События
Во имя примирения и мира
Визит Папы Франциска в Колумбию с 6 по 11 сентября
Накануне поездки понтифик опубликовал сообщение в сети «Твиттер»: «Дорогие друзья, пожалуйста, молитесь обо мне и обо всей Колумбии, куда я отправляюсь в путь во имя примирения и мира».
8 сентября Папа Франциск возглавил в Вильявисенсио молитвенную встречу, посвящённую национальному примирению. Это важное событие собрало множество паломников, жертв насилия, военных и полицейских, а также бывших боевиков. Во главе со Святейшим Отцом колумбийцы молились перед распятием из церкви в Бохайе, которое 2 мая 2002 года стало свидетелем гибели сотни беженцев, укрывшихся в стенах храма. Во время встречи прозвучали 85-й Псалом и Песнь о мире, а затем четыре драматических свидетельства, после каждого из которых верующие зажигали свечи у подножия распятия.
Перед чтением молитвы «Ангел Господень» 10 сентября, обращаясь к верным перед церковью Святого Петра Клавера в Картахене, Папа Франциск напомнил, что Господь всегда предпочитает слабых и смиренных, таких, как Мария Рамос, женщина, ставшая свидетельницей нерукотворного обновления образа Пресвятой Девы из Чикинкиры, столь почитаемого колумбийцами. Святейший Отец напомнил также о святом Петре Клавере, «рабе чёрных навсегда», как он назвал себя в день принесения обетов. Поэтому «Мария из Чикинкиры и Петр Клавер призывают нас трудиться ради достоинства всех наших братьев».
В ходе апостольской поездки в Колумбию Папа встретился с молодёжью из «Scholas Occurrentes», а также с тремястами детьми из епархиального детского дома «Огар-де-Сан-Хосе» в Медельине, брошенными или ставшими жертвами насилия.
В ходе апостольского визита Папа Франциск возглавил Мессу в портовой зоне г.Картахены, а также возле аэропорта «Эррера» в Медельине – втором городе Колумбии по численности населения, который не так давно был символом процветающей наркоторговли. Здесь Месса с Папой собрала миллион человек. Последним этапом поездки в Медельин для Папы Франциска стала встреча с местными священниками, монашествующими и семинаристами в центре «La Macarena».
Новости
Ватикан
На родине христианства, в Святой Земле и на Ближнем Востоке, сегодня проживает 14 млн. 526 тыс. христиан. Такие данные приводятся в отчете благотворительной организации CNEWA (Католическая ассоциация по оказанию помощи Ближнему Востоку), которую в 1926 г. основал Папа Римский Пий XI. Сегодня она оказывает помощь христианам на Ближнем Востоке, в Северной Африке, Индии и Восточной Европе. Данные отчета приводит Пресс-служба Ватикана.
Данные, относящиеся к первой половине 2017 г., отмечают уменьшение количества христиан примерно на 214 тыс., по сравнению с аналогичными данными 2010 г. Исследование охватывает такие страны, как Кипр, Египет, Ирак, Иордания, Сирия, Турция, Израиль, территории Палестинского государства и Иерусалим, где проживают в общей сложности 258 млн. человек.
Отчет, подготовленный в Ватикане, отслеживает перемещения ближневосточных христиан в свете событий в этом регионе в течение последних лет, таких как война в Сирии и боевые действия в Ираке, а также действия так называемого «Исламского государства», которое, как говорится в презентации отчета, «уничтожило культуры и страны, составляющие колыбель христианства, заставляя верующих в Христа эмигрировать за границу или жить в статусе беженцев в соседних странах»..
Франция
Выставка документов и уникальных древних предметов под названием «Христиане Востока – две тысячи лет истории», которая открылась в Институте Арабского Мира в Париже 26 сентября, будет работать по 14 января 2018 г. Она посвящена тысячелетнему присутствию христиан на Ближнем Востоке и их вкладу в культурную, политическую и интеллектуальную жизнь арабского мира, сообщает агентство «Униан» со ссылкой на Радио Ватикана.
В экспозиции выставлены карты, скульптуры, документы, иконы, фотографии и уникальные шедевры, некоторые из них – впервые в Европе. Кроме того, на выставке представлено Евангелие Рабули – известный декорированный золотом и серебром сирийский манускрипт VI века, а также фрески с древнейшего известного христианского храма в древнем городе Дура-Еуропос, который находится на Востоке современной Сирии, на границе с Ираком.
Выставка показывает большое разнообразие христианства в его коптском, греческом, ассирийско-халдейском, сирийском, армянском, маронитском, латинском и протестантском выражениях.
Литва
Более двадцати лет конвентуальные францисканцы добивались возвращения принадлежащего им монастыря в центре Вильнюса. Лишь в этом году власти передали им пять зданий, составляющих единый комплекс с храмом Успения Пресвятой Девы Марии. 27 августа Митрополит Вильнюсский Гинтарас Грушас освятил возвращенные здания монастыря. «Помимо монашеской общины, которая сейчас состоит из четырех францисканцев, старый вильнюсский монастырь будет открыт для каждого человека, а помощь в нем найдут люди, потерявшиеся в жизни, те, кто не может самостоятельно решить свои проблемы», — говорит о. Марек Деттлафф OFMConv.
По словам священника, в этих трудах монахам будут помогать психолог, психиатр и онкопсихолог. Конвентуалы планируют проводить в стенах монастыря образовательную и культурную деятельность, а также основать музей Ордена Братьев Меньших Конвентуальных.
По страницам Internet
Падзеі
«Ружанец да межаў»
Беспрэцэндэнтны малітоўны праект у Польшчы
«Ружанец да межаў» – гэта праект, галоўнай мэтай якога з’яўляецца агарнуць усю Польшчу Ружанцовай малітвай. У свята Маці Божай Ружанцовай – 7 кастрычніка – на заканчэнне святкавання 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, палякі адправяцца на мяжу краіны, каб маліцца за выратаванне сваёй Радзімы і ўсяго свету.
«Марыя з’яўляецца Каралевай Польшчы, праз пакаленні апякуецца намі, у крытычныя моманты гісторыі заўсёды была пры нас, а мы з Ёй. Як ратунак для свету, Маці Божая ўказвае нам на Ружанцовую малітву», – адзначаюць ініцыятары акцыі.
«Ружанец да межаў» – гэта таксама малітва да «граніц магчымасцей». І яна ёсць «запрашэнне палякаў падняцца з канап, адмовіцца ад камфортнага жыцця перад тэлевізарам або кампутарам, узяць малітоўную зброю і пачаць духоўную барацьбу за выратаванне свету. Гэта запрашэнне да выхаду на мяжу Польшчы, мяжу сваіх слабасцей, мяжу бяспечнага свету, можа быць, нават мяжу страху…, – пішуць арганізатары. – Моцная Ружанцовая малітва можа ўплываць на лёсы Польшчы, Еўропы, а нават цэлага свету… Праз гэтую беспрэцэндэнтную малітву імкнемся аказаць вернасць і паслухмянасць Марыі, якая нястомна заклікае нас да прамаўлення Ружанца».
У дзень падзеі пункты малітвы будуць размешчаны праз адзін кіламетр уздоўж усёй мяжы Польшчы, якая налічвае больш за 3,5 тыс. км. У Польшчы існуюць 22 прыгранічныя дыяцэзіі, якія прызначаны каардынатарамі і касцёламі-пунктамі, дзе 7 кастрычніка адбудуцца святыя Імшы і набажэнствы да Маці Божай для людзей, якія будуць маліцца ў гэты дзень на межах. Менавіта ў касцёлах-пунктах, пасля Эўхарыстыі, адбудзецца адпраўка на пункты малітвы на дзяржаўную мяжу.
«Мы ведаем, што гэта падзея патрабуе мужнасці, пэўных намаганняў і рашучасці, але мы верым, што нам удасца, такім чынам, адказаць на заклік Марыі да выратавання свету праз Ружанец», – падкрэсліваюць арганізатары праекта.
Па старонках Інтэрнэту
За тых, хто гаворыць пра Цябе
На Крыжовай дарозе ў Мосары з’явіўся новы крыж
12 верасня б. г. на Крыжовай дарозе ў Мосары Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці з’явіўся яшчэ адзін крыж. Устанавіла яго місіянерская група парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах у гонар 25-годдзя свайго існавання і духоўнай і матэрыяльнай падтрымкі Касцёла ў справе прапаведвання Евангелля свету.
Місіянерская група нарадзілася ў 1993 г., калі ў Баранавічах была створана парафія Маці Божай Фацімскай, і пробашчам быў кс. Ежы Мазур SVD, сёння біскуп Элцкі (Польшча). Пятнаццаць жанчын, а з імі і мужчыны, вырашылі тады маліцца за місіянераў – за тых, хто нясе Слова Божае людзям, яшчэ далёкім ад Езуса.
Трэба адзначыць, што час стварэння групы супаў з часам узвядзення храма, таму група збіралася на малітвы спачатку на кватэры ў Ядзі Моўчан, якая стала кіраўніком групы, а пасля – ва ўсіх жанчын па чарзе. Асабліва старанна рыхтаваліся да Тыдня малітваў за місіянераў, які звычайна прайходзіць у трэці тыдзень кастрычніка. Падрыхтоўка ішла не толькі малітоўная; рыхтавалі вырабы з гіпсу – фігуркі Маці Божай, Езуса Хрыста, Святога Сямейства, анёлкаў – і на працягу тыдня выстаўлялі іх перад св. Імшой. Парафіяне любаваліся фігуркамі, выбіралі нешта для сябе і ў скарбонку пакідалі ахвяраванні, якія ішлі на патрэбы місій. Маліліся штодня, адгаворвалі Ружанец, удзельнічалі ў святой Імшы, а ў нядзельку маліліся тры разы – раніцою, у абед і вечарам. Прычым малітву чыталі звычайна на пяці мовах – на латыні, на ўкраінскай, беларускай, рускай і польскай.
Традыцыя жыве і сёння. Кожны аўторак група збіраецца разам, каб накіраваць Богу свае ма-літвы за ўсіх місіянераў, якія нясуць служэнне на місіях; за семінарыстаў, каб сталі яны добрымі місіянерамі; за новыя пакліканні; за памерлых святароў і вернікаў. Разам з вернікамі моліцца і ксёндз Конрад Патыка, кусташ Санктуарыя Маці Божай Фацімскай.
12 верасня, перш чым падняцца на мосарскую Кальварыю, усе прыбыўшыя з Баранавіч адразу накіраваліся ў касцёл Святой Ганны, каб прыняць удзел у Эўхарыстыі. Падчас св. Імшы была асвечана памятная таблічка, якую належала прымацаваць да крыжа, і праз некаторы час група вырушыла на самую высокую гару Глыбоччыны, якая, дзякуючы светлай памяці кс. Йозафу Булька, стала месцам паломніцтваў. Вялікая колькасць крыжоў, устаноўленых ад сямей, ад цэлых родаў, якія пражывалі калісьці ў гэтай мясцовасці, ад парафій і вёсак, ад розных суполак і асобных людзей, зноў падштурхоўвала сэрца да разважання аб тым, што ёсць вечнае ў створаным Богам Сусвеце. Перачытваючы таблічкі з надпісамі, зробленымі на беларускай, польскай, рускай, літоўскай, галандскай і іншых мовах, вернікі зноў падыйшлі да “свайго” крыжа. Праект яго прапанаваў бр. Карнэлій Консэк SVD, ажыццяўлялі ўсёю супольнасцю. І вось стаіць ён сярод іншых крыжоў – масіўны, вялікі, бы Сусвет; у зробленым у ім праёме зіхаціць бронзавая расліна. Расліна – гэта пульсуючае жыццё, сем яе лістоў – гэта сем кантынентаў свету, на якіх жывуць такія ж, як і мы, людзі і таксама імкнуцца да збаўлення. Але няма іншага шляху да збаўлення як толькі праз крыж. Пазначаны таблічкаю ад місіянерскай групы, ён утрымлівае і такі надпіс: “Калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прынясе багаты плён” (Ян 12, 24). Менавіта дзеля гэтага плёну група існуе, дзейнічае і моліцца штодня, спадзяючыся на Бога і дзякуючы Яму за магчымасць рэалізаваць сваё місіянерскае пакліканне.
Раіса СУШКО.
Фота Карнэлія КОНСЭКА, SVD.
Навіны
Ватыкан
З пачатку новага навучальнага года ва ўсіх Папскіх універсітэтах ў Рыме з’явіцца курс па інтэгральнай экалогіі. Яго ўвядзенне стала адказам на заклік Францішка да “выхавання да заключэння запавету паміж чалавецтвам і навакольным асяроддзем”, які змешчаны ў энцыкліцы “Laudato si’”.
Цыкл разлічаны на пяць гадоў і ўключае ў сябе шэсць модуляў, згодна з шасцю раздзеламі экалагічнай энцыклікі Святога Айца. Яны тычацца такіх фундаментальных тэмаў, як праблемы “нашага супольнага дому”, біблійнага бачання стварэння, антрапалагічных каранёў экалагічнага крызісу, інтэгральнай экалогіі, выхавання і экалагічнай духоўнасці.
Адукацыйная праграма адрасавана не толькі студэнтам Папскіх універсітэтаў, але ўсім, хто цікавіцца тэмай экалогіі, як духавенству, так і свецкім вернікам. Пасля яе заканчэння прадугледжана ўручэнне адмысловых дыпломаў.
Бразілія
Святы Айцец прызначыў сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці з нагоды 300-годдзя адшукання цудадзейнай фігуркі Панны Марыі, якая захоўваецца ў бразільскім марыйным санктурыі ў Апарэсідзе, кардынала Джавані Батыста Рэ. Святкаванні пройдуць у Апарэсідзе 10-12 кастрычніка 2017 г.
Маці Божая з Апарэсіды з’яўляецца апякункай Бразіліі. Яе невялікая статуя была знойдзена ў 1717 г. трыма беднымі маракамі ў рацэ Параіба-ду-Сул. Аднойчы яны закінулі свае сеткі ў ваду і выцягнулі адтуль разбітую на дзве часткі і пачарнелую ад часу фігурку Найсвяцейшай Панны. З цягам часу яна стала найбольш шанаванай бразільскімі вернікамі скульптурнай выявай Маці Божай.
Санктуарый у Апарэсідзе мае важнае значэнне для ўсяго лацінаамерыканскага рэгіёну. У 2007 г. тут быў распрацаваны выніковы дакумент 5-й Генеральнай Асамблеі Біскупаў Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. У яго падрыхтоўцы актыўны ўдзел прымаў кардынал Хорхе Марыа Берголіа – цяперашні Папа.
Італія
Святы Айцец прыме ўдзел у вялікім форуме аб будучыні Еўропы, арганізаваным у Рыме 27-29 кастрыч-ніка 2017 г. Кастрычніцкая сустрэча, якая ўпісваецца ў святкаванні 60-й гадавіны з дня падпісання Рымскай дамовы, будзе праходзіць пад дэвізам: “Пераасэнсаваць Еўропу”. Форум павінен стаць платформай сустрэчы палітычнага класу з Касцёлам для роздуму над еўрапейскім праектам. Прычым Касцёл не мае гатовых адказаў і не хоча падмяняць сабой палітыкі, проста жадае ўнесці свой уклад у агульнае дабро.
ЗША
Вялікая частка членаў Кабінета прэзідэнта Дональда Трампа збіраецца штотыдзень на сумеснае чытанне і вывучэнне Бібліі. Пра гэта паведамляе Christian Broadcasting Network.
Узначальвае рэкалекцыі пратэстанцкі тэолаг і былы прафесійны ігрок у баскетбол Ральф Дролінгер, заснавальнік рэкалекцый «Служэнне на Капіталійскім узгорку», прысвечаных рэлігійнай працы з амерыканскімі палітычнымі лідарамі.
Вядома, што ў рэкалекцыях прымаюць удзел віцэ-прэзідэнт Майкл Пенс, міністр адукацыі Бэтсі Девос, міністр энергетыкі Рык Перы, міністр аховы здароўя Том Прайс і дырэктар Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення Майк Пампеа, генеральны пракурор Джэф Сешнз. «Яны поўныя веры, гатовыя вучыцца і наведваюць рэкалекцыі кожны тыдзень, калі яны ў Вашынгтоне», — распавёў Дролінгер.
Дональду Трампу таксама прыходзяць запрашэнні на біблійныя сустрэчы, таксама ён атрымлівае рэзюмэ гэтых штотыднёвых рэкалекцый.
Па старонках Інтэрнэту