну и Матфею, строители обещают завершить к концу 2023 года, а главная башня Иисуса Христа будет готова только к 2026-му.
Церковь Святого Семейства (Sagrada Familia) в Барселоне начали строить в 1882 году по проекту Антонио Гауди.
По его замыслу, Саграда Фамилия должна была стать современным прочтением Нового Завета. На фасадах здания подробно изображены главные этапы земной жизни Христа: рождение, смерть и воскрешение.
Греция
Министерство культуры и спорта Греции благодарит Папу Римского Франциска за решение передать Афинам три фрагмента храма Парфенона, хранившихся с XIX века в ценных коллекциях музеев Ватикана. Об этом сообщает ТАСС со ссылкой на заявление пресс-службы греческого ведомства. Как отметило ведомство, по просьбе Патриарха Константинопольского Варфоломея Папа Римский Франциск был рад вернуть фрагменты скульптурных композиций Парфенона через церковные инстанции Греции. «В «дарении» Папы Франциска, сделанном предстоятелю Элладской Православной Церкви архиепископу Иерониму, подчеркивается духовный и дружеский характер папского жеста по отношению к Элладской Православной Церкви.
Казахстан
Католическая община Казахстана открыла в Алма-Ате новый образовательный центр для детей с синдромом Дауна. Проект стал возможен благодаря сотрудничеству Caritas, казахских властей и благотворительного фонда «Самрук-Казына Траст», сообщает «Благовест-инфо» со ссылкой на агентство Fides. «Мы все очень счастливы: родители, молодежь, волонтеры, особенно дети с синдромом Дауна – теперь у них есть постоянное место работы, место встречи и общения, – заявил глава Caritas в Казахстане о. Гвидо Треццани, OFM.
Проект помощи детям с синдромом Дауна был запущен алма-атинским Caritas на епархиальном уровне в 2018 году.
Действует программа помощи родителям детей с синдромом Дауна, включающая в себя детский сад, онлайн-консультации для родителей, обучающие программы для помогающих специалистов.
По страницам Internet
Падзеі
Апостальства свецкіх – надзея Касцёла ў Беларусі
Слова на 2023 Пастырскі год (у скарачэнні)
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры! (…) Кантынентальны этап Сіноду біскупаў аб сінадальнасці, які завяршыўся ў мінулым годзе, паказаў вострую неабходнасць больш актыўнага ўдзелу свецкіх вернікаў у ажыццяўленні місіі Касцёла ў наш час. Зыходзячы з гэтага, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 2023 Пастырскі год вырашыла прысвяціць свецкім пад дэвізам: «Апостальства свецкіх — знак надзеі для Касцёла ў Беларусі».
Свецкія, якія складаюць асноўную частку Касцёла, з’яўляюцца своеасаблівым «барометрам» яго стану і могуць шмат сказаць не толькі аб яго дасягненнях, але і праблемах. Нездарма ў вучэнні Другога Ватыканскага Сабору, а таксама Папаў Святога Яна Паўла ІІ, Бэнэдыкта XVI і Францішка чырвонай ніткай праходзіць ідэя служэння свецкіх у Касцёле на сучасным этапе яго развіцця. (…)
У мінулым годзе мы адзначалі 60-годдзе з часу распачацця Другога Ватыканскага Сабору, які стаў новым Спасланнем Духа Святога з мэтай аднаўлення жыцця Касцёла. (…). Сабор акрэсліў асаблівы і неабходны ўдзел свецкіх вернікаў у місіі Касцёла. Іх апостальская дзейнасць вынікае з хрысціянскага па-клікання. Умовы сучаснага жыцця з адыходам ад этычнага і рэлігійнага парадку і небяспекай для хрысціянскага жыцця патрабуюць больш інтэнсіўнага і шырэйшага апостальства свецкіх, сфера дзейнасці якіх з дня на дзень пашыраецца. Ужо шэсць дзесяцігоддзяў таму Сабор ясна і недвузначна падкрэсліў, што Касцёл без супрацоўніцтва свецкіх амаль пера-стаў бы існаваць (пар. АА 1).
Сабор растлумачыў сутнасць апостальства свецкіх, яго характар і разнастайнасць, а таксама прадставіў яго асноўныя прынцыпы і даў пастырскія ўказанні для больш плённага яго ажыццяўлення (пар. АА 1). Нездарма падчас Сабору пачалі гаварыць, што надышоў час свецкіх вернікаў.
Наступным этапам у развіцці вучэння пра апостальства свецкіх з’яўляецца Апостальская адгартацыя Святога Яна Паўла ІІ пра пакліканне і місію свецкіх у Касцёле і свеце «Christfideles laici» (1988). У ёй Папа правёў аналіз саборнага вучэння і ўзбагаціў яго паслясаборнай практыкай. Нягледзячы на тое, што прайшло 35 гадоў ад яе прыняцця, тым не менш яна працягвае заставацца актуальным дапаможнікам у галіне апостальства свецкіх у Касцёле і свеце.
Святы Ян Павел ІІ падкрэслівае, што мэтай жыцця свецкага католіка з’яўляецца пазнанне радыкальнага хрысціянскага вучэння, што вынікае з сакрамэнту хросту, каб выконваць свае жыццёвыя абавязкі згодна з атрыманым ад Бога пакліканнем (пар. ChL 10).(…)
Святой памяці Папа Бэнэдыкт XVI таксама зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё вучэння аб місіі свецкіх як у жыцці Касцёла, так і свету. Тры яго энцыклікі «Deus caritas est» — «Бог ёсць любоў» (2005), «Spe salvi» — «Збаўленыя праз надзею» (2007) і «Caritas in veritate» — «Любоў у праўдзе» (2009) разам з першай энцык-лікай Папы Францішка «Lumen fidei» — «Святло веры» (2013), якую пачаў апрацоўваць Папа Бэнэдыкт XVI, прадстаўляюць сабой трыпціх асноўных тэала-гічных цнотаў: веры, надзеі і любові. (…)
Папа Францішак далей развівае вучэнне сваіх папярэднікаў і асабліва вучэнне Святога Яна Паўла ІІ. Апостальскія адгартацыі Францішка «Evangelii gaudium» — «Радасць Евангелля» і «Gaudete et exultate» — «Радуйцеся і весяліцеся» неабходна чытаць разам з Апостальскай адгартацыяй Святога Яна Паўла ІІ «Christifideles laici». (…)
Вучэнне II Ватыканскага Сабору, Святога Яна Паўла ІІ, Бэнэдыкта XVI і Францішка лагічна прывяло да Сіноду аб сінадальнасці. Таму рашэнне Пантыфіка аб правядзенні гэтага касцёльнага форуму не было спантанным, але з’яўляецца плёнам эвалюцыі эклезіялогіі і звяртае асаблівую ўвагу на ролю свецкіх у жыцці і місіі Касцёла.
27 кастрычніка 2022 года быў абвешчаны працоўны дакумент кантынентальнага этапу Сіноду, які падкрэслівае, што «калі Касцёл не будзе сінадальным, то ніхто не будзе адчуваць сябе ў ім па-сапраўднаму як дома». Таму існуе вострая неабходнасць абудзіць спячага велікана, якім з’яўляюцца свецкія, для далейшага паспяховага развіцця Касцёла і адказу на выклікі часу. Гэты сінадальны пастулат мае вялікае значэнне для Касцёла ў Беларусі, які перажыў доўгі этап ганенняў і цяпер перажывае час нялёгкага адраджэння. Гістарычна сталася так, што ў свядомасці большасці нашых вернікаў і духоўных асоб асноўную адказнасць за Касцёл нясуць біскупы, прэзбітэры, дыяканы і кансэкраваныя асобы.
Між тым Касцёл – гэта не толькі Папа, біскупы, прэзбітэры, дыяканы і кансэкраваныя асобы, але ўвесь Божы народ, пераважную большасць якога складаюць менавіта свецкія вернікі. Таму яны, як вялікі і не да канца выкарыстаны патэнцыял, павінны прабудзіцца з летаргічнага сну і актыўна ўключыцца ў жыццё Касцёла і вырашэнне яго праблем. Без іх Касцёл не будзе ў поўнай меры такім, якім ён павінен быць, а менавіта пілігрымуючым і місійным, які сумесна з Божым народам вырашае свае праблемы. (…)
Касцёл у нашай Бацькаўшчыне ўдзячны свецкім вернікам за ўдзел у яго адраджэнні і дзейнасці, што праяўляецца перадусім у аднаўленні старых і будаўніцтве новых касцёлаў, катэхізацыі, дабрачыннасці, СМІ, арганізацыі пілігрымак і іншых акцыях. (…)
Давяраючы ўсіх вас апецы Марыі, Маці Касцёла, у год срэбранага юбілею каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай, на шлях умацавання веры і больш актыўнага ўдзелу свецкіх у жыцці Касцёла, каб ён быў нашай надзеяй, ад усяго сэрца благаслаўляю ў імя Айца, і Сына, і Духа Святога.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч,
старшыня камісіі агульнага душпастырства
пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
г. Мінск, 8 студзеня 2023 года, свята Хросту Пана
Навіны
Ватыкан
17 снежня падчас аўдыенцыі для кардынала Марчэло Сэмерара, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі, Папа Францішак ухваліў шаснаццаць дэкрэтаў, падрыхтаваных гэтай структурай. Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, адзін з дакументаў датычыцца прызнання цуду праз заступніцтва ўругвайскага біскупа Хасінто Вэры (1813–1881), першага пастыра Мантэвідэа.
Два дэкрэты прызнаюць мучаніцтва: першы – польскай сям’і Юзафа і Вікторыі Ульма і іх сямёх дзяцей, забітых у 1944 годзе нацыстамі за ўкрыванне габрэяў, а другі — Франца дэ Кастра Хольцварта (1942–1981) — бразільскага свецкага верніка, юрыста і абаронцы правоў чалавека, які ахвяраваў сваім жыццём як закладнік падчас бунту ў турме.
Іншыя дэкрэты датычацца прызнання гераічнасці цнот шасці мужчын і сямі жанчын з розных дыяцэзій і краін свету.
Чэхія
5-12 лютага ў чэшскай Празе адбудзецца Кантынентальная сінадальная асамблея для Еўропы. Такое рашэнне было прынята на двухдзённым анлайн-пасяджэнні Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы (CCEE). Чакаецца, што ў сустрэчы прымуць удзел больш за 200 чалавек: 156 дэлегатаў епіскапатаў і больш за 40 гасцей, запрошаных Прэзідыумам CCEE, – прадстаўнікоў касцёльных інстытутаў еўрапейскага ўзроўню. Кожная біскупская канферэнцыя таксама зможа выбраць 10 дэлегатаў для ўдзелу ў анлайн-дыскусіях.
Падчас асамблеі таксама абмяркоўвалася сітуацыя ва Украіне. Старшыня Рады, арцыбіскуп Гінтарас Грушас звярнуўся да палітыкаў і заклікаў іх спыніць вайну. “Мы кажам «хопіць!» усім пакутам і спіралі насілля, разбурэнням і смерці, у якія быў уцягнуты ўкраінскі народ. Разам з Францішкам мы просім аб міры”,–сказаў Мітрапаліт Віленскі.
Беларусь
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя першага выдання Codex iuris canonici (Кодэкса кананічнага права) са зменамі, унесенымі ў апошні час Святым Пасадам у галоўны збор юрыдычных норм Касцёла лацінскага абраду, і з перакладам на беларускую мову. У прэзентацыі ўзялі ўдзел іерархі Касцёла на Беларусі, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, дыпламаты, святары, спецыялісты ў галіне кананічнага і дзяржаўнага права, прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, іншых канфесій і рэлігій. Мерапрыемства было арганізавана апостальскай нунцыятурай у Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Прадстаўнік Папы Францішка ў Беларусі, Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч адзначыў, што Кодэкс кананічнага права – адзін з асноўных прававых дакументаў Каталіцкага Касцёла, які быў абнародаваны ў Ватыкане Папам Янам Паўлам ІІ 40 гадоў таму, 25 студзеня 1983 года. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі пры падтрымцы Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь пераклала Кодэкс лацінскага абраду на беларускую мову, каб духавенства і ўсе зацікаўленыя маглі атрымаць доступ да кананічнага заканадаўства на сваёй мове. Кодэкс быў выдадзены ў арыгінальнай лацінскай версіі і ўключае ў сябе ўсе абнаўленні, якія Каталіцкі Касцёл унёс за апошнія гады, асабліва падчас цяперашняга панты-фікату Папы Францішка.
Расія
Дзяржаўная Дума Расіі прыняла ў канчатковым чытанні закон аб вывядзенні Бібліі, Карана, Танаха, Ганджура з-пад дзеяння закона аб ахове дзяцей ад шкоднай інфармацыі. “З-пад рэгулявання гэтага закона выведзена літаратура, якая ўключана ў школьную праграму, а таксама кнігі чатырох традыцыйных для Расіі рэлігій”, – патлумачыла кіраўнік Камітэту па культуры Алена Ямпольская.
Па старонках Інтэрнэту