Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага
ў г. Баранавічы (Пінская дыяцэзія)
аб’яўляе набор навучэнцаў
на 2014/2015 навучальны год
Дакументы, неабходныя для паступлення ў каледж:
- заява (напісаная ўласнаручна);
- біяграфія (напісаная ўласнаручна);
- рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
- копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
- 2 фотаздымкi (3х4);
- копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя
дакументы аб адукацыi;
- копiя пашпарта;
- медыцынская даведка па форме 086.
Пажадана перад падачай дакументаў скантактавацца з сакратарыятам каледжа па тэлефоне або праз электронную пошту і ўзгадніць час падачы дакументаў.
Пры падачы дакументаў абітурыенту належыць вызначыцца са спецыялізацыяй. Набор студэнтаў адбываецца ў адну з дзвюх груп па спецыялізацыі на выбар:
1) Катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам)
2) Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса)
Дакументы будуць прымацца кожны дзень
(акрамя суботы і нядзелі)
з 1-га па 30-га жніўня 2014 г.
у сакратарыяце каледжа з 9.00 да 13.00.
Уступныя экзамены адбудуцца:
30.08.2014 года ў 11. 00 – першы тур
06.09.2014 года ў 11. 00 – другі тур
Адрас каледжа: 225411 г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6
Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:
8 (0163) 57-93-07; 8 (0163) 57-93-14
Факс: 8 (0163) 57-93-07; МТС: +375295135792
e-mail: callegge@gmail.com сайт: catcollege.by
Залічэнне адбываецца на падставе экзамену з катэхізіса і вуснай
кваліфікацыйнай размовы
Набор абітурыентаў абмежаваны
Да навучання прымаюцца асобы ад 18 гадоў
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (ад кастрычніка па чэрвень уключна) па завочнай форме навучання ў першую і трэцюю суботу і нядзелю месяца.