Найбліжэйшыя Папы Вайтыла

Пастырскі год, прысвечаны святому Яну Паўлу II, завершаны, але чытачы папрасілі расказаць пра людзей, якія акружалі, абслугоўвалі, суправаджалі гэтую яскравую асобу ў падарожжах і пілігрымках, словам, пра  яго самых блізкіх калег і сяброў.

 

 

На шчасце, у распараджэнні нашай рэдакцыі аказалася Калекцыя часопісаў пра Папу Вайтыла, якая выходзіла ў розныя часы і якую перадала нам жанчына з Варшавы. Артыкулы з Калекцыі і прапануюцца вашай увазе.

 

 

 

Ян Тыраноўскі

 

 

f-str-21Рэч здзіўляючая, але ў цэлым можа не выпадковая, што такі вялікі ўплыў на фарміраванне асобы маладога  Караля Вайтылы аказаў не  вучоны, не інтэлектуал, не вялікі прапаведнік, але просты, пазбаўлены талентаў  чалавек па спецыяльнасці кравец.

 Цяперашні Папа  многакратна ўспамінаў пра яго з удзячнасцю. “Ад яго навучыўся, між іншым, элементарным метадам працы над сабою, якія папярэдзілі тое, што потым я  знайшоў у семінарыі. Тыраноўскі, які сам выхоўваўся на творах св. Яна ад Крыжа і св. Тэрэсы ад Езуса, упершыню ўвёў мяне ў тую незвычайную, на мой тагачасны ўзрост, літаратуру”, – пісаў  Ян Павел II у сваёй аўтабіяграфічнай кніжцы “Дар і таямніца”.

А ў знакамітых размовах з Андрэ  Фроссардам Святы Айцец сказаў проста: “Найважнейшае тое, што, дзякуючы Яну, я ўвайшоў у новы свет, аб існаванні якога перад гэтым не ведаў”.

 

Кравец, які вывучыў лацінскую мову

30 верасня 1997 года кардынал  Францішак  Махарскі ўрачыста адкрыў у Кракаве  беатыфікацыйны працэс Яна Тыраноўскага. З таго часу набожнаму краўцу належыць тытул Слуга Божы.

Не выключана, што колькі б збіранне дакументацыі і сведчанняў, якія датычацца яго  жыцця і дзейнасці, ні працягвалася, беатыфікацыю свайго героя і даведніка  з маладых гадоў Ян Павел II завершыць.

Ян Леапольд Тыраноўскі нарадзіўся 9 лютага 1901 года ў Кракаве. “Быў ён па прафесіі служачы, але выбраў працу ў швейнай майстэрні свайго бацькі.  Сцвярджаў, што гэта найбольш спрыяе яго ўнутранаму жыццю”, – успамінае ў кніжцы “Дар і таямніца” Ян Павел II.

Цікавіўся  турызмам, агародніцтвам, вучыў замежныя мовы (між іншым, без нічыёй дапамогі вывучыў  лацінскую мову).

Да 30 гадоў жыцця  Тыраноўскі сярод сваіх равеснікаў нічым асаблівым не  вызначаўся.  Палкае ўнутранае жыццё абудзіла ў ім казанне аднаго з ксяндзоў-салезіянаў  з касцёла на кракаўскіх Дэмбніках, дзе пражывала на той час сям’я Тыраноўскіх. З той пары разважанні на рэлігійныя тэмы пачалі  займаць у яго да чатырох гадзін у дзень.

 

Ружанец на вуліцы Ружанай

Ян Тыраноўскі (другі злева ў ніжнім  радзе)  сярод моладзі з групы Жывога Ружанца

Ян Тыраноўскі (другі злева ў ніжнім радзе)
сярод моладзі з групы Жывога Ружанца

 

Пасля выбуху Другой сусветнай вайны, асабліва пасля арышту ў маі 1941 года, працуючых у парафіі на Дэмбніках салезіянаў не засталося, і Тыраноўскі апекаваўся моладзевымі мужчынскімі групамі  Жывога Ружанца, а пасля вайны – таксама і жаночымі, усіх вучыў вытрывалай і эфектыўнай працы над сабою. З моладдзю сустракаўся  пры парафіі або ў кравецкай майстэрні бацькі, у доме па вул. Ружанай, 15. З тых  груп выйшла пасля аж 11 ксяндзоў. Адным з членаў групы ружанцовай быў пражываўшы тады  на Дэмбніках  студэнт Караль Вайтыла. Былі перыяды, што “школа” Тыраноўскага налічвала каля ста маладых хлопцаў ва ўзросце 14-25 гадоў.

Ксёндз Мечыслаў Маліньскі, прыяцель Святога Айца,  менавіта ў доме  Тыраноўскага, які завербаваў яго  да групы ружанцовай проста на вуліцы, пазнаёміўся з маладым Каралем Вайтыла.  Апісвае гэта ў кнізе “Даведнік па жыцці Караля Вайтыла”: “Увайшоў  хлопец, як мне тады здавалася, многа старэйшы за мяне – пасля аказалася, што не на цэлыя чатыры гады – з высокім ілбом, незвычайна буйнай чупрынай, у адзежы працаўніка і з торбай за плячыма. Зноў мне штосьці прыпаміналася. Я хіба бачыў яго сярод хлопцаў, якія ўдзельнічалі на курсе ў ксяндза Мазэрскага. Але пан Тыраноўскі бясконца гаварыў: “Гэта пан Караль, які хоча стаць акцёрам, а гэта пан Мечыслаў, які хоча рабіць самаходы”. “Вайтыла я”, – сказаў незнаёмы, працягваючы мне руку. Я муркнуў сваё прозвішча абычаем акупацыйным, паколькі тады не падавалася ніякая інфармацыя (…). І гэта было першае спатканне з Каралем”, – успамінаў ксёндз Маліньскі.

 

Адштурхоўвае, але займальны

 Тыраноўскі быў натурай дастаткова адштурхоўваючай, свайму спаведніку сам скардзіўся на недахопы вымаўлення. Як успа-мінае ксёндз Караль Вайтыла ў артыкуле, прысвечаным яму, апублікаваным у 1951 годзе ў “Тыгодніку повшехным”, на сходзе кола  рэлігійных ведаў вылажыў пытанні спосабам занадта адданым, занадта катэхізмовым, “зусім, зусім не арыгінальным”.

Таямніцу  феномену Тыраноўскага, які, аднак, патрафіў пацягнуць за сабою  многа маладых, ксёндз Вайтыла тлумачыў так: “…было нешта ў Яна, што  гэты чалавек як бы пераносіў працэсы ласкі. Паўтараю: здзіўляў фактамі, якія адбыліся. Нягледзячы на ўсе супрацівы, агаворкі, прадузятасці да яго слоў, да яго спосабу выражэння, ці запісу пэўных  заўваг аб унутраным жыцці  (якія ў сапраўднасці былі  перапісваннем гатовых уступаў з духоўных кніг) – узнікала якаясьці неабходнасць падпарадкавання  яго ўнутранай праўдзе і наследавання таго жыцця, якім жыў ён сам і апосталам якога быў”.

 

 Не клапаціся  аб чалавеку празмерна

Ксёндз Вайтыла ўспамінаў таксама, што любоў Тыраноўскага да людзей “здзіўляла  якоюсьці  сваёю дзіўнаю бязлітаснасцю”. “Часта здаваўся  быццам пазбаўлены ўсякай  чыста людской пяшчоты ці зразумення пэўных чыста людскіх ідэалаў”, – пісаў у 1951 годзе малады ксёндз Вайтыла. – Гэта ніколі не пераходзіла ў якую-небудзь зласлівасць або грубасць, хутчэй здзіўляла як лінія яго ўнутранага жыцця. І ў тым яшчэ раз адкрывалася яго ўнутраная праўда: Бог ёсць Дабром несуразмерным, адзіная бязлітасная мера дабра і зла людскіх лёсаў. Не належыць занадта разводзіць клопат пра  дабро, якое мінае. Усю любоў належыць накіраваць  на забеспячэнне чалавеку Божага Дабра. З такіх здагадак  вынікала цэлая аўтэнтычнасць апостальскай дзейнасці Яна”.

 

Цяжкая смерць апостала

Ва ўзросце 34 гадоў Тыраноўскі, званы апосталам, склаў шлюб чыстасці, каб  яшчэ болей наблізіцца да Бога. Памёр ад туберкулёзу  15 марта 1947 года. Паміраў у вялікім цярпенні. Перад смерцю яму ампутавалі руку, а за тры дні да скону  абсалютна аглох. “Аднак нягледзячы на весь той боль, заўсёды быў пагодлівы і ўсмешлівы, амаль зіхатлівы”, –  сведчыў ў сваім артыкуле ксёндз Караль Вайтыла.

Ян Тыраноўскі пахаваны на Раковіцкіх могілках у Кракаве.

 

 

(Калекцыя. Кніга VI. Найбліжэйшыя Караля Вайтыла, раздзел  9).


 

 Ежы Цясельскі

 

 

f-str-23У 1985 г. у Кракаве распачаўся  беатыфікацыйны працэс Ежы Цясельскага (1929 – 1970), прафесара Кракаўскай Палітэхнікі, перспектыўнага вучонага, знакамітага спартсмена, прыяцеля кс. Караля Вайтыла са студэнцкіх гадоў.

 

Трагедыя на рацэ Ніл

Тую  катастрофу апісаў сам  біскуп Караль Вайтыла ва ўспамінах пра Ежы Цясельскага, апублікаваных у “Тыгодніку повшэхным”.

“Нават самыя блізкія не ведалі тых акалічнасцей. Менавіта выздараўленне жонкі і ацалелай дачушкі Марысі, найстарэйшага дзіцяці  Ежы і Дануты Цясельскіх, дазволіла нам даведацца ў дэталях пра катастрофу карабля на рацэ Ніл, у якой, акрамя Ежы, смерць спасцігла яшчэ двое іх малодшых дзяцей – Кацярыну і Пятра, ва ўзросце дзевяці і сямі гадоў. Катастрофа здарылася каля 23 гадзін у пятніцу, 9 кастрычніка 1970 года. Марыся разам з другою полькаю, равесніцай, ацалела, таму што ў момант крушэння карабля, які гвалтоўна пачаў тануць, знаходзілася на верхняй палубе тады, калі бацька з двума малодшымі дзецьмі пайшлі на адпачынак у каюты пад бартом.

Ежы Цясельскі другі год прабываў у сталіцы Судана Хартуме як прафесар, запрошаны інжынерным аддзяленнем мясцовага ўніверсітэта на тры гады  выкладання. Быў дацэнтам Кракаўскай Палітэхнікі. Першы раз выехаў у Судан на акадэмічны 1969/70 год адзін, на наступны раз узяў з сабою жонку і траіх дзяцей. Пасля выпадку, які здарыўся, як сведчылі, у начы з 9 на 10 кастрычніка, доўга ішлі пошукі  загінуўшых  – толькі 23 лістапада на Падгорскіх могілках у Кракаве адбылося пахаванне”.

І менавіта  біскуп Вайтыла справаваў жалобную святую Імшу ў касцёле  св. Анны, а пасля ўзначаліў пахаронную працэсію з прахам Ежы Цясельскага і яго дзяцей.

 

Выжылі дзякуючы дзядзе

Данута Цясельска, жонка Ежы, у кнізе “Дарожныя нататкі. Успамін пра невядомае душпастырства ксяндза Караля Вайтыла” успамінае, што, калі вярталіся праз Рым з  прахам сваіх найбліжэйшых,  Караль Вайтыла, нягледзячы на мерапрыемствы Сіноду Біскупаў, выехаў па яе ў аэрапорт.

І ў тым нічога дзіўнага – Караль Вайтыла з сям’ёй Цясельскіх быў моцна звязаны – благаславіў іх сужэнства, хрысціў іх дзяцей, наведваў дома, падтрымліваў сям’ю духоўна, калі  Ежы не стала.

“Гэта з дзядзей, – успамінала Данута, – Юрэк вёў доўгія размовы, калі шукаў сваю дарогу, калі тая дарога пачала быць нашай (…). Дзядзя быццам удзельнічаў у стварэнні нашага  сужэнскага саюза…”.

 

Хацеў быць святым

Біскуп Караль Вайтыла ў названым артыкуле ў “Тыгодніку Повшехным” прызнаваўся, што адчуваў глыбокую патрэбу даць сведчанне пра чалавека, жыццё якога назіраў зблізка  на працягу 20 гадоў. Калісьці Цясельскі  прызнаўся яму “спосабам найпрасцейшым”, што абавязкам хрысціяніна перадусім з’яўляецца імкнуцца да святасці.

“Не было ў яго паставе адносна жыцця, – пісаў біскуп Вайтыла, – непатрэбнай дысперсіі: як элементы свайго паклікання прымаў усё, што ў  дадзеных умовах  выпадала яму рабіць ці перажываць. Гэта стварала заўсёды канкрэтную меру яго заангажаванасці і аблегчвала суіснаванне з бліжнімі. Зрэшты сам стараўся, каб тое суіснаванне зрабіць лягчэйшым. Шукаў кантакты з людзьмі, не ствараў сабе ізаляцыі. Быў чалавекам навакольнага асяроддзя, быў тым, што выражаецца французскім  выразам “chef  naturel”  (прыроджаны лідэр), але здольнасць кіравання умеў павярнуць на карысць іншых”.

Як успамінаў Папа, Цясельскі, які скончыў, між іншым,  Студыю Фізічнага Выхавання, калі вучыў іншых плаваць ці ездзіць на лыжах, не хацеў перадаваць ім толькі тэхніку, “але якісьці свой свет вартасцей”.

“Вяртаючыся памяццю таксама  да часоў, калі на II Ватыканскім Саборы разглядалі праблематыку апостальства свецкіх, не раз думаў пра Ежы. Амаль інстынктыўна шукаў пацверджання ў яго жыцці”,– успамінаў Ян Павел II.

Дзякуючы старанням  прыяцеляў, у першую гадавіну пахавання ў  касцёле св. Анны ў Кракаве была ўмуравана памятная дошка, прысвечаная  Ежы Цясельскаму як “хрысціяніну ХХ стагоддзя, які сваім жыццём даваў сведчанне любові Бога і бліжняга”.   

 

 

(Калекцыя. Кніга VI. Найбліжэйшыя Караля Вайтыла, раздзел  5).


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий