События и новости. Падзеі і навіны

События

 

Зов Господа приносит плоды

 

С 22 по 27 января – Всемирные Дни Молодежи в Панаме  

 

f-str-4

В рамках подготовки к XXXIV Всемирным Дням  Молодёжи Папа Франциск обнародовал специальное видеопослание. Такой формат обращения к участникам молодёжного форума используется впервые; цель – охватить наибольшее число молодых людей и ответить на их пожелание, выраженное в ходе недавнего Синода: общаться с Церковью на близком языке.

Папа Франциск обращает внимание на девиз встречи в Панаме, взятый из Евангелия от святого Луки. Это ответ Пресвятой Девы Марии на призыв Бога: «Се, Раба Господня; да будет Мне по слову твоему» (Лк 1,38). Слова Марии, подчёркивает Папа, – это смелое и великодушное согласие, открывающее тайну призвания, а именно – исход за пределы самих себя, дабы служить другим. «Только в служении Богу и ближнему наша жизнь обретает смысл». Многие молодые люди, отмечает Папа, нередко после учёбы «хотят помогать другим, что-то делать для тех, кто страдает»: в этом – сила молодёжи, которая в состоянии изменить мир через «революцию служения».
Служение ближнему подразумевает не только готовность к действиям, но и диалог с Богом, внимание к Его словам, по примеру Богородицы: она слушала ангела, а затем отвечала. «В этих сокровенных отношениях с Богом, – подчёркивает Папа, – мы открываем нашу сущность и призвание, дарованное Господом, которое может выражаться в самых разнообразных формах: в браке, в посвященной Богу жизни, в священстве». За Христом можно следовать множеством способов, но в каждом случае мы сначала открываем то, чего Господь ожидает от нас, а затем обретаем смелость и отвечаем согласием.
Пресвятая Дева, отметил Святейший Отец, была счастливой женщиной, ибо она была «великодушна перед Богом», включившим её в Свой замысел: зов Господа «не угашает мечтаний», а пробуждает желания, приносит плоды, зажигает улыбки и наполняет сердца радостью. «Дать утвердительный ответ Богу, – заверяет Папа, – это первый шаг, чтобы стать счастливым и сделать счастливыми многих людей».
Епископ Рима призывает молодых людей общаться с Богом, позволять Ему говорить с ними и тогда увидеть, что жизнь «преображается и наполняется радостью».

 

Источник: Vatican News


Права человека в современном мире

 

В Риме прошла международная конференция

 

f-str-5

В Папском Григорианском университете в Риме прошла международная конференция  «Права человека в современном мире: достижения, упущения, отрицание» по случаю 70-летия Всеобщей декларации прав человека и 25-летия Венской декларации и Программы действий.
Конференция была организована ватиканским Департаментом служения целостному развитию человека и Папским Григорианским университетом. В ней приняли участие представители государств при Святейшем Престоле, представители ООН, Совета Европы, епископских комиссий «Справедливость и мир», общественных и церковных организаций, академических учреждений.
Папа Франциск обратился к участникам конференции со специальным посланием, в котором подчеркнул: «Внимательно наблюдая за нашими современными обществами, мы видим многочисленные противоречия, заставляющие задаться вопросом: на самом ли деле равное достоинство всех людей, торжественно провозглашенное уже 70 лет назад, признается, уважается, защищается и продвигается во всех обстоятельствах?». Папа отмечает, что и в наши дни существуют разнообразные формы несправедливости, вызванные «редукционистскими антропологическими воззрениями и экономической моделью, основанной на прибыли».
Среди таких форм попрания достоинства Папа перечисляет отказ ребенку в праве на рождение, отсутствие доступа к средствам, необходимым для достойной жизни, отказ в праве на образование или на достойную работу, бесчеловечные условия содержания заключенных под стражей, когда они подвергаются пыткам или лишаются возможности реабилитироваться в обществе.
«Каждый, – подчеркнул Святейший Отец, – призван мужественно и решительно содействовать, согласно собственной специфической роли, уважению основных прав каждого человека, особенно прав «невидимых» людей».
Папа обращается с призывом к тем, на кого возложена институциональная ответственность: «Поставить права человека в центр всех политических действий, включая сотрудничество в области развития, даже когда это означает идти против течения».

 

Ольга Сакун — Град Ватикан VATICAN NEWS


Новости

 

Ватикан
Четверо художников стали авторами создания рождественских яслей, которые были установлены на площади Святого Петра в 2018 году.  Это Ричард Варано из США, Сюзанна Руселер из Нидерландов,  Радован Живны из Чехии и российский скульптор Илья Филимонцев. Песчаные ясли весом около 700 тонн заняли 1300 кв.м.
Первым этапом работ стало возведение песчаной пирамиды, затем  была реализована защитная структура. Материалом для рождественских яслей  стал песок из Езоло, происходящий в свою очередь из Доломитовых Альп.
Демонтаж яслей начнется 13 января. Ясли вновь превратятся в песок, а ель будет передана предприятию, специализирующемуся на переработке древесины.


Италия
Министерство образования Италии одобрило введение информированного согласия родителей об экстракуррикулярных программах в школах. Это решение – результат многолетних усилий различных объединений, вдохновляющихся акцией «Family Day» и выступающих за традиционные семейные ценности и против гендерной идеологии.
Лидер «Family Day» Массимо Гандольфини отмечает, что решение министерства стало возможным благодаря «мирному диалогу». Оно напрямую связано с ответственностью родителей за воспитание детей: теперь без согласия родителей школы не смогут вводить проекты, продвигающие гендерную идеологию.
Президент движения «ProVita» Тони Бранди со своей стороны прокомментировал: «Семьи не должны и не могут ни на миллиметр уступать гендерной идеологии и ее «мыслительным заблуждениям», согласно определению Папы Франциска».


Ватикан
По просьбам епископов Папа Франциск перенес Всемирный день мигранта и беженца на новую дату. Ранее он отмечался в Католической Церкви во второе Рядовое воскресенье (т.е. в январе), а теперь будет отмечаться в последнее воскресенье сентября. Таким образом ближайший Всемирный день мигранта и беженца католики отметят 29 сентября 2019 г.


Бразилия
Архиепископ Рио-де-Жанейро, кардинал Орани Темпеста  освятил  бронзовую скульптуру, установленную возле Кафедрального собора крупнейшего мегаполиса Бразилии. Скульптура изображает Иисуса Христа в образе бездомного, спящего на скамейке. Это событие завершило программу Католической Церкви Бразилии, приуроченную ко Всемирному дню бедных, который отмечался 19 ноября. «Человечество никогда не производило столько богатства и никогда не видело такой нищеты, –  подчеркнул  кардинал Темпеста. – Как ни странно, определенная часть населения просто не учитывается, поскольку экономика может выжить и без нее. Исключаются массы». Скульптуру передал в дар архиепископу Рио-де-Жанейро канадский художник Тимоти Шмальц при содействии посольства Бразилии при Святом Престоле. Бронзовая скульптура, изготовленная в натуральную величину, представляет Иисуса Христа лежащим на скамейке, прикрывшимся одеялом, с обнаженными босыми ногами. Несмотря на то, что фигура изображена укрытой одеялом с головой, каждый легко узнает личность изображенного: на ногах «спящего» видны раны от гвоздей, полученных Господом на Голгофе.

 

По страницам Internet


 Падзеі

 

Будслаўскі фэст

 

f-str-6

Будслаўскі фэст уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва

 

Міжурадавы Камітэт па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, 13-я сесія якога праходзіла да 1 снежня на Маўрыкіі, сярод дзевяці новых элементаў уключыў Будслаўскі фэст у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
Гэты спіс існуе для таго, каб зрабіць больш заўважнымі традыцыі і ўменні, якія нясуць у сабе супольнасці, але не для таго, каб такім чынам прызнаць за імі вышэйшасць або выключнасць.
Як паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі Аб’яднаных нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА), Будслаўскі фэст праходзіць у аднайменным мястэчку ў Мінскай вобласці. Пачынаючы з XVII ст. штогод у першыя выходныя ліпеня сотні тысяч пілігрымаў з усёй Беларусі і з іншых краін прыбываюць у Будслаў, каб удзельнічаць ва ўрачыстасцях у гонар іконы Маці Божай Будслаўскай. Многія з іх ідуць пешкі.
Ікона Апякункі Беларусі слыне шматлікімі цудамі, а Будслаў лічыццца месцам, дзе, паводле падання, Маці Божая аб’явілася вернікам у ліпені 1588 г. Святкаванне ўключае ў сябе прыём і прывітанне пілігрымаў святарамі, св. Імшы, начную працэсію з іконай пры святле свечак, малітоўнае чуванне моладзі і гадзіны малітвы да Маці Божай.
Гэтая традыцыя з’яўляецца неад’емнай часткай гісторыі і культуры мясцовай супольнасці Будслава; яе носьбіты належаць да ўсіх сацыяльных слаёў і ўзроставых груп. Яна прыцягвае цэлыя сем’і і вернікаў усіх узростаў, спрыяючы такім чынам умацаванню сувязі пакаленняў.
Звязаныя з традыцыяй веды захоўваюцца і перадаюцца мясцовымі жыхарамі, якія вельмі ганарацца святыняй. Яны цёпла прымаюць пілігрымаў і запрашаюць іх падзяліць з імі пасілкі ў сваіх дамах.
Пілігрымы, якія кіруюцца ў Будслаў, дзякуючы гэтаму шмат даведваюцца пра традыцыйную мясцовую культуру, а менавіта пра абрад і такія мясцовыя традыцыі, як народныя рамёствы, звычаі і кухня.

 

Па старонках Інтэрнэту


Сведчанні жывой памяці

 

Канферэнцыя па гісторыі Магілёўскай архідыяцэзіі ў Санкт-Пецярбургу

 

6 – 9 снежня у Санкт-Пецярбургу адбылася  міжнародная навуковая канферэнцыя  на тэму: «Магілёўская рыма-каталіцкая архідыяцэзія: сведчанні жывой памяці. 1783–1939 гг.».  
Прывітальнае слова да ўдзельнікаў скіраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Перадусім беларускі іерарх выказаў падзяку арганізацыйнаму камітэту на чале з кс. Хрыстафорам Пажарскім за падрыхтоўку «гэтай важнай і актуальнай канферэнцыі, прысвечанай 235-годдзю ўтварэння Магілёўскай рыма-каталіцкай архідыяцэзіі», якая на той час была самай вялікай дыяцэзіяй у свеце, бо ахоп-лівала ўсіх католікаў на тэрыторыі тагачаснай Расійскай імперыі.
Праграмаю канферэнцыі былі прадугледжаны навуковыя даклады, з якімі выступілі  яе ўдзельнікі з Санкт-Пецярбурга, Масквы, Калінінграда, Мінска, Варшавы. Для ўдзельнікаў канферэнцыі была зладжана экскурсія ў Расійскі Дзяржаўны Гістарычны архіў, дзе захоўваецца вялікая колькасць дакументаў, якія асвятляюць функцыянаванне Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Расійскай імперыі; будынак былой мітрапалітальнай курыі і рэзідэнцыі магілёўскіх арцыбіскупаў на Фантанцы.
 «Сучасныя структуры Каталіцкага Касцёла ў Расіі – гэта не новатвор, – падкрэсліў арцыбіскуп Кандрусевіч, які сам непасрэдна прычыніўся да адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і Расіі, – а адаптаваны да сучасных  умоваў працяг яе слаўнай і адначасова трагічнай гісторыі, якая яшчэ недастаткова вывучана і мае шмат „белых плямаў“. Таму неабходныя новыя даследаванні ў гэтай галіне».
На завяршэнне канферэнцыі прайшла св. Імша, якую канцэлебравалі пробашч парафіі св. Станіслава ў Санкт-Пецярбургу і арганізатар канферэнцыі кс. Кшыштаф Пажарскі, кс. Яцэк Войда з Варшавы і кс. Дзмітрый Пухальскі, канцлер Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Падчас Імшы была ўрачыста адкрыта і асвечана мемарыяльная шыльда з назвамі ўстаноў і прозвішчамі людзей, якія аказвалі фінансавую дапамогу касцёлу св. Станіслава ў 1997–2018 гг. Пасля Імшы быў прачытаны акт мучаніцтва 23-х святароў – вязняў ГУЛАГу на Салавецкіх астравах, забітых у Сандармоху. Пасля агульнай малітвы ў цішыні былі прачытаны прозвішчы 425 святароў, закатаваных і загінулых у турмах, ссылках і лагерах у 1918–1958 гг.     

 

Па матэрыялах Сatholic.by


Навіны

 

Ватыкан
Знакам часу ў выпадку храмаў Заходняй Еўропы з’яўляецца змена іх прызначэння. Закінутыя і непатрэбныя вернікам, яны становяцца аб’ектамі публічнага ўжытку.
Ідэя заключаецца ў тым, каб касцёлы не ператваралі ў піцэрыі або начныя клубы, як гэта ўжо адбывалася, лічыць старшыня Папскай рады па культуры кардынал Дж. Равазі. Ён выступіў на ватыканскай канферэнцыі “Бог тут больш не жыве?”, прысвечанай змене функцый зачыненых касцёлаў.
На думку кардынала, трэба разумець, што вернікі становяцца меншасцю ў заходнім грамадстве, хоць некаторыя іерархі і не хочуць прызнаваць гэтага. Там сёння пануе абыякавасць і адсутнасць цікавасці да рэлігіі. Гэта галоўная праблема секулярызацыі і секулярызму, хоць гаворка і не ідзе пра адмову ад сакральнага і трансцэндэнтнага. У новай сітуацыі,  калі храм застаецца без людзей, гэта не значыць, што ён можа быць апаганены, падкрэсліў старшыня Папскай рады па культуры.


Ватыкан
Святы Пасад уступіў у Адзіную зону плацяжоў у еўра. Камітэт па еўрапейскіх плацяжах (EPC) ухваліў распаўсюджанне Адзінай зоны плацяжоў у еўра (SEPA) на Дзяржаву Ватыкан і Святы Пасад. Сістэма запрацуе тут з 1 сакавіка 2019 г.
SEPA –  адзіная зона, у якой цалкам ліквідаваныя адрозненні паміж унутранымі і міжнароднымі плацяжамі ў еўра. Мэта праекта – палепшыць эфектыўнасць міждзяржаўных плацяжоў і аб’яднаць нацыянальныя рынкі розных краін у адзіны, стварыць агульныя фінансавыя інструменты, стандарты, працэдуры і інфраструктуру для забеспячэння эканомікі ў маштабе ўсіх краін-удзельніц.
“Паспяховы ўваход у SEPA з’яўляецца вельмі пазітыўным знакам, – лічыць Рэнэ Брульхарт, старшыня ватыканскага Бюро фінансавай інфармацыі. – Гэта дэманструе намаганні Святога Пасаду, накіраваныя на павышэнне фінансавай празрыстасці”.


Польшча
У польскім горадзе Катавіцэ адбыўся саміт ААН “COP 24” , прысвечаны кліматычным праблемам. Удзел у ім прымаў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы, кардынал Пьетра Паралін. У сваім выступленні кіраўнік ватыканскай дыпламатыі адзначыў, што, на думку Святога Пасаду, праграма па барацьбе з глабальным пацяпленнем павінна грунтавацца, у першую чаргу, на этыцы. Патрэбна таксама вера ў магчымасць дасягнення трох мэтаў: павагі да годнасці чалавека, ліквідацыі галечы і змякчэнні наступстваў змены клімату. Яшчэ адной рысай павінна быць “сканцэнтраванасць на задавальненні бягучых і будучых патрэб”.


Беларусь
На Блакітных азёрах з’явіўся анёл з крыжам. Гэтую фігуру цяпер можна ўбачыць у адным з самых папулярных турыстычных пунктаў Беларусі — на агляднай пляцоўцы экалагічнай сцежкі нацыянальнага парку Нарачанскі «Блакітныя азёры».
Анёл з крыжам, апрануты ў доўгую беларускую вышываную кашулю і з птушкай у руках, з’явіўся на высокім узгорку, з якога адкрываецца велічная панарама азёраў Глубля і Глубелька.
Нябесны пасланец — герой народных паданняў і легенд, якія з даўніх часоў апавядаюць пра цудоўнае ўзнікненне незямной прыгажосці Блакітных азёраў.


Беларусь
Беларускім епіскапатам прынята рашэнне аб адраджэнні інстытуту сталага, або пастаяннага, дыяканату. Адначасова біскуп мае права самастойна вырашыць, ці патрэбныя ў яго дыяцэзіі сталыя дыяканы.
Сталыя, або пастаянныя, дыяканы — гэта тыя, хто прымае сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату не для таго, каб праз нейкі час стаць прэзбітэрам, а каб выконваць у Касцёле служэнне дыяканату, устаноўленае яшчэ апосталамі. Сталымі дыяканамі могуць стаць як нежанатыя мужчыны, так і мужчыны ў шлюбе і з дзецьмі.

 

Па старонках Інтэрнэту


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий