Нам пішуць

Паважаныя чытачы нашага часопіса! Зноў мы мелі радасць прачытаць дасланыя вамі лісты. Шчырае вам за гэта дзякуй. Некаторыя з іх  – перад вашымі вачыма зараз. Пішыце!

Бог ёсць Любоўf-str-28

Для мяне, як, мабыць, для многіх, першым словам было слова “мама”. З гэтага слова звычайна пачынаюць прамаўляць малыя адкрывальнікі жыцця.
Але якое здзіўленне адбываецца (ва ўсякім разе – адбылося са мною), калі пачынаеш чытаць Евангелле ад Яна: “На пачатку было Слова. І Слова было ў Бога, і Богам было Слова. (…) Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не сталася з таго, што сталася…”
І Слова гэта Любоў. Бог ёсць Любоў. Гэта аксіёма. Толькі Любоў рухае жыццё наперад, дае супакой, надзею, радасць і шчасце. І толькі яна здольная прабачыць, зразумець і прыняць наканаванае лёсам.
Навучыцца зразумець чыйсьці мярзотны ўчынак, а затым  прабачыць, калі ў цябе і не просяць прабачэння пыхлівыя сэрцам людзі, неверагодна цяжка. Я нядаўна гэтаму навучылася і то не да канца. Калі паразважаць, то просіцца пытанне: навошта  прыніжаць сваю чалавечую  годнасць? Вось так на свеце жывуць многія, як жыла я  і мела непрыязныя адносіны не з адным чалавекам. Ці добра сябе адчуваюць гэтыя “многія”? Непрабачэнне прыносіць пакуты душы і фізічныя недамаганні. Адкуль бярэцца бяссонніца? Ды ўсё ад таго, што цябе абразілі, пакрыўдзілі ці “падставілі”, перш за ўсё, блізкія або былыя ўжо сябры, пакінулі пакутаваць ад адзіноты. Як яны змаглі? Змаглі, як з кімсьці змагла жорстка паступіць ты, але сама  гэта ўжо не памятаеш. Твая пыха заўважае толькі свой боль, а не чужы. Паніка, страх, расчараванне ў людзях. Навошта жыць? Ніхто з крыўдзіцеляў не падумаў пра твой душэўны крызіс, а табе ад гэтага не стае сіл, каб працягваць працаваць, любіць. Якія яны ненавісныя!
Вось тут, як кажуць, і сабака зарыты. Ты ненавідзіш, замест таго, каб прабачыць і забыць, пакінуць згрызоты ў мінулым. А калі яшчэ знаходзіцца хоць адзін такі ж чалавек, які задае такія самыя пытанні, – гатовы дыягназ: поўнае нервовае знясіленне арганізма, якое патрабуе неадкладнага лячэння. Колькі людзей трапляе ў псіхатэрапеўтычную ўстанову толькі па прычыне таго, што не могуць сябе стрымліваць, пакіраваць сваімі думкамі, знайсці душэўную раўнавагу, іншымі словамі – гэта ўсё па прычыне няведання Евангелля. Прабачаць трэба заўсёды, як у галоўнай малітве: “…Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння і адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым…”   А мы – ці прабачаем іншым, як Пан Бог прабачае нам? Хто моліцца, але  не робіць таго,  што гаворыць, Божай ласкі не атрымлівае.
Якой жа дробяззю з’явяцца  твае крыўды, калі пасля даравання  настане супакой, і ты  ўпершыню  заснеш без супакойваючых таблетак. Вось тое апошняе можна і лічыць шчасцем. Без  такога паняцця  шчасця ўсё астатняе – сапраўдная марнасць.
Божая і чалавечая любоў  –  першааснова быцця чалавека на зямлі. Без Слова – як без  паветра, вады, ежы – не пражыць.  Даверцеся Любові!

Люцыя Івінская,
  г. Жыткавічы


  Бог наш един есть!f-str-29

– Паважаная рэдакцыя часопіса “Дыялог”!
Звяртаецца да вас жыхар г. Магілёва Мікалай Іванавіч Пархомчык, 1925 года нараджэння. Ажаніўся я маладым, узяў жонку-каталічку, хоць сам праваслаўны, хрышчаны ў царкве. Калі нарадзіліся нашы дзеці, паўстала пытанне: дзе хрысціць? (Гэта быў сумны час). Жонка, хаваючыся, тайна вазіла іх хрысціць у суседнія касцёлы. У той час  я працаваў, быў членам КПСС. Пазней нашыя дзеці сваіх дзяцей таксама хрысцілі ў касцёле.  Цяпер у нас  трое дзяцей, шасцёра ўнукаў і чацвёра праўнукаў. Усе яны ходзяць маліцца ў касцёл. Я доўга думаў, што рабіць мне, а тады вырашыў хадзіць  разам з імі, да аднаго Бога. Цяпер я рэгулярна хаджу да споведзі, прымаю камунію. Некаторыя мяне папракаюць, што я змяніў сваю веру, але сам я так не лічу. У сучасны момант, думаю, многа такіх людзей, як я. Дарагая рэдакцыя, прашу выказаць свае меркаванні: хто я – праваслаўны ці католік?

Письмо читателя мы показали священнику Валентину НАЗАРЕНКОВУ, SVD,  попросив прокомментировать. Вот что он ответил:

– Уважаемый  Николай Иванович! Ваше письмо – одно из многих, так  или  иначе  ставящих вопрос: кто я – православный или католик? Во время преследования Церкви, как Православной, так и Католической, люди стремились получать  св. Таинства там, где это возможно. Так уж получилось, что Ваша семья  не имела  возможности  выбора. Главное –  быть с Богом!
И Ваша супруга поступила правильно! Дети были крещены в Христианской Церкви. Это не значит, что в Вашей семье  наступило разделение по принадлежности  к  конфессиям.  Наоборот, в Вашей  семье разъединенная и страдающая от этого Церковь  объединилась.
В соседней  России  есть  такой термин – “белорусская семья”. Люди часто его используют не для того, чтобы показать, откуда они, но чтобы подчеркнуть, что в их семье  есть  и католики, и православные, которые  отмечают   праздники вместе, вместе посещают Церковь  и Костел. Так  могут  даже  назвать  семью, например, православного  француза (из потомков-эмигрантов) и русской католички, подчеркивая, что в этой семье  взаимная любовь  и  уважение к обеим  Церквам.
Бог  наш  един  есть! И Церковь Его не должна была разделиться. И то, что произошло почти тысячу лет назад по вине людей, теперь  исправляют  простые “белорусские  семьи” –  ведь семья это то, где и для чего живет  человек.
Господь  создал  человека  для счастья, а обрести его можно только в семье, где Бог – на первом месте.  Никто не может  сказать, что Вы – не  православный. Для  этого  следовало  бы  официально принять католическую веру. А Таинства, к общению в которых  стремится  разделенная Церковь, уже на деле, в отдельной  ячейке общества, соединили  ее.
Да  хранит  и  благословит Вас и всю Вашу семью Единый Господь Бог!


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий