2 лістапада – успамін усіх памерлых… Зноў запальваем свечкі, зноў памяць вяртае нас у мінулае, зноў нашыя вусны шэпчуць словы малітвы за адышоўшых у вечнасць, зноў думаем пра сэнс зямнога жыцця. Аб гэтым сведчыць і наша пошта.
Што патрэбна ім?
Душы адышоўшых у вечнасць родных, сяброў, калег,суседзяў, знаёмых просяць нашай малітвы заўсёды. Яны напамінаюць нам аб гэтым у снах, як было не раз і не два ў мяне.
Асабліва часта сніўся мой пакойны муж, які памёр раптоўнай смерцю. Хоць і прайшло з таго часу амаль сем гадоў, а дагэтуль зрэдчас напамінае ён аб сабе. І я малюся за яго душу. Здаецца, што і не награшыў вельмі, але колькі нявольных грахоў мае, ды, як і кожны смяротны, нясе віну за грахі продкаў, што адышлі ў вечнасць непаспавяданыя або зусім не верачы ў Бога ці парушыўшы Запаведзі Божыя, – усё роўна трэба пакутаваць. “Я Пан, Бог твой, Бог раўнівец, Які карае дзяцей за віну бацькоў да трэцяга і чацвёртага роду…” (Зых 20, 3,5)
Іншы раз сняцца адзінокія калегі, за якіх няма каму памаліцца. Успамінаю сон перад пілігрымкай у Будслаў. Прыснілася бяздзетная пара вядомай у горадзе сям’і, што некалькі гадоў назад памерлі. Жанчына прасіла прыбраць ў пакоі яе мужа. А ў другі раз прыснілася перад ад’ездам мае сяброўкі на Святую Зямлю. Як тут не ўспомніць у памінальнай запісцы ці малітве…
У навучанні Касцёла прапісаны адпусты: поўны – за наведванне могілак з 1 па 8 лістапада і за малітву па памерлых.
Аказваецца, за памяць аб нашых продках мы можам атрымаць адпуст, заспакоіць сваё сэрца. Добра, што мы робім ушанаванне памерлых з пачуццём вялікай адказнасці.
…Якія прыгожыя могілкі ў гэты час! Вечарам свецяцца фанарыкі дагараючых свечак амаль каля кожнага помніка, якія ўпрыгожаны яскравымі кветкамі. У памінальныя дні продкі радуюцца, я ўпэўнена ў гэтым.
А ты змахнеш няпрошаную слязу, паглядзеўшы на партрэт роднага табе чалавека, пашкадуеш, што няма яго побач, пагаворыш з ім у думках сваіх, паведаміўшы пра навіны ў сям’і, і пойдзеш з пачуццём выкананага абавязку дадому…
Тамара Шастаковіч,
г. Ляхавічы
Поэзии строка
Свой срок
Многое уж отболело,
Отгорело и ушло.
И холодным снегом белым
Мне дороги замело.
К сожаленью, неизменно
На земле всему свой срок.
Время-капель драгоценных
Не накопишь себе впрок.
Важного я не усвоил –
Нерадивый ученик.
В что-то главное, святое
Всем умом своим не вник.
Плачет каплями несмело
Мой огарочек – свеча,
Сожалея, что лишь тлела,
Не была здесь горяча.
По секундочкам уходит
Драгоценность – милый срок.
В сердце болью колобродит
Неусвоенный урок.
А за этот всякий «неуд»
Отвечать ведь на Суде!
Если я лентяй и неуч –
Самому во вред себе.
Пересохли родники…
Правит бал ныне зло в этом мире.
Тон всему задает сатана.
Чуть не в каждой семье и квартире
Да не просто что ссора – война.
На Майдане сестры-Украины
Брат на брата с мечом и огнем.
Почему?.. За какие провины?!
Всё ответа никак не найдем…
И никто никому не уступит,
Нет смиренья, прощения нет.
Перед Богом же выглядим глупо,
Хоть всё это давно не секрет.
Мы греху подчинились безвольно,
И от веры мы так далеки.
Нет сочувствия ближнему в боли –
Пересохли любви родники…
Да опомнитесь, добрые люди!
Ради Бога и ради Любви!
Называться людьми же не будем,
Строя «счастье» на братней крови.
Галина Радыно-Марцинкевич,
г. Воложин.
Нашае жыццё
Жыццё бяспечна і летуценна,
І мы, як зоркі ў нябёсах,
Гарым так ярка і імгненна
Згараем у полымі пры сонцы.
Мы маем мары і надзеі,
Бяжым хутчэй, каб ўсё паспець,
І ўсе чарговыя падзеі
Імкнемся самі адалець.
Так забываем мы пра Бога,
Пра Яго ласку і любоў,
Малітвы нам здаецца многа,
Адно і тое ж сто разоў…
А як з другога боку глянуць –
Каму павінны за жыццё?
Яму! Няхай жа кожны скажа,
Што ўсё – Яму! І да Яго!
Ірына ЛЯМБОВІЧ, г. Мінск