События и новости. Падзеі і навіны

События

 

Первая из множества встреч

 

Папа и Кофи Аннан

Папа Франциск встретился с Кофи Аннаном и «The Elders»

 

Папа Франциск принял на частной аудиенции в Доме Святой Марфы Кофи Аннана, который был генеральным секретарем ООН с 1997 по 2006 год, и других членов международной неправительственной организации «The Elders», в том числе Мэри Робинсон, президента Ирландии с 1990 по 1997 год. Эту организацию основал 10 лет назад Нельсон Мандела с целью продвижения дела мира и прав человека. В нее вошли мировые лидеры и бывшие государственные деятели.
В интервью Радио Ватикана Кофи Аннан пояснил, что этот визит имеет для них большое значение, потому что «у нас много общих ценностей». «The Elders» хотели встретиться с Папой, чтобы «обсудить способы совместной работы, как мы можем вместе сосредоточить наши усилия на некоторых проблемах».
В частности, речь идет о беженцах и мигрантах, о ядерном оружии и о посредничестве в конфликтах. «Я надеюсь, что это будет первая из множества встреч», – сказал Кофи Аннан.
Мэри Робинсон со своей стороны выразила признательность Папе за его служение и за обязательство наделить голосом тех, у кого нет голоса. Она отметила, что некоторыми сферами совместной деятельности могут быть разрешение конфликта в Венесуэле и в Конго, а также климатические изменения – эта тема особенно дорога госпоже Робинсон.  
Встреча с Папой прошла в теплой атмосфере, и Мэри Робинсон особенно впечатлило, «что Папа шутил и чувствовал себя среди нас в своей тарелке: как раз потому, что у нас есть общие ценности, нравственные намерения и проблемы», – сказала бывший президент Ирландии.

 

Русская  служба  Радио Ватикана.


Вера, видимая в делах

 

Францисканцы празднуют 800-летие своего присутствия в Святой Земле

 

f-str-5

Торжества по случаю 800-й годовщины францисканского присутствия на Ближнем Востоке начались в июне. «Как францисканцы мы рассматриваем эти восемь веков как проявление Провидения Божия, верности и доброты по отношению к нам, потому что Господь выбрал простой, бедный, но колоритный церковный инструмент, который время от времени становится немного грязным, чтобы продолжалась не наша история, но Его собственная, которая всегда является историей спасения», – сказал францисканский кустод Святой Земли о. Франческо Паттон, OFM.
16 октября 2017 г. в церкви Святого Спасителя Генеральный настоятель Ордена Братьев Меньших фра Майкл Пери открыл празднование юбилея литургической церемонией. На следующий день префект Конгрегации по делам Восточных Церквей кардинал Леонардо Сандри выступил с докладом «О роли францисканцев в Святой Земле», а день 18-го октября был посвящен размышлению о значении фресок в Верхней базилике Св. Франциска в Ассизи. Копии фресок демонстрируются с мая этого года у входа в курию францисканской Кустодии Святой Земли.
В следующие два года Кустодия Святой Земли также намерена провести несколько мероприятий с целью напомнить о встрече основателя Францисканского ордена св. Франциска Ассизского   с султаном Малеком-Эль-Камелем в Египте.
Первые францисканские монахи высадились в Акре в 1217 г. во главе с фра Элией да Кортоной. С тех пор монахи Францисканского ордена посвящают свою деятельность в Святой Земле охране мест, важных для христианства, и оказанию помощи местным жителям.
В специальном Послании по случаю 800-летия служения этого ордена на Святой Земле Папа Франциск подчеркивает: «Вы являетесь посланцами всего Народа Божия. В усердном созерцании и молитве, простоте и бедности, в послушании Епископу Рима, вы живете на  Святой Земле рядом с братьями различных культур, национальностей и религий, сея мир, братство и уважение».
Святейший Отец упоминает также о драгоценной помощи Конгрегации Восточных Церквей и, в частности, о сборе пожертвований для Святой Земли. Благодаря этой помощи «на земле Иисуса вера становится видимой в делах».

 

По страницам Internet


Новости

 

Ватикан
Ёлка, которая в этом году украсит Ватиканскую площадь св. Петра, будет доставлена из Польши. Массивное дерево, высотой 28 метров и максимальной шириной по окружности около 10 метров, привезут из Элькской епархии. Оно будет подготовлено Службой государственных лесов Польши и доставлено через Европу в Ватикан. Украсят елку изделия больных детей, которые проходят лечение в онкологических отделениях итальянских клиник, сообщили в Пресс-службе Ватикана.
Елка из Польши будет поставлена на площади св. Петра уже во второй раз. В 1997 г. ее привезли из Закопане, отблагодарив таким образом Ватикан и тогдашнего Папу Римского Иоанна Павла II за его очередное паломничество на родину.
В этом году традиционные Рождественские ясли подготовит бенедиктинское аббатство в Монте-Верджине, регион Кампания на юге Италии.
7 декабря 2017 г. утром польская делегация, представители региона Кампания и маленькие творцы будут приняты в ходе специальной аудиенции Папой Франциском. В тот же день вечером состоится церемония освящения елки.


Ватикан
В декабре  пройдет экспедиция Ватикана для изучения Пути Святого Семейства в Египте, и по ее итогам его святыни будут внесены в список объектов всемирного паломничества, сообщает Fides.
Полномочная делегация службы Ватикана Opera Romana Pellegrinaggi (ORP), занимающаяся планированием христианских паломнических туров и непосредственно подчиняющаяся викарию Папы Римского, собирается отправить свою первую экспедицию к святыням на Пути Святого Семейства в Египте, где побывали Святая Богородица, Иосиф и Святой Младенец Христос во время своего бегства от гнева царя Ирода.
По словам Яхья Рашида (Yahya Rashid), министра туризма Египта, задача экспедиции состоит в том, чтобы провести первую оценку нового паломнического маршрута, мест питания и размещения паломников и качества обслуживания в различных населенных пунктах, расположенных на Пути Святого Семейства, а также наметить программу паломнических туров, которые будут предлагаться службой ORP.


Германия
Процесс беатификации выдающегося богослова ХХ века Романо Гвардини начнется в декабре текущего года. Об этом заявили в архиепархии Мюнхена и Фрайзинга. Работы итальянского священника, прожившего почти всю жизнь в Германии, оказали большое влияние на Пап Бенедикта XVI и Франциска.
Романо Гвардини (1885-1968) считается одним из величайших богословов и религиозных философов прошлого века. Уроженец Вероны, Романо Гвардини преподавал в Берлине, Тюбингине и Мюнхене. В баварской столице одним из его учеников был молодой Йозеф Ратцингер. Став Папой Бенедиктом XVI, он часто ссылался на труды своего учителя и даже назвал одно из своих произведений «Духом литургии» — в знак близости мыслей Гвардини с его собственными мыслями.
В свою очередь, Хорхе Марио Бергольо начал писать в 1986 году докторскую диссертацию, посвященную Гвардини, однако по ряду обстоятельств не смог закончить этот труд. В то же время ряд тезисов Гвардини фигурируют в последующих трудах Папы Франциска, в частности,  в его апостольском обращении «Evangelii Gaudium» (2013).
Официальное открытие процесса беатификации богослова состоится 16 декабря в Мюнхене.

 

По страницам Internet


Падзеі

 

Ордэн базыльянаў на беларускіх землях

 

 Міжнародная навуковая канферэнцыя ў Баранавічах

 

