События и новости. Падзеі і навіны

Падзеі

Візіт Папы на Шры-Ланку і Філіпіны

12-19 студзеня Папа Францішак ажыццявіў
сваё сёмае апостальскае падарожжа за межы Італііf-str-4

Пантыфік наведаў Шры-Ланку 13-14 студзеня, дзе ў Каломба сустрэўся з нядаўна выбраным новым кіраўніком дзяржавы Майтрыпалам Сірысенам і дзе адбылася прыватная размова Прэзідэнта і Папы, пасля чаго ўдзельнікі сустрэчы абмяняліся дарамі.
Пасля Папа Францішак прыняў удзел у цырымоніі гашэння паштовай маркі, якая была выпушчана спецыяльна з нагоды візіту Святога Айца ў Шры-Ланку, пасля чаго Пантыфік накіраваўся на сустрэчу з лідэрамі мясцовых рэлігійных супольнасцяў. «Я прыбыў у Шры-Ланку следам за маімі папярэднікамі, Папамі Паўлам VI і Янам Паўлам ІІ, каб прадэманстраваць вялікую любоў і клопат Каталіцкага Касцёла аб Шры-Ланцы», – прызнаўся Святы Айцец.
14 студзеня падчас літургіі ў гарадскім парку Каломба Святы Айцец здзейсніў кананізацыю першага ў гісторыі Шры-Ланкі святога – Джозэфа Вазу – святара, які прысвяціў сваё жыццё дбайнаму служэнню каталіцкай супольнасці краіны.
Напрыканцы св. Імшы арцыбіскуп Каломбы кардынал Малькольм Ранжыт уручыў Папе чэк на 70 тыс. долараў, сабраных мясцовымі вернікамі на карысць дабрачынных ініцыятыў Пантыфіка.
15 студзеня Папа адправіўся на Філіпіны, а 16 студзеня ў Маніле адбылася сустрэча з сем’ямі – найважнейшым інстытутам у гэтай самай вялікай каталіцкай краіне Азіі.
Затым Пантыфік наведаў раёны, пацярпелыя ад тайфуну “Хаян”, які забраў жыцці 8 тыс. чалавек, разбурыў 500 тыс. дамоў і прычыніў шкоду 15 млн. чалавек.
18 студзеня ў сталіцы Філіпінаў адбылася сустрэча Папы з мясцовымі рэлігійнымі лідэрамі і моладдзю, а затым –  святая Імша.
19 студзеня Папа Францішак вярнуўся ў Ватыкан. Пралятаючы  над шэрагам краін, у тым ліку над Беларуссю, накіраваў прывітальныя тэлеграмы іх кіраўнікам.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё


Новости

Ватикан
«Самурай Христа» – японский католик Юкон Такаяма –  будет беатифицирован в 2015 г. Префект Конгрегации по канонизации святых кардинал Анджело Амато подтвердил новость, опубликованную делегацией японских католиков, посетивших недавно  Ватикан.
В августе 2013 г. Епископская конференция Японии представила 400-страничный доклад, содержащий все необходимые сведения и документы для окончательных выводов по делу о беатификации Юкона Такаяма. В феврале 2015 г. исполняется 400 лет со дня смерти «самурая Христа».


Италия
Февраль 2015 г., как ожидается, будет напряженным месяцем для Римской курии. Он будет отмечен встречей Совета кардиналов, первым полноценным собранием новой Папской комиссии по вопросам жестокого обращения с детьми, встречей всех кардиналов мира и консисторией, в ходе которой будут объявлены имена новых кардиналов, сообщили в Пресс-службе Святого престола.
Совет кардиналов, которые консультируют главу Католической Церкви по вопросам проведения реформы Римской курии, планирует провести свою встречу 9-11 февраля 2015 г., чтобы продолжить реструктуризацию ватиканских куриальных дикастерий. 12 — 13 февраля планы реформы Римской курии будут представлены в ходе встречи всех кардиналов мира.
С 6 по 8 февраля ожидается первая формальная встреча членов Папской комиссии по защите несовершеннолетних, которая пройдет под председательством кардинала Шона О’Мэлли (Sean O’Malley), архиепископа Бостонского.


Израиль
Самый маленький в мире экземпляр Библии  представлен 9 декабря в Иерусалиме. Раритет издан израильской фирмой «Jerusalem Nano Bible».
Размеры книги не превышают 5 мм, а прочитать текст можно только с помощью микроскопа –  ведь высотка букв составляет 1/18 000 000 метра.
Хотя книга издана в Израиле – это не Ветхий Завет, а Новый, причем на греческом языке. Ожидая фиксации своего достижения в Книге Гиннеса, издатели готовятся опубликовать и микроскопический вариант Ветхого Завета.
Издание стало возможным благодаря использованию новейших лазерных экземпляров. Тираж «нанобиблии» – 27 экземпляров.


Латвия
В Латвии основано и утверждено отделение Рыцарского ордена Святого гроба Господнего Иерусалимского. Подобного события на территории Латвии не было со времен ликвидации Ливонского ордена.
На торжественную церемонию основания отделения, а также для участия в церемонии инвеституры новых рыцарей в Латвию с визитом прибыл великий магистр ордена кардинал Эдвин Фредерик О’Брайен.
Рыцарский орден Святого Гроба Господнего Иерусалимского – международная организация мирян, членами которой являются также и клирики. Цели деятельности Ордена – поддержка и помощь Церкви на Святой Земле, укрепление практики христианской жизни самих членов Ордена, сохранение и распространение веры на Ближнем Востоке, привлечение к участию в этом католиков всего мира, а также защита прав Католической Церкви на Святой Земле.


Филиппины
Правительство Тагбиларана, столицы провинции Бохоль на Филиппинах, потребовало, чтобы водители трехколесных мотоциклов-такси прикрепили таблички с библейскими стихами.
Чиновники уверены, что это снизит уровень преступности и поможет сохранить спокойствие в городе. Закон о табличках с библейскими стихами был принят 22 года назад.

По страницам Internet


Падзеі

Вынікі 2014 года

(найбольш цікавыя падзеі і факты з Ватыкана)

1. Сінод Біскупаў  на тэму сям’іf-str-5
Да найважнейшых падзей 2014 года належыць Сінод Біскупаў, прысвечаны тэме сям’і. ІІІ Надзвычайная сесія Сіноду Біскупаў на тэму «Душпастырскія выклікі сем’яў у кантэксце новай евангелізацыі» адбылася ў Ватыкане  5 –  19 кастрычніка. Беларусь на Сінодзе прадстаўляў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
«Вялікая занепакоенасць была выказана адносна паняцця «талерантнасць», якое сёння так актыўна ўплывае на людзей: думаць не так, як думае грамадства, –  значыць быць неталерантным, –  распавёў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. – Закраналася тэма і гомасексуальных саюзаў. Заклапочанасць няякаснай падрыхтоўкай да сакрамэнту шлюбу таксама знаходзіла сваё абмеркаванне.
Зазначалася, што колькасць кананічных шлюбаў змяншаецца, у той час як усё больш сем’яў жывуць без касцёльнага благаслаўлення. Біскупы падтрымалі ідэю неабходнасці стварэння асобнага катэхізіса пра сям’ю. Асобна абмяркоўваліся і сённяшнія працэсы скасавання шлюбу ў Касцёле. У прыватнасці, зазначалася, што касцёльныя суды павінны спрасціць такія працэсы».


2. Кананізацыя  бл. Яна Паўла ІІ f-str-6
Не менш важнай падзеяй Каталіцкага Касцёла стала кананізацыя Вялікага Папы Яна Паўла ІІ, дзякуючы якой Касцёл атрымаў вялікага заступніка ў небе. Беларусь шмат у чым удзячная св. Яну Паўлу ІІ, які ў свой час распазнаў знакі часу і менаваў новых біскупаў для Беларусі, прызначыўшы ў нашай краіне касцёльныя структуры.
У Смаргоні сёння ўзвышаецца першая ў Беларусі святыня, якая носіць імя св. Яна Паўла ІІ. У шэрагу беларускіх парафій былі таксама ўнесены рэліквіі крыві Святога Айца.


3. У аўдыенцыях з Папам Францішкам прынялі  ўдзел амаль 6 мільёнаў чалавекf-str-6-2
Асоба Святога Айца Францішка карыстаецца вялікай папулярнасцю. Шмат людзей з усяго свету пілігрымуюць у Вечны горад, каб узяць удзел у агульных аўдыенцыях, якія адбываюцца па серадах, або ў нядзельных малітвах «Анёл Панскі» з удзелам Пантыфіка.
Самым шматлікім у 2014 годзе па колькасці пілігрымаў стаў красавік, які сабраў на агульных аўдыенцыях 205 тысяч вернікаў. Жнівеньскія сустрэчы сталі самымі малаколькаснымі, на іх прыйшлі 25 тысяч чалавек. У сярэднім на сустрэчу са Святым Айцом кожную сераду збіралася каля 30 тысяч чалавек.
Як паведаміла прэфектура Папскага дому, у 2014 годзе ў сустрэчах і ўрачыстасцях з удзелам Папы ў Ватыкане прынялі ўдзел 5 млн. 916 тысяч асобаў. У 43 генеральных аўдыенцыях удзельнічалі 1 млн. 200 тысяч вернікаў.
На аўдыенцыях для груп і пілігрымак з Папам сустрэліся больш за палову мільёна чалавек. Тры мільёны прысутнічалі на нядзельных малітвах «Анёл Панскі». Найбольшую колькасць чалавек Ватыкан прыняў падчас  кананізацыі двух Папаў Рымскіх.


4. Сустрэча з двума Папаміf-str-7
Гэты год быў таксама ўнікальны ў тым сэнсе, што некаторыя іерархі і вернікі мелі магчымасць сустрэцца з двума Папамі адразу: з дзеючым Пантыфікам Францішкам і Папам на пенсіі Бэнэдыктам XVI.
22 лютага 2014 года Бэнэдыкт XVI браў удзел у кансісторыі, падчас якой Папа Францішак пры-значыў 19 новых кардыналаў. Гэтая ўрачыстасць у базыліцы ў Ватыкане стала першай урачыстасцю з удзелам двух Пантыфікаў.
Два месяцы пазней 27 красавіка 2014 года Бэнэдыкт XVI удзельнічаў ва ўрачыстай цырымоніі кананізацыі двух Святых Айцоў Яна XXIII і Яна Паўла ІІ. Гэта была першая ўрачыстасць на плошчы св. Пятра ў Ватыкане з удзелам Папы Рымскага на пенсіі і дзеючага Пантыфіка, падчас якой былі кананізаваныя два іх папярэднікі.
28 верасня 2014 года Папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI прыняў удзел у сустрэчы Папы Францішка з пажылымі асобамі на плошчы св. Пятра. Сустрэчу, у якой прынялі ўдзел каля 40 тыс. пажылых асобаў, сваім спевам адкрываў знакаміты італьянскі тэнар Андрэа Бачэлі.
19 кастрычніка 2014 года Папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI, як адзін з кардыналаў, які атрымаў гэтае званне ад Пантыфіка Паўла VI, прыняў удзел ва урачыстасцях беатыфікацыі Паўла VI на плошчы св. Пятра.


5. Новыя заступнікі  ў небе f-str-7-2
2014 год быў багаты на беатыфікацыі і кана-нізацыі. Два Папы Рымскія – Ян Павел ІІ і Ян XXIII – былі кананізаваны, а Папа Павел VI абвешчаны благаслаўлёным.
Вельмі сімвалічна, што Сінод Біскупаў, пры-свечаны тэме сям’і і евангелізацыі, завяршыўся беатыфікацыяй Паўла VI – Пантыфіка, які  вялікую ролю адводзіў напрамку навучання аб сям’і і сужэнскай маральнасці.
Сінод Біскупаў з’яўляецца адноўленай пасля стагоддзяў забыцця інстытуцыяй, аднаўленне якой якраз і ініцыяваў Папа Павел VI. Такім чынам Пантыфік імкнуўся, кіруючыся цэнтралізацыяй улады ў Ватыкане, распачаць вяртанне працэсаў калегіяльнасці Касцёла, калі біскупы мясцовых Касцёлаў – як у першыя стагоддзі хрысціянства – удзельнічалі ў прыняцці важнейшых рашэнняў, якія датычаць усяго Каталіцкага Касцёла.
Кананізацыйная, а таксама беатыфікацыйная ўрачыстасці ажно трох Папаў сведчаць пра актуальнасць Другога Ватыканскага Сабору і аднаўленне Касцёла ў духу яго навучання, а таксама пра дыялог з грамадствам.
                                          
 Кс. Юрый Марціновіч

  Сatholic.by


Навіны

Ватыкан
Па  ініцыятыве  Апостальскай Сталіцы, з 2015 г. ва ўсіх каталіцкіх дыяцэзіях і парафіях свету будзе адзначацца Міжнародны дзень малітвы і разважання супраць  гандлю людзьмі. Дата яго святкавання – 8 лютага – была выбрана невыпадкова, бо менавіта ў гэты дзень Каталіцкі Касцёл адзначае літургічны ўспамін св. Жазэфіны Бакіты – суданскай жанчыны, якая прайшла шлях ад рабыні да законніцы, пазнаўшы  шмат духоўных і цялесных пакут, прыніжэнне. Устанаўленне Міжнароднага  дня малітвы і разважання супраць гандлю людзьмі з’яўляецца адказам на заклік Папы Францішка змагацца супраць гэтага феномену  і клапаціцца пра яго ахвяраў.


Італія
Папскі  Латэранскі ўніверсітэт у Рыме  прапануе ступень магістра ў галіне “парафіяльнага менэджменту”. Асноўнымі аспектамі праграмы, накіраванай на каталіцкіх святароў і свецкіх, з’яўляюцца: кіраванне персаналам і бізнес-адміністраванне ў касцёльных арганізацыях, паведаміла італьянская каталіцкая газета “Avvenire”.
Праграма па спецыяльнасці “парафіяльны менэджмент” будзе  ўлічваць  узросшыя патрабаванні да празрыстасці і кампетэнцыі ў кіраванні касцёльнымі ўстановамі. Побач з арганізацыяй і кіраваннем акцэнт будзе пакладзены таксама на камунікацыйныя навыкі будучых касцёльных упраўленцаў.
Курс пачнецца 16 лютага і будзе доўжыцца 15 месяцаў. Мэтавымі групамі з’яўляюцца: кіраўніцтва дыяцэзій і парафій, а таксама іншых каталіцкіх устаноў і дабрачынных арганізацый.
Трэба адзначыць, што сёння ў папскім універсітэце навучаюцца студэнты, якія прадстаўляюць больш за 100 краін.


Ватыкан
У 2015 г. адкрые  свае дзверы для турыстаў ферма, размешчаная ў летняй рэзідэнцыі Пантыфіка ў Кастэль Гандольфа. Менавіта з яе прывозяць малочныя прадукты, мяса і гародніну для кухні ў Доме св. Марты, дзе жыве Папа Францішак.
Ферма з’яўляецца часткай рэзідэнцыі, якая займае плошчу 55 гектараў, і, такім чынам, большая за Ватыкан, які месціцца на 44 гектарах. Магчыма, наведванне папскай гаспадаркі будзе спалучана з дэгустацыяй мясцовых прадуктаў.
У Ватыкане вырашылі адкрыць ферму для публікі пасля поспеху экскурсій у сады папскай летняй рэзідэнцыі, якія пачаліся ў сакавіку 2014 г. Гэта было асабістае жаданне Папы Францішка.   З таго  часу  тут пабывалі 8 тыс. асоб.
    Ферма была пабудавана ў 1930-х гадах па просьбе Папы Пія XI і дзейнічае ў адпаведнасці з прынцыпамі вядзення сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі  тых часоў.


Італія
У адным з самых буйных рымскіх гандлёвых цэнтраў “Euroma 2” адкрыта капліца – адзін з першых падобных выпадкаў у Еўропе. У гандлёвым цэнтры працуе каля  2500 чалавек, а колькасць яго наведвальнікаў толькі  ў выхадныя дні дасягае 100 тыс. Адкрыццё капліцы мае на мэце адказаць на заклік Пантыфіка “выходзіць на вуліцы і ісці туды, дзе збіраюцца людзі”. Яе інаўгурацыя адбылася 21 снежня 2014 г. Эўхарыстыяй, якую ўзначаліў віцэ-старшыня рымскай дыяцэзіяльнай службы па арганізацыі пілігрымак  кс. прэлат Ліберыё  Андрэата. У інтэрв’ю Ватыканскаму  радыё святар прызнаўся, што існаванне  капліцы ў гандлёвым цэнтры павінна нагадваць людзям, якія часта прысвячаюць  цэлыя  выхадныя  спажывецтву, пра тое, што  нядзеля  з’яўляецца  днём Пана. Ён  падкрэсліў, што жаданне  аб  душпастырскай працы  ў  гандлёвым цэнтры выказаў яго ўладальнік, які ужо  паспрыяў пабудове маленькага  касцёла  побач з іншым  сваім  гандлёвым цэнтрам  у  Францыі.

Па старонках Інтэрнэту


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий