Раніца. Усё наваколле ажывае:
Ўзыходзіць Сонца над зямлёй,
І птушкі радасна спяваюць,
Вітаюць дзіўна нас з табой.
Увечар зоркі ярка ззяюць,
І песні льюцца над ракой.
Ўзыходзіць месяц – светам азарае,
Пануе радасць і спакой.
Дзе Бог жыве – там будзе згода,
І цішыня, і дабрыня.
І радуецца Маці Бога,
Што ўсіх яднае нас Яна.
Калі вам штосьці не стае,
На сэрцы смутак ці трывога,
А можа страх заснуць вам не дае –
Ідзіце спавядацца Богу.
Святар нас выслухае ўсіх
Бог ўсе правіны прабачае,
А Маці дапаможа тым,
Хто ў несвядомасці блукае.
Усцешыць хоча і направіць
На добры шлях сваіх дзяцей.
О Маці Бога, як жа вабіць
Нас яснасць, бляск Тваіх вачэй.
Мы дзякуем Табе за веру,
Што ў сэрцы засяляеш нам,
Каб кожны, хто ў Бога верыць,
Жыў і ствараў – на радасць
Богу, родным і сябрам.
Ірына Яфімава,
г. Баранавічы,
парафія Ўзвышэння Святога Крыжа.