События и новости. Падзеі і навіны

Падзеі

 

Новы арцыбіскуп Мітрапаліт

 

Папа Францішак прызначыў арцыбіскупам Мітрапалітам

Мінска-Магілёўскім Юзафа Станеўскага

 

 

Архиепископ Станевский14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, Папа Францішак прызначыў арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Юзафа Станеўскага, тытулярнага біскупа Табаікары, да гэтага часудапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі.

Юзаф Станеўскі нарадзіўся 4 красавіка 1969 года ў вёсцы Заневічы недалёка ад Гродна ў сям’і Рамуальда і Гэлены Станеўскіх. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Луцкаўлянах у 1986 годзе атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі. У тым жа годзе пачаў вучобу ў ваенна-тэхнічнай школе, пасля заканчэння якой у 1987-1989 гадах служыў у войску.

У 1990 годзе як адзін з першых кандыдатаў  быў залічаны на вучобу ў заснаваную ў тым жа годзе  біскупам Тадэвушам Кандрусевічам Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Дыяканскае пасвячэнне атрымаў 8 снежня 1994 года, а прэзбітэрскае – 17 чэрвеня 1995 года з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. Быў накіраваны на душпастырскую працу ў парафію Св. Вацлава ў Ваўкавыск, дзе ў 1995-1996 гадах  выконваў абавязкі вікарыя.

У 1996-1999 гадах спецыялізаваўся ў галіне кананічнага права ў Люблінскім каталіцкім універсітэце ў Польшчы, дзе атрымаў ступень магістра кананічнага права, абараніўшы працу на тэму “Працэсуальныя правы бакоў у выпадку скасавання шлюбу”.

У 1999 годзе быў прызначаны прэфектам і выкладчыкам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

З 2000 года з’яўляўся суддзёй біскупскага суда ў Гродне, а з красавіка 2005 года – віцэ-афіцыялам гэтага суда.

З 2001 года з’яўляўся членам Святарскай рады Гродзенскай дыяцэзіі.

У 2004-2005 навучальным годзе чытаў лекцыі ў галіне  кананічнага  права на курсах катэхетаў у Гродне.

З 23 чэрвеня 2005 года з’яўляўся рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

У 2007-2013 гадах быў адказным за душпастырскую фармацыю маладых святароў у Гродзенскай дыяцэзіі.

У 2008 годзе быў залічаны ў Калегію кансультантаў Гродзенскай дыяцэзіі.

 З 2009 года з’яўляўся каардынатарам душпастырства пакліканняў.

12 сакавіка 2012 года Папа Бэнэдыкт XVI прызначыў ксяндза Юзафа Станеўскага капеланам Яго Святасці.

29 лістапада 2013 года Папа Францішак прызначыў ксяндза прэлата Юзафа Станеўскага дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі з прысваеннем звання тытулярнага біскупа дыяцэзіі Tabaicara. 1 лютага атрымаў біскупскае пасвячэнне.

   3 чэрвеня 2015 г. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі абрала біскупа Юзафа Станеўскага сваім Генеральным сакратаром.

14 верасня 2021 года Папа Францішак прызначыў Юзафа Станеўскага арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.

 

Сatholic.by


 Быть архитекторами мира

 

 

4 сентября Папа Франциск принял в Апостольском дворце делегатов  международного фонда  «Лидеры за мир»

 

 

Международный фонд «Лидеры за мир» был создан в 2017 году бывшим премьер-министром Франции Жан-Пьером Раффареном. Члены этой неправительственной организации – известные политики и общественные деятели – продвигают новаторские подходы к вопросам международной безопасности.

Епископ Рима отметил, что «Лидеры за мир» могут сыграть конструктивную роль в социально-политической динамике. Задача миротворцев состоит в том, чтобы помочь правителям и гражданам увидеть в злободневных проблемах новые возможности. Например, некоторые ситуации экологического кризиса, к сожалению, усугублённые пандемией, могут и должны побудить к более решительному принятию на себя ответственности, в первую очередь со стороны высших руководителей государств.

Святейший Отец пожелал гостям видеть в политике «архитектуру и искусство мира», так как для прочного мира необходимы оба компонента: «архитектура», которая созидается различными социальными институтами, и «искусство», к которому должны приложить руку все компоненты общества.

 

 

Виктор Владимиров – Град Ватикан


 Новости


Ватикан

Беатификация «улыбающегося Папы», возможно, будет одобрена этой осенью. Спустя почти 18 лет после открытия дела о причислении к лику блаженных Альбино Лучани, более известного как Папа Иоанн Павел I, его беатификация может, наконец, получить зеленый свет. Близко к подтверждению чудо исцеления аргентинской девушки, необъяснимое с научной точки зрения.
Беатификационный процесс Папы Иоанна Павла I ведется с 2003 года. После трёх лет епархиальной фазы акты прибыли в Ватикан и изучались в Конгрегации по канонизации святых. Тщательная работа над свидетельствами и документами привела к завершению дела в ноябре 2017 года, когда Папа Франциск одобрил подготовку к беатификации Иоанна Павла I и объявил его «досточтимым» или «слугой Божьим».


 Корея

Прочитать все книги Священного Писания примерно за два года – такова цель проекта «Библия за 100 недель», организованного архиепархией Сеула. Духовное начинание проходит в 277 приходах и церковных общинах южнокорейской столицы, охватывая более 14 тысяч верующих.

Этот пастырский проект предназначен для людей всех возрастов: «Если в центре внимания будет Слово Божье и помощь другим людям, жизнь будет счастливой, в духе слушания и молитвы», – подчеркнула супружеская пара, которая входит в специальную рабочую группу в сеульском приходе Хонджедон и принимает активное участие в проекте. За два десятилетия эти супруги помогли более пятистам парам в программах по изучению Библии, проводили семинары для молодых и пожилых супругов с целью продвижения семейной жизни и общества, основанного на культуре любви и жизни. По их словам, от своего служения они получили очень многое; во всех трудных ситуациях, через которые им довелось пройти, они находили действенную поддержку в Священном Писании.


 Казахстан

15 августа 2021 года, в канун 50-й годовщины со дня смерти Слуги Божией Гертруды Детцель, в Базилике Святого Иосифа в Караганде было торжественно объявлено о начале епархиального этапа процесса ее беатификации. За неделю до этого события была совершена процедура эксгумации останков Гертруды Детцель, которые были перевезены с кладбища в Малую базилику Святого Иосифа для обязательной канонической проверки в рамках беатификационного процесса.
   Гертруда Детцель родилась 8 ноября 1903 года (по некоторым данным в 1904 году) на Кавказе в посёлке Рождественское в многодетной семье церковного органиста. Еще в юном возрасте посвятила себя служению Богу и Церкви, не имея возможности вступить в монастырь. Прошла через трудовую армию и тюремное заключение за антисоветскую пропаганду. Везде и всегда использовала любую возможность, чтобы молиться и знакомить людей с Богом. Готовила детей и взрослых к принятию таинств, провожала в последний путь, согласно католическим традициям.


 Пуэрто-Рико

После видеопослания Папы Франциска о вакцинации как акте любви епископы Латинской Америки публикуют ряд документов, призывая и обязывая католиков вакцинироваться. В частности, опубликовано предписание поместной епископской конференции о том, что только вакцинированные от КОВИД-19 священники и дьяконы смогут служить литургию. Это положение вступило в силу 15 сентября. 

   Что касается непривитых верующих, то они смогут принимать участие в Святой Мессе в храме, но только в специально отведенном для них месте. Невакцинированным верным рекомендуется временно воздержаться от участия в каких-либо других общинных мероприятиях.

 

По страницам Internet


 Падзеі

 

Праз заступніцтва Маці Божай

 

100-гадовы юбілей адзначыў малітоўны рух  «Легіён Марыі»

 

f-str-63–5 верасня ў Доме Святой Тройцы ў Баранавічах на рэкалекцыйную сустрэчу, прысвечаную юбілею, сабраліся больш за 80 удзельнікаў руху з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі. Да іх далучыліся паплечнікі з Гродна, Смаргоні, Ашмянаў, Мазыра і Баранавічаў, якія збіра-ліся на рэгіянальную сустрэчу раней.

Рэкалекцыі для легіянераў праводзіў а. Юрый Кулай, кармэліт босы з мядзельскай парафіі Маці Божай Шкаплернай. Тэмай духоўных практыкаванняў стала жыццё Святой Сям’і – Езуса, Марыі і Юзафа. Святар адразу звярнуў увагу на духоўную ролю Св. Юзафа, а на наступны дзень удзельнікі разважалі над цнотамі Маці Божай і Яе роляй у гісторыі збаўлення.  Заключны дзень духоўных практыкаванняў быў прысвечаны Езусу Хрысту і Яго бязмежнай любові да ўсіх людзей.  «Нам як хрысціянам важна вучыцца разумець Езуса і Марыю без слоў; адчуваць апеку Святой Сям’і ў нашых сем’ях. Каб мы маглі быць адкрытымі патрэбам іншых людзей, варта даверыцца Богу, быць Яму паслухмянымі праз Марыю», –  падкрэсліў а. Юрый.

Важным момантам сустрэчы стала прысутнасць на ёй Апостальскага адміністратара sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Казіміра Велікасельца. Звяртаючыся да легіянераў, іерарх пажадаў ім заўсёды быць трывалымі ў малітве, каб кожны з іх годна і з гонарам нёс званне рыцара Марыі і быў адкрытым для дзеяння Духа Святога. «Будзьце ў руках Маці Божай, каб Яна праз вас выконвала волю свайго Сына. Няхай Пан Бог праз Яе заступніцтва благаславіць вас, каб вы былі сведкамі таго, што найважнейшае для чалавека ў такім кароткім зямным жыцці. А гэта вера ў Бога і жыццё паводле Яго волі», – падкрэсліў іерарх.

 

 Паводле catholic.by


 Важнасць захавання згоды

 

 9 верасня па запрашэнні беларускіх уладаў Апостальскі нунцый у Беларусі

Антэ Ёзіч наведаў Міністэрства замежных спраў

 

f-str-7У ходзе сустрэчы Апостальскага нунцыя ў Беларусі Антэ Ёзіча з міністрам Уладзімірам Макеем былі «абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, гуманітарнае супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх дзяржаў у рамках міжнародных арганізацый», – паведамляецца на сайце МЗС Беларусі mfa.gov.by.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў «непахіснасць афіцыйных падыходаў у дачыненні да Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, недапушчальнасць распальвання рэлігійнай нецярпімасці і важнасць захавання ў краіне этнаканфесійнай згоды ў цэлым».

У спецыяльным каментары для Catholic.by па выніках сустрэчы з міністрам Макеем Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч адзначыў, што ўлады «не падтрымліваюць ніякіх дзеянняў, скіраваных на распальванне варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў той ці іншай рэлігійнай супольнасці».

Як адзначаецца на сайце МЗС Беларусі, «у дадзеным кантэксце не варта надаваць ніякага значэння асобным, выключна суб’ектыўным, спробам намаляваць сітуацыю інакш».

Нагадаем, што нядаўна пэўная правакацыйная публікацыя ў адным з перыядычных выданняў выклікала афіцыйную рэакцыю Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, выказаную па даручэнні Старшыні ККББ біскупа Віцебскага Алега Буткевіча біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB. Ад імя епіскапату і ўсіх каталіцкіх вернікаў Беларусі іерарх асудзіў гэтую публікацыю, якая цалкам абгрунтавана расцэньваецца як спроба распальвання варожасці і абраза рэлігійных пачуццяў, што наносіць маральную шкоду ўсім хрысціянам розных канфесій.

 Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі спадзяецца, што адпаведныя органы дзяржаўнай улады дадуць належную прававую ацэнку згаданай публікацыі.

 

Сatholic.by


 Навіны

 

 Ватыкан

У межах Года Сям’і Amoris lаеtitia і падрыхтоўкі да Дзясятай сусветнай сустрэчы сем’яў, якую плануецца правесці ў чэрвені наступнага года, ініцыявана распрацоўка Глабальнай каталіцкай дамовы на карысць сям’і (Patto Cattolico Globale sulla Famiglia). Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, дакумент будзе ўяўляць сабой праграму дзеянняў па падтрымцы інстытуту сям’і ў святле сацыяльнага вучэння Касцёла. Ініцыятарам яго прыняцця выступілі ватыканскія і міжнародныя каталіцкія ўстановы –  Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця, Папская акадэмія жыцця і Міжнародны цэнтр даследаванняў інстытуту сям’і (CISF).

У падрыхтоўцы Дамовы возьмуць удзел каталіцкія ўніверсітэты з розных краін свету. Праз адмысловыя даследчыя цэнтры яны павінны сабраць інфармацыю і навуковыя дадзеныя адносна сямейных адносін, сацыяльнай каштоўнасці інстытуту сям’і, добрых прыкладаў палітыкі падтрымкі сем’яў на мясцовым і міжнародным узроўнях. На падставе гэтай інфармацыі будзе адбывацца далейшая праца над Дамовай.


 Італія

У Рым з Афганістана былі эвакуяваныя апошнія місіянеры, якія на працягу мінулых гадоў неслі там сваё служэнне. Як паведаміла Польская рэдакцыя парталу Vatican News, гаворка ідзе пра італьянскага ксяндза Джаванні Скалезэ, кіраўніка Каталіцкай місіі sui iuris у Афганістане, а таксама пра пяцёх законніц. Разам з імі эвакуявалі 18 дзяцей-інвалідаў, якімі апекаваліся сёстры.

«Яны былі насеннем міласэрнасці на афганскай зямлі»,–сказаў Ватыканскаму радыё ксёндз Матэо Санавіё, які прывітаў місіянераў у рымскім аэрапорце Ф’юмічына.


 Сірыя

  У Дамаску пачынае працаваць першы факультэт каталіцкай тэалогіі. 1 кастрычніка 2021 г. вышэйшая навучальная ўстанова, створаная ўказам Прэзідэнта, прыняла каля 90 студэнтаў.Стварэнне новай адукацыйнай установы падтрымаў кардынал Марыа Дзэнары, Апостальскі нунцый у Сірыі.

   Першапачаткова сядзібай факультэта стане будынак былой школы ў цэнтры сталіцы, які належыць Мельхіцкаму Патрыярхату. Ужо ў 2002 г. Мельхіцкая Царква распачала намаганні па арганізацыі вывучэння каталіцкай тэалогіі ў Дамаску і заснавала Тэалагічны інстытут. Рэктарам новага факультэта назначаны  Антыяхійскі Патрыярх Юсуф Абсі, а дэканам – архімандрыт Юсуф Лажын. «Усе нашы студэнты паходзяць з хрысціянскіх сем’яў: каталіцкіх або праваслаўных, ёсць таксама халдэі, армяне, паслядоўнікі старажытных Усходніх Цэркваў», – паведаміў архімандрыт Юсуф Лажын. Ён патлумачыў, што ВНУ павінна падрыхтаваць іх да навучання рэлігіі ў школах або далейшага пошуку жыццёвага шляху. Вучоба будзе доўжыцца пяць гадоў і завершыцца атрыманнем дзяржаўнай ліцэнзіі на выкладанне тэалогіі.


 Беларусь

У фарным касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе адноўлены гістарычны арган. Пра тое, як адбывалася аднаўленне старадаўняга інструмента ў галоўнай лідскай святыні, распавёў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook  арганолаг Аляксандр Бурдзялёў.

   Капітальны рамонт і рэстаўрацыя гістарычнага аргана, пабудаванага ў чэрвені 1939 года фірмай «A.A.HomanSt.Jezierskiw Warszawie», вяліся ў 2020–2021 гадах. Гэтаму папярэднічала працяглая падрыхтоўчая праца, якая распачалася па ініцыятыве вядомага мецэната і арганіста-аматара Юрыя Зісера, які выступіў асноўным спонсарам аднаўлення інструмента. Юрый Зісер прычыніўся таксама да аднаўлення арганаў у Мінску, Нясвіжы і Пінску. Асноўны этап працаў у Лідзе быў распачаты ўжо пасля смерці мецэната, які адышоў у вечнасць у маі мінулага года.  Арган  лідскай фары – апошні такі гістарычны інструмент, пабудаваны на тэрыторыі нашай краіны ў міжваенны перыяд.

 

Па старонках Інтэрнэту


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий