Найбліжэйшыя Папы Вайтыла

Пастырскі год, прысвечаны святому Яну Паўлу II, завершаны, але чытачы папрасілі расказаць пра людзей, якія акружалі, абслугоўвалі, суправаджалі гэтую яскравую асобу ў падарожжах і пілігрымках, словам, пра  яго самых блізкіх калег і сяброў.

 

 

На шчасце, у распараджэнні нашай рэдакцыі аказалася Калекцыя часопісаў пра Папу Вайтыла, якая выходзіла ў розныя часы і якую перадала нам жанчына з Варшавы. Артыкулы з Калекцыі і прапануюцца вашай увазе.

 

 

 

Кардынал Ёзаф РатцынгерКардинал Ёзеф Ратцингер

 

 

Адзін з парадоксаў гісторыі, а людзі веруючыя сказалі бпарадак Провіду”, што Папу-паляка падтрымлівае і прымае скіраваныя на яго з розных бакоў атакі кардынал родам з Нямеччыны. На лёсах абодвух – хоць і спосабам супрацьлеглым –  пакінула кляймо Другая сусветная вайна.

 

Малады Караль Вайтыла  падчас гітлераўскай акупацыі быў простым працаўніком, а пасля вучыўся ў канспіратыўнай духоўнай семінарыі. Семінарыст Ёзаф Ратцынгер стаў членам гітлерюгенда, а ў 1943 годзе быў накіраваны на службу ў супрацьпаветраную абарону. Калі немцы пачалі праігрываць на ўсіх франтах, апынуўся ў амерыканскім  лагеры для ваеннапалонных, адкуль быў вызвалены ў ліпені 1945 года.

Пасля амаль 40 гадоў пасля заканчэння вайны іх шляхі сышліся ў Ватыкане, хоць пазнаёміліся яны за пяць гадоў раней, на Сінодзе біскупаў. Пра Яна Паўла II нямецкі кардынал сказаў: “Адразу адчуў да яго сімпатыю. З’яднала нас перадусім вольная ад любых ускладненняў непасрэднасць і адкрытасць, а таксама зыходзячая сардэчнасць”.

 

Абаронца пакорнай веры

Сёння баварчык Ёзаф Ратцынгер – адзін з найважнейшых, з найдаўжэйшым стажам супрацоўнік Яна Паўла II. Выконвае цалкам функцыі прэфекта Кангрэгацыі навукі веры, якая сочыць за цэласнасцю і чысцінёю каталіцкай веры.

Кіраваны ім аддзел яшчэ да нядаўняга часу называлі рымскай інквізіцыяй або Кангрэгацыяй па справах веры, вакол якой – у выніку антыкасцёльнай прапаганды – стварылася чорная легенда.

Кардынал Ратцынгер не жадае, каб лічылі яго вялікім інквізітарам – гаворыць, што з’яўляецца самым звычайным хрысціянінам і хоча бараніць пакорную веру звычайных людзей ад узнясення яе тэолагамі.

“Касцёл ёсць Яго – Хрыстуса, а не эксперыментальнае поле тэолагаў”, – тлумачыць нямецкі кардынал. Працу Кангрэгацыі навукі веры бачыць не ў абвяшчэнні і асуджэнні, але як сумесны пошук адказу і дапамогі тым, хто пытае і хто мае сумневы, ці верныя  каталіцкія дактрыны.

– Натуральна, – паясняе кардынал, – Кангрэгацыя існуе таксама для таго, каб, як раней,  “ахоўваць і выпраўляць памылкі і выводзіць на прамую дарогу тых, хто блудзіць”, але, як падкрэслівае, абарона веры павінна быць скіравана ў бок распаўсюджання веры.

 

Браніраваны кардынал

Вітторыё Мессоры, аўтар слыннага  “Рапарту пра стан веры”, запісу размоваў з кардыналам Ратцынгерам, цытуе пра яго такія спрэчныя меркаванні: “Агрэсіўны немец з ганаровым спосабам жыцця, аскет, які носіць крыж, як меч”; “Чэрствы баварчык з сардэчным выглядам, які займае сціплы апартамент паблізу Ватыкана”; “Панцыр-кардынал, які не здымае з сябе выдатнага ўбору і залатога крыжа з грудзей – крыжа князя  Святога Рымскага Касцёла”; “Ходзіць толькі ў пінжаку і гальштуку, часта сам ездзіць па Рыму на малым аўта; гледзячы на яго, ніхто і не падумаў бы, што гэта адна з важнейшых асоб у Ватыкане”.

Сам Мессоры быў пад уражаннем вялікай сціпласці прэфекта, з якім дамовіўся аб інтэрв’ю ў мястэчку Брэсанон у Тыролі, дзе праводзіў вакацыі. Кардынал Ратцынгер займае там звычайны пакой у семінарыі, а простыя пасілкі спажывае разам з ксяндзамі. У сваім акружэнні пакідае ўражанне глыбокай рэлігійнасцю, якую вынес з бацькоўскага дому. Яго частая і палымяная малітва, як піша Мессоры, “захоўвае яго ад небяспекі  стаць вялікім  бюракратам, падпісантам дэкрэтаў”.

