События
“Наведваю краіны, якім магу крыху дапамагчы”
Святы Айцец распавядае пра свае падарожжы
Папа Францішак лічыць апостальскія падарожжы складанымі з псіхалагічнага пункту гледжання, але вартымі таго, каб іх здзяйсняць, бо яны даюць магчымасць дакрануцца да «няўяўнага багацця» абліччаў, вобразаў, досведаў, а таксама «ўмацаваць зерні надзеі».
Пра гэта Святы Айцец распавёў у інтэрв’ю, якое змешчана ў новай кнізе італьянскага ватыканіста Андрэа Тарніэлі «У падарожжы». Выданне, прысвечанае падарожжам Пантыфіка, з’явілася ў кнігарнях Італіі 10 студзеня.
«Я аддаю перавагу тым краінам, якім магу крыху дапамагчы, падбадзёрыць тых, хто, ня-гледзячы на цяжкасці і канфлікты, працуе на карысць міру і адзінства», – прызнаўся Пантыфік.
Паводле слоў Папы, яму ніколі не падабалася шмат падарожнічаць. «Калі я быў біскупам іншай дыяцэзіі, Буэнас-Айрэса, прыязджаў у Рым толькі калі было неабходна. Калі мог не прыязджаць, я не прыязджаў. Для мяне заўсёды было цяжка знаходзіцца далёка ад маёй дыяцэзіі, якая для нас, біскупаў, з’яўляецца “нявестай”», – прызнаўся Пантыфік.
Папа Францішак перакананы, што для добрага адпачынку яму не абавязкова «змяняць асяроддзе». Галоўнае – мець больш часу для чытання і малітвы.
Пасля абрання на Святы Пасад Папа Францішак пачаў з візіту на італьянскі востраў Лампедуза – першы прыстанак для тысяч бежанцаў, якія спрабуюць патрапіць у Еўропу праз Міжземнае мора. «Я ўбачыў кадры ратавання выжыўшых, атрымаў сведчанні пра шчодрасць і гасціннасць жыхароў Лампедузы. Таму, дзякуючы маім супрацоўнікам, быў арганізаваны гэты спантанны візіт. Было важна паехаць туды», – заўважыў Пантыфік.
Святы Айцец перакананы, што падчас сваіх пілігрымак ён пакліканы несці людзям Езуса, сведчыць аб Езусе і Яго блізкасці да ўсіх людзей, асабліва самых пакутуючых. Папа прызнаўся, што захоўвае ў сэрцы асобаў, якіх сустракае, і моліцца аб вырашэнні складаных і балючых сітуацый, сведкам якіх ён становіцца.
Папа Францішак распавёў, што не карыстаецца браніраванымі аўтамабілямі або папа-мабілямі з куленепрабівальным шклом, бо лічыць, што біскуп – гэта пастыр, айцец і паміж ім і людзьмі не павінна існаваць шмат бар’ераў. Пастаянна існуе рызыка «непрадказальных дзеянняў з боку якога-небудзь вар’ята, але Пан заўсёды побач», – дадаў Святы Айцец.
Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
Новыя святыя і благаслаўлёныя
Дзесяць кананізацый і чатырнаццаць беатыфікацый на працягу 2016 года
Дзесяць кананізацый і чатырнаццаць беатыфікацый прайшлі ў Каталіцкім Касцёле на працягу 2016 года. Асобы, абвешчаныя святымі, паходзілі з васьмі розных краін: Албаніі, Аргентыны, Францыі, Італіі, Польшчы, Мексікі, Іспаніі і Швецыі. Гэтымі дадзенымі падзяліўся прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі 9 студзеня ў Папскім універсітэце Urbaniana.
Паводле кардынала Амата, словы якога прыводзіць L’Osservatore Romano, сярод дзесяці новых святых: адзін біскуп – Мануэль Гансалес Гарсія і чатыры святары – Габрыэль Брачэра, Ян Папчынскі, Лодавіка Павоні і Альфонса Марыя Фуска, тры з якіх былі заснавальнікамі манаскіх супольнасцяў.
Акрамя таго, на працягу мінулага года быў кананізаваны мучанік эпохі Французскай рэвалюцыі кс. Саламо Леклерк, тры законніцы: Маці Тэрэза з Калькуты, Элізабэта Хэзэльблад іЭлізабэта ад Найсвяцейшай Тройцы, а таксама 14-гадовы мучанік антырэлігійнага пераследу ў Мексіцы: Хасэ Санчэс дэль Рыа.
Новыя благаслаўленыя паходзяць з сямі розных краін: Албаніі, Аргентыны, Францыі, Германіі, Італіі, Казахстана і Лаоса. Агульная колькасць беатыфікаваных у 2016 годзе мучанікаў – 69. Сярод іх святары, законнікі і свецкія вернікі. У той час, як вызнаўцаў веры было 7: чатыры жанчыны і тры мужчыны.
Кардынал Амата таксама заўважыў, што з 2006 па 2016 гг. было складзена 351 «positiones» – дасье адносна цнотаў, мучаніцтва або цудаў, учыненых праз заступніцтва кандыдатаў да хвалы алтароў з Афрыкі, Азіі, Акіяніі, Еўропы, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі.
З гэтых дакументаў 293 тычацца гераічнасці цнотаў і 58 – мучаніцтва. Шэсць святых, справы якіх былі ў гэтым спісе, былі кананізаваны па спецыяльным дэкрэце Пантыфіка, без правядзення ўсёй кананізацыйнай працэдуры. Гэта: св. Хільдэгарда Бінгенская, св. Анджэла з Фальніа, св. Пьер Фаўр, св. Марыя ад Уцелаўлення, св. Жазэ дзі Аншыета, св. Франсуа дэ Лаваль. Тры «positiones» тычыліся абвяшчэння Доктараў Касцёла: св. Яна Авільскага, св. Хільдэгарды Бінгенскай і св. Грыгорыя з Нарэка.
Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)
Новости
Ватикан
Святейший Отец назначил нового директора Ватиканских музеев. Им стала профессор Барбара Ятта, ранее занимавшая должность вице-директора этого учреждения, сообщили в Зале Печати Святейшего Престола. Барбара Ятта – первая в истории женщина, назначенная директором Ватиканских музеев. Известный итальянский искусствовед и историк, Ятта сменила директора Антонио Паолуччи, бывшего министра культуры Италии, возглавлявшего Ватиканские музеи с декабря 2007 года.
Музеи Ватикана представляют собой целый комплекс музеев, расположенных на территории папского государства. Они были основаны Папой Юлием II в начале XVI века, сейчас в них 54 галереи. Количество экспонатов Ватиканских музеев составляет около 30 тыс., еще порядка 120 тыс. находятся в хранилищах.
Италия
В итальянской столице открыт новый Центр для женщин-жертв насилия «Дом Сары». Структура получила название в честь Сары Ди Пьетрантонио, 22-летней девушки, зверски убитой в Риме весной прошлого года. В комнатах центра могут разместиться до пятидесяти человек.
Глава римской администрации Вирджиния Раджи подчеркнула: «Открытие этого дома очень важно, потому что насилие в отношении женщин, к сожалению, представляет собой растущее явление. Институты, ассоциации, гражданские власти и всё общество должны быть в состоянии дать ответ жертвам такого насилия; нужно показать, что мы есть и готовы помочь всем этим женщинам, которые продолжают страдать в молчании».
Ватикан
Книжное наследие Франциска Скорины пополнило главные библиотеки Рима и Ватикана. Несколько томов факсимильного издания «Книжное наследие Франциска Скорины» переданы Ватиканской апостольской библиотеке и Национальной центральной библиотеке Рима. В церемонии передачи изданий приняли участие Чрезвычайный и Полномочный Посол Республики Беларусь в Италии Александр Гурьянов и директор Национальной библиотеки Роман Мотульский, сообщает пресс-служба белорусского МИДа.
Великобритания
Игнацианские реколлекции, в которых принял участие актер Эндрю Гарфилд в рамках подготовки к съемкам фильма «Молчание», наполнили его «великим стремлением распространять учение Христа», которое актер «полюбил по-настоящему».
Эндрю Гарфилд родился и вырос в еврейской семье, однако получил светское воспитание. Он известен зрителям по главным ролям в фильмах «Новый Человек-паук» и «По соображениям совести».
Фильм «Молчание» снят режиссером Мартином Скорсезе по одноименному роману японского писателя Шусако Эндо. Действие происходит в XVII веке: два священника-иезуита сталкиваются с насилием и сопротивлением, путешествуя по Японии с христианской миссией.
Россия
Русская Православная Церковь совместно с Институтом перевода Библии, Всероссийским обществом глухих и сурдопереводчиками готовит перевод Священного Писания на русский жестовый язык.
«При переводе важно достигнуть того уровня языка, который считается и точным, и естественным, и красивым, и понятным», – заявил директор Института перевода Библии Виталий Войнов на заседании участников проекта, сообщает сайт синодального Отдела по церковной благотворительности и социальному служению.
По страницам Internet
Падзеі
Супольны адказ на выклікі часу
V Еўрапейскі каталіцка-праваслаўны форум у Парыжы
9 – 12 студзеня ў Парыжы адбыўся V Еўрапейскі каталіцка-праваслаўны форум, арганізаваны Радай Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (РБКE) і праваслаўнымі Цэрквамі з Еўропы. Каталіцкі Касцёл у Беларусі прадстаўляў на ім Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Форум узначальвалі: ад Каталіцкага Касцёла – арцыбіскуп Эштэргомска-Будапештскі кардынал Пэтэр Эрдо, ад Праваслаўных Цэркваў Еўропы – Мітрапаліт Сасімскі Генадзій.
Да гэтага падобныя форумы адбываліся ў 2008 г. у Трэнта (Італія), на востраве Родас (Грэцыя) у 2010 г., у Лісабоне (Партугалія) у 2012 г. і ў Мінску ў 2014 годзе.
Трохдзённая сустрэча ў Парыжы з удзелам 12 прадстаўнікоў кожнага з бакоў праходзіла на тэму: «Еўропа перад абліччам страху ад тэрарызму і выклікамі фундаменталізму. Вартасць асобы і рэлігійная свабода».
У форуме прымалі ўдзел прадстаўнікі Праваслаўных Цэркваў Еўропы і Каталіцкага Касцёла ў Еўропе ў такой колькасці, каб захоўваўся парытэт паміж католікамі і праваслаўнымі.
У сёлетнім форуме разам з іерархамі парыжскіх католікаў і праваслаўных, а таксама прадстаўнікамі сакратарыяту Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы і экспертамі прымалі ўдзел 45 чалавек.
Звычайна на гэтых форумах з каталіцкага і праваслаўнага пунктаў гледжання разглядаюцца найбольш актуальныя праблемы Старога кантыненту. Таму дадзены форум адыгрывае ўсё большае значэнне ў жыцці Еўропы і таксама спрыяе развіццю экуменічных адносін.
Сёлетні форум, у сувязі з новымі выклікамі для Еўропы – нарастаючыя акты тэрору, нацыянальны і рэлігійны фундаменталізм, прыніжэнне годнасці чалавечай асобы і парушэнне рэлігійнай свабоды – мае вельмі важнае значэнне.
Працы форуму распачаліся супольнай малітвай.
Арцыбіскуп Парыжа кардынал Андрэ Вэн-Труа, адкрываючы форум, заклікаў падзяліцца досведам еўрапейскіх Касцёлаў і Цэркваў у «зіму сучаснай цывілізацыі», каб католікі і праваслаўныя маглі разам адказваць на ўзнікаючыя выклікі тэрарызму і праблемы, звязаныя з пашанай да чалавечай асобы і свабодай рэлігіі.
Праваслаўны Мітрапаліт Францыі Эмануэль (Канстанцінопальскі Патрыярхат) падкрэсліў, што з-за тэрарыстычных актаў Парыж у наш час стаў горадам мучанікаў, і таму форум з’яўляецца своечасовым адказам на гэты выклік для ўсёй Еўропы, каб у ёй запанаваў супакой.
Кардынал Пэтэр Эрдо звярнуў увагу на тое, што хрысціяне Еўропы аб’яднаны адной ідэяй супольнага адказу на выклікі часу, які базуецца на адных прынцыпах Евангелля. Страх, які пануе ў Еўропе, выкліканы недахопам любові паміж людзьмі. Еўропа стала багатай матэрыяльна, але беднай духоўна, у выніку чаго з’яўляюцца новыя і вельмі небяспечныя крызісы, якія пагражаюць канцэпцыі Еўропы з яе хрысціянскімі каранямі. У такой сітуацыі католікі і праваслаўныя, не ўцякаючы ад праблем, павінны пасеяць зерне надзеі для нашага кантынента.
Мітрапаліт Генадзій падкрэсліў значэнне Парыжа ў жыцці Еўропы. Парыж, які з-за тэрарыстычных актаў стаў сучасным «горадам мучанікаў», дзякуючы сумесным намаганням католікаў і праваслаўных, павінен стаць горадам святла, каб прамянець святлом міру на ўвесь кантынент.
У праграме форуму адбыліся наведванне Апостальскай Нунцыятуры, экуменічная малітва ў праваслаўнай катэдры св. Стэфана (Канстанцінопальскі Патрыярхат), малітва ў каталіцкай катэдры Нотр-Дам пры выстаўленым цярновым вянцы Езуса Хрыста.
Фота прэс-сакратара РБКЕ Цьеры Бонавентуры
(DN), (VGr)
Сatholic.by
Навіны
Ватыкан
Папа Францішак скіраваў пасланне на ХХV Сусветны дзень хворага, які традыцыйна адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 11 лютага, ва ўспамін Маці Божай Лурдскай. Святы Айцец выказаў сваю блізкасць усім, хто жыве ў стане пакут, членам іх сем’яў і асобам, якія аказваюць рознабаковую дапамогу хворым. Усіх адрасатаў свайго паслання Папа заклікаў сузіраць жыццё Панны Марыі, “гаранта Божай пяшчоты для кожнага чалавека і прыкладу адмаўлення ад уласнай волі”, а таксама “заўсёды знаходзіць у веры, умацаванай Словам і сакрамэнтамі, сілу, каб любіць Бога і братоў нават у стане хваробы”.
Перад абліччам актуальных выклікаў у медыцынскай і тэхналагічнай сферах, Пантыфік нагадаў аб неад’емнай годнасці кожнага хворага, які заўсёды мае пэўную місію ў жыцці і ніколі не становіцца проста аб’ектам, нават калі пазначаны цяжкімі відамі няпоўна-спраўнасці.
Францішак пажадаў, каб у свеце будавалася культура паважлівых адносін да жыцця, здароўя і навакольнага асяроддзя, каб быў дадзены новы імпульс барацьбе за павагу да інтэгральнасці і годнасці людзей, у тым ліку, праз належнае вырашэнне біяэтычных пытанняў,абарону самых слабых і наваколля.
Панама
Пасля таго, як стала вядома, што ў Панаме ў 2019 годзе пройдуць наступныя Сусветныя дні моладзі, сотні панамскіх сем’яў звярнуліся ў парафii, каб прапанаваць свае дамы для маладых пілігрымаў, якія прыбудуць у краіну. Пра гэта паведаміў выканаўчы сакратар СДМ у Панаме Вiктар Чэнг. Ён адзначыў, што менавiта парафii будуць адказваць за размяшчэнне пілігрымаў у «прымаючых сем’ях».
Арцыбіскуп Панамы мансеньёр Хасэ Дамінга Ульоа распавёў, што ідэя правесці СДМ у Панаме ўзнiкла ў 2013 годзе падчас святкавання стварэння першай каталіцкай дыяцэзіі на амерыканскім кантыненце – Санта-Марыя-дэ-ла-Антыгуа-Дар’ен.
“Мы бачылі, што СДМ – гэта цудоўная падзея для моладзі, падчас якой яна не проста добра бавіць час, а па-сапраўднаму адчувае Касцёл і лучнасць з ім”.
Германія
Усё больш мусульманскіх бежанцаў прымаюць хрысціянства. Афіцыйных даных пра колькасць мусульманскіх бежанцаў, якія прынялі хрост, няма, але гэтая тэндэнцыя ўзнікла ў 2013 годзе, калі нямецкая Евангельская Царква выпусціла брашуру, прысвечаную хросту бежанцаў.
Некаторыя з бежанцаў пазнаёміліся з хрысціянствам ужо ў Германіі або па дарозе ў Еўропу, некаторыя імкнуліся кіравацца хрысціянскімі прынцыпамі ў сваіх родных краінах, як напрыклад, у Іране, дзе хрысціян абмяжоўваюць у правах і пераследуюць.
Існуе меркаванне, што некаторыя бежанцы прымаюць хрысціянства, бо ўспрымаюць яго як «рэлігію свабоды», прыналежнасць да якой можа павялічыць шансы на атрыманне афіцыйнага статусу бежанца ў Германіі, дзе хрысціянства з’яўляецца афіцыйнай рэлігіяй.
ЗША
Кавалачак Цярновай кароны, зуб святога Антонія Падуанскага і больш за 5.000 сапраўдных рэліквій з усяго свету знаходзіцца ў маленькай капліцы св. Антонія ў амерыканскім горадзе Пітсбург у штаце Пенсільванія.
Як мінімум з II стагоддзя нашай эры хрысціяне шанавалі рэліквіі – мошчы святых ці прадметы, якія былі звязаны з іх жыццём. Касцёл вучыць, што такім рэчам нельга пакланяцца, яны не маюць ніякай самастойнай сілы, аднак да іх трэба ставіцца з павагай. Хоць ніякімі «магічнымі» здольнасцямі рэліквіі не валодаюць, аднак сам Бог праз іх ці ў іх прысутнасці можа рабіць свае цуды.
Па старонках Інтэрнэту