Падзеі
Моладзь – надзея Касцёла і грамадства
Пастырскае пасланне Мітрапаліта Кандрусевіча на 2018 год
Глыбокапаважаныя браты і сёстры, дарагая моладзь!
1. 2018 год, які мы зусім нядаўна распачалі, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі прысвечаны моладзі, якая ў сучасным секулярным свеце часта з’яўляецца згубленай і таму патрабуе большай духоўнай апекі.
Ад выхавання маладога пакалення і падрыхтоўкі яго да самастойнага жыцця залежыць будучыня свету. Нездарма св. Ян Павел II кажа, што моладзь — гэта надзея Касцёла і будучыня свету.
Менавіта таму Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі вырашыла 2018 пастырскі год прысвяціць моладзі як надзеі Касцёла і грамадства.
Няўзброеным вокам бачна, што сучасны малады чалавек перажывае шмат крызісаў. Ён хоча быць шчаслівым. Нічога, аднак, не даецца задарма, за ўсё трэба змагацца. У той самы час многія хочуць дасягнуць поспеху малой крывёй, калі так можна выказацца, і задавальняюцца ілюзорным шчасцем, забываючыся аб тым, што яно мінае, як туман, пакідаючы пасля сябе расчараванне.
2. Адным з найбольш распаўсюджаных у наш час крызісаў з’яўляецца нязмерна большая зацікаўленасць моладзі спажывецтвам і задавальненнямі, чым ідэаламі.
Небяспечным з’яўляецца крызіс прыняцця рашэнняў і адказнасці. Маладыя людзі доўга вагаюцца ў выбары жыццёвага шляху, аб чым добра сведчыць, напрыклад, павелічэнне ўзросту, у якім яны вырашаюць заснаваць сям’ю.
Інертнасць і адсутнасць яснага бачання будучыні вядуць да таго, што многія маладыя людзі жывуць з дня на дзень без канкрэтнай мэты. (…)
Моладзь вельмі лёгка паддаецца сучасным амаральным залежнасцям, з якіх трэба вылучыць не згоднае з Божай воляй сексуальнае жыццё. У выніку чаго прагрэсіруе хвароба СНІДу, якая становіцца пандэміяй нашага часу. Да алкагалізму дадалася наркаманія, што яшчэ больш ускладняе жыццё маладога чалавека.
З «літаніі» існуючых залежнасцяў, да якіх схільны малады чалавек, неабходна вылучыць узнікненне «лічбавай культуры», роля якой з кожным днём узрастае. У выніку гэтага жыццё маладых людзей усё больш абмяжоўваецца медыя і сацыяльнымі сеткамі. Большасць інфармацыі моладзь чэрпае з інтэрнэту. Не «адкрыем Амерыкі», калі скажам, што найбольшы ўплыў на яе сёння маюць не традыцыйныя аўтарытэты, а блогеры.
Інтэрнэт і мабільнік сталі неад’емнай часткай нашага быту. Менавіта медыя, а не сям’я, школа, універсітэт, Касцёл, грамадства, выхавацелі і г.д. займаюць усё больш значнае месца ў фармаванні маладога чалавека. (…)
Інтэрнэт усё больш кантралюе нас і, не даючы часу напісаць цэлае слова, папярэджвае нашы пытанні, што вядзе да інтэлектуальнай ляноты і нішчыць здольнасць крытычна думаць і задаваць пытанні. Інфармацыйная, медыяльная і камп’ютарная залежнасць пачынае кіраваць жыццём, адносінамі і самім чалавекам, усё больш адрываючы яго ад рэчаіснасці і перанакіроўваючы ў падманлівы віртуальны свет.
Немагчыма ўявіць сабе сучаснае жыццё без медыя і інтэрнэту. Яны патрэбны ў палітыцы, эканоміцы, гаспадарцы, спорце, турызме, вучобе, а таксама жыцці і дзейнасці Касцёла і г.д. Касцёл да гэтага феномену нашага часу ставіцца з усёй павагай і сам усё актыўней выкарыстоўвае медыя ў пастырскай дзейнасці.
У той жа час неабходна ўважліва аналізаваць змены і пагрозы, якія нясе з сабой усё больш інтэн-сіўная прысутнасць моладзі ў віртуальным свеце.
Таму справядліва ўзнікае пытанне: ці мы заўсёды выкарыстоўваем медыя ў мэтах нашага духоўнага ўдасканальвання? Ці яны служаць развіццю адносін паміж намі? Ці заўсёды будуюць іх? Ці часам не разбураюць? Касцёл вучыць, што заданнем медыя з’яўляецца не толькі «інфармаваць», але найперш «фармаваць», а для гэтага неабходна кіравацца прынцыпамі медыйнай этыкі і маральнасці.
Таму перад Касцёлам стаіць вельмі важнае заданне і выклік. Гаворка ідзе пра належную медыйную адукацыю моладзі і ўсяго грамадства, якая не можа абмяжоўвацца толькі пазнаннем новых тэхналогій, але павінна вучыць здольнасці крытычнага выбару. Таму пастырства моладзі ў часы лічбавай трансфармацыі — гэта не толькі неабходнасць, але і шанс.
Адасобленай праблемай сучаснай моладзі з’яўляецца захапленне рознымі формамі акультызму і магіі. Трэба памятаць, што гэта не забава, а дазвол злому духу дзейнічаць у нас. Калі прыходзім у рэстаран і замаўляем абед, то потым не можам сказаць, што пажартавалі. Будзем есці ці не, але плаціць трэба. Таксама і з акультызмам: трэба будзе плаціць, бо вырвацца з путаў злога духа вельмі цяжка. (…)
Трэба памятаць аб тым, што хрысціянскае жыццё – гэта шлях, на які нас паклікаў Бог і якім Ён вядзе, а не шлях, які нам указваюць варажбіты, экстрасэнсы і гараскопы або спецыяльныя тэле- і радыёпраграмы ды фільмы, якія не нясуць у сабе ніякага духоўнага паслання.
3. У такой складанай сітуацыі Касцёл не пакідае маладых людзей адных і без духоўнай дапамогі. Па ініцыятыве св. Яна Паўла II з 1986 г. праводзяцца Сусветныя дні моладзі. У Ватыкане існуе Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця, якая таксама займаецца пастырствам моладзі.
Занепакоены маральным станам сучаснай моладзі, Папа Францішак звяртае вялікую ўвагу на яе выхаванне і ў кастрычніку гэтага года склікае адмысловы Сінод Біскупаў на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання». Гэтым самым Пантыфік клапоціцца пра належнае выхаванне моладзі ў свеце, які адракаецца ад веры і не дае маладым людзям належнага прыкладу хрысціянскага жыцця і паклікання.
У падрыхтоўцы Сінода бярэ ўдзел моладзь усяго свету. Яна мела магчымасць адказаць па пытанні спецыяльнай анкеты, а перад Пальмовай нядзеляй у Ватыкане адбудзецца перадсінадальная сустрэча моладзі, у якой прымуць удзел прадстаўнікі ўсіх мясцовых Касцёлаў, у тым ліку і з Беларусі. (…)
У мінулым годзе ў Беларусі распачало сваю дзейнасць папулярнае ва ўсім свеце «Радыё Марыя». За-прашаю моладзь да ўдзелу ў падрыхтоўцы і правя-дзенні яго праграм, у тым ліку моладзевых. Выдадзена першае поўнае афіцыйнае рыма-каталіцкае выданне на беларускай мове «Новага Запавету». Запушчаны электронны варыянт Літургіі гадзінаў, якім можна карыстацца на партале www.lh.catholic.by. Пры парафіі Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы ў Мінску заснавана архідыяцэзіяльнае пастырства моладзі Fides (Вера), дзейнасць якога прадстаўлена ў сацыяльных сетках Фэйсбук, Інстаграм і Вконтакте, дзе маладыя людзі могуць весці свае дыскусіі і задаваць пытанні. Усё гэта мае дапамагчы моладзі ў яе духоўным удасканальванні.
4. Прыкметай нашага часу з’яўляецца неабмежаванае імкненне людзей, асабліва моладзі, да свабоды. Пры гэтым мы часта забываемся, што не можа быць сапраўднай свабоды без адказнасці, бо тады свабода ператвараецца ў анархію, як казаў св. Ян Павел II яшчэ ў далёкім 1993 г. падчас сустрэчы з моладдзю ў Каўнасе.
Нам неабходна памятаць аб тым, што Касцёл не з’яўляецца выключна супольнасцю духоўнай свабоды ў межах Божага закону, але таксама і праўды, якая ставіць перад кожным веруючым чалавекам свае патрабаванні. У часы развітых медыя мы ўсё часцей жывём ідэяй эгацэнтрызму, што вядзе да маральнай дэфармацыі. Без прычыны штохвіліну ўкідваем ў сацыяльныя сеткі сэлфі, паказваем, як супер было, напрыклад, на вакацыях, і сочым, ці растуць у нас лайкі. Усё на адлегласці выцягнутай рукі — ні пра што не трэба клапаціцца. А часам трэба чамусьці вучыцца і гартаваць характар.
Усё гэта не што іншае, як сумная праўда аб тым, што малады чалавек замест таго, каб больш клапа-ціцца пра свой духоўны стан, клапоціцца пра сваю папулярнасць у сацыяльных сетках. Ён хоча быць падобным да кагосьці (найлепш — да вядомых артыстаў). Глядзіць на ідалаў шоў-бізнесу і спрабуе стаць падобным да іх. Толькі ўвесь гэты свет з’яўляецца не чым іншым, як містыфікацыяй.
Мы сочым на смартфонах за светам гэтых людзей, за іх усмешкамі. Здаецца, яны маюць усё, жывуць без праблем і шчаслівыя ў свеце, які ствараюць самі. Але праўда ў тым, што гэты свет не сапраўдны, а віртуальны –падманлівы, як і віртуальнае шчасце, якім часта жыве сучасная моладзь.
5. Усё гэта і ёсць тая новая культура, у якой расце і выхоўваецца малады чалавек. Яна нанова ставіць перад намі праблему праўды і праблему таго, як яе выказаць і дасягнуць. Мы не маем маральнага права ўцякаць ад яе, бо яна ўяўляе сабой сутнасць нашага асабістага існавання і вызнання веры. Таму неабходна ўключаць маладых людзей у новую культуру, не пазбаўляючы іх крытычнага пачуцця рэчаіснасці.
У такой сітуацыі Касцёл павінен знайсці адпаведную мову абвяшчэння Евангелля, каб яно не растваралася ў паветры, але даходзіла да адрасата. Але ў той жа час Касцёл не можа і не мае права дастасоўваць Евангелле да пажаданняў людзей. Распачатае Другім Ватыканскім Саборам aggiornamento, ці «абнаўленне касцёльнага жыцця згодна з патрабаваннямі часу», азначае не змену дактрыны, але пошук адпаведнай і зразумелай сучаснаму чалавеку мовы, якой яна абвяшчаецца.
Таму Касцёл у наш час знаходзіцца перад вельмі важным выклікам, калі неабходна зрабіць крок у невядомае. А менавіта — распачаць прамаўляць да моладзі мовай, якой раней не прамаўляў, і выкарыстоўваць знакі, якіх раней не выкарыстоўваў. Моладзь чакае ад нас зразумелай ёй мовы, але адначасова мовы, якая верна перадае вучэнне Касцёла.
Святы апостал Павел папярэджвае, што прыйдуць часы, калі людзі будуць патрабаваць ад Касцёла, каб гаварыў ім тое, што яны хочуць пачуць (пар. Цім 1, 3-7). Гэта азначала б здраду. Што б мы казалі пра ўрача, які кажа сваім пацыентам не пра фактычны стан іх здароўя, але толькі тое, што яны хацелі б пачуць?
6. Важным у душпастырстве моладзі павінна стаць асабістая сустрэча з адказнымі за душпастырства моладзі. Для душпастыраў гэта вялікая магчымасць, бо прыклады дзейнічаюць куды мацней за словы. У такой сустрэчы таксама павінна быць месца для слухання моладзі і пазнання праблем, з якімі яна сустракаецца, з мэтай далейшага суправаджэння яе на шляхах веры і паклікання.
Нельга забывацца і пра тых, хто застаецца абыякавым да духоўных спраў, бо ім таксама патрэбна падтрымка на этапе ўваходу ў дарослае жыццё.
Падчас Сусветных дзён моладзі ў Кракаве ў 2016 г. папа Францішак заклікаў маладых людзей, каб усталі з канапы, абуліся і ішлі ў свет. Гэтыя словы сталі папулярным дэвізам сярод моладзі, але яны адносяцца да ўсіх.
Сучасная рэчаіснасць нярэдка становіцца прычынай пасіўнасці маладых людзей. Многія з іх у роспачы кажуць, што нічога нельга змяніць. Неабходна ім паказаць, што гэта не так, што Евангелле з’яўляецца ключом да змены свету. Таму біскупы, прэзбітэры і дыяканы, семінарысты, кансэкраваныя асобы, бацькі і выхавацелі — усе мы павінны ўстаць з канапы, абуцца і ісці да моладзі. Калі моладзь імкнецца наперад, то мы не можам пакінуць яе без адпаведнай духоўнай апекі.
7. Дарагія браты і сёстры!
Клопат пра выхаванне моладзі павінен стаць галоўным у нашым асабістым жыцці і жыцці нашага мясцовага Касцёла. Якой будзе моладзь, такім будзе нашае заўтра, якое распачынаецца сёння. Неабходна ісці да моладзі туды, дзе яна знаходзіцца і дзе перажывае дылемы сваёй штодзённасці. Гэта адзін з найбольш важных выклікаў душпастырства моладзі.
Дарагая моладзь!
Не паддавайцеся спакусам віртуальнага і ілюзорнага шчасця. Не губляйце энтузіязму, заўсёды крочце наперад, нават калі адчуваеце сябе прыгнечанымі праблемамі і смуткам, калі здаецца, што на гарызонце вашага жыцця не бачна надзеі. Прыняцце Божай волі абновіць вашае «духоўнае праграмнае забеспячэнне», каб функцыянаваць і не заблудзіцца ў жыцці, як кажа Папа Францішак.
Даверцеся Богу, бо толькі ў Ім шчасце. Адкрыйцеся на вечна жывую праўду Евангелля, у якой знойдзеце сэнс жыцця і шлях да дасягнення шчасця, каб быць надзеяй Касцёла і грамадства.
Давяраючы ўсіх вас — выхавацеляў і моладзь — апецы Марыі, ад усяго сэрца благаслаўляю на Год моладзі ў імя Айца, + і Сына, + і Духа Святога. Амэн.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Мінск, 7 студзеня 2018 г.
Свята Хросту Пана
(Пададзена ў скарачэнні)
Сatholic.by
Новости
Ватикан
Конгрегация по делам духовенства совместно с Секретариатом по коммуникации разработала “Clerus App” – бесплатное мобильное приложение, посвященное проповедям. Еженедельно подписчикам предлагается материал для размышлений над воскресной Литургией Слова. Приложение адресовано в первую очередь священникам, но оно может быть полезно и любому верующему, который желает иметь в распоряжении толкование литургических чтений.
Автор проповедей, предложенных “Clerus App”, – иезуит Марк Иван Рупник. Приложение позволяет выбрать размер шрифта и цвет фона и настроить яркость. Оно включает аудиоверсию текстов, примечания, возможность скачивать и сохранять проповеди в архиве. Кроме того, текстами можно делиться в соцсетях. В настоящее время приложение можно загрузить из “Play Store”; в ближайшее время это можно будет сделать также в “App Store”.
Германия
Поместная Католическая и протестантская Церкви Германии опубликовали «Духовные рекомендации» для немецких спортсменов, которые с 9 февраля будут принимать участие в Олимпийских и Параолимпийских играх в Южной Корее. На страницах брошюры — библейские тексты, молитвы, размышления, а также информация о христианах в Южной Корее.
В предисловии к изданию президент Немецкой епископской конференции кардинал Рейнхард Маркс и президент Совета протестантской Церкви Германии епископ Генрих Бедфорд-Штром пишут:
«Любовь к спорту объединяет людей, народы, культуры и религии, — пишут иерархи. — Олимпийские игры основаны на идее пересечения границ в честных соревнованиях, примирения враждебных столкновений и поддержания мира». В частности, спортсмены, которые готовятся к соревнованиям с максимальной отдачей, нуждаются в перерывах, и данная брошюра призвана этому помочь».
По сообщению Немецкой епископской конференции, в эти дни книгу «Духовных рекомендаций» получат все олимпийские атлеты. Во время соревнований в Южной Корее немецких спортсменов будут сопровождать евангелистский пастор Томас Вебер и католический священник Юрген Хюнтен; рядом с параолимпийцами будет находиться пастор Кристиан Боде.
Швеция
Обладателем титула «Швед года», присваиваемого 12-й год подряд известным местным журналом «Фокус», признан в 2017 году шведский кардинал Андерс Арборелиус за роль в диалоге между коренными и вновь прибывшими шведами.
«Представлять Католическую Церковь в стране, идентичность которой в первую очередь светская и во вторую протестантская, требует бесстрашия. Как глава Стокгольмской католической епархии Швед года сыграл центральную роль в диалоге между коренными и вновь прибывшими шведами», – пояснили свой выбор члены жюри, решение которых опубликовано на сайте журнала.
Епископ Арборелиус, которому 68 лет, возглавляет епархию в Стокгольме с 1998 года. Он стал первым шведом на этом посту с 1500-х годов. В мае 2017 года он стал также первым шведом, которому присвоили титул кардинала. Сам кардинал ранее говорил шведским СМИ, что считает, что католическая церковь растет в Швеции в связи с иммиграцией в страну, и что католики ведут диалог об интеграции с представителями других религий, а также среди шведов и тех иммигрантов, которые живут в стране не первое десятилетие и которые смогли бы сыграть большую роль в оказании помощи новым иммигрантам.
По страницам Internet
Навіны
Ватыкан
Кангрэгацыя па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця рыхтуе зборнік прамоваў Францішка на тэму манаскага жыцця, каб кансэкраваныя асобы ведалі, чаго ад іх чакае Святы Айцец і маглі дастасаваць вучэнне Пантыфіка да рэаліяў сваіх супольнасцяў, паведаміў прэфект гэтай дыкастэрыі. Кардынал Жоао Браз дэ Авіс пад-крэсліў, што Папа прагне, каб Касцёл даваў евангельскае сведчанне без кампрамісаў з каштоўнасцямі гэтага свету.
“Кансэкраванае жыццё з’яўляецца вельмі дынамічным. У свеце існуе мільён законнікаў і законніц, шмат манаскіх ордэнаў, таварыстваў і інстытутаў. Мы ведаем таксама, што існуе радасць, якая нараджаецца ад жадання жыць згодна з гэтым пакліканнем, якое Пан даў нам, і з якім звязана наша шчасце”, – сказаў ён.
Паводле кардынала, зараз Касцёл жыве ў пераходны перыяд. Ёсць цяжкасці, але таксама і абуджэнне, набыццё новай свядомасці, дынамізм, які з’яўляецца ў розных месцах. “Усё ідзе ў тым кірунку, які ўказвае Папа, гэта значыць у кірунку сведчання, якое з’яўляецца, у першую чаргу, адказам на любоў Пана, Які блізка да нас, а таксама знакам Яго прысутнасці ў гісторыі”, – дадаў ён.
Беларусь
Каталіцкі Касцёл у Беларусі мае намер адбудаваць у Бялынічах санктуарый Маці Божай. Пра гэта заявіў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Паводле слоў іерарха, адраджэнне былой славы санктуарыя немагчыма, аднак, без вяртання абраза Маці Божай Бялыніцкай.
«Мы маем намер прасіць аб выдзяленні для Касцёла зямельнага надзелу, каб пабудаваць там санктуарый, — адзначыў іерарх. — Таксама мы працуем над пошукам арыгінала або першых копій абраза Маці Божай Бялыніцкай, аднаго з найбольш шанаваных абразоў на беларускіх землях».
Біскуп нагадаў, што санктуарый у Бялынічах нездарма раней называлі «беларускай Чэнстаховай»:
«Дзякуючы цудадзейнаму абразу Бялынічы былі вельмі вядомым месцам на нашых землях. Пачынаючы з канца XVIII стагоддзя туды рэгулярна ішлі пілігрымкі. Бялыніцкі абраз стаў у свой час другім абразом на тэрыторыі Беларусі пасля абраза Маці Божай Жыровіцкай, каранаваным папскімі каронамі».
Санктуарыем, які не перажыў выпрабаванні гісторыі, тады апекаваліся айцы кармэліты абутыя. Калісьці іх ордэн утрымліваў больш за 10 кляштараў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. На тэрыторыі адной толькі Магілёўшчыны ў іх было сем (!) пляцовак.
Сёння ў Бялынічах дзейнічае абноўленая капліца.
Беларусь
10 лютага ў Баранавіцкім ДК тэкстыльшчыкаў пройдзе ўжо VII па ліку фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў».
Штогадовы хрысціянскі фэст, які збірае на адной сцэне музычныя калектывы розных канфесій, у гэтым годзе аздобяць гурты: «The Crossway», «Подых Духа», NG YOUTH, «Небасхіл», «Рыбы» і «OPEN».
«Гэтым фестывалем мы хочам паказаць, што сіла хрысціянаў заключаецца ў тым, каб рабіць штосьці агульнае. Не аднолькавае, а агульнае. Гэта агульнае ў супольнасці. Калі мы штосьці робім не для ўласнага піяру, а для дабра Касцёла», — адзначае арганізатар фестываля «Дастукацца да нябёсаў» кс. Павел Рудзьман.
У гэтым годзе фестываль можна будзе таксама паглядзець анлайн праз трансляцыю на Youtube-канале — Pavel Rudman.
Па старонках Інтэрнэту