 

Тэолаг біскуп  

Нарадзіўся ў 1927 годзе ў баварскай мясцовасці Маркт-ам-Ін. Духоўную семінарыю скончыў пасля вайны, у 1951 годзе. Адразу быў  вікарыем і катэхетам у Мюнхене, дзе ахвотна прамаўляў казанні для дзяцей, якія карысталіся вялікай папулярнасцю. На пахаванні парафіян даязджаў роварам.

Душпастырства не было, хіба, яго пакліканнем, бо вельмі хутка прысвяціў сябе навуковай працы. Быў выкладчыкам ў самых вядомых нямецкіх універсітэтах у Мюнхене, Боне, Цюбінгене, Рэгенсбургу і інш. У 1964 годзе апынуўся сярод заснавальнікаў слыннага міжнароднага тэалагічнага часопіса “Канцыліум”, з дастаткова крытычным стаўленнем да Кангрэгацыі навукі веры, якою пазней сам будзе кіраваць.

У сямідзесятыя гады дарогі Ратцынгера, аднак, разышліся з дарогамі яго калег. Ён – эксперт нямецкага Епіскапату на II Ватыканскім Саборы – не згаджаўся з тэолагамі, якія лічылі, што сабор, як знак “традыцыйнага і клерыкальнага” Касцёла не можа быць спасылкай для сучаснай каталіцкай тэалогіі. “Калі датычыцца мяне, то заўсёды імкнуўся захоўваць вернасць Ватыкану II, таму “сёння” Касцёла, без настальгіі па “учора”, якое прайшло беспаваротна, і без нецярплівай тугі аб “заўтра”, якое нам не належыць”, – апраўдваў Ратцынгер расстанне з “Канцыліумам”.

У 1977 годзе быў назначаны арцыбіскупам Мюнхена і Фрайзінга, а ў хуткім часе Папа Павел VI запрасіў яго ў кардынальскі калегіум.

Калі Ян Павел II прапанаваў яму функцыі прэфекта найважнейшай ватыканскай кангрэгацыі, згадзіўся, але пры ўмове, што захавае права публікацыі асабістых тэалагічных прац. Аднак дзейнасць на той умове зрабіла немагчымай дзейнасць пісара і стварэння тэалагічнага сінтэзу, да чаго быў прыгатаваны,  як і кожны іншы каталіцкі прафесар. Сумеў, аднак, апублікаваць некалькі знакамітых прац, сярод якіх найбольшую папулярнасць набылі “Уводзіны ў хрысціянства”, перакладзеныя таксама на польскую мову.

 

 

Радасная грозная навіна

У нядаўна апублікаваным інтэрв’ю з Пятром Сівалда пад загалоўкам “Соль зямлі”  кардынал Ратцынгер палемізіруе з супрацьстаўленнем і прадстаўленнем Евангелля, ці Добрай Навіны, як грознай навіны. “Хто чытае Евангелле, – заўважае прэфект Кангрэгацыі навукі веры, – той бачыць, што да радаснай навіны, якую аглашаў Хрыстус, належыць таксама і навіна аб Апошнім Судзе”. “У Евангеллях, – гаворыць далей кардынал Ратцынгер, –  з’яўляюцца драматычныя словы пра Апошні Суд, якія могуць прымусіць нас дрыжаць. Нельга замоўчваць гэтага. Наш Пан не хоча, каб у Евангеллях  заходзіла спрэчнасць паміж навіной пра Апошні Суд  і радаснай навіной. Наадварот: Апошні Суд, справядлівасць асабліва для прыгнечаных, з кім несправядліва абыходзіліся, – усё гэта надзея, адгэтуль і радасная навіна. Пад пагрозай знаходзіцца перадусім той, хто належыць да прыгнятальнікаў і сеяльнікаў беспраўя”.

 

Фартэпіяна, вершы і органы

Любімыя пісьменнікі кардынала Ратцынгера – Дастаеўскі і Хосэ. Найбольш любіць слухаць музыку Моцарта. Сам іграе на фартэпіяна. У маладосці пісаў вершы.

Не толькі тэарэтык – зможа прадугледзець наступствы з поглядаў, якімі кіруецца. Калі Ватыкан выказаўся за перасадку людскіх органаў пасля ўстанаўлення клінічнай смерці, кардынал Ратцынгер публічна сведчыў, што сам гатовы быць донарам.  

 

 

(Калекцыя. Кніга VI. Найбліжэйшыя Караля Вайтыла, раздзел  12).


 

 Кардынал Анджэла Содана

 

Кардинал Анджело Содано

 

 

Звярнуў на сябе ўвагу ўсяе Польшчы, калі падчас святой Імшы на розных этапах папскай пілігрымкі ў 1999 годзе, трохі калечачы польскую мову, прамаўляў фрагменты  Эўхарыстычнай малітвы, канцэлебруючы са Святым Айцом. “Хто гэта?”, – дапытваліся верныя. “Кардынал Содана з Ватыкану”, – адказвалі дасведчаныя. 

 

Чым бліжэй быў канец пілігрымкі, тым што раз болей людзі  распазнавалі ў  вышэйшым саноў-ніку з сімпатычным тварам ватыканскага  дзяржсакратара, які ў іерархіі  Апостальскай Сталіцы з’яўляецца першай асобай пасля Папы. 

 

Дыпламатыя і этыка

Ватыканскі дзяржсакратар павінен быць непераўзыдзеным дыпламатам. Урэшце рэшт, ён прадстаўляе Святога Айца не толькі ў кантактах з цэлым Паўсюдным Касцёлам, але і ў адносінах з краінамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Дыпламатыя Апостальскай Сталіцы – дзейнасць асаблівага роду, якая абапіраецца на хрысціянскую этыку. Яе прыярытэтам заўсёды застаецца дабро чалавека незалежна ад яго  рэлігійнай прыналежнасці і не дзеля палітычнай карысці.

 

“Няхай пан не стамляецца”

Неаднакратна кардынал Содана і яго супрацоўнікі рабілі вялікі ўнёсак у поспехі Святога Айца. Так было, напрыклад, з нагоды папскай пілігрымкі на Кубу ў студзені 1998 года.

Аднак, перш чым гэта адбылося, ватыканская дыпламатыя доўга намагалася аб большай свабодзе для Касцёла і вызваленні палітычных вязняў ад рэжыму Фідэля Кастра. Пасля, ужо ў часе пілігрымкі, кардынал Содана ўручыў прадстаўніку прэзідэнта Кубы заявы 302 зняволеных з просьбаю аб вяртанні ім свабоды. Хутка Святы Айцец абнавіў тыя просьбы ў размове з Фідэлем. Эфект быў амаль імгненны. Кубінскі ўрад вызваліў 100 чалавек з “лістоў папскіх” і 224 іншых вязня.

Дзяржсакратар Ватыкана ведае, як падчас цяжкіх, іншы раз поўных напружання  размоваў, разрадзіць атмасферу. Падчас названага спаткання Ян Павел II  падарыў  кубінскаму дыктатару візантыйскую мазаіку Хрыстуса Пантакратара. Каб палегчыць працу аператарам, кардынал разам з Кастра падняў мазаіку ўгару. “Няхай пан не стамляецца”, – заклапочана ўсклікнуў Содана. “Раблю гэта з вялікай прыемнасцю. Папа сёння напрацаваўся болей за мяне”, – адказаў абяззброены прэзідэнт.

 

Цярплівасць і пакора

Функцыі Дзяржсакратара вымагаюць таксама і вялікага цярпення і паслядоўнасці. Калі свет пераходзіць да пэўных пытанняў па  парадку дня, як, напрыклад, успамін пра гаспадарчае эмбарга на Ірак, Святы Пасад пры розных аказіях напамінае, што наступствы  блакады адчуваюць найболей нявінныя людзі.

Шэф ватыканскай дыпламатыі павінен быць чалавекам пакоры, тым больш, што прыходзіцца дзейнічаць яму і ў краінах, дзе Касцёл трактуецца на падставе беднага прасіцеля. Вялікі папярэднік Анджэла Содана, кардынал Агасціна Казаролі павінен быў чакаць чатыры дні ў гатэлі, пакуль прыняў яго савецкі кіраўнік Міхаіл Гарбачоў.

 

Анджэла, сын Джовані

Анджэла Содана нарадзіўся 23 лістапада 1927 года ў вясковай сям’і ў рэгіёне П’емонт (Італія). Быў другім дзіцём у Джовані і Дэльфіны Содана. Бацька будучага кардынала, дзякуючы  вялікім старанням і здольнасцям, дайшоў да годнасці дэпутата парламента.

Анджэла Содана атрымаў святарскае пасвячэнне 23 верасня 1950 года. Абараніў дзве доктарскія дысертацыі – у Папскім  Грыгарыянскім універсітэце па тэалогіі і ў Папскім Латэранскім універсітэце – па  кананічнаму праву. Скончыў таксама Папскую касцёльную Акадэмію, якая выхоўвае дыпламатаў Святога Пасаду.

28 чэрвеня 1991 года Ян Павел II надаў яму кардынальскую годнасць, а на наступны дзень – сакратара Апостальскай Сталіцы. Кардынал Содана лічыць, што праз сваю  дыпламатычную службу ўдзельнічае ў будаванні Валадарства Хрыстуса на зямлі.

 

 

(Калекцыя. Кніга VI. Найбліжэйшыя Караля Вайтыла, раздзел  13).


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий