События
«Вместе поддержим будущее планеты»
V Халкинский саммит, посвященный экологическим проблемам
С 8 по 11 июня в Турции прошёл V Халкинский саммит, посвящённый богословским, воспитательным и экуменическим перспективам, связанным с экологией, – вопросам, дорогим для Православной и Католической Церквей. Научная встреча на острове Халки близ Стамбула была организована Вселенским Патриархатом Константинопольским и институтом «София» из тосканского города Лоппиано, действующим под эгидой церковного движения Фоколяров.
В конференции на тему «Вместе поддержим будущее планеты» приняли участие католические и православные студенты и преподаватели со всех континентов; Святейший Престол представлял монсеньор Анджело Винченцо Дзани из ватиканского Департамента по делам культуры и образования.
Участников стамбульской встречи приветствовал Папа Франциск, который направил послание за подписью госсекретаря кардинала Пьетро Паролина на имя монсеньора Пьеро Коды, руководителя кафедры экуменизма им. Патриарха Афинагора и Кьяры Любич в институте «София». В послании говорится: «В то время как наш общий дом сталкивается с продолжающимися последствиями изменения климата, которые угрожают прежде всего нашим самым уязвимым братьям и сёстрам, Его Святейшество возносит молитвы, дабы всё более экуменический отклик на призыв быть добрыми распорядителями Божьего дара творения побуждал многих людей посвятить себя благу будущих поколений».
Работу V Халкинского саммита открыл Патриарх Варфоломей; в своём выступлении он подчеркнул два слова из названия конференции: «будущее» и «вместе». Первое слово напоминает о прочной связи поколений, незаменимой для заботы об окружающей среде; второе – о необходимости междисциплинарного подхода к обширным и сложным экологическим проблемам. «Становится очевидным, – сказал Патриарх, – что только совместный ответ религиозных лидеров, учёных, политических властей, образовательных учреждений и финансовых организаций поможет эффективно решить эти насущные вопросы современности». Глава Вселенского Патриархата размышлял над двумя центральными понятиями в богословии и духовности православия: «Евхаристии» – в смысле благодарности за дар Божьего творения – и «аскетизма», то есть «самоконтроля» над потребительскими страстями. Кроме того, Патриарх предложил рассмотреть эти понятия как различные способы выражения единства: «Именно здесь взгляд нашего брата Папы Франциска совпадает с мировоззрением, которое мы предлагали и продвигали на протяжении более тридцати лет. Мы оба убеждены, – подчеркнул иерарх, – то, что мы делаем нашему миру, мы делаем наименьшим из братьев и сестёр, подобно тому, как то, что мы делаем для других, мы делаем для Бога».
Всё взаимосвязано, часто напоминает Папа Франциск, и Патриарх пояснил это общее убеждение: «Речь идёт о связи между нами и всем творением Божьим, между нашей верой и действиями, между богословием и духовностью, между словами и делами; между наукой и религией, между нашими убеждениями и каждой из дисциплин; между нашим таинственным общением и социальной совестью; между нашим и будущими поколениями, между нашими двумя Церквами, а также и с другими Церквами и религиозными общинами».
Виктор Владимиров – Град Ватикан
Новости
Ватикан
Папа Франциск встретился с делегатами просветительского движения Scholas Occurrentes, которое недавно обрело новый юридический статус частной ассоциации верующих международного характера, и открыл Школу Laudato si’. Во встрече приняли участие около 50 студентов из Латинской Америки и Европы; в течение года они будут заниматься заботой о творении и создавать социально-экологические проекты в своих общинах. Приветствуя Папу, молодые люди отметили насущные вызовы, стоящие перед миром, и сказали, что их группа «отправится на два континента, чтобы возвещать Благую весть и заявить о всеобщем долге заботы о планете».
На встрече присутствовали ведущие деятели мира искусства, музыки, спорта, технологий и представители гражданского общества из разных стран.
Италия
«Самому популярному католическому журналу Италии исполняется 90 лет, как много повидавшей, исполненной мудрости доброй бабушке», – с такими словами 21 мая Епископ Рима обратился к сотрудникам еженедельного издания Famiglia Cristiana («Христианская семья»).
На частной аудиенции в Ватикане Папа напомнил об апостольском духе блаженного о. Джакомо Альберионе: «Он представлял себе журнал, способный предложить семьям христианский взгляд на реальность, текущие события, великие темы мира и Церкви». В этом проекте блаженный задействовал всех членов «Семейства св. Павла»: священников, монашествующих и мирян, в сотрудничестве с журналистами и экспертами.
По словам Папы, «истинным достоянием журнала» являются его читатели, с которыми руководство, редакция и журналисты всегда поддерживали тесный контакт; эти отношения должны укрепляться и в дальнейшем».
Святейший Отец призвал сотрудников журнала активно участвовать в современной культуре, служа всему Народу Божьему.
Латвия
Правительство Латвии решило празднование Вознесения Девы Марии в Аглоне, которое ежегодно отмечается католиками с 12 по 15 августа, объявить событием государственного значения. Руководство Римско-Католической Церкви Латвии уполномочило приход Аглонской базилики организовать празднование, участвовать в заседаниях руководящего комитета, заключать необходимые соглашения, а также принимать, использовать и отчитываться о финансировании, предоставляемом государством.
Оргкомитет разработал план проведения мероприятия, а также комплекс мер по обеспечению общественного порядка и безопасности дорожного движения, оказанию неотложной медицинской помощи, обеспечению пожарной безопасности и спасательных работ (в случае необходимости).
Монголия
Итальянский прелат, почти 20 лет несущий служение в Монголии, станет самым молодым членом Коллегии кардиналов. Епископу Джорджо Маренго – 47 лет, столько же, сколько было Каролю Войтыле, когда он был возведен в кардинальское достоинство. Однако если будущий польский Папа перед этим прослужил в епископском сане девять лет, то Маренго – всего два года.
Маренго получит алую биретту 27 августа вместе с двадцатью другими прелатами – об этом Папа Франциск объявил в конце мая. «Я очень удивлен этому, – сказал Маренго в интервью Vatican News на следующий день после заявления Папы. – Для меня жить этим новым призванием будет означать продолжение пути смирения и диалога».
По страницам Internet
Падзеі
Да Маці Божай Цудоўнага медаліка
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Адносна ініцыятывы Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці святога Вінцэнта дэ Поля, якая датычыцца дзевяцігадовай навэнны, прысвечанай падрыхтоўцы да 200-годдзя аб’яўлення Найсвяцейшай Панны Марыі святой Кацярыне Лябурэ.
У 2030 годзе будзе адзначацца 200-я гадавіна аб’яўленняў Маці Божай святой Кацярыне Лябурэ. У сувязі з гэтым юбілеем па ініцыятыве Місіянераў святога Вінцэнта дэ Поля і сясцёр Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці 27 лістапада 2021 года ў Польшчы распачалася дзевяцігадовая Навэнна да Маці Божай Цудоўнага медаліка (медаліка Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі), да якой можна далучыцца ў любы момант.
Паколькі пасланне, якое абвясціла Маці Божая ў 1830 годзе, і Яе медалік – сімвал гэтага паслання – актуальныя ва ўсе часы і асабліва сёння, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ахвотна падтрымлівае гэтую ініцыятыву абедзвюх Кангрэгацый святога Вінцэнта дэ Поля.
Заахвочваем шаноўных святароў, кансэкраваных асоб і ўсіх вернікаў актыўна далучыцца да гэтай важнай справы.
Падчас Навэнны, якая будзе працягвацца да 2030 года, сёстры Кангрэгацыі і вызначаныя для гэтай мэты прадстаўнікі Вінцэнтынскай Марыйнай моладзі (Дзеці Марыі) плануюць наведваць парафіі дыяцэзій, бліжэй знаёмячы вернікаў з пасланнем Беззаганнай Панны Марыі. Божая Маці нагадвае нам пра свой удзел у збаўчай місіі Хрыста, і напамінам гэтага служыць медалік. Пра гэта сведчыць яго сімволіка, якая паказвае, што Беззаганная Панна Марыя з’яўляецца часткаю таямніцы Хрыста і Касцёла, як гэта падкрэслена Другім Ватыканскім Саборам у дагматычнай Канстытуцыі Lumen gentium.
Такім чынам, медалік Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — гэта знак асаблівай апекі Багародзіцы над кожным, хто яго носіць, на шляху да збаўлення. Варта прыгадаць аб гэтым у наш неспакойны час, калі ў свеце існуе так шмат фізічных і духоўных пагроз для чалавека.
Навэнна будзе мець характар своеасаблівай «перэгрынацыі медаліка»; яе асноўная тэма — «Цудоўны медалік: знак з Неба і ўказальнік шляху да Неба».
Спадзяёмся, што гэтая ініцыятыва паспрыяе ажыўленню веры, аднаўленню жыцця ў Хрысце, а таксама будзе садзейнічаць духоўнай падрыхтоўцы не толькі да 200-годдзя аб’яўлення Маці Божай святой Кацярыне Лябурэ, але перадусім да 2000-гадовага Юбілею адкупленчай смерці Езуса Хрыста у 2033 годзе, бо, як было падкрэслена вышэй, гэтае аб’яўленне Найсвяцейшай Панны Марыі ў яго хрыстацэнтрычным вымярэнні вядзе наўпрост да Крыжа Езуса Хрыста.
На правядзенне Навэнны «Цудоўны медалік: знак з Неба і ўказальнік шляху да Неба» сясцёр Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці і Ксяндзоў Місіянераў ад усяго сэрца благаслаўляем.
Каталіцкія Біскупы Беларусі
Мінск, 31 мая 2022 года,
у свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі
Сatholic.by
Сям’я –школа міру
25 гадоў з дня заснавання Федэрацыі каталіцкіх сямейных асацыяцый
Папа Францішак прыняў дэлегацыю Федэрацыі каталіцкіх сямейных асацыяцый у Еўропе. Сустрэча адбылася 10 чэрвеня і была прымеркавана да 25-годдзя з дня заснавання аб’яднання.
Святы Айцец выказаў падзяку сваім гасцям за абарону інстытута сям’і пры структурах ЕС і за “каштоўнае служэнне” па арганізацыі сетак сем’яў ва ўсёй Еўропе. “Тэрмінова патрэбна, каб мясцовыя Касцёлы, у Еўропе і не толькі, адкрыліся на дзейнасць свецкіх і сем’яў, якія займаюцца сямейным суправаджэннем”, – падкрэсліў Пантыфік, заклікаючы да ўмацавання сетак сем’яў, каб супрацьстаяць актуальным выклікам, у першую чаргу крызісу нараджальнасці.
Папа звярнуў увагу на першаснае значэнне сям’і, заснаванай на сужэнстве, бо “яна – першая ячэйка грамадстваў і павінна прызнавацца такой у яе пракрэатыўнай функцыі” не ў сілу ідэалагічных прычын, а таму што з’яўляецца “натуральным месцам першых адносін і нараджэння”.“Калі сям’я запрашае на гасціну і выходзіць насустрач іншым, асабліва ўбогім і пакінутым, яна з’яўляецца сімвалам, сведчаннем i ўдзельнікам мацярынства Касцёла”, – працытаваў Пантыфік словы Апостальскай адгартацыі Amoris laetitia.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Навіны
Ватыкан
Апостальская пэнітэнцыярыя абнародавала дэкрэт аб устанаўленні магчымасці атрымання поўнага адпуста з нагоды ІІ Сусветнага дня дзядуль, бабуль і пажылых людзей, які сёлета будзе адзначацца 24 ліпеня.
Поўны адпуст змогуць атрымаць дзядулі, бабулі, пажылыя людзей і ўсе вернікі, якія 24 ліпеня 2022 года, натхнёныя духам пакаяння і міласэрнай любоўю, возьмуць удзел ва ўрачыстай цэлебрацыі, якую Папа Францішак узначаліць у базыліцы Св. Пятра, ці іншых набажэнствах, што будуць праходзіць ва ўсім свеце. Адпуст можа быць ахвяраваны за душы ў чыстцы. Для яго атрымання неабходна выканаць тры звычайныя ўмовы (сакрамэнтальная споведзь, эўхарыстычная Камунія і малітва ў інтэнцыях Святога Айца).
Поўны адпуст у гэты дзень змогуць атрымаць таксама вернікі, якія прысвецяць належны час адведванню, фізічнаму ці віртуальнаму, з дапамогай сродкаў камунікацыі, пажылых людзей, якія знаходзяцца ў патрэбе або маюць цяжкасці.
Бразілія
На поўдні Бразіліі, у г. Энкантаду штата Рыу-Грандзі-ду-Сул, узведзена адна з найбольшых у свеце статуй Хрыста. Статуя Хрыста Абаронцы мае ў вышыню 43,5 м, што на 5,5 м вышэй за славутую статую Хрыста ў Рыа-дэ-Жанэйра. Аўтары скульптуры – бразільскія архітэктары Жэнэзіу Гомэш Мура і яго сын Маркаш Мура. Плануецца, што ўсе унутраныя працы на помніку будуць завершаны да 2023 года. На ім будзе размешчана аглядная пляцоўка ў акне, зробленым у выглядзе Сэрца Езуса.
Статуя з бетону на металічнай канструкцыі ўзведзена на ўзгорку, што ўзвышаецца над горадам, але адкрыецца для публікі толькі ў наступным годзе. Пра гэта паведаміў Reuters Робісан Канзаці, намеснік старшыні арганізацыі, якая займаецца фінансаваннем праекту.
Ватыкан
Папа ўпаўнаважыў Кангрэгацыю інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця ў асобных выпадках давяраць пасаду вышэйшага настаяцеля братам-несвятарам.
Дакумент, выдадзены па просьбе Святога Айца (Rescriptum ex audientia), прадугледжвае магчымасць дыспенсы ад існуючых палажэнняў Кананічнага права. Цяпер, у асобных выпадках, на пасаду вышэйшага настаяцеля ў інстытуце кансэкраванага жыцця або таварыстве апостальскага жыцця могуць прызначацца законныя браты, якія не маюць святарскага пасвячэння. Кожная намінацыя павінна быць зацверджана профільнай Кангрэгацыяй.
Законнік, які не з’яўляецца святаром, таксама можа быць вылучаны на пасаду мясцовага настаяцеля. Для гэтага будзе патрэбна рашэнне вышэйшага настаяцеля і згода яго рады.
Нігерыя
Пераслед хрысціян, якія складаюць амаль палову насельніцтва Нігерыі (каля 98 мільёнаў), стаіць на парадку дня ў гэтай краіне. Папа Францішак выказаў салідарнасць з ахвярамі ўзброенага нападу на каталіцкі храм у Нігерыі, які адбыўся ў штаце Онда 5 чэрвеня, у свята Пяцідзясятніцы. Узброеныя людзі ўварваліся ў касцёл Святога Францішка Ксаверыя ў горадзе Увэ і адкрылі агонь па верніках. Загінулі болей 50 парафіян, у тым ліку некалькі дзяцей. Медыкі змагаюцца за жыццё шматлікіх параненых. “Папа моліцца за ахвяр і за краіну, якая так моцна пацярпела ў дзень урачыстасці, давяраючы іх Пану і просячы, каб Ён спаслаў свайго Суцяшальніка”, – заявіў 5 чэрвеня 2022 года ўвечары кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Матэа Бруні. Біскуп Онда Джуд Аёдэджы Арагундадэ заклікаў мясцовую супольнасць захоўваць спакой, паважаць закон і маліцца аб вяртанні міру і нармальнасці ў краіне.
Па старонках Інтэрнэту