Пажаданні
біскупа Антонія Дзям’янкі
Ардынарыя Пінскай дыяцэзіі
і Генеральнага сакратара Канферэнцыі
Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
з нагоды 20-годдзя часопіса “Дыялог”
Дарагія браты і сёстры, чытачы часопіса “Дыялог”! “Круглую” дату гэтага рэ-лігійнага выдання адзначаем у год падрыхтоўкі да 100-годдзя народзін кс. кардынала Казіміра Свёнтка і святароў – пробашча з Паланэчкі Ежы Росяка, пробашча з Дзераўной кс. пралата Люцыяна Хмялёўца. Гэта ён, будучы кардынал – першы кардынал Беларусі як тагачасны Адміністратар Апостальскі Пінскай дыяцэзіі, 20 год таму падпісаў Дэкрэт аб заснаванні выдання.
Гэта ўчыніў таму што з дапамогай друкаванага слова Касцёл можа лепш выконваць місію, якую ўсклаў на Яго Езус Хрыстус у словах, скіраваных да Апосталаў: “Ідзіце і навучайце ўсе народы.”
Дваццаць год рэдакцыйны калектыў даносіць Божае Слова да чытачоў. Дзякуючы Божаму провіду, Добрая Навіна аб Езусе Хрысце, Адзіным Збаўцы Свету, даходзіць да большага кола людзей, якія хочуць па-глыбіць веру і якія яшчэ ў пошуках Бога. Гэта магчымасць для тых, хто жыве справамі Касцёла, падзяліцца думкамі і перажываннямі духоўнага зместу. Накіраванасць часопіса дае магчымасць выказацца на старонках выдання і тым, хто яшчэ не раздзяляе хрысціянскага светапогляду.
За выданнем, якое існуе 20 гадоў, вядома, мы бачым людзей, якія рыхтуюць матэрыялы, збіраюць і размяркоўваюць іх у пэўным парадку, друкуюць і рассылаюць часопіс да адрасатаў. Выказваем ім шчырую ўдзячнасць за іх руплівую і ў многім бескарыслівую працу. А гэта найперш кс. Кардынал, які прыняў рашэнне аб выданні часопіса, гэта і рэдактары, якія на працягу часу змяня-ліся, уносячы свой непаўторны ўклад, гэта місіянеры- вярбісты, якія падтрымлівалі і накіроўвалі ў адпаведным кірунку матэрыялы, каб у цэлым часопіс быў адлюстраваннем назвы, актуальнай для грамадства тады – 20 гадоў назад – і цяпер, у новай рэальнасці ХХI стагоддзя. Гэта пастаянныя карэспандэнты і тыя, хто дасылаў і дасылае свае артыкулы, гэта таксама і спонсары выдання і вы, чытачы.
Дзякуючы існаванню “Дыялога”, Пінская дыяцэзія прадаўжае традыцыю, распачатую Слугою Божым біскупам Зыгмунтам Лазінскім, прадоўжаную біскупам Казімірам Букрабам – дайсці да Божага Народа праз друкаванае слова. Да гэтага заахвочваюць Папскія дакументы.
Часопіс “Дыялог” – важнае выданне, карыснае ў духоўным сэнсе для жыхароў краіны, і таму сярод розных прыярытэтаў Партыкулярнага Касцёла на Беларусі дваццацігадовай даўніны – а іх было нямала (пабудова святынь, арганізацыя Духоўнай семінарыі, катэхетычная дзейнасць, душпастырства сем’яў, арганізацыя харытатыўнай дзейнасці) – быў выбраны і падтрыманы Кардыналам на працягу ўсяго часу таксама і напрамак па пад-трыманню часопіса “Дыялог”.
Хаця электронныя носьбіты інфармацыі паспяхова выцясняюць друкаваныя выданні, аднак яшчэ, напэўна, доўгі час будзе запатрабаваны наш часопіс. З нагоды 20-годдзя выдання выказваю ўсім працаўнікам –тым, якія працавалі ў папярэднія гады, і тым, якія працуюць цяпер, шчырую ўдзячнасць. Вы з’яўляецеся ў пэўным значэнні прадаўжэннем рук і вуснаў біскупа і раздзяляеце з ім абавязкі нясення Добрай Навіны розным групам лю-дзей. Вы дапамагаеце фармаваць новага чалавека, які будзе кіравацца евангельскімі прынцыпамі ў сваім жыцці, заснаванымі на веры і любові да Бога, і таксама пашане да чалавека, які з надзеяй ідзе праз жыццё. Дзякуючы вам, Божае Слова і хрысціянскі светапогляд спазнаюць розныя асобы, групы, асяроддзі. Сярод іх і тыя, якія па розных прычынах не могуць мець альбо маюць вельмі абмежаваныя магчымасці асабістага спаткання з святаром, кансэкраванай асобай, а нават з тым, хто глыбей спазнаў праўды веры, Катэхізм, Святое Пісанне.
“Дыялог” выходзіць на працягу ўжо трэцяга пантыфікату. Найперш пры Яне Паўле ІІ, да кананізацыі якога рыхтуемся ў красавіку бягучага года, Бэнэдыкце ХVI, і цяпер – пры Папе Францішку. І ўсе гэтыя гады выданне таксама даносіла навуку Пантыфікаў, навуку Хрыста, дапасаваную да сучаснасці. Няхай Езус Хрыстус вам благаславіць. А Добрая Навіна няхай знаходзіць падрыхтаваную часопісам “Дыялог” глебу для ўзрастання веры ў сэрцах і душах чытачоў!