События
Человеческое братство ведёт к миру и солидарности
Папа Франциск направил Послание
по случаю 5-й годовщины Декларации о человеческом братстве
Папа Франциск направил Послание по случаю Международного дня человеческого братства и 5-й годовщины Декларации о человеческом братстве ради мира во всём мире и совместной жизни, которую он подписал 4 февраля 2019 года в Абу-Даби вместе с Верховным имамом Аль-Азхара Ахмадом Аль-Тайибом.
«Мы прошли через эти годы как братья, осознав, что, уважая наши разнообразные культуры и традиции, нужно строить братство в качестве барьера от ненависти, насилия и несправедливости», – так начинается видеопослание Папы Франциска, прозвучавшее 5 февраля, в Международный день человеческого братства, в Абу-Даби.
Послание Святейшего Отца, адресованное генеральному секретарю премии «Зайед» и Мусульманского совета старейшин Мохамеду Абдельсаламу, зачитал кардинал Мигель Анхель Аюсо Гиксот, префект Департамента по межрелигиозному диалогу, во время встречи политических, общественных и религиозных лидеров различных конфессий, которая состоялась в «Доме авраамической семьи» в Абу-Даби. Кульминацией собрания стало вручение премии «Зайед» вечером 5 февраля; в этом году её лауреатами стали индонезийские организации Nahdlatul Ulama и Muhammadiyah, египетский кардиохирург Магди Якуб и чилийская католическая монахиня Нелли Лайон.
В наши дни нехватка братской солидарности вызывает экологическую и социальную деградацию, написал в Послании Папа и обратил внимание мировой общественности на ценности, которыми отмечена деятельность лауреатов премии этого года: любовь к тем, кто отличается от других; искренняя забота о неимущих и больных, особенно о детях; реабилитация заключённых и их реинтеграция в общество. По словам Папы, труды лауреатов премии «освещают путь к большей социальной солидарности и братской любви».
Виктор Владимиров – Град Ватикан
Мама Антула – образец любви к отверженным
Аргентинская мирянка причислена к лику святых
Папа Франциск 9 февраля встретился в Ватикане с паломниками из Аргентины, которые прибыли в Рим на канонизацию бл. Марии Антонии де Пас и Фигероа, известной как Мама Антула.
Приветствовав соотечественников, Папа отметил, что в наши дни милосердие Мамы Антулы проявляется с большой силой в служении самым нуждающимся. Ссылаясь на свою энциклику Fratelli tutti, Епископ Рима отметил, что в современном обществе опаснейшим вирусом является «радикальный индивидуализм» (п. 105): именно ему бросила вызов аргентинская по-движница, и её жизнь является замечательным примером действенной любви к наименьшим, забытым и отверженным. Путь к святости проходит через всецелое упование на Бога, через открытость Его замыслу, и эти требования исполнились в благочестивой жизни Мамы Антулы, которая не сомневалась, что её служение – дело Божье. Папа напомнил, что блаженная проводила среди народа духовные упражнения Св. Игнатия Лойолы, а после изгнания иезуитов из Аргентины стала их проводить подпольно, стараясь помочь каждому увидеть, как прекрасно следовать за Христом: «Ещё одно злободневное послание, которое блаженная даёт нам в сегодняшнем мире, – не сдаваться перед лицом препятствий, а нести Евангелие всем несмотря на возможные трудности. Нередко даже «собственная семья или место работы могут стать высохшей землей, где всё же следует хранить веру и пытаться распространять её» (Evangelii gaudium 86). Крепко укоренённые в Господе, мы должны видеть в этом возможность бросить вызов окружающему миру, чтобы нести радость Евангелия».
В конце обращения Епископ Рима поблагодарил гостей за визит и выразил надежду, что их паломничество станет свидетельством веры для аргентинского народа и для всей Церкви.
Виктор Владимиров – Град Ватикан
Новости
Ватикан
Информационный портал Святейшего Престола Vatican News начал публиковать новости на языке азиатской страны, которую Папа Франциск посетил в сентябре прошлого года. Благодаря сотрудничеству с поместной Церковью монгольский стал 52-м языком журналистских материалов Ватикана. Отныне все обращения Святейшего Отца по случаю воскресной молитвы Angelus и общих аудиенций по средам будут переводиться на монгольский и публиковаться на страницах ватиканского портала.В последние годы на сайте Vatican News появились материалы на иврите, корейском и македонском языках, а теперь – и на монгольском.
Ватикан
Папа Римский Франциск выразил желание, чтобы, начиная с 2025 года, когда дата празднования Пасхи совпадет для всех христианских конфессий, ее стали отмечать совместно все последователи Христа. Об этом понтифик сказал на встрече с представителями Международной теологической комиссии Ватикана,передает Global Otthodox со ссылкой на пресс-службу Святейшего Престола. Папа считает промыслительным, что совместное празднование Воскресения Христова в 2025 году приходится на 1700-летие проведения Первого Вселенского Собора, состоявшегося в 325 году в городе Никее.
«Как мы можем не вспомнить об исключительном значении этого юбилея на пути к полному единству христиан? – сказал понтифик. – Не только, по сути, Никейский Символ объединяет учеников Иисуса, но именно в 2025 году провиденциально дата празднования Пасхи совпадет для всех христианских конфессий. Как было бы прекрасно, если бы это стало конкретным началом всегда общего празднования Пасхи!»
Эстония
В Эстонии начат сбор подписей под петицией об обязательном религиозном образовании. Как отметил глава Эстонской Евангелическо-Лютеранской Церкви (ЭЕЛЦ), он ознакомился с мнением, в котором «одобряется идея сделать религиозное образование обязательным, но тот факт, что это предложение внесло руководство Лютеранской Церкви, рассматривается как проблема».
Архиепископ Вийлма указал, что рассматривает религиозное образование скорее как расширение кругозора. Он считает, что религиозное образование носит внеконфессиональный характер, так как «основано на свободе вероисповедания учащегося и не имеет целью повлиять на него с целью принятия верований или ритуалов той или иной религии».
Израиль
Израильские ученые из четырех высших учебных заведений – Тель-Авивского университета, Еврейского университета в Иерусалиме, Университета Бар-Илан и Университета Ариэля – разработали технологию, которая позволит археологам идентифицировать обгоревшие материалы, обнаруженные при раскопках.
Метод основан на измерении магнитного поля, записанного и «запертого» в кирпиче по мере его горения и охлаждения и может определить, подвергался ли определенный предмет (например, сырцовый кирпич) обжигу до строительства здания или был обожжен при пожаре уже после строительства. Порой такая информация может иметь решающее значение для правильной интерпретации результатов.
По страницам Internet
Падзеі
Пра тое, што адпавядае Божай задуме
ПАВЕДАМЛЕННЕ
Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
адносна Дактрынальнай дэкларацыі Дыкастэрыі Веравучэння Fiducia supplicans
18 снежня 2023 года была апублікавана Дактрынальная дэкларацыя Дыкастэрыі Веравучэння Fiducia supplicans, якая разважае і тлумачыць пра пастырскае значэнне благаслаўленняў. Гэты дакумент разглядае магчымасць больш шырокага іх выкарыстання перадусім у пазалітургічным вымярэнні. У дакуменце падкрэсліваецца, што літургічнае благаслаўленне можа быць удзелена толькі ў выпадку, калі «тое, што благаслаўляецца, адпавядае Божай задуме, заключанай у стварэнні і цалкам аб’яўленай Хрыстом Панам» (FS 11).
Нягледзячы на тое, што Дэкларацыя яшчэ раз пацвярджае адсутнасць змен у традыцыйным каталіцкім веравучэнні аб сужэнстве, як саюзе мужчыны і жанчыны, і няма ніякага «дазволу» або «благаслаўлення» на аднаполыя саюзы або любое іншае жыццё ў граху, яна дае магчымасць пазалітургічнага благаслаўлення нерэгулярных ці аднаполых пар.
Таму мы як Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі звяртаемся да святароў і ўсіх вернікаў Касцёла ў Беларусі з наступным паведамленнем.
- Згаданая Дэкларацыя Дыкастэрыі Веравучэння не змяняе вечнага вучэння Каталіцкага Касцёла аб сужэнстве і сексуальнай маральнасці. Адзіным сужэнскім саюзам, які прызнае Каталіцкі Касцёл, з’яўляецца саюз паміж мужчынам і жанчынай як супольнасць усяго жыцця, скіраваная па сваёй прыродзе да дабра сужонкаў, а таксама для нараджэння і выхавання патомства (ККП 1983, кан. 1055).
- Каталіцкі Касцёл у Беларусі не мае намеру ўводзіць у практыку прапанаваную Дэкларацыяй магчымасць благаслаўлення пар, якія жывуць у нерэгулярным саюзе, і аднаполых пар.
- Канферэнцыя Біскупаў нагадвае святарам і дыяканам, што нелітургічнае благаслаўленне можа ўдзяляцца ўсім асобам, якія аб ім просяць. Аднак заўсёды неабходна пазбягаць удзялення благаслаўлення менавіта парам, якія жывуць у так званым «грамадзянскім шлюбе», а таксама тым, хто жыве ў кананічна нядзейсным сужэнстве, або аднаполым парам. Такое благаслаўленне можа быць успрынята іншымі вернікамі як згода на грэх.
- У той жа час мы з блізкасцю і павагай суправаджаем нашых братоў і сясцёр, якія жывуць у асаблівых сітуацыях, і гатовыя дапамагаць ім набыць глыбейшае разуменне Божай волі на іх жыццёвым шляху да Хрыста і да святасці.
З малітвай,
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Мінск, 1 лютага 2024 г.
Catholic.by
Аб сапраўднасці сакрамэнтаў
3 лютага Дыкастэрыя Веравучэння абнародавала дакумент пад назвай Gestis verbisque, прысвечаны форме і матэрыі сакрамэнтаў.
У тэксце, зацверджаным Папам Францішкам, падкрэсліваецца, што сакраментальныя выразы і матэрыяльныя элементы, устаноўленыя ў асноўным абрадзе сакрамэнту, не могуць быць зменены па ўласным жаданні, у імя крэатыўнасці. У такім выпадку сакрамэнт страчвае сваю сапраўднасць.
Як патлумачыў прэфект Дыкастэрыі Веравучэння кардынал Віктар Фэрнандэс, множацца «сітуацыі, у якіх даводзіцца прызнаваць несапраўднасць здзяйснення сакрамэнтаў» з-за ўнесеных у іх змен. Гэта выклікае неабходнасць паўтарэння абраду хросту або канфірмацыі, у сувязі з чым некаторыя вернікі справядліва выказваюць сваю незадаволенасць.
«З дапамогай звязаных паміж сабой дзеянняў і словаў Бог аб’яўляе і ажыццяўляе сваю задуму збаўлення для кожнага чалавека», – гаворыцца ў дакуменце. На жаль, здзяйсненне сакрамэнтаў не заўсёды адбываецца ў поўнай адпаведнасці з абрадам, які ўстанавіў Касцёл. Касцёл абавязаны захоўваць адзінства ў тых дзеяннях, якія не маюць сабе роўных, паколькі іх святасць гарантавана Хрыстом.
Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News
Навіны
Нарвегія
У спісе кандыдатаў на сёлетнюю Нобелеўскую прэмію міру з’явілася імя Папы Францішка, імёны ўзнагароджаных Нобелеўскі камітэт абвясціць у кастрычніку.
Кандыдатуру Папы Францішка вылучыў нарвежскі парламентарый Даг Інге Ульштэйн ад Хрысціянскай нацыянальнай партыі. У абгрунтаванні ён адзначыў, што ўзнагароджваючы такога рэлігійнага лідара, як Папа Францішак, Нобелеўскі камітэт пацвердзіў бы важнасць рэлігійнага лідарства як рухаючай сілы міру. Па словах Ульштэйна, з моманту свайго абрання 10 гадоў таму, Папа выкарыстаў свой уплыў і становішча для падтрымкі шэрагу працэсаў міру і прымірэння.
–Папа Францішак усім сваім жыццём і пераказваемымі каштоўнасцямі абвяшчае моцнае пасланне аб неабходнасці маштабнага міру і прымірэння. Гэта датычыцца не толькі адносін паміж дзяржавамі, але і паміж людзьмі і групамі насельніцтва рознага паходжання,– адзначыў Ульштэйн.
Чэхія
Малы міністрант з горада Роўдніцэ ў дыяцэзіі Градзец-Кралавэ ў Чэхіі трапіў у чэшскую кнігу рэкордаў. Дзесяцігадовы Патрык Мюллер устанавіў рэкорд, бо выконваў літургічную службу ў 125 розных касцёлах у сваёй краіне і за мяжой.
Як паведаміў каталіцкі інфармацыйны партал Сirkev.cz, акрамя шматлікіх касцёлаў і месцаў пілігрымак у Чэхіі хлопец як міністрант удзельнічаў у цэлебрацыях ва ўсіх папскіх базыліках Рыма, а таксама ў святынях у Бэтлееме, Жэневе, Брусэлі і ў катэдры ў Люксембургу. Найбольш яму спадабалася служыць у базыліцы Святога Пятра, сказаў дзесяцігадовы міністрант падчас уручэння яму сертыфікату рэкорду пасля набажэнства ў касцёле Святога Барталамея ў Пелгржымаве.
Бацька Патрыка, Томас Мюллер, які сам быў міністрантам і любіць падарожнічаць з сынам па Еўропе, стаў галоўным натхняльнікам такога хлапечага энтузіязму.
Францыя
Французскі фільм пра святароў пакарае кінатэатры. Паўтарагадзінная стужка апавядае пра тое, як выглядае жыццё пяці святароў вачыма рэжысёра Дам’ена Буае, які не з’яўляецца католікам. «Я хацеў зразумець, як магчыма, што ў сучасным свеце добра адукаваны чалавек наважваецца на цэлібат і ідзе не ў Google або Apple, а ў Каталіцкі Касцёл, які здаецца чаўном, які тоне», – падзяліўся 41-гадовы рэжысёр.
«Думаю, што французаў, ці наогул еўрапейцаў, цікавіць духоўнасць. Яны таксама хацелі б ведаць асобу Хрыста.Самая вялікая праблема, аднак, – гэта стэрэатыпы.Галоўная праблема не ў Богу, а ў Касцёле.Таму я сказаў сабе: а што, калі я раскажу пра жыццё гэтых вернікаў, якія аддалі так шмат сябе?
Дам’ен Буае прызнаецца: «Я не чакаў, што святарства нясе ў сабе такое багацце”.
Боснія і Герцагавіна
У сярэдзіне студзеня ў сужэнскай пары з Босніі і Герцагавіны нарадзілася чацвярня. Хлопцам далі імёны чатырох Евангелістаў. Як інфармуе Мisyjne.pl, Матэй (Мацвей), Марко (Марк), Лука і Ёван (Ян), з’явіліся на свет у шпіталі ў сталіцы Славеніі Любляне.
31-гадовая маці чатырох хлопчыкаў паходзіць з Бані-Лукі. Роды адбыліся на 31-м тыдні цяжарнасці з дапамогай кесарава сячэння. Як адзначыў дырэктар радзільнага дома ў Любляне Горазд Каўсэк, нараджэнне чацвярні – з’ява даволі незвычайная.
Шчаслівы бацька чатырох хлопцаў падзяліўся радаснай навіной у сацыяльных сетках:
«Хвала Богу, святому Базылю і маёй жонцы: Матэй, Марко, Лука і Ёван акурат прыбылі»,– напісаў ён у сацыяльнай сетцы Facebook. У чацвярнятаў ёсць таксама старэйшы брат – пяцігадовы Канстанцін.
Па старонках Інтэрнэту