События
Церковные призвания – это дар Божественного милосердия
Обнародовано Послание Папы Франциска по случаю 53-го Всемирного дня молитв о призваниях
Всемирный день молитв о призваниях будет отмечаться в четвертое воскресенье Пасхи 17 апреля 2016 года. Послание озаглавлено «Церковь – Матерь призваний».
Отмечая, что на этот раз Всемирный день проходит в рамках Внеочередного Юбилея Милосердия, Святейший Отец пишет, что христианское призвание в целом, равно как и отдельные призвания в Церкви, рождаются в лоне Народа Божьего и являются даром Божественного милосердия. «Церковь – это дом милосердия и почва, из которой прорастает, развивается и плодоносит призвание», – подчеркивает Папа.
«У истоков любого призвания в Церкви находится сострадательный взгляд Иисуса, – пишет Папа. – Обращение и призвание – это две стороны одной медали, и они постоянно напоминают друг о друге на протяжении всей жизни ученика-миссионера».
В День молитв о призваниях Папа просит всех верующих взять на себя ответственность за распознавание призваний и заботу о них. Он подчеркивает, что для формирования призвания необходимо иметь «чувство Церкви». Это означает, что Бог зовет человека не для какой-то определенной страны или церковного движения, а для всей Церкви и для всего мира. Чувство Церкви, пишет Папа, является знаком подлинной харизмы.
Призвание растет внутри Церкви, внутри апостольского опыта общины. Папа дает конкретные рекомендации для их подготовки: например, работа вместе с катехизатором, евангелизация окраин, помощь епархиальным священникам. Но главным воспитательным пространством остается церковная община.
Призвание нуждается в поддержке Церкви, пишет далее Папа. После окончательного выбора становление призвания не заканчивается, но продолжается в духе служения и постоянства.
Папа подчеркивает в особенности роль священников в пастырской заботе о призваниях. Священники должны сопровождать тех, кто находится в поисках своего места в Церкви.
Будучи Матерью призваний, Церковь постоянно поддерживает своих чад, решивших посвятить себя служению другим.
По страницам Internet
Понтификат милосердия,третья годовщина
Милосердие – главный принцип дипломатических контактов Святейшего Престола в понтификат Папы Франциска
13 марта – третья годовщина понтификата Папы Франциска, который по праву можно назвать «понтификатом милосердия». Милосердие является ключевым словом в служении Папы Бергольо, о чем свидетельствуют все его выступления и встречи: начиная с речи в ООН и провозглашения Юбилея Милосердия и заканчивая общением с наркоманами и заключенными, которое остается за пределами объектива телекамер.
Милосердие присутствует в епископском девизе Папы, ему он посвятил свой первый «Ангелус», это слово постоянно звучит в его проповедях в Доме Святой Марфы. Именно милосердие стало критерием распознавания для Синода Епископов на тему семьи; милосердие – главный принцип дипломатических контактов Святейшего Престола в понтификат Папы Франциска.
Милосердие обязательно включает в себя принятие самых нуждающихся, но оно также обличает зло: Папа не избегает суровых слов в адрес торговцев оружием, разжигающих войну, разоблачает тех, кто считает аборт «меньшим злом», и критикует безразличное отношение к мигрантам.
Продолжая начатую Бенедиктом XVI реформу Римской Курии, Святейший Отец ставит в центр всего реформу сердца: «Если ты не чувствуешь себя грешником, это плохое начало. Давайте просить о милости, чтобы сердце наше не ожесточилось и было открыто для Божьего милосердия».
Русская служба Радио Ватикана
Новости
Ватикан
Папа Римский Франциск назначил посла Ватикана (Апостольского нунция) в России и Узбекистане архиепископа Ивана Юрковича постоянным представителем Святого Престола при структурах ООН в Женеве и Всемирной торговой организации, сообщает РИА Новости со ссылкой на пресс-службу Святого Престола.
Первой дипломатической миссией архиепископа Ивана Юрковича в статусе посла Ватикана была Беларусь, где Юркович служил с 2001 по 2004 годы. Из Беларуси архиепископ был направлен в Украину, а оттуда — в Москву. Архиепископ хорошо знает русский язык, преподавал каноническое право в Московском католическом богословском колледже св. Фомы Аквинского. В 1990-е годы Юркович впервые издал на русском языке фундаментальные труды по каноническому праву.
Великобритания
Бывший главный раввин Британии Джонатан Сакс стал лауреатом престижной Темплтоновской премии, сообщает «Интерфакс-религия».
Дж.Сакс – автор нескольких десятков книг. Он удостоен награды за укрепление межрелигиозного диалога, противодействие экстремизму и нетерпимости, сообщают британские СМИ.
Темплтоновская премия носит имя сэра Джона Темплтона, английского предпринимателя-протестанта, который в 1987 году был возведен в рыцари королевой Елизаветой II за благотворительную деятельность.
Первым лауреатом премии стала мать Тереза (1973 год), вторым — брат Роже Шютц, основатель экуменической общины Тэзе во Франции. В 1983 году первым православным лауреатом премии стал Александр Солженицын.
США
Христианские общины города Корпус-Кристи в штате Техас начали возводить 64-метровый крест, который, как ожидается, станет вторым по высоте в мире и первым в Западном полушарии, сообщает издание The Christian Post.
“Крест будет собран из различных стальных балок с помощью холодной сварки. Его высота будет составлять 210 футов (64 метра – ред.), длина поперечной перекладины – 95 футов (около 30 метров – ред.). С учетом влияния ветра эти величины могут измениться на два-три фута”, – сообщил СМИ инициатор возведения креста пастор Рик Милби.
Самый высокий крест в мире расположен в мемориальном комплексе “Долина павших” возле королевского монастыря Эскориал, в 50 километрах от Мадрида. Его высота составляет 150 метров, а длина поперечной перекладины — 46 метров.
Беларусь
Участие в праздновании в следующем году 500-летия начала белорусского книгопечатания, а также появления первого перевода Библии на белорусский язык примут сотрудники министерства иностранных дел и дипломаты европейских государств, аккредитованные в Беларуси.
26 февраля работники дипкорпусов собрались в Национальной библиотеке, чтобы обсудить подготовку большой выставки книг Франциска Скорины, а также книг его европейских современников и продолжателей.
Выставка, на которую будут привезены книги Скорины из разных стран, станет одним из кульминационных событий празднования. “В фонде нашей библиотеки находятся лишь 10 изданий. Всего же их сохранилось более 500 – в Литве, России, Польше, Германии, Дании, Великобритании, Словении, США, Чехии, Украине, откуда они впервые прибудут в Минск”, – рассказывает директор НББ Роман Мотульский.
Заместитель директора НББ Алесь Суша надеется, что в Минск впервые удастся привезти оригиналы «Катехизиса» Симеона Будного из пражской Славянской библиотеки и книгу Василия Тяпинского из Архангельска.
По страницам Internet
Падзеі
Касцёл выступае ў абарону
Міжнародная канферэнцыя «Смяротнае пакаранне: пераадоленне супярэчнасцей» прайшла ў Мінску
Беларусь – адзіная краіна СНД і Еўропы, дзе да гэтага часу існуе смяротнае пакаранне. Пытанне адмены найвышэйшай меры пакарання доўгі час выклікае дыскусіі сярод палітыкаў, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый і актывістаў. Чарговая канферэнцыя на гэтую тэму прайшла 10 сакавіка ў Мінску.
У канферэнцыі прынялі ўдзел беларускія і замежныя палітыкі, прадстаўнікі ААН, Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ), Міжнароднай камісіі супраць смяротнага пакарання, АБСЕ, беларускіх і міжнародных праваабарончых і многіх іншых арганізацый. Сярод удзельнікаў былі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і протаіерэй Сергій Лепін, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да ўдзельнікаў Міжнароднай канферэнцыі «Смяротнае пакаранне: пераадоленне супярэчнасцей»:
– Касцёл выступае ў абарону кожнага чалавечага жыцця, як галоўнага прынцыпу гуманізму, які ў хрысціянстве дасягае сваёй найглыбейшай матывацыі», – адзначыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім прывітальным слове на канферэнцыі.
Арцыпастыр заўважыў, што «ў свеце становіцца ўсё менш краін, дзе яшчэ практыкуецца смяротнае пакаранне», і выказаў надзею, што гэтая канферэнцыя таксама будзе «спрыяць яго адмене, або прынамсі прыняццю мараторыя ў Беларусі.
Мітрапаліт нагадаў, што Каталіцкі Касцёл паважае жыццё як «святое і непарушнае» і таму заступаецца таксама і за асуджаных на кару смерці. Асаблівая роля ў абароне чалавечага жыцця і адмены кары смерці належыць св. Яну Паўлу II, вялікі ўклад у гэтую справу ўнеслі таксама Пантыфікі Бэнэдыкт XVI і Францішак.
– Традыцыйнае вучэнне Касцёла заключалася ў тым, што смяротнае пакаранне не супярэчыць Божаму закону, але ў той жа час не з’яўляецца яго прадпісаннем. Яго неабходнасць ацэньваецца ў залежнасці ад абставінаў. Менавіта таму на працягу гісторыі Касцёл выказваўся “за” і “супраць” смяротнага пакарання, – адзначыў Мітрапаліт. – Каб зразумець вучэнне Касцёла ў гэтай галіне, неабходна памятаць аб тым, што яно ўключана ў канкрэтны кантэкст эпохі, у якой было абвешчана. У адваротным выпадку мы рызыкуем трапіць у фундаменталізм і прыйсці да думкі аб супярэчнасцях у вучэнні Касцёла.
Іерарх звярнуў увагу, што рэвалюцыйным у галіне аховы Божага дару жыцця і выключэння смяротнага пакарання стала вучэнне энцыклікі «Evangelium vitae» («Евангелле жыцця») св. Яна Паўла II.
– Калі раней Касцёл вучыў аб абгрунтаваным праве і а бавязку ўлады да прымянення справядлівай кары, нават смяротнага пакарання, за цяжкае злачынства, то, маючы на ўвазе сучасныя магчымасці, якімі валодае дзяржава для прадухілення цяжкага злачынства і абясшкоджвання злачынцы, не адбіраючы ў яго магчымасць выправіцца, выпадкі абсалютнай неабходнасці смяротнага пакарання становяцца рэдкімі і могуць нават не здарыцца (пар. ККК. Кампендый 469; EV 56). Ян Павел II таксама вучыць, што ў сучасных грамадствах смяротнае пакаранне не з’яўляецца абавязковым і таму павінна быць адменена, – патлумачыў арцыбіскуп.
Мітрапаліт нагадаў між іншым пазіцыю Папы Францішка, які «кажа, што кара смерці – гэта пройгрыш прававога грамадства», «што смяротнае пакаранне не можа быць прынята сучасным светам, а пажыццёвае зняволенне з’яўляецца схаванай формай кары смерці», і «цытуе словы Фёдара Дастаеўскага, што забіццё забойцы з’яўляецца непараўнальна большай карай, чым само злачынства».
Арцыбіскуп падвёў выснову, што, такім чынам, «Касцёл глыбока перакананы ў немаральным характары непасрэднага, наўмыснага і свабодна здзейсненага забойства чалавека», «выступае ў абарону кожнага чалавечага жыцця, як галоўнага прынцыпу гуманізму, які ў хрысціянстве дасягае сваёй найглыбейшай матывацыі».
– Прымат фундаментальнага прынцыпу шанавання жыцця, як каштоўнасці, пераважае над дыскусіяй аб уплыве смяротнага пакарання з мэтай дасягнення справядлівасці і захавання публічнага парадку. Права абароны жыцця, якое зыходзіць з Божага Аб’яўлення, не дыскутуемае. Яно абавязвае заўсёды, бо з’яўляецца ўніверсальным правам без выключэнняў, і павінна выконвацца, таксама і ў Беларусі, прынамсі на ўзроўні мараторыя, – сказаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
(AG)
Па матэрыялах Сatholic.by
Навіны
Ватыкан
Папа Францішак запрасіў моладзь прыбыць у Ватыкан 23-25 красавіка 2015 г. на святкаванне Юбілею Міласэрнасці. Святы Айцец скіраваў спецыяльнае пасланне, у якім заўважыў, што сустрэча можа стаць цудоўнай нагодай для таго, каб адкрыць прыгажосць жыцця. Ён выказаў жаданне перажыць з моладдзю некалькі дзён малітвы і святкавання.
Папа нагадаў дэвіз Юбілею моладзі: “Станавіцца ўсё больш міласэрнымі, як Айцец”. Гэта азначае вучыцца быць мужнымі ў канкрэтнай і бескарыслівай любові, станавіцца вялікімі, як фізічна, так і духоўна, здольнымі на адважныя рашэнні і будаўніцтва мірнага свету, патлумачыў ён.
Папа асаблівым чынам звярнуўся да маладых людзей, якія жывуць ва ўмовах вайны, крайняй галечы, штодзённых цяжкасцей і пакінутасці. Ён заахвоціў іх не губляць надзеі.
Францішак заклікаў да святкавання Юбілею моладзі таксама і на ўзроўні мясцовых Касцёлаў, а юнакам і дзяўчатам пажадаў падрыхтаваць, перш за ўсе, не заплечнікі і транспаранты, але сэрцы і галовы.
Італія
Папа Францішак падарыў 500 ружанцаў зняволеным турмы ў Падуі. Святы Айцец зрабіў гэта па просьбе аднаго са зняволеных, які месяц таму прымаў удзел у прэзентацыі кнігі «Міласэрнасць – гэта імя Божае». Гэта 30-гадовы кітаец Чжан Агостыно Джынгінг. Калі ён трапіў у турму ў Італіі, то ўжо за кратамі даведаўся пра Евангелле і прыняў хрост.
Ватыкан
Вынікі шматгадовай працы рэстаўратараў у старажытных рымскіх катакомбах прэзэнтаваны нядаўна кардыналам Джанфранко Равазі, прэзідэнтам Пантыфікальнай камісіі па сакральнай археалогіі.
Падчас рэстаўрацыйных прац выкарыстоўваліся самыя сучасныя тэхналогіі, найперш лазерныя, якія далі магчымасць ачысціць фрэскі ад чорнай паціны.
Фінансаваў працу, якая працягвалася амаль чатыры гады, Фонд Гейдара Аліева з Азербайджана.
Такім чынам, цяпер можна паглядзець на тое, як выглядалі фрэскі ў IV-V стагоддзях, калі яны былі зроблены ў Катакомбах Марселіна і Пятра.
Супрацоўніцтва Пантыфікальнай камісіі па сакральнай археалогіі з азербайджанскім фондам працягнецца — будуць праводзіцца рэстаўрацыйныя працы ў катакомбах св. Себасцьяна-За-Сцяной.
Польшча
Благаслаўлёны кс. Міхал Сапоцька прызнаны апекуном Беластока.
15 лютага падчас ўрачыстай сесіі Рада г. Беластока ўхваліла пастанову аб прызначэнні благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі апекуном горада.
Ксёндз Міхал Сапоцька, які быў спаведніком св. Фаўстыны Кавальскай, быў узнесены да хвалы нябеснага алтара 28 верасня 2008 г. На ініцыятыву жыхароў аб прызнанні яго апекуном горада Рада згадзілася яшчэ ў маі 2015 года, а 7 студзеня згоду на гэту пастанову дала Апостальская Сталіца. Падчас урачыстай сесіі ў Ватыкане быў прысутны ардынарый Беластоцкі арцыбіскуп Эдвард Азароўскі, які адзначыў, што святы апякун з’яўляецца моцным заступнікам, своеасаблівым «інструментам камунікацыі», праз які Бог можа прамаўляць да людзей, праз які і людзі могуць кантактаваць з Богам».
Да гэтай надзвычайнай місіі ксёндз Міхал Сапоцька рыхтаваўся на беларускай зямлі. Гэтая зямля з яе багатаю і разам з тым трагічнаю гісторыяй падаравала свету святога чалавека, якому Бог дазволіў увайсці ў таямніцу Ягонай Міласэрнасці, спасцігнуць яе, апрацаваць яе тэалагічныя асновы і, нягледзячы на шматлікія перашкоды, стаць яе надзвычайным вестуном.
Па старонках Інтэрнэту