f-str-64 лістапада 2017 г. у Баранавічах, у каталіцкім Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мітрапаліт Язэп Вельямін Руцкі і яго рэформа ўсходнеславянскага манаства. Служэнне Ордэна базыльянаў на беларускіх землях: 1617 – 2017».
Яна праходзіла пад патранатам Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янка і Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека).
Навуковую падтрымку канферэнцыі аказалі Генеральны Архіў Ордэна базыльянаў у Рыме, Цэнтр навуковых даследванняў “Collegium Suprasliense”у Супраслі (Польшча) і Духоўны цэнтр “Synergeia pro Oriente Christiano” ў Бары (Італія).f-str-7
Удзел у канферэнцыі прынялі як айчынныя, так і замежныя навукоўцы (Італія, Польшча, Украіна, Расія), духоўныя асобы, у тым ліку святары і манахі-базыльяне. На канферэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівер-сітэта, Баранавіцкага райвыканкама, прадстаўнікі грамадскасці.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся дырэктар Каледжа ксёндз Юрый  Дрозд. Ад імя Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ўсіх удзельнікаў прывітаў прарэктар па навуковай працы Ўладзімір  Клімук.
Тэматыка прагучаўшых на канферэнцыі дакладаў ахоплівала шырокі спектр пытанняў, звязаных з дзейнасцю мітрапаліта Язэпа Вельяміна Руцкага і гісторыяй Ордэна базыльянаў на беларуска-украінскіх землях. У прыватнасці, доктар Антоніо Калізі (г. Бары, Італія) і протаіерэй доктар Стэфан Батрух (г. Люблін, Польшча) у сваіх дакладах прааналізавалі навучанне св. Васіля Вялікага аб хрысціянскім духоўным жыцці, што пакла-дзена ў аснову манаскай традыцыі базыльянаў.
Адзін з галоўных даследчыкаў жыцця і дзейнасці мітрапаліта Руцкага – іераманах доктар Парфірый Підручны (Рым, Італія) ў сваім дакладзе разгледзеў, якія ідэі аб рэформе манаства ва Ўсходняй Царкве вылучыў у свой час Язэп Руцкі і ў якой ступені гэтыя ідэі былі рэалізаванымі.
Вялікую цікавасць выклікала выступленне беларускага даследчыка, кандыдата гістарычных навук, намесніка дырэктара НАРБ Дзяніса Лісейчыкава. На падставе новых архіўных дакументаў ён зрабіў спробу рэканструяваць раннія гады жыцця мітрапаліта Язэпа, указаў пры гэтым на шэраг існуючых на сённяшні момант у гістарыяграфіі міфаў, звязаных з яго біяграфіяй. Грэка-каталіцкі святар айцец Яўген Усошын прысвяціў свой даклад пытанню аб ролі базыльянаў ў гісторыі Мінска.
Шэраг навуковых выступленняў былі прысвечаны адукацыйнай дзейнасці базыльянаў. Доктар Радаслаў Дабравольскі (Супрасль, Польшча) распавёў прысутным пра базыльянскія адукацыйныя школы на тэрыторыі Гродзенскай губерніі ў 1795-1839 гг. Беларускі навуковец, кандыдат гістарычных навук Вадзім Аніпяркоў з Інстытута гісторыі НАН (Мінск) выступіў з дакладам на тэму “Базыльянскія школы ў рапартах генеральных інспектараў Камісіі нацыянальнай адукацыі Рэчы Паспа-літай: 1782 – 1792 гг.”
Украінскі даследчык іераманах Іеранім Грым з Базыльянскага інстытуту філасофска-багаслоўскіх студый у Львове-Бруховічах у сваім выступленні разгледзеў так званую дабрамільскую рэформу базыльянаў 1882 г., у выніку якой дзейнасць Ордэна значна актывізавалася. Аб галоўных выніках даследванняў, якія праводзяцца міжнародным Цэнтрам вывучэння спадчыны Ордэна базыльянаў “Collegium Suprasliense” у Супраслі, паведаміў прафесар доктар Мар’юш Земло (Беласток, Польшча).
Апошнім прагучаў даклад іераманаха Карнэлія Ярэмака з манастыра базыльянаў у Львове аб сучасным стане Ордэна і галоўных напрамках дзейнасці базыльянаў у свеце.
Канферэнцыя ў Баранавічах стала добрай пляцоўкай для абмену думкамі і грунтоўнага абмеркавання ў сяброўскай атмасферы прагучаўшых на ёй дакладаў. Прысутныя мелі магчымасць задаць дакладчыкам узнікшыя пытанні.
Неабходна адзначыць ветлівасць і гасціннасць кіраўніцтва Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага, на базе якога адбывалася канферэнцыя, добрыя ўмовы яе арганізацыі.
Завяршылася канферэнцыя святой Імшой, якую служыў Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. У сваёй пропаведзі ён звярнуў увагу прысутных на духоўную  веліч постаці мітрапаліта Язэпа Вельяміна Руцкага і параўнаў яго з вядомым каталіцкім святым Каролем Барамеем, памяць якога ўзгадвалася ў гэты дзень – 4 лістапада.
Па выніках канферэнцыі ў бліжэйшай перспектыве плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў.

 

Сatholic.by


Навіны

 

Італія
У дворыку рымскай базылікі св. Клімента на Латэране ўсталявана бронзавая мемарыльяная шыльда са словамі ўдзячнасці святым Кірылу і Мятоду ад беларускага народа.
Яна тут з’явілася невыпадкова, таму што менавіта ў гэтай старажытнай святыні знаходзіцца магіла аднаго з Апосталаў славян – св. Кірыла.
14 кастрычніка 2017 г. шыльда была ўручана прыёру базылікі, айцу Томасу МакКарці. Галоўным ініцыятарам гэтай урачыстай падзеі выступіў Пётр Краўчанка, міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь у  1990-1994 гг. і ганаровы старшыня міжнароднага фонда «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага».
«Сёння для мяне абсалютна шчаслівы дзень, таму што ад імя Беларусі, ад імя вернікаў, як праваслаўных, так і каталіцкіх, мы будзем адкрываць гэтую шыльду і дзякаваць святым раўнаапостальным братам Кірылу і Мятоду, якія далі нам пісьменнасць і магчымасць размаўляць з усімі цывілізаванымі народамі свету, у тым ліку з братнімі славянскімі народамі», — сказаў былы кіраўнік беларускай дыпламатыі.
Свае прывітанні ўдзельнікам цырымоніі скіравалі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, і арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. «Шыльда дасць магчымасць наведвальнікам велічнай базылікі св. Клімента як быццам дакрануцца да Беларусі і яе хрысціянскіх каранёў», — напісаў старшыня беларускага епіскапату.


Чылі
Група католікаў з Чылі праз сацыяльныя сеткі запусціла малітоўную акцыю «Мільён Ружанцаў за Папу» у  інтэнцыі запланаванага на студзень 2018 года візіта  Святога Айца ў іх краіну.
Паводле слоў ініцыятараў, акцыя ружанцовых малітваў за Папу павінна ахапіць таксама іншыя інтэнцыі, у прыватнасці, якія датычаць веры, жыцця і сям’і. Гэта пытанні, асабліва актуальныя для Чылі сёння, бо не так даўно ў краіне былі легалізаваны аборты, а ў Нацыянальным кангрэсе працуюць над праектамі законаў адносна гендарнай палітыкі.
Малітоўная ініцыятыва спадабалася ўладам Касцёла ў гэтай паўднёваамерыканскай краіне. Адным з тых, хто падтрымаў акцыю, з’яўляецца арцыбіскуп Санцьяга і прымас Чылі кардынал Рыкардо Эсаці.
Візіт Папы Францішка ў Чылі запланаваны на 15–18 студзеня 2018 г. Падарожжа будзе праходзіць пад дэвізам «Супакой Мой даю вам». Да гэтага ў 1987 г. Чылі наведваў св. Ян Павел ІІ.


Германія
Нямецкія біскупы выступаюць за забарону гандлю ў вігілію Божага Нараджэння, якая сёлета прыпадае на нядзелю. Некаторыя мясцовыя магазіны плануюць, аднак, працаваць па працоўным дні, скараціўшы толькі час працы.
Паводле паведамлення нямецкага епіскапату, гэта не з’яўляецца неабходным. Да іх голасу далучыліся таксама некаторыя прафсаюзы і гандлёвыя сеткі.
Дыскусія пра поўную забарону гандлю ў нядзелю трывае ў Германіі ўжо даўно. У большасці выпадкаў магазіны ў гэты дзень не працуюць, але некаторыя гандлёвыя сеткі ўсё часцей абыходзяць гэтыя правілы.
Падобная сітуацыя можа адбыцца ў сёлетнюю вігілію Божага Нараджэння. Каталіцкі Касцёл у Германіі рашуча адмаўляе магчымасць адкрыцця магазінаў у гэты дзень. Паводле слоў прэс-сакратара Канферэнцыі біскупаў у Германіі Маціяса Копа, пазіцыя Касцёла завязана на прынцыповай абароне нядзелі і свят.
«Ёсць цэлы тыдзень для таго, каб зрабіць апошнія пакупкі, у распараджэнні таксама субота перад вігіліяй», – адзначыў Коп.

 

Па старонках Інтэрнэту


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий