События
Папа призывает к миру
40-й международный апостольский визит
5 февраля Папа Франциск завершил 40-й международный апостольский визит в Демократическую Республику Конго и Южный Судан, который начался 31 января.
Целью визита Франциска, который назван «экуменическим паломничеством мира и примирения», было: обратить внимание мировой общественности на регион, где уже много лет продолжается вооруженный конфликт.
В международном аэропорту Киншасы (ДРК) его встречали апостольский нунций монсеньор Этторе Балестреро и премьер-министр страны. Вечером состоялась встреча с президентом страны Феликсом Чисекеди Чиломбо, представителями властей, гражданского общества и дипломатического корпуса.
В Киншасе, столице Демократической Республики Конго, во Дворце нации Папа отслужил Мессу. Проповедь Понтифика в Киншасе слушали более миллиона паломников и около тысячи священников.
«Сегодня мы верим, что с Иисусом всегда есть возможность быть прощенным, начать все заново, получить силы простить себя и других. Иисус Христос хочет, чтобы мы объединились в Его прощении, дать нам мир и стойкость, стать способными также прощать. Это и есть мужество «совершить великую амнистию сердца». Это так здорово – очистить наше сердце от гнева, сожаления, от всех обид и зависти», – сказал в ходе Мессы Понтифик.
После Демократической Республики Конго Папа Франциск посетил Южный Судан.
В последний день апостольского визита в Центральную Африку Папа Римский Франциск отслужил воскресную мессу в столице Южного Судана – городе Джуба. Богослужение было проведено у гробницы лидера борьбы за независимость государства – вице-президента Судана Джона Гаранга.
Свою проповедь Понтифик посвятил необходимости примирения и прощения – этим темам он уделил основное внимание в ходе поездки в Африку. «Откажитесь от слепой ярости насилия», – призвал он 70000 тысяч христиан, собравшихся послушать Папу, всех жителей континента.
После мессы глава Римско-католической Церкви отправился в аэропорт. Перед тем, как покинуть Южный Судан, Франциск призвал свою паству никогда не терять надежду. «И не упустите возможность достичь мира. Пусть в Южном Судане поселятся мир и надежда», – заявил он.
Как обычно, на обратном пути в Рим из апостольской поездки в Демократическую Республику Конго и Южный Судан Папа ответил на вопросы журналистов. В пресс-конференции участвовали также спутники Святейшего Отца по экуменическому паломничеству: предстоятель Церкви Англии архиепископ Кентерберийский Джастин Уэлби и предстоятель Церкви Шотландии модератор Иэн Гриншилдс.
Комментируя события в африканских странах, Папа Франциск вновь осудил торговлю оружием: «Я думаю, что сегодня самая большая чума – это торговля оружием, и у ее истоков лежат экономические интересы».
По страницам Internet
Новости
Ватикан
В Ватикане вновь открылась школа ремёсел. Первыми студентами после 250-летнего перерыва стали молодые мастера из Италии, Германии, Перу и Беларуси, сообщает русская служба Vatican News. В Зале капитула Ватиканской базилики состоялось торжественное открытие Школы искусств и ремесел Фабрики Святого Петра при поддержке фонда Fratelli tutti. Школу инаугурировал президент этих двух ватиканских учреждений кардинал Мауро Гамбетти. В ней будут обучаться специально отобранные каменотесы, мраморщики, мастера лепных работ и деревообработчики. Преподаватели — сотрудники Технического отдела Фабрики Св. Петра, доценты итальянских и зарубежных вузов и опытные мастера.
Франция
В доминиканском монастыре Тулузы (Франция) выставили главу Святого Фомы Аквинского по случаю 700-й годовщины его канонизации, а оттуда святыня отправится в путь по всей Франции и за рубеж, передает «Седмица» со ссылкой на CNA. Главу святого доставили в Доминиканский монастырь Тулузы и поместили в новый ларец (реликварий) работы Огюстена Фрисон-Роше. Ларец освящен во время службы 27 января в монастырском храме, а затем был перенесен вместе с главой святого в Якобинский монастырь Тулузы для торжественной Мессы по случаю седьмого столетнего юбилея канонизации этого великого итальянского святого, богослова и философа.
США
Ученые Джорджтаунского университета (США) составили рейтинг посещаемости храмов в 36 католических странах. Подборку статистических данных подготовил Центр прикладных исследований апостольства (Center for Applied Research in the Apostolate, CARA) при Джорджтаунском университете и обобщил их в итоговом рейтинге ведущих католических стран мира. Безусловными лидерами этого рейтинга ревностности католической веры оказались Нигерия, Кения и Ливан. В Нигерии девяносто четыре процента католиков посещают храмовые службы не реже раза в неделю. В Кении этот показатель составил 73%, а в Ливане 69%. Такое усердие прихожан в Нигерии особенно удивительно ввиду высочайшего уровня насильственных нападений и в целом гонений на христиан по всей стране в последние годы. Католические храмы давно уже стали целями террористов в этой стране. К примеру, в июне прошлого года исламские экстремисты открыли огонь по католическим прихожанам, пришедшим на праздник Пятидесятницы в католический храм Св. Франциска Ксаверия на юго-западе Нигерии, погибло не менее 50 человек.
Беларусь
Бобруйский горисполком начал процедуру передачи здания костела Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии (начало ХХ века) Римско-католическому приходу города.
Процедура передачи предусматривает отчуждение здания в коммунальную собственность, потом аренду, и затем – безвозмездную передачу храма приходу вместе с пристройкой, сообщили в группе «Аднаўленне бабруйскага касцёла». Некоторое время приходу придется оплачивать аренду при пользовании помещениями костела, собственником которого является государство, – раньше оплату не взимали. Однако, согласно законодательству, это необходимо для запуска процедуры передачи костела приходу. Уточняется, что аренда с 1 февраля, которая может продлиться до 6 месяцев, почасовая, а не календарная. Это позволит платить меньше, и только за те помещения, которые использует приход, – за костельный и органный залы, катехетические помещения.
По страницам Internet
Падзеі
“Зрабіце, што вам кажа Сын”
У межах падрыхтоўкі да 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза
4 лютага ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе ў межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да юбілею 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай прайшоў агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця.
Такія мерапрыемствы штогод адбываюцца з нагоды ўрачыстасці Ахвяравання Пана, якая ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 2 лютага і з’яўляецца таксама Днём кансэкраванага жыцця, усталяваным Св.Янам Паўлам ІІ.
Дэвізам агульнабеларускай сустрэчы кансэкраваных асоб у год юбілею 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай былі выбраныя словы, якія нагадваюць першы цуд Хрыста, здзейснены Ім па просьбе Яго Маці Марыі падчас вяселля ў Кане Галілейскай: «Зрабіце, што вам кажа Сын» (пар. Ян 2, 5).
На сустрэчу ў Будслаўскім санктуарыі сабралася каля 150-і кансэкраваных асоб, якія нясуць служэнне на Беларусі.Духоўную канферэнцыю з сабранымі правёў Павел Раманчук OFMConv. У ёй францішканін распавёў пра ўзор Марыі як Жанчыны, якая вучыць слухаць і дзейнічаць згодна з Божай воляй, а таксама падзяліўся ўласным досведам служэння ў хоспісе. Акрамя таго, а. Павел пазнаёміў удзельнікаў сустрэчы з асобаю Св. Пэрэгрына Лацыёзі – італьянскага манаха з супольнасці сэрвітаў, які жыў на мяжы XIIІ і XIV стагоддзяў, і заахвоціў да малітвы праз заступніцтва гэтага святога.
Пасля канферэнцыі ў святыні адбылася св.Імша, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Разам з ім Эўхарыстыю канцэлебравалі кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек, марыянін, а таксама ўсе прысутныя святары.
Літургія адбывалася як у свята Ахвяравання Пана. Яна распачалася па-за святыняй з благаслаўлення свечак. Трымаючы іх у руках, прысутныя сёстры, браты манахі, святары і біскупы ў працэсіі ўвайшлі ў касцёл.
У прамоўленай гаміліі біскуп Яшэўскі ўзгадаў пра выклікі сучаснага свету, якія стаяць перад кансэкраванымі асобамі і на якія ім неабходна даць евангельскі адказ. Разважаючы над гэтым, пастыр звярнуў увагу на прыклад цэнтральных асоб евангельскай падзеі Ахвяравання Пана: Марыі і Юзафа, а таксама святых Сімяона і Ганны.
Пасля гаміліі манаскія асобы запалілі свечкі і ўсе разам прамовілі словы ўрачыстага аднаўлення манаскіх абяцанняў. У гэты час прысутныя вернікі і пілігрымы ў цішыні маліліся за іх.
Пасля святой Камуніі прадстаўнікі будслаўскай парафіі шчыра павіншавалі ўсіх манаскіх асоб з іх святам і ўручылі кожнаму па белай ружы – сімвал жыцця, ахвяраванага Богу ў чыстасці, убостве і паслухмянасці.
Наступным пунктам сустрэчы стала малітва-разважанне перад цудадзейным абразом у Будслаўскай святыні. Гэта была падрыхтаваная сястрой Марцэлінай Мігач ISSM медытацыя над фрагментам Евангелля аб першым цудзе Езуса ў Кане Галілейскай.
Малітва і разважанне над тэкстам Святога Пісання суправаджалася спевамі пад мілагучны акампанемент аргана і скрыпкі.
На заканчэнне сустрэчы біскуп Алег Буткевіч, чые абедзве родныя сястры з’яўляюцца законніцамі, па-віншаваў кансэкраваных асоб з іх святам і ўдзяліў пастырскае благаслаўленне ўсім прысутным.
Па старонках catholic.by
Навіны
Ватыкан
Папа Францішак даручыў стварыць на базе былой летняй папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа цэнтр экалагічнай адукацыі і сельскай гаспадаркі. Мерапрыемствы, якія будуць рэалізаваныя ў бліжэйшыя месяцы, скіраваныя на спалучэнне адукацыі ў галіне інтэгральнай экалогіі, цыркулярнай і генератыўнай эканомікі і экалагічнай устойлівасці.
Мэта ініцыятывы — прапанаваць канкрэтнае прымяненне прынцыпаў, прадстаўленых у так званай «экалагічнай» энцыкліцы Папы Францішка Laudato si’, прысвечанай клопату пра супольны дом.
Комплекс Кастэль Гандольфа плошчай 55 гектараў з пачатку XVII стагоддзя выкарыстоўваецца як летняя рэзідэнцыя Пантыфікаў. Акрамя двух палацава-паркавых зон, у яго ўваходзяць сельскагаспадарчыя надзелы і гаспадарчыя пабудовы. Папярэднік цяперашняга Пантыфіка Бэнэдыкт XVI праводзіў у Кастэль Гандольфа пэўны час у летні перыяд. Папа Францішак ніколі тут не адпачываў і ў 2016 годзе даручыў ператварыць комплекс у музей.
Італія
Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі мэра Рыма Раберта Гуальцьеры, які праінфармаваў Пантыфіка аб планах італьянскага ўрада адносна таго, каб зрабіць сталіцу больш сучаснай, інклюзіўнай і ўстойлівай, а таксама падрыхтаваць яе да прыёму пілігрымаў у юбілейным 2025 годзе. Прыватная сустрэча Святога Айца з мэрам Рыма доўжылася каля гадзіны і была, па словах Гуальцьеры, “прыгожай і кранальнай”. Указ італьянскага ўрада адносна Юбілею 2025 года прадугледжвае правядзенне 87 мерапрыемстваў на суму больш за 1 мільярд еўра. Гаворка ідзе аб праектах рэканструкцыі і аднаўлення культурнай спадчыны, мадэрнізацыі інфраструктуры мабільнасці, прыёму наведвальнікаў, удасканалення тэрыторыі і навакольнага асяроддзя.
Іспанія
Іспанская моладзь распрацавала дадатак Saints App з малітвамі. Неўзабаве гэты духоўны інструмент можна будзе ўсталяваць на мабільных прыладах, і, як разлічваюць аўтары, ім будуць карыстацца каля мільёна чалавек.
Бясплатны дадатак распрацаваў 27-гадовы Мігель Марцінэс Сэрана, дапамагалі яму сем сяброў. Свой праект ён назваў “самай вялікай у свеце” дапамогай у малітве. “Мы ўжо ў апошняй фазе падрыхтоўкі да з’яўлення Saints App на рынку”, – адзначыў аўтар.
Ён мае надзею, што Saints App стане адной з найбольш часта ўжываных прылад у мабільных тэлефонах католікаў, якія валодаюць іспанскай мовай.
Беларусь
У Глыбокім з’явіліся свецкія асістэнты для ўдзялення Святой Камуніі. Біскуп Віцебскі сваім дэкрэтам даў дазвол двум свецкім вернікам з парафіі ў Глыбокім дапамагаць святарам падчас раздавання Св. Камуніі. Такая патрэба ў парафіі з’явілася з-за вялікай колькасці парафіян на св. Імшы ў нядзелю і ўрачыстасці і з-за недахопу святароў.
Кодэкс кананічнага права прадугледжвае ў такіх выпадках магчымасць раздавання Св. Камуніі спецыяльна падрыхтаванымі для гэтага свецкімі вернікамі. Асістэнтамі для ўдзялення Святой Камуніі ў Глыбокім сталі Цырук Анатолій і Чарапкоўскі Часлаў.
Перад удзяленнем Святой Камуніі вышэй названыя асістэнты павінны кожнаразова атрымаць благаслаўленне ад прэзбітэра згодна з рубрыкамі Рымскага Імшала для дыяцэзій на Беларусі.
Па старонках Інтэрнэту