События
Стройте мосты, соедините берега!
Папа особо приветствовал российских молодых католиков
Папа Франциск обратился в специальном видеопослании к участникам международного телемоста – молодёжного молитвенного бдения, которое проходило вечером 12 мая в святилище Святого Гавриила Скорбящей Богоматери в итальянском городе Терамо. Послание Епископа Рима также транслировалось для молодых католиков в Панаме, Ирландии, Тайване и России, которые – хотя и на расстоянии – принимали участие в молитвенной подготовке к XV Очередной ассамблее Синода: епископы встретятся в Ватикане в октябре 2018 года на тему «Молодёжь, вера и распознавание призваний».
Особое приветствие Папа Франциск передал молодым участникам молитвенной встречи, которые собрались в кафедральном соборе Преображения Господня в Новосибирске вместе со своим епископом монс. Иосифом Вертом и монс. Клеменсом Пиккелем, председателем комиссии поместного епископата по делам мирян, движений и молодёжи.
В своём видеопослании Святейший Отец подчеркивает, что молодые участники молитвенного бдения – это «пророчество о мире и примирении для всего человечества», и призывает их не бояться быть святыми:
«Не возводите стены, а стройте мосты! Соедините берега разделяющих вас океанов с энтузиазмом, решимостью и любовью, на которые вы только способны. Учите взрослых, сердца которых порой ожесточены, выбирать путь диалога и согласия, дабы они передавали своим детям и внукам более красивый, более достойный человека мир».
Святейший Отец призывает католическую молодёжь возвышать голос, даже когда есть риск ошибиться: человеку свойственно ошибаться, главное же – извлекать из этого уроки:
«Если кто-нибудь, включая ваших родителей, священников или учителей, попытается замкнуть вам уста, напомните им, что для омоложения Церкви и мира нужны также молодые люди. Не забывайте, что на вашей стороне – непобедимые союзники: вечно молодой Христос, молодая женщина Мария, святой Гавриил и все святые, которые являются секретом непреходящей молодости Церкви».
Русская служба Радио Ватикана.
Продвигать христианские ценности
Папа Франциск встретился с представителями «Logia»
«Logia» – бельгийская католическая ассоциация, которая занимается продвижением во фламандских СМИ христианских ценностей, относящихся к сфере экономики, устойчивого развития, политики, искусства, науки, культуры, спорта, юстиции и образования.
«Благодарю Господа, Который позволил вам вернуться к источнику и восстановить изначальную свежесть Евангелия (EG 11)», – сказал Папа, обращаясь с приветствием к делегации «Logia».
«В атмосфере секуляризации общества, где некоторые хотели бы задвинуть религию в сокровенные тайники человека, цели вашей ассоциации подчеркивают, что подлинная вера… всегда вызывает глубокое желание изменить мир, прививать ценности, устремления, чтобы после нашего ухода на земле осталось нечто лучшее» (Там же, 183).
Таким образом, посредством присутствия в самом сердце общественной жизни и масс-медиа, ассоциация «Logia» подтверждает, что «решение следовать за Христом и претворять в жизнь Его слова – это ни в коем случае не утрата человечности, но поощрение развития наших дарований и навыков в виду общего блага», – подчеркнул Папа и обратился к представителям объединения с просьбой «своим участием в общественных дебатах поставить акцент на том, что Евангелие – это путь гуманизации, которому учит Иисус», не осуждая кого-либо, но наставляя с мягкостью и уважением.
Папа Франциск призвал представителей бельгийской католической ассоциации «словами и делами показывать, что вера в Иисуса Христа никогда не является синонимом закрытости» и укреплять узы братства, чтобы сделать видимым единство различий, наставником и руководителем которого является Святой Дух».
Русская служба Радио Ватикана.
Новости
Ватикан
4 мая с.г. Папа Франциск посетил Папскую Церковную Академию, задача которой – готовить дипломатов для Ватикана. В настоящее время в ней обучаются 35 священников из 19 стран. Этот визит, подобно многим другим визитам нынешнего понтифика, отличала непринужденная, неформальная атмосфера. Франциск не стал произносить официальную речь, а предпочел общение в формате вопрос-ответ.
В ходе его было выделено три основных аспекта церковной дипломатии. Во-первых, она призвана быть конструктивной: представители Святого Престола должны всегда действовать в духе диалога, налаживания контактов, открытости для предложений всех заинтересованных сторон, желания выйти навстречу. Второй важный аспект – «дипломатия на коленях», черпающая свою силу в молитве и благодаря молитве восходящая на более высокий уровень. И, наконец, эта дипломатия должна быть «дипломатией священников», поскольку представители Папы – это, в первую очередь, священники, которые, хотя и получают дипломатическое образование, служат Церкви прежде всего как пастыри, способствующие созиданию общины.
Италия
11 мая в Риме состоялась презентация новой книги Папы Бенедикта XVI «Освободить свободу. Вера и политика в третьем тысячелетии». Это второй том антологии «Вера и политика», публикуемой издательством «Кантагалли». Папа Франциск написал к ней предисловие, в котором, отталкиваясь от факта сопротивления Йозефа Ратцингера идеологиям нацизма и марксизма, Святейший Отец указал на опасность новых идеологий, основанных на старых моделях абсолютизации государства и непризнания зависимости человека от Бога. Между тем, лишь признавая, что послушание Богу является непреложным ограничителем послушания государству, можно защитить человеческое достоинство от всех форм идеологического редукционизма. Конкретной же формой ответа на этот вызов в наше время эпохальных перемен является защита семьи.
Ватикан
21 июня с.г. Папа Франциск совершит экуменический визит в Женеву, приуроченный к 70-й годовщине Всемирного Совета Церквей. Его девиз – «Вместе вперед, молиться и работать». Предстоящая заграничная поездка станет для Папы Франциска 23-й по счету. Он будет третьим Римским Епископом, который посетит штаб-квартиру Всемирного Совета Церквей. Ранее в Женеву приезжали Папа Павел VI в 1969 г. и св. Папа Иоанн Павел II в 1984 г.
Таджикистан
«Католическая община в Таджикистане мала, но её вера сильна и постоянна. В настоящий момент приход Святого Иосифа в Душанбе насчитывает 100-120 верующих, ещё двадцать католиков посещают церковь в городе Бохтаре, в 100 километрах от столицы». Об этом в интервью информационному агентству «Fides» рассказал о. Педро Рамиро Лопес, ответственный за миссию sui iuris в Таджикистане, которой в этом году исполняется 21 год. Аргентинский пресвитер отметил, что маленькая поместная Церковь занимается возвещением Слова Божьего, пастырским попечением о верных и поддержкой самых нуждающихся благодаря проектам фонда «Каритас».
Миссия sui iuris в Таджикистане была учреждена святым Папой Иоанном Павлом II в 1997 году, и в настоящее время здесь служат три аргентинских священника из Института Воплощённого Слова и семь сестёр из двух монашеских конгрегаций.
По страницам Internet
Падзеі
Месца сустрэчы чалавека з Богам
Кансэкрацыя касцёла св. Станіслава адбылася ў вёсцы Прасці
12 мая ў вёсцы Прасці Нясвіжскага раёна адбылася кансэкрацыя касцёла святога Станіслава. Кансэкрацыю святыні здзейсніў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
Капліца св. Ста-ніслава была пабудаваная каля 1850 года. Гэты час быў вельмі складаным і для грамадства, і ўвогуле для каталіцкай веры ў гэтых мясцінах. У 1839 г. на Полацкім саборы была скасавана унія, пасля чаго пачаліся пераследы Грэка-Каталіцкай Царквы. Уся ж гэтая мясцовасць была даволі багата пакрыта святынямі католікаў усходняга абраду. Такім чынам, у гісторыі гэты час акрэсліўся як перыяд знішчэння грэка-каталіцтва. Мясцовыя заможныя людзі пачалі будаваць пахавальныя капліцы, якія не маглі быць зачынены або перароблены пад праваслаўны храм. Капліца ў в. Прасці была пабудавана на могілках як пахавальня прадстаўнікоў шляхецкага роду Пратасевічаў, маёнтак якіх знаходзіўся ў гэтай вёсцы. Будынак быў даволі вялікіх памераў. Раскопкі паказалі, што фундаменты ў два разы даўжэй за сам будынак. Гэта дазваляе меркаваць, што планавалася пабудаваць большую святыню. Капліца пэўны час была адзіным месцам малітвы для вернікаў каталіцкага веравызнання ў гэтых мясцінах. Капліца дзейнічала да 1939 года, калі была разрабавана савецкімі войскамі, а пасля вайны – мясцовымі жыхарамі. У пошуках выдуманых «скарбаў» людзі разабралі капліцу, знялі дах, разбурылі пахаванні, знялі гранітныя пліты. З гадамі капліца прыйшла ў заняпад.
Сакральны будынак знаходзіўся ў занядбаным стане да 2008 года і быў адноўлены намаганнямі кс. Ігара Лашука, які нарадзіўся ў суседняй вёсцы Макашы. Працы вяліся на аснове праектаў архітэктара Аляксея Яроменкі, дасведчанага даследчыка культавай архітэктуры Беларусі. На ўрачыстасці кансэкрацыі сабралася шмат гасцей: з Няс-віжа, Гарадзеі, Ішкалдзі, Баранавічаў, Мінска і іншых месцаў. Прысутнічалі прадстаўнікі дзяржаўнай улады.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у гаміліі на святой Імшы, якую цэлебраваў з удзелам усіх сабраных, назваў сімвалічным тое, што апекуном касцёла з’яўляецца св. Станіслаў, біскуп і мучанік. «Ён не баяўся бараніць Божую праўду перад каралём, які не захоўваў Божы закон, і налажыў за гэта жыццём. Вельмі шмат людзей гэтай зямлі паўтарыла яго подзвіг у часы ганенняў, – сказаў іерарх. – Касцёлы зачыняліся, іх руйнавалі, ператваралі ў склады, кіна- і канцэртныя залы, святароў арыштоўвалі. У тыя цяжкія часы, калі ў гэтай капліцы не абвяшчалася Божае слова і не цэлебраваліся сакрамэнты, калі яна паволі разбуралася, самі яе камяні «прамаўлялі», нагадваючы аб тым, што гэта – святое месца. Прыклад святога Станіслава падбадзёрваў. Ён быццам казаў людзям: не бойцеся, прыйдуць новыя часы, руіны капліцы ажывуць, і яна ізноў стане месцам сустрэчы чалавека з Богам».
«Дзякуючы намаганням кс. Ігара Лашука і спонсараў гэты час прыйшоў. Яшчэ некалькі гадоў таму тут былі разваліны, а сёння – прыгожая святыня, якая цяпер ізноў становіцца Божым домам», – дадаў арцыбіскуп.
Па словах Мітрапаліта, сімвалічна і тое, што ў ёй знаходзіцца копія цудадзейнага абраза Маці Божай Чэнстахоўскай, якая ўшаноўваецца не толькі ў Каталіцкім Касцёле, але і ў Праваслаўнай Царкве, як гэта, напрыклад, ёсць у царкве ў суседняй вёсцы Астроўка.
«Тры доўгія пакаленні ганенняў мы звярталіся да Марыі і верылі ў Яе фацімскае прароцтва аб навяртанні нашай зямлі. Сённяшняя падзея — яшчэ адно пацвярджэнне яго ажыццяўлення. Сёння мы зноў звяртаем свой позірк да Маці Божай з просьбай, каб выпрасіла ў свайго Сына ласку моцнай веры для нашага народа», – адзначыў іерарх.
«Хрыстус з’яўляецца нашым настаўнікам. Ён у сваім Евангеллі дае нам праграму нашага жыцця. У сённяшнім Евангеллі (пар. Ян 12, 31-36) Хрыстус называе нас дзецьмі святла. Сапраўдным святлом з’яўляецца Хрыстус, які прыйшоў у гэты свет, каб рассеяць цемру.
«Сёння гэтая святыня нанава становіцца Божым домам. Няхай Божая Маці і св. Станіслаў, біскуп і мучанік, выпрошваюць для нас ласку заўсёды жыць у святле Евангелля і быць яго носьбітамі», – пажадаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Рэктарам касцёла св. Станіслава быў прызначаны кс. Аляксандр Вітко, пробашч парафіі ў Гарадзеі, да якой належыць гэтая святыня.
Сярод іншых матэрыяльную дапамогу на карысць аднаўлення святыні аказваў кардынал Тарчызіо Бэртонэ, былы Дзяржаўны Сакратар Святога Пасаду. З нагоды кансэкрацыі касцёла ён даслаў віншаванні, якія зачытаў на ўрачыстасці кс. Ігар Лашук.
Сatholic.by
Навіны
Ватыкан
4 мая 2018 г. у ватыканскай Зале Паўла VI адбылася сустрэча Папы Францішка з законнікамі і законніцамі з розных частак свету, удзель-нікамі міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай Кангрэгацыяй па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця. Малітва, беднасць і цярплівасць – тры стаўпы кансэкраванага жыцця, падкрэсліў пантыфік.
Папа заўважыў, што малітва з’яўляецца “вяртаннем да першага паклікання”. “Гэта паветра, якое дазваляе нам дыхаць пакліканнем, абнаўляць яго. Без гэтага паветра мы не зможам быць добрымі кансэкраванымі асобамі: мы будзем проста добрымі людзьмі, хрысціянамі, католікамі, якія працуюць у розных касцёльных ініцыятывах, але кансэкрацыю трэба заўсёды абнаўляць у малітве, у сустрэчы з Панам”, – падкрэсліў Святы Айцец.
Італія
5 мая 2018 г. у рымскім мікрараёне Тор-Вергата Папа Рымскі Францішак прыняў удзел у святкаванні 50-годдзя пачатку дзейнасці Неакатэхуменату. У сваёй прамове ён заклікаў удзельнікаў гэтага каталіцкага руху працягваць сваю місію ў свеце
Святы Айцец падкрэсліў важнасць місіі, якая ажыццяўляецца Неакатэхуменатам, – яна адлюстроўвае верную любоў Бога. Ён адзначыў, што місія патрабуе выхаду насустрач іншым, хоць у жыцці ёсць моцная спакуса застацца на месцы, не рызыкаваць. Езус заахвочвае заўсёды быць на шляху, вандраваць па свеце ў пошуках брата, які да гэтага часу не спазнаў радасці Божай любові. Папа адзначыў, што місія патрабуе спрыту, адмовы ад непатрэбнага баласту, даверу да Бога.
Пакістан
Упершыню ў гісторыі Пакістана на тэрыторыі дзяржаўнага ўніверсітэта адкрылі хрысціянскую капліцу – капліцу ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі ў атрыуме сельскагаспадарчага ўніверсітэта ў Фейсалабадзе. Новую каталіцкую святыню пры ВНУ асвяціў арцыбіскуп Ісламабада і Равалпіндзі Джозэф Аршад, які ўзначальвае мясцовы епіскапат і з’яўляецца часовым адміністратарам Фейсалабадскай дыяцэзіі. Адкрыццё капліцы адбылося пры ўдзеле віцэ-канцлера ўніверсітэта, выкладчыкаў, студэнтаў і духавенства. «Узвядзенне святыні ва ўніверсітэцкім комплексе – гэта пасланне любові і гармоніі для ўсёй краіны. Хрысціянскі народ будзе прыходзіць да гэтага касцёла і маліцца за росквіт універсітэта і Пакістана», – адзначыў арцыбіскуп.
Італія
2 мая ў штаб-кватэры Мальтыйскага ордэна ў Рыме адбыліся выбары на найвышэйшую пасаду. 80-м Вялікім магістрам гэтага рыцарскага ордэна абраны брат Джакамо Далла Торрэ дэль Тэмп’ё дзі Сангінэта. Для гэтага сабралася Дзяржаўная выканаўчая рада, што складаецца з 54-х членаў, якія прадстаўляюць увесь ордэн і здзяйсняюць выбар яго кіраўніка. Канвентуальным капеланам яго з’яўляецца таксама Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
На наступны дзень у рымскім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі на Авентыне новаабраны Вялікі магістр прынёc прысягу перад спецыяльным папскім дэлегатам пры Суверэнным Мальтыйскім ордэне арцыбіскупам Анджэло Бэччу і ў прысутнасці Дзяржаўнай выканаўчай рады ордэна.
Па старонках Інтэрнэту