Прысяга вернасці

Str-12

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска

прыняў біскупскае пасвячэнне ў Пінску 

 

 

Біскуп Андрэй Зноска7 верасня ў катэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбылося біскупскае пасвячэнне ксяндза каноніка Андрэя Зноскі, якога Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі.

   Галоўным пасвячаючым біскупам быў Апостальскі нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч, які завяршыў сваё служэнне ў Беларусі і цяпер будзе прадстаўніком Святога Айца ў Грузіі і Арменіі. Яму асіставалі біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, а таксама біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, біскуп Казімір Велікаселец з Гомеля.

   Свае віншаванні новапасвячанаму біскупу Зноску даслаў таксама арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, які ў той час знаходзіўся ў Казахстане, дзе браў удзел у святкаванні юбілею 25-годдзя з часу заснавання Карагандзінскай дыяцэзіі.

   На пачатку ўрачыстай святой Імшы, падчас якой адбываліся абрады пасвячэння, была абвешчана намінацыйная була – дакумент Папы Францішка, якім ён прызначыў ксяндза Андрэя Зноску дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі і тытулярным біскупам Скардоны.f-str-14

Пераклад папскай булы на беларускую мову прачытаў адзін з асістуючых святароў ксёндз канонік Антоній Казлоўскі, дэкан Смаргонскі.

Святы Айцец, звяртаючыся ў гэтым сваім лісце да Андрэя Зноскі, між іншым, напісаў:

«Пан, які ў сваёй любові паказаў блукаючым святло праўды, каб усе, хто вызнаюць сябе хрысціянамі, маглі вярнуцца на шлях міру і шчыра імкнуліся да таго, што яму спрыяе, паслаў у гэты свет наступнікаў апосталаў, каб яны як мага старанней выконвалі абавязак абвяшчэння Евангелля.

З увагі на тое, што вялебны брат Антоні Дзям’янка, біскуп Пінскай дыяцэзіі лацінскага абраду, прасіў, каб яму быў дадзены дапаможны біскуп, f-str-14-2які падтрымаў бы яго сваёй дапамогаю і руплівасцю, і маючы ў сэрцы трывалае дабро Касцёла ў Беларусі, мы ахвотна схіляемся да ягонай просьбы. Таму мы мяркуем, умілаваны Сыне, чые чалавечыя і святарскія здольнасці жывяць нашую надзею, што ў гэтай важнай справе ты належна і верна, а менавіта ў згодзе з біскупам дыяцэзіі, зможаш несці сваё служэнне. Таму, параіўшыся з Дыкастэрыяй па справах біскупаў і беручы пад увагу меркаванне Дзяржаўнага Сакратарыяту, мы ўстанаўліваем цябе Дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі лацінскага абраду і адначасова мянуем тытулярным біскупам Скардонскім, надаючы ўсе неабходныя правы і ўскладаючы на цябе адпаведныя абавязкі. Што датычыцца твайго біскупскага пасвячэння, то яго ты зможаш прыняць ад каталіцкага біскупа, якога выбярэш, у любым месцы па-за Рымам, з захаваннем літургічных нормаў. Але спярша неабходна, каб ты даў вызнанне веры, а таксама прысягу вернасці нам і нашым наступнікам на гэтым Пасадзе. Нарэшце, f-str-14-3умілаваны Сыне, даручаем цябе і тваё служэнне заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі і Яе Абранніка Святога Юзафа, а таксама заклікаем і просім, каб ты навучаў Хрыстовых вернікаў усім сэрцам любіць усемагутнага Бога, імя Якога – любоў (пар. 1 Ян 4, 8), якую Ён нам ясна выявіў ва ўцелаўленні Хрыста, каб у праўдзе Святога Духа, які сапраўды перамяняе аблічча зямлі і свету, падтрыманы ўсімі неабходнымі ласкамі ты прыносіў гэтую любоў у штодзённае жыццё».

 

Була была падпісана Папам Францішкам 19 ліпеня 2024 года.

 

Па старонках Catholic.by

Здымкі  Карнэлія  КОНСЭКА, SVD

Брэсцкая вобласць.


  Значэнне біскупскага герба

 

Герб Бискупа Андрея Зноска Дэвізам свайго служэння біскуп Андрэй Зноска абраў словы: “SALUS ANIMARUM SUPREMA LEX” (“Збаўленне душаў – вярхоўны закон”). Гэтыя словы зачэрпнуты з апошняга, 1752 канону дзеючага Кодэкса кананічнага права  1983 года: “(…) захоўваючы кананічную адпаведнасць і маючы на ўвазе збаўленне душаў, якое ў Касцёле заўсёды павінна быць вярхоўным законам”. Кодэкс кананічнага права  з’яўляецца галоўным заканадаўчым дакументам Касцёла, павінен быць  настольнай кнігай кожнага святара. Падчас навучання  ў Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі біскуп Андрэй шмат разоў чуў гэты ўстойлівы выраз ад сваіх выкладчыкаў кананічнага права – спачылага ксяндза  прэлата Ежы Левіньскага і арцыбіскупа  мітрапаліта Юзафа Станеўскага. (…)

Сімвалы ў гербе.У першай частцы шчыта, на полі блакітнага колеру, якое сімвалізуе Божую ласку, вернасць, чысціню неба, змешчана выява сярэбраных вагаў.  З даўніх часоў вагі  з’яўляюцца сімвалам  справядлівасці і правасуддзя.  Жыццё біскупа Андрэя на працягу 18 гадоў было звязана з юрыспрудэнцыяй і судовай дзейнасцю. Ужо будучы святаром, прайшоў дзённае навучанне на юрыдычным факультэце Белдзяржуніверсітэта, потым вучыўся на факультэце кананічнага права Універсітэта Кардынала Стэфана Вышыньскага ў Варшаве. Шмат гадоў працаваў суддзёй у Касцёльным судзе, даваў юрыдычныя  кансультацыі. Вагі на блакітным полі нагадваюць аб тым, што зямная справядлівасць павінна заўсёды мець на ўвазе Божую міласэрнасць, якую нясе струмень нябеснай ласкі, а справядлівасць без міласэрнасці зробіцца судзілішчам.

   У другой частцы шчыта, на полі пурпурнага колеру, якое азначае пераможную моц, веліч і магутнасць, змешчана выява  залатой кнігі Святога Пісання, над якой ззяе залатая  васьміпраменная  зорка Марыі – Зоркі Ранішняй, якая абвяшчае прыйсце Хрыста – Сонца, якое не знае заходу. Божае Слова, абвешчанае Святым Духам натхнёным аўтарам і запісанае ў Бібліі, змяшчае ў сабе ўсё, што неабходна для збаўлення, усю паўнату Божага Аб’яўлення, гэта сімвалічна азначаюць першая і апошняя літары грэчаскага алфавіта – Альфа і Амега, надрукаваныя на разгорнутай кнізе. (…)

 У падставе шчыта, на чырвоным полі, якое азначае адвагу, мужнасць, кроў, пралітую ў барацьбе, змешчана выява сярэбранай стралы, накіраванай угору і перакрыжаванай пасярэдзіне, з раздвоеным канцом. Гэта старадаўні  шляхецкі герб “Касцеша”, які з паловы 16 ст. ужываў род Зноскаў.  (…). Біскуп Андрэй з’яўляецца трэцім святаром  у родзе Зноскаў, першым быў ксёндз Вінцэнты (1789-1852). (…)

Размяшчэнне радавой сімволікі ў падставе біскупскага герба  азначае памяць пра  свае карані і ўдзячнасць за перада-дзены продкамі  скарб  каталіцкай  веры  і шляхецкай велікадушнасці.


 Біяграфія

дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі

Андрэя Зноска

 

   Ксёндз канонік Андрэй Зноска нарадзіўся 20 чэрвеня 1980 года ў горадзе Бярозаўка Гродзенскай вобласці ў сям’і Чэслава Зноска і Марыі з Рымашэўскіх, мае старэйшую сястру. 30 лістапада 1980 года быў ахрышчаны айцом Войцехам Навачыкам, ОМІ ў касцёле Перамянення Пана (Фарным) у Навагрудку, які ў той час належаў да Пінскай дыяцэзіі. У 1985 годзе быў прыняты Навагрудскім пробашчам ксяндзом Антоніем Дзям’янка  да Першай Споведзі і Святой Камуніі. У 1990 годзе ў Навагрудку атрымаў Сакрамэнт Канфірмацыі праз паслугу арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

З 1997 па 2004 год вучыўся ў Вышэйшай Духоўнай Семінарыі Гродзенскай дыяцэзіі. Святарскае пасвячэнне атрымаў 28 мая 2005 года з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. З 2005 па 2007 год служыў вікарыем у Катэдральнай Базіліцы Св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

З 2007 па 2012 год вучыўся ў дзённай форме на юрыдычным факультэце Беларускага Дзяржаўнага Ўніверсітэта ў Мінску, атрымаў ступень юрыста-правазнаўцы.

У 2012 годзе прызначаны на пасаду пробашча парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе. Таксама з 2012 года працаваў юрысконсультам ў курыі Гродзенскай дыяцэзіі, выкладае  канфесійнае права ў Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі. У 2014 годзе на моцы дыспенсацыі Апостальскай Сталіцы быў прызначаны на пасаду суддзі ў Касцёльным Судзе Гродзенскай дыяцэзіі.

З 2015 па 2018 год вучыўся на факультэце кананічнага права Ўніверсітэта кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве, атрымаў ступень ліцэнзіята кананічнага права.З 2018 года з’яўляўся дэлегатам біскупа Гродзенскага па абароне непаўналетніх, выкладае кананічнае права ў Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі. Таксама з 2018 года з’яўляўся кансультантам па юрыдычных пытаннях Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

У 2021-2022 гадах па ініцыятыве Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі прымаў удзел у першым перакладзе Кодэкса кананічнага права на беларускую мову.

У 2022 годзе атрымаў годнасць каноніка Катэдральнага Капітула Гродзенскай дыяцэзіі.


 

 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий