События
Для дел милосердия необходима вера
Папа Франциск принял представителей Общества Святого Петра
«Знак и орудие нежности Бога к каждому человеку, прежде всего к самым слабым и отверженным» – так Папа Франциск видит миссию Общества Святого Петра, членов которого он принял на аудиенции в Клементийском зале Апостольского дворца.
Общество Святого Петра с 1869 года посвящает свои ресурсы римским обездоленным. Папа Франциск указал на Деву Марию, спешащую на помощь Елизавете, как на модель солидарности, которая не может ждать. Таким образом Общество становится «выражением исходящей Церкви»:
«Эта Церковь идет и ищет, она посещает, встречается, слушает, делится и находится рядом с самыми бедными людьми. Каждый из вас призван не просто идти навстречу наиболее нуждающимся, но и идти к ним, неся Иисуса. Идти как ученики, как друзья Господа. Речь идет о передаче Его слова, слова Евангелия, о повторении Его жестов прощения, любви, самоотдачи, о том, чтобы не гнаться за собственным престижем, но стремиться к благу для других».
В посещении Девой Марией Елизаветы Папа отмечает не столько то, что Богоматерь отправляется к своей родственнице, сколько тот факт, что она несет ей Иисуса. Мария приносит Бога, потому что находится в глубоком единении с Ним. Именно это христианин должен делать в любом своем милосердном поступке:
«Мария – икона веры. Только с верой можно нести Иисуса, а не самих себя. В этот Святой год Милосердия, стараясь идти по пути дел милосердия, мы призваны обновляться в вере. Чтобы делиться посещением Господа с теми, кто страдает в теле и духе, нужно взращивать веру, ту самую веру, которая рождается от слушания Слова Божьего и ищет глубокого единения с Иисусом».
Русская служба Радио Ватикана
Монсеньор Габор Пинтер – новый нунций в Республике Беларусь
Папа Франциск назначил нового Апостольского нунция в Беларуси
Папа Римский Франциск 13 мая назначил нового Апостольского нунция в Беларусь – им стал монсеньор Габор Пинтер, до этого занимавший должность советника Апостольской нунциатуры в Австрии.
Апостольский нунций является постоянным представителем понтифика в государстве и поместной Церкви. Нунций является главным дипломатом Ватикана в стране, в которую он послан – он укрепляет двусторонние связи и связь между Святым Престолом и местными католиками, поддерживает своими советами и примером местных епископов, защищает интересы Церкви и страны.
«От имени Конференции Католических Епископов в Беларуси призываю всех вас молиться об успехе миссии нового Апостольского нунция в Беларуси, на благо Церкви и нашего народа», – сказал в обращении Председатель Конференции Католических Епископов в Беларуси архиепископ Тадеуш Кондрусевич.
Габор Пинтер родился 9 марта 1964 года в Венгрии. Пресвитерское посвящение принял в 1988 году. Является пресвитером епархии Ваца (Венгрия). На дипломатической службе Ватикана с 1996 года, работал в Боливии, Гаити, странах Скандинавии, Франции, на Филиппинах и в Австрии. Владеет венгерским, немецким, итальянским, английским, французским, испанским, креольским, шведским и русским языками.
Предыдущий апостольский нунций архиепископ Клаудио Гуджеротти служил в Беларуси с середины лета 2011 года по ноябрь 2015-го и оставил свою миссию в связи с назначением его главой дипломатической миссии Ватикана в Украине. В декабре временным поверенным в делах Ватикана в Беларуси был назначен монсеньор Маринко Антолович, занимающий должность первого секретаря Апостольской нунциатуры в Минске.
По страницам Internet
Новости
Ватикан
7 мая Папа Франциск принял на частной аудиенции президента Швейцарской Конфедерации Йоханна Шнайдер-Амманна, который прибыл в Ватикан по случаю присяги новобранцев Папской Швейцарской гвардии.
В ходе дружественной беседы стороны «подтвердили добрые отношения между Святейшим Престолом и Швейцарской Конфедерацией» и подчеркнули «позитивный вклад Католической Церкви на разных уровнях в атмосфере мирного сотрудничества».
Папа Франциск и президент Йоханн Шнайдер-Амманн уделили особое внимание «профессиональному образованию молодёжи, которое играет эффективную роль в обеспечении доступа к занятости», и обсудили «вопросы миграции и политики интеграции и гостеприимства в злободневном контексте европейского континента».
Италия
По случаю внеочередного Юбилея Милосердия в Риме открыта уникальная выставка «Pereginatio Sancta» («Святое паломничество»), на которой представлена коллекция юбилейных булл из ватиканского Секретного архива. Впервые в истории эти ценные документы показаны публично. Выставка организована римской епархиальной Службой паломничеств во главе с куратором монс. Серджио Пагано, префектом ватиканского Секретного архива. Экспозиция в римском дворце Старого Викариата будет открыта для посетителей до конца июля.
Уникальное в своем роде собрание ватиканских документов содержит юбилейные буллы, начиная с самой первой, подписанной в 1300 году Папой Бонифацием VIII, до буллы Святого 2000 года, изданной Папой Иоанном Павлом II.
Литва
В Вильнюсе состоялся Национальный конгресс милосердия – центральное событие Юбилейного года литовских католиков. Цель конгресса, по словам организаторов, поместных епископов, – «укрепить отношения с Христом, вместе размышлять над тайной Божьего милосердия, давать публичное свидетельство веры и поделиться со всеми радостью принадлежности к Иисусу Христу». Во время Национального конгресса были организованы открытые встречи и обсуждения на такие темы, как «Брак, развод и милосердие»; «Мультикультурное общество как знак Божьего милосердия» и другие.
Завершился конгресс торжественной Святой Мессой в столичном кафедральном соборе. Во время богослужения проповедь произнес государственный секретарь Ватикана кардинал Пьетро Паролин, прибывший ради этого события в качестве Папского легата. Во время своего визита в Вильнюс кардинал встретился с государственными деятелями и выступил с презентацией дипломатической деятельности Святейшего Престола в защиту мира.
Пакистан
Мусульманские крестьяне помогают в сборе средств на строительство католического храма. Этот жест великодушия принадлежит жителям деревни Халсабад, расположенной недалеко от города Годжры в пакистанской провинции Пенджаб. В деревне проживают только восемь христианских семей, и недавно их часовня была разрушена муссонными дождями. Вынужденные молиться по домам, католики решили построить новый храм и обратились за помощью к согражданам.
На данный момент уже возведены внешние стены культового сооружения. По словам местного священника Афтаба Джеймса Пола, пожертвования –это «диалог жизни». «Один из верующих-мусульман пожертвовал 2 тысячи рупий на Пасху», в то время как другой местный мусульманин-бизнесмен решил пожертвовать 30 тысяч рупий.
По страницам Internet
Падзеі
Працэс беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча
5 фактаў ад пастулатара кс. Анджэя Сцонбера
Ксёндз Анджэй Сцонбер, галоўны пастулатар у беатыфікацыйным працэсе Слугі Божага Эдварда Вайніловіча, распавёў Catholic.by пра асаблівасці працэсу, які распачаўся ў Мінску 10 красавіка.
1. Пачатак працэсу — гэта старт у марафонскім забегу
«Распачацце беатыфікацыйнага працэсу – гэта пачатак бегу, які з’яўляецца марафонам. Нельга дакладна сказаць, колькі будзе доўжыцца працэс і якім будзе яго вынік.
Першая сесія беатыфікацыйнага працэсу была публічнай. На ёй адбылося прадстаўленне кандыдата і апісанне яго жыцця, а таксама ўстанаўленне Трыбунала і дзвюх камісій: тэалагічнай і гістарычнай.
Пачатак працэсу – гэта дыяцэзіяльны этап. Гэта значыць, што ўся праца вядзецца ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі».
2. Трыбунал і камісіі працуюць паміж сабой паралельна і незалежна
«Разгляд справы Слугі Божага Эдварда Вай-ніловіча – сапраўдны судовы працэс, якім кіруе спецыяльна створаны Трыбунал пад кіраўніцтвам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. У працы іерарху дапамагаюць святары-памочнікі.
Да прыкладу, у кананізацыйным працэсе Яна Паўла ІІ, улічваючы моўныя бар’еры, працавала адразу тры паралельныя Трыбуналы: у Кракаве, Нью-Ёрку і Рыме.
У беатыфікацыйным працэсе, акрамя працы Трыбунала, задзейнічана яшчэ дзве камісіі: гістарычная і тэалагічная. Праца ў кожнай з іх вядзецца ў дыяцэзіі незалежна адна ад адной.
Задача гістарычнай камісіі – збор усіх дакументаў, якія знаходзяцца ў архівах. Тэалагічная камісія будзе займацца аналізам лістоў, якія пісаў Слуга Божы Эдвард Вайніловіч, і яго дзённікаў, каб высветліць, ці не меў ён чагосьці супраць веры і хрысціянскай маралі.
Заданне Трыбунала – выслухаць сведак. Трыбунал прымае рашэнне аб тым, ці можа быць пацверджана праўдзівасць сведчанняў і адпаведна з гэтым – магчымасць беатыфікацыі Слугі Божага».
3. Будзе заслухана каля 30 сведчанняў
«На сёння вядома пра 30 сведкаў, якія будуць выслуханы ў справе беатыфікацыі Слугі Божага Эдварда Вайніловіча. Якой будзе якасць гэтых сведчанняў, пакуль невядома.
Пасля таго, як скончыцца дыяцэзіяльны этап беатыфікацыйнага працэсу, сабраныя дакументы і сведчанні будуць накіраваны ў Кангрэгацыю па справах Кананізацыі ў Апостальскую Сталіцу».
4. Канчатковае рашэнне вынясуць у Ватыкане
«Менавіта Кангрэгацыя па справах Кананізацыі будзе праводзіць аналіз атрыманага матэрыялу. Вынікі дыяцэзіяльнай працы падобных працэсаў прыбываюць туды з усяго каталіцкага свету.
У Кангрэгацыі пройдзе апрацоўка сабранага матэрыялу ў справе цнот Слугі Божага Эдварда Вайніловіча. Далей рашэнне Кангрэгацыі накіроўваецца Папу Рымскаму. І толькі Пантыфік, упэўніўшыся ў праўдзівасці гэтых вынікаў, зможа выдаць дэкрэт у справе гераічнасці цнотаў Слугі Божага».
5. Для беатыфікацыі Папа Рымскі павінен выдаць два дэкрэты
«Для таго, каб Слуга Божы Эдвард Вайніловіч быў абвешчаны благаслаўлёным, павінен быць праведзены і асобны працэс у справе меркаванага цуду праз яго заступніцтва.
Павінны быць сабраны медыцынскія дакументы, якія датычаць аздараўлення, невытлумачальнага з пункту гледжання медыцыны, а таксама выслуханы сведчанні людзей у гэтай справе.
Дакументы па справе аздараўлення збіраюцца асобна і таксама перадаюцца ў Апостальскую Сталіцу, дзе іх вывучае ўрачэбная камісія ў скла-дзе прафесараў медыцыны, а таксама тэалагічная камісія і Трыбунал.
Калі Святы Айцец зацвердзіць вынікі аналізу, то будзе выданы другі дэкрэт у справе цуду. Калі ў нас будуць дэкрэты аб гераічнасці цнотаў і ў справе цуду, тады і можна будзе казаць пра беатыфікацыю».
Даведка: Ксёндз Анджэй Сцонбер – святар Кракаўскай архідыяцэзіі з 25-гадовым вопытам святарства. На працягу апошніх 10 гадоў удзельнічае ў беатыфікацыйных і кананізацыйных працэсах Кракаўскай дыяцэзіі. Быў дапаможным суддзёю ў кананізацыйным працэсе Яна Паўла ІІ.
Падрыхтаваў Ілья Лапато,
фота Аляксандры Шчыглінскай
Сatholic.by
Навіны
Ватыкан
Больш за 480 найменняў выданняў прадставіла Ватыканскае выдавецтва на Міжнародным кніжным салоне ў Турыне, які прайшоў 12-16 мая. У першую чаргу гэта кнігі, звязаныя з дзейнасцю Пантыфікаў, галоўным чынам Папы Францішка: энцыклікі, адгартацыі, ранішнія гаміліі, катэхезы. Значная частка ватыканскай экспазіцыі была прысвечана кнігам, апублікаваным да Юбілею Міласэрнасці, а таксама выданням аб Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, мастацтве, кананічным праве і дзейнасці розных структур Апостальскай Сталіцы.
У межах турынскага салона былі прадстаўлены дзве новыя публікацыі Ватыканскага выдавецтва, прысвечаныя аналізу мовы Папы Францішка і годнасці чалавечай асобы.
Ватыканскі выставачны стэнд расказаў і пра драму мігрантаў і бежанцаў.
Польшча
Падрыхтоўка да СДМ праз Інтэрнэт-рэкалекцыі стартавала ў Польшчы ў фармаце “360 секунд” – евангелізацыйнага праекту, які паўстаў пры дапамозе медыйнай групы «Profeto».
Тэматыка рэкалекцый, якія праводзіць кс. Анджэй Галэмбёўскі SDB, – учынкі міласэрнасці для цела і для душы.
«Я не ведаю, ці ты веруючы, ці не, – гэта няважна. Я не ведаю, як ты сюды трапіў. Але гэта час для цябе, толькі 360 секунд. Два разы на тыдзень – у паня-дзелак і ў чацвер. Вылучы іх на тое, каб падрыхтаваць сваё сэрца, каб СДМ, час сустрэчы з Папам Францішкам, не быў страчаны, але каб быў плённым часам адчуць багацце міласэрнасці», – запрашае кс. Анджэй Гaлэмбёўскі, салезіянін, вікарый парафіі Св. Станіслава Косткі ў Кракаве, адзін з першых святароў, які пачаў абвяшчаць Евангелле ў польскім Інтэрнэце.
Беларусь
Выстава беларускіх абразоў «Іканапіс Беларусі XVII-XXI стагоддзяў», якая будзе дзейнічаць па 25 ліпеня, прадстаўлена ў Музеі Ватыкана.
У экспазіцыю ўвайшлі 33 абразы — праваслаўныя і каталіцкія. У асноўным гэта работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея. «Для нас вельмі прыемна паказаць гэтыя ўнікальныя работы, якія, на наш погляд, цікавыя не толькі турыстам, але і спецыялістам. Мы падрыхтавалі адпаведныя інфармацыйныя бюлетэні на чатырох мовах — беларускай, рускай, італьянскай, англійскай для таго, каб раздаць бясплатна наведвальнікам нашых выстаў», — сказаў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў.
Расія
Каталіцкі дабрачынны цэнтр «Карытас Санкт-Пецярбург» збірае сродкі на гарачае харчаванне для маладых інвалідаў. З гэтай мэтай ён запусціў праект на сайце Planeta.ru.
Штотыднёва, два разы ў дзень, у Цэнтры падтрымкі маладых інвалідаў ім. біскупа Антонія Малецкага яго выхаванцы атрымліваюць гарачае харчаванне.
На сёння бюджэт Цэнтра можа пакрыць толькі камунальныя плацяжы і бягучыя гаспадарчыя выдаткі. З-за скарачэння фінансавання ўжо няма магчымасці забяспечыць дзяцей гарачым харчаваннем і матэрыяламі для творчасці.
Менавіта таму было прынята рашэнне паспрабаваць сабраць сродкі на самай папулярнай у Расіі краўдфандынгавай платформе Planeta.ru. Краўдфандынг (даслоўна –«народнае фінансаванне») – гэта спосаб падтрымкі культуры і мастацтва, тэхналогій і бізнесу, дабрачынных праектаў.
Цэнтр падтрымкі маладых інвалідаў імя біскупа Антонія Малецкага існуе 15 гадоў.
Па старонках Інтэрнэту