События и новости. Падзеі і навіны

События

 

 Мир – это задание и миссия

 46-я апостольская поездка Папы Франциска

 

 

С 26 по 29 сентября проходила 46-я апостольская поездка Папы Франциска в Люксембург и Бельгию

Папа в Люксембурге-1Папа Римский Франциск прибыл в Люксембург утром 26 сентября 2024 года. После встречи в аэропорту понтифик нанес визит вежливости великому герцогу Люксембургскому, встретился с премьер-министром и выступил на совещании политических лидеров.

На этой встрече Папа отметил, что Люксембург может служить миру как «важный перекресток культур». Далее он сказал: «Люксембург может показать всем преимущества мира по сравнению с ужасами войны… и преимущества сотрудничества между странами по сравнению с пагубными последствиями ужесточения позиций и эгоистичного, недальновидного или даже насильственного преследования собственных интересов»

Вечером 26 сентября, сразу после встречи с католической общиной Люксембурга в соборе Нотр-Дам, Папа Франциск вылетел в Брюссель, где его пребывание продолжилось до воскресенья.Папа в Люксембурге-2

Первым мероприятием в пятницу стала встреча с правительством и общественностью Бельгии. Она проходила в Лакене, дворце-резиденции королевской семьи.

– При мысли о вашей стране, – сказал Папа, обращаясь к монархам и к тремстам представителям гражданского общества, – представляется что-то одновременно небольшое и великое, страна западная и в то же время центральная, подобно сердцу, бьющемуся в гигантском организме. Несмотря на то, что ее территория не очень велика, именно Бельгию выбрали народы, усталые после Второй мировой войны и начавшие путь примирения, в качестве места для основных европейских институтов. Бельгия стала своеобразным мостом, «незаменимым для строительства мира и отвержения войны.Папа В Люксембурге-3

Папа  напомнил,  что мир и согласие не достигаются один раз и навсегда: это «задание и миссия», которую надо развивать, заботясь о ней с упорством и терпением.

Во второй половине дня Святейший Отец Франциск посетил  Католический университет  Лёвена и выступил с речью перед преподавателями и студентами.

В своей речи, обращённой к академическому сообществу, понтифик затронул важные вопросы, касающиеся роли университетов и научных учреждений в современном мире.

Он подчеркнул, что задача любого вуза – не просто передача знаний, но целостное воспитание, которое помогает человеку осмыслить настоящее, происходящие в нем процессы и активно формировать будущее. Папа выразил благодарность Лёвенскому университету за инициативы, направленные на помощь беженцам, отметив, как культура инклюзивности, сострадания и заботы о нуждающихся расширяет границы общества.Папа в Люксембурге

День 28 сентября был посвящен встречам  с духовенством  и верующими поместной Церкви. В базилике Святейшего Сердца в Кёкельберге Папа встретился с епископами, священниками, дьяконами, монашествующими и семинаристами. Во второй половине дня  Папа Франциск встретился и побеседовал со студентами Католического университета  в Лувене-Ла-Нёве. В конце дня Святейший Отец встретился с членами Общества Иисусова.

Апостольский визит Папы Франциска завершился 29 сентября Святой Мессой на стадионе. Папа произнёс проповедь и возглавил богородичную молитву Angelus,  а после богослужения отправился  на авиабазу Мельсбрук, где состоялась прощальная церемония и откуда он вылетел в Рим.

 

 По страницам Internet


 Новости

 

Ватикан

Папа Франциск принял на частной аудиенции в Ватикане делегатов группы Pasqua Together 2025, в которую входят представители различных христианских конфессий, ассоциаций мирян, церковных движений и общественно-политических организаций. В обращении, переданном гостям, Святейший Отец выразил признательность за их вклад в содействие межхристианскому единству. Особое внимание Епископ Рима уделяет значимости предстоящего года, который станет юбилейным для Католической Церкви: в 2025 году благодаря совпадению календарей все христиане отметят Пасху в один день. По словам Папы, это событие приобретает особое значение в связи с 1700-летием Первого вселенского собора в Никее, где, помимо утверждения Символа веры, обсуждался вопрос единой даты празднования Пасхи.

Папа Франциск выразил пожелание: «Мы должны идти вместе, и в этом нам поможет путь апостолов из Иерусалима – места, откуда весть о Воскресении распространилась по всему миру. Именно там мы вновь обратимся в молитве к Князю мира, чтобы Он даровал нам Свой мир».


 Италия

В итальянском городе Тренто завершился кинофестиваль Religion Today. Лучшим документальным фильмом этого выпуска международное жюри признало Bridging the Gap итальянского режиссера Андреа Франческини: он продвигает диалог между верующими разных религий и культур. Фильм получил также премию CinemAMoRE, которую вручает жюри «Народы и религии».

На подиум победителей поднялся также Денис Надзари, режиссер короткометражной ленты A Proof of Love. Он стал лауреатом «Главной премии в духе веры». В десятиминутном фильме ему удалось затронуть самые глубокие струны человеческой души, рассказывая об инвалидности внутри отношений между мужчиной и женщиной.

Сербский режиссер Горан Радованович награждён за лучший полнометражный фильм The Earlу-King, в котором рассказывается о сербской семье в контексте конца 90-х гг. прошлого столетия.

Специальные премии получили документалисты из Непала и Румынии. Всего в 27-м выпуске этого традиционного кинофестиваля участвовали 64 фильма из 32 стран.


 Ватикан

С 11 по 14 ноября в римском патристическом институте «Августинианум» будет проходить конференция на тему «Нет большей любви. Мученичество и самопожертвование». Организатором научной встречи выступит Департамент по прославлению святых. На сайте ватиканского ведомства говорится: «Феномен мученичества остаётся как никогда злобо-дневным. Поэтому целью конференции является углубленное изучение этого вопроса в историческом, культурном и социальном контексте XXI века». Другая область исследований касается новой причины для беатификации и канонизации – самопожертвования, категории, утверждённой Папой Франциском 11 июля 2017 года.


  Россия

Осенью 2023 года жители Смоленска обратились к региональным властям с просьбой спасти историческое здание католического храма на улице Урицкого. В последние недели эта история получила развитие. Губернатор региона Василий Анохин рассказал ТАСС, что на благоустройство знаковых городских объектов, включая реконструкцию крепостной стены и костёла, будет направлено свыше 7,5 млрд. руб. до 2028 года.
   Восстановить Храм Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии, возведённый в конце XIX века, планируется в течение трёх лет.

 

По страницам Internet


 Падзеі

 

Скарб прысутнасці

 

 25-гадовы юбілей прысутнасці ў Беларусі сясцёр адаратарак

адзначылі ў Докшыцах

 

 

f-str-65 кастрычніка ў Докшыцах (Віцебская дыяцэзія) адбылося свята ў гонар срэбранага юбілею прысутнасці сясцёр адаратарак Крыві Хрыста ў Беларусі.

Першыя сёстры з гэтай законніцкай супольнасці прыбылі ў Беларусь з Польшчы 26 жніўня 1999 года, ва ўспамін Маці Божай Чэнстахоўскай. Першым і адзіным месцам іх працы ў нашай краіне стала парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах. А распачыналі тут пастаяннае служэнне сястра Эва Півоньска, ASC і сястра Маргарыта Аўгустын, ASC. Раней у Докшыцы прыязджала таксама сястра Іна Бальцэвіч, ASC, якая першая з Беларусі ўступіла ў гэтую супольнасць, што была заснаваная ў Італіі Св. Марыяй дэ Маціяс.

4 жніўня 2001 года распачалося будаўніцтва новага дома сясцёр. Такім чынам, да душпастырскай працы дадаліся яшчэ будаўнічыя клопаты, але сёстры паспяхова спраўляліся, нягледзячы на цяжкасці. Дапамагалі таксама ім у гэтым меншыя браты капуцыны, якія нясуць служэнне ў докшыцкай парафіі.f-str-7

Харызма адаратарак Крыві Хрыста глыбока закаранёная ў таямніцы смерці і ўваскрасення Езуса: у радасці і надзеі сёстры сведчаць перад светам аб жывой прысутнасці любові Хрыста, якая надае сэнс людскому цярпенню і робіць яго вызваляючым і ажыўляючым. Місія адаратарак у Касцёле – гэта супрацоўніцтва з Хрыстом у справе збаўлення.

Святкаванне ў Докшыцах распачалося ўрачыстай святой Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У ёй бралі ўдзел браты капуцыны на чале з кусташам Беларускай кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў братам Алегам Шэнда, OFMCap, прадстаўніцы кіраўніцтва кангрэгацыі адаратарак, сёстры з іншых манаскіх супольнасцяў, а таксама вернікі і госці парафіі.

«Якім бы пакручастым ні быў чалавечы лёс, кожны з нас мае шмат нагодаў, каб быць удзячным. Удзячным Богу, іншым людзям, акалічнасцям. Хрысціянскі звычай удзельнічаць у таямніцы Хрыста, Ягонай смерці і ўваскрасення – гэта годны спосаб выказваць удзячнасць Богу.

Асаблівай нагодай з’яўляецца тое, што збіраемся ў гэтай святыні, каб скласці падзяку Усемагутнаму за тое, што адносна невялікая, але вельмі працавітая супольнасць сясцёр адаратарак святкуе 25-годдзе сваёй дзейнасці ў Беларусі», – сказаў на пачатку ўрачыстасці брат Алег Шэнда.

Біскуп Буткевіч у прамоўленай гаміліі падкрэсліў, што менавіта «Божая прадбачлівасць і Яго ласка вяла сясцёр праз гэты няпросты час, бо гэта быў час адраджэння, вяртання таго жывога Касцёла, які быў спрагнёны Божай ласкі і спрагнёны паслугі сясцёр, навучання, апекі духоўнай і пастырскай». Пастыр дыяцэзіі падзякаваў Богу за такі «эксклюзіў» на Віцебшчыне: адзіную супольнасць сясцёр адаратарак Крыві Хрыста ў Беларусі, якая знаходзіцца ў Докшыцах.

У працэсіі з дарамі да алтара законніцы прынеслі свае 25 гадоў паслугі і працы як знак удзячнасці за ўсе ласкі, што атрымалі на працягу гэтага часу, удзячнасць за ўсіх сясцёр, якія неслі тут сваё служэнне дзеля хвалы Найдаражэйшай Крыві і збаўлення душаў.

Брат Алег Шэнда ад імя ўсіх сабратоў капуцынаў падзякаваў сёстрам за супольную працу і руплівасць на беларускай зямлі. «Для Беларусі важным з’яўляецца тое, што адаратаркі – гэта саўдзельніцы адраджэння, будавання, аднаўлення Касцёла ў Беларусі, у Докшыцах. Першыя крокі сясцёр былі спалучаныя з простымі бытавымі складанасцямі. Прыехаўшы ў практычна пустое месца, у першы вечар, магчыма, трэба было проста знайсці лыжку, каб размяшаць цукар у гарбаце. І такіх дробязяў было шмат, але сёстры прыйшлі не  дробязямі займацца, а  быць з людзьмі».

Дзеці і моладзь, парафіяне і запрошаныя госці выказвалі шчырыя словы віншаванняў і падзякі сёстрам за іх адданую працу і прысутнасць у Докшыцах. Пасля ўрачыстага благаслаўлення наймалодшыя парафіяне пад кіраўніцтвам сясцёр прадставілі сцэнку пра пакліканне і служэнне заснавальніцы адаратарак Св.Марыі дэ Маціяс, а пасля ўвазе гасцей была прапанавана відэапрэзентацыя пра дзейнасць сясцёр у докшыцкай парафіі за апошнія 25 гадоў.

Адзначаючы 25 гадоў сваёй прысутнасці ў нашай краіне, сёстры адаратаркі вельмі ўдзячныя Богу нават за самае найменшае дабро, якое ім зрабілі, працягнуўшы руку падтрымкі ў патрэбе, дзеля дапамогі ў служэнні.

Прысутнасць сясцёр для парафіі ў Докшыцах з’яўляецца сапраўдным скарбам.Тут праводзяцца шматлікія сустрэчы, рэкалекцыі, канікулы з Богам для дзяцей. Сёстры сваёй прысутнасцю ўзбагачаюць докшыцкую парафію.

 

 Па старонках  Catholicnews.by


Навіны

 

Ватыкан

У Ватыкане абнародавана Пасланне Папы Францішка на 39-ы Сусветны дзень моладзі, які будзе адзначацца на дыяцэзіяльным узроўні 24 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.

Тэма звароту Святога Айца была натхнёная словамі прарока Ісаі (пар.Іс 40, 31): «Тыя, хто спадзяецца на Пана, ідуць нястомна».

На пачатку Паслання Пантыфік выказаў блізкасць моладзі, якая плаціць самы высокі кошт жыцця ў часы, «пазначаныя драматычнымі сітуацыямі, што спараджаюць роспач і не дазваляюць нам глядзець у будучыню са спакойнай душой: трагедыяй вайны, сацыяльнай несправядлівасцю, няроўнасцю, голадам, эксплуатацыяй чалавека і стварэння». Папа заклікаў юнакоў і дзяўчат не апускаць рукі і памятаць, што наша жыццё — гэта пілігрымка ў пошуку шчасця, «пілігрымка да Бога, нашага збаўлення і паўнаты ўсялякага дабра». Варта вырушыць у яе, а не проста «глядзець на жыццё з балкона», — нагадаў Папа Францішак.


Інданезія

У інданезійскай правінцыі Паўночная Суматра адбылося ўрачыстае адкрыццё новай статуі пад назвай «Езус Хрыстус Збаўца». Яе вышыня складае 61 метр, што на 20 метраў больш знакамітай статуі Хрыста Збаўцы ў бразільскім Рыа-дэ-Жанэйра.

Новая статуя ўзвышаецца над узгоркам Сібеабеа, адкуль адкрываецца від на возера Тоба. Урачыстую цырымонію яе адкрыцця правёў старшыня Канферэнцыі біскупаў Інданезіі Антоні Субіанта Бунмайн з Бандунга. Іерарх распавёў, што Папа Францішак асвяціў мініяцюрную копію статуі ў пасольстве Ватыкана ў Джакарце падчас свайго візіту 6 верасня. Святы Айцец таксама зрабіў подпіс: «тое, што захапляе нас у Езусе Збаўцы, – гэта Яго бясконцая любоў». Гэтыя словы выгравіраваны на металічнай пласціне ў ніжняй частцы статуі.


  Эстонія

26 верасня 2024 года Папа Францішак павысіў статус апостальскай адміністратуры Эстоніі да ўзроўню дыяцэзіі і прызначыў яе першага біскупа. Рашэнне Францішка падкрэслівае яго ўвагу да Касцёла ва Усходняй Еўропе.

Новая Талінская дыяцэзія захавае сваю тэрытарыяльную канфігурацыю і статус касцёльнай акругі, непасрэдна падпарадкаванай Святому Пасаду. Першым яе пастырам прызначаны біскуп Філіп Жан-Шарль Журдан, які да гэтага часу займаў пасаду апостальскага адміністратара Эстоніі.

Стварэнне Талінскай дыяцэзіі і прызначэнне яе першага біскупа – гэта гістарычны момант для Касцёла ў Эстоніі і новы этап у развіцці мясцовай каталіцкай супольнасці, а таксама прызнанне яе росту і значнасці.


Беларусь

30 верасня Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь выдала Паведамленне адносна змены дыяцэзіяльнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі.

«Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Святы Айцец Папа Францішак прыняў адмову ад пасады дыяцэзіяльнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Яго Эксцэленцыі Аляксандра Кашкевіча ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту. Яго наступнікам на гэтай пасадзе становіцца Яго Эксцэленцыя біскуп каад’ютар Уладзімір Гуляй», — сказана ў дакуменце, падпісаным Часовым павераным у справах Святога Пасаду ў Беларусі ксяндзом прэлатам Кшыштафам Сэрокам.

   Такім чынам, з гэтага часу біскуп Аляксандр Кашкевіч, які быў першым дыяцэзіяльным біскупам створанай 13 красавіка 1991 года Гродзенскай дыяцэзіі, у адпаведнасці з канонам 185 Кодэкса кананічнага права, можа ўжываць тытул «эмэрыт».

 

 Па старонках Інтэрнэту


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий