Падзеі
«Беларусь чакае Папу!»
З 12 па 15 сакавіка ў Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіўся
Дзяржаўны Cакратар Папы Францішка П’етро Паралін
Візіт Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка ў Беларусь здзейсніўся па запрашэнні дзяржаўных уладаў краіны.
Ён распачаўся 12 сакавіка ўвечары. У Нацыянальным аэрапорце “Мінск” Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці прывіталі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе Сяргей Алейнік.
У размове з журналістамі высокі госць адзначыў, што яго візіт сюды як прадстаўніка Святога Айца – гэта прызнанне Беларусі, беларускага народа, Каталіцкага Касцёла ў Беларусі з боку Апостальскай Сталіцы і Святога Айца.
Кажучы пра ролю Беларусі для ватыканскай дыпламатыі, асабліва ў сувязі з падзеямі ва Украіне, кардынал назваў Беларусь вельмі важнай пляцоўкай для вырашэння ўкраінскага крызісу. Дзяржаўны Сакратар дадаў, што тут гаворка ідзе перш за ўсё пра мінскія перамовы і пагадненні. Па словах іерарха, Святы Пасад вельмі жадае вырашэння гэтага крызісу, і Беларусь адыгрывае ў гэтым надзвычай вялікую ролю.
13 сакавіка Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін у межах свайго візіту ў Беларусь сустрэўся з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем, а таксама з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам. Сустрэча адбылася ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Распавядаючы пра сустрэчу з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел адзначыў: «Мы размаўлялі аб узаемадзеянні Рускай Праваслаўнай Царквы і Рыма-Каталіцкага Касцёла. Сёння ў нас ёсць вельмі шмат тэм для абмеркавання, для разважанняў. Мы не гаворым пра экуменізм, пра экуменічнае збліжэнне; сёння як Рускую Праваслаўную Царкву, Беларускую Праваслаўную Царкву, так і Рыма-Каталіцкі Касцёл – усіх хвалюе сучасны стан рэчаў, хвалюе пытанне аб захаванні духоўна-маральных каштоўнасцей».
Па словах Мітрапаліта Паўла, падчас сустрэчы з кардыналам П’етро Паралінам гаварылася і пра тое, што «і Праваслаўная Царква, і Рыма-Каталіцкі Касцёл робяць сёння ўсё магчымае, каб захаваць мір». «Беларусь і Расія сёння – яркі прыклад добрага суіснавання розных веравызнанняў у міры і згодзе. Мы адзначылі таксама цяжкі ўрок, які дае Украіна. Мір крохкі, і мы павінны яго захаваць», – заўважыў Патрыяршы Экзарх.
У той жа дзень адбылася сустрэча Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П’етро Параліна з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам.
Прэзідэнт Беларусі, звяртаючыся да Дзяржаўнага Сакратара, падзякаваў яму за візіт, адзначыўшы: «Мы сапраўды рады прымаць Вас сёння ў Беларусі. Вы прыехалі вельмі своечасова і зрабілі гэта вельмі правільна».
Як дадаў кіраўнік дзяржавы, «ёсць шэраг пытанняў, але не праблем, якія мы ў стане вырашыць нават сёння, і гэта будзе на карысць усёй каталіцкай супольнасці і ўсяму беларускаму грамадству».
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сітуацыя міжканфесійнага супрацоўніцтва ў Беларусі «характарызуецца абсалютным мірам і ўзаемаразуменнем». Беларускі лідар нагадаў, што ў краіне жывуць прадстаўнікі прыкладна 30 канфесій, буйнейшыя з якіх праваслаўная і каталіцкая. «І ад іх у многім залежыць той міжканфесійны мір і супрацоўніцтва, якія існуюць у Беларусі. Іх роля ў гэтым неацэнная», – дадаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што за апошнія 20 гадоў колькасць каталіцкіх парафій у Беларусі павялічылася амаль у чатыры разы, дзяржава перадала католікам больш за 300 культавых будынкаў. «Сёння забяспечанасць католікаў культавымі будынкамі складае 98% – практычна поўная. Такой забяспечанасці культавымі будынкамі ніводная іншая канфесія ў Беларусі не мае. Рызыкну заявіць, што і за мяжой, напэўна, такі паказчык цяжка знайсці», – сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Мая палітыка ў гэтых адносінах, палітыка ўсёй нашай дзяржавы засноўваецца на адным тэзісе: кожны чалавек мае права знайсці свой шлях да Бога, да храма, у які ён лічыць патрэбным прыйсці, – дадаў Прэзідэнт. – Мы перарываем усялякія спробы стварыць перавагу той ці іншай канфесіі за кошт іншай і тым самым дэстабілізаваць міжканфесійную сітуацыю ў Беларусі, і пакуль нам гэта ўдаецца».
Таксама кіраўнік дзяржавы адзначыў жаданне мець у Беларусі больш мясцовых каталіцкіх святароў. «Мы не пераводзім вырашэнне гэтай праблемы ў сферу выключна Ватыкана; мы разумеем, што, каб мець каталіцкае духавенства беларускага паходжання, трэба проста рыхтаваць іх у Беларусі», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Таксама Прэзідэнт звярнуў увагу, што яго ініцыятывай было будаўніцтва ў Беларусі тэалагічнай Акадэміі.
Кардынал П’етро Паралін падзякаваў Прэзідэнту за запрашэнне наведаць Беларусь і за сардэчны прыём, які, па яго словах, адчуў яшчэ ў аэрапорце ў дзень прылёту.
«Я вельмі рады быць сёння з вамі і хацеў бы скарыстацца гэтай магчымасцю, каб перадаць каталіцкай супольнасці Беларусі прывітанне і словы блізкасці ад Святога Айца». «Прывітанне Святога Айца скіравана і да беларускіх праваслаўных вернікаў», – дадаў кардынал.
13 сакавіка ў межах свайго візіту ў Беларусь Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін асвяціў першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску. Апостальская Нунцыятура будзе пабудавана ў цэнтры Мінска па праекце архітэктара Паола Руджэра.
Прысутныя госці ўдзельнічалі ў цырымоніі падпісання акта аб будаўніцтве – дакумента, які ўрачыста распачынае будаўніцтва, закладку. Пасля падпісання дакумент быў змешчаны ў металічную капсулу і ўмураваны.
Адбыўся ўрачысты прыём, арганізаваны Апостальскай Нунцыятурай з нагоды візіту Дзяржаўнага Сакратара і ў другую гадавіну абрання Папы Францішка. Таксама кардынал прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянка да манумента на мінскай плошчы Перамогі, сустрэўся з каталіцкімі біскупамі Беларусі, правёў прэс-канферэнцыю ў Нацыянальнай бібліятэцы.
Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка наведаў міждыяцэзіяльнае велікапоснае чуванне моладзі ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены. Каля тысячы маладых людзей прыбылі ў ноч з 14 на 15 сакавіка на начное чуванне. Твары іх свя-ціліся, вочы выпраменьвалі радасць, і час ад часу маладыя вернікі гучна скандзіравалі: “Беларусь чакае Папу! Беларусь чакае Папу!”.”Калі я вярнуся, то скажу Пантыфіку, што сустрэўся з вялізным жаданнем бачыць яго тут. Я чуў гэта ад біскупаў, ад дзяржаўных уладаў, а зараз – ад моладзі. Ужо супраць моладзі Папа не зможа пайсці”, – сказаў кардынал П’етро Паралін.Дзяржсакратар Святога Айца цэлебраваў святую Імшу з удзелам дзяцей у архікатэдральным касцёле. “Адказвайце на Божую любоў, працягвайце маліцца са шчырымі сэрцамі так, як гэта ўмее рабіць толькі славянская душа, таму што такім чынам вы збавіце таксама тых, хто не верыць, і нават тых, хто запляміў сябе самымі жудаснымі злачынствамі. Ганарыцеся тым, што вы хрысціяне, разам з вашымі братамі іншых канфесій», – заклікаў Дзяржсакратар Святога Айца.
Таксама кардынал П’етро Паралін прасіў памятаць пра той прыклад, які трэба даваць маладым, якімі поўніцца Касцёл у Беларусі, і найменшым – дзецям. «Дзеці – гэта самае каштоўнае і далікатнае з таго, што мы маем. Я абяцаю, што кожны дзень буду маліцца за гэтых дзяцей і за ўсіх дзяцей Беларусі, каб яны маглі шчасліва гуляць і будаваць сваю будучыню з надзеяй, каб любілі жыццё і мелі мужнасць жыць да самага канца без страху, без унутранай пусткі, без ляноты і каб не мусілі прадаваць сваю годнасць, такую каштоўную ў Божых вачах. Няхай Бог будзе іх моцай, а яны самі няхай ажыўляюць Касцёл і ствараюць народ, які складаецца са свабодных, сумленных, адданых справе і поўных энтузіязму людзей», – такімі словамі скончвалася гамілія.
15 сакавіка Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці адляцеў у Рым.
Па матэрыялах Сatholic.by
Новости
Ватикан
Святейший Престол снова обратился к мировой общественности с призывом к «глобальному мораторию на применение смертной казни» в перспективе её полной отмены. Такой призыв прозвучал в выступлении постоянного наблюдателя от Ватикана при женевском отделении Организации Объединенных Наций монс. Сильвано Марии Томази во время 28-й сессии Совета по правам человека.
Напоминая о словах Иоанна Павла II из энциклики «Evangelium Vitae», прелат подтвердил тот очевидный факт, что в настоящее время существуют и другие средства «для защиты человеческих жизней от агрессора и охраны общественного порядка и безопасности»: в эти средства высшая мера наказания не входит.
Цитируя Папу Франциска, монс. Томази также напомнил о «возможности судебной ошибки» и об использовании смертной казни «со стороны тоталитарных и диктаторских режимов в качестве инструмента подавления политических диссидентов или преследования религиозных и культурных меньшинств».
Сербия
К празднику Пасхи почтовое ведомство Сербии выпустило две марки и конверт, изображения на которых представляют собой репродукции знаменитых фресок косовского монастыря Высоки Дечани, выполненных около 1340 г., сообщает «Седмица» со ссылкой на официальный сайт Сербской Православной Церкви.
Марку номиналом 23 динара украшает композиция «Воскресение Христово» — фреска на северном своде Дечанской церкви. На марке номиналом 74 динaра изображена фреска западного свода храма Дечанского монастыря «Вход Господень во Иерусалим». На конверте, вышедшем в той же серии, изображено «Распятие Христово» — фреска на северном своде Дечанской церкви.
Тираж марки номиналом 23 динара составляет 215 000 экземпляров. Тиражом 100 000 экземпляров выпущена марка номиналом 74 динара. Автором графических изображений на марках и конверте является Якше Влахович, который в настоящее время разрабатывает дизайн большинства марок, издаваемых Почтой Сербии. Проект реализован при участии Рашко-Призренской епархии Сербской Православной Церкви.
Канада
Канадские законодатели приняли решение ежегодно 2 апреля отмечать в стране День святого Иоанна Павла II, Папы Римского, в день его смерти. Об этом сообщается на официальном сайте Епископской конференции Канады.
В принятом законе подчёркивается, что «Папа Римский Иоанн Павел II получил широкое признание как личность, оставившая след в истории Римско-Католической Церкви и всего мира, сыграв решающую роль в продвижении гармонии и мира между народами. Папа любил молодёжь и активно содействовал учреждению Всемирных Дней Молодёжи, чтобы вдохновлять молодых и поощрять их жить, согласно учению Христа». Далее в тексте упоминаются визиты Папы Войтылы в Канаду, состоявшиеся в 1984, 1987 и 2002 годах, а также его многочисленные апостольские поездки и вклад в «падение коммунизма в Восточной Европе».
Первый в истории День святого Иоанна Павла II будет отмечаться 2 апреля 2015 года, в десятую годовщину смерти Папы Войтылы.
Бельгия
На конференции Европарламента в Брюсселе, посвященной достоинству человека, епископы Евросоюза выступили против суррогатного материнства. Прозвучал призыв к политикам, основанный на конкретных примерах и разумных обоснованиях, отвергнуть суррогатное материнство как практику, противоречащую достоинству человека.
По страницам Internet
Навіны
Ватыкан
Прадстаўнік Святога Пасаду кардынал Фэдэрыка Ламбардзі пацвердзіў інфармацыю аб тым, што канцлер Ангела Меркель афіцыйна запрасіла Папу Францішка наведаць Германію. Гэта адбылося падчас аўдыенцыі ў Ватыкане 21 лютага 2015 г. Трэба нагадаць, што папярэднік Францішка, Бэнэдыкт XVI падчас свайго пантыфікату наведваў радзіму тройчы: у жніўні 2005 г., у верасні 2006 г. і ў верасні 2011 г. Таксама святы Ян Павел ІІ падчас свайго 27-гадовага прабывання на Пасадзе св. Пятра наведаў Германію тройчы.
Варта адзначыць, што на працягу гісторыі Пантыфікі звярталі адмысловую ўвагу да Касцёла на нямецкіх землях. Аб гэтым сведчыць хаця б той факт, што, пачынаючы з VIII ст., сюды адбылося 18 папскіх візітаў.
Італія
У Рыме прайшла міжнародная канферэнцыя, прысвечаная праблемам у сферы пакліканняў да манаскага жыцця, у якой прынялі ўдзел эксперты, адказныя за пакліканні, генеральныя настаяцелі манаскіх супольнасцяў з розных краін свету. Арганізатарам падзеі выступіла амерыканская “Нацыянальная манаская канферэнцыя па пытаннях пакліканняў” (National Religious Vocation Conference), у якой ёсць 27-гадовы досвед працы ў гэтай сферы. “Год кансэкраванага жыцця – гэта ідэальная нагода для таго, каб зразумець, якім чынам розныя нацыянальныя структуры, задзейнічаныя ў развіццё пакліканняў, могуць дапамагаць і падтрымліваць манаскае жыццё”, – лічыць выканаўчы дырэктар гэтага аб’яднання брат Пол Бенарчык.
Падчас мерапрыемства гучалі сведчанні, якія па-сапраўднаму абнадзейваюць. Напрыклад, адзначалася, што каля 40% французскай моладзі, якая прымае ўдзел у пілігрымках у Лурд, задумваецца аб сваім пакліканні да манаскага жыцця. Падкрэслівалася вялікая ўвага амерыканскай моладзі да манаскага служэння.
Польшча
Прыз Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў у намінацыі «лепшы фільм на замежнай мове» атрымала «Іда» польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага. «Жыццё поўнае сюрпрызаў», — пракаментаваў рашэнне журы сам рэжысёр, пасля таго як Ніколь Кідман абвясціла пераможцу.
Гэтую драму пра хрысціянскае прабачэнне знялі ў 2013 годзе. Дзеянне «Іды» адбываецца ў Польшчы 1960 года. Галоўная гераіня карціны сірата Ганна правяла дзяцінства і юнацтва ў манастыры. Перш чым прыняць зарок і стаць манахіняй, дзяўчына вырашае сустрэцца са сваёй адзінай сваячкай – Вандай. Ад яе Ганна даведваецца, што яна габрэйка, якую аддалі ў манастыр, каб выратаваць ад нацыстаў у часе Другой сусветнай вайны, і што яе бацькі сталі ахвярамі халакоста. Разам яны адпраўляюцца ў падарожжа для таго, каб дакладна высветліць трагічны лёс іх сям’і. Падчас шляху яны сутыкнуцца з абставінамі, якія паставяць пад сумнеў іх веру, і хоць жанчыны паспрабуюць жыць як раней, толькі ў адной з іх гэта атрымаецца.
Беларусь
Экуменічная супольнасць братоў з Тэзэ хоча перадаць знак міру падчас сваёй пілігрымкі ў Беларусь, Расію і Украіну. Дэлегацыя братоў разам з моладдзю з розных еўрапейскіх краін 12 красавіка прыме ўдзел у святкаванні Вялікадня па праваслаўным календары ў Маскве, Кіеве і Мінску. Пра гэта падчас 37-й Еўрапейскай сустрэчы Тэзэ ў Празе распавёў прыёр супольнасці брат Алоіз. «Нас аб’ядноўвае ўсведамленне таго, што Хрыстус з’яўляецца нашай надзеяй і нашым мірам», – адзначыў ён.
У сёлетняй моладзевай сустрэчы ў Празе прынялі ўдзел каля 2, 4 тысяч маладых украінцаў, каля тысячы беларусаў і каля 100 рускіх. Усяго на сустрэчу Тэзэ прыбыло каля 30 тысяч гасцей з 65 краін. Мір і прымірэнне паміж Усходам і Захадам сталі асноўным лейтматывам сустрэчы.
Па старонках Інтэрнэту