Святар і паэт Ян Твардоўскі (1915 – 2006, Польшча), пра каго наш часопіс ужо расказваў, падкрэсліваў: “Вершы ратуюць тое, што зневажаецца. У эпоху камп’ютараў і тэхнікі яны з’яўляюцца чымсьці чалавечным, шчырым, не атручаным нянавісцю, злосцю і спрэчкамі. Вершы … “абеззаражваюць” сучасную рэчаіснасць”. Са зборніка яго вершаў “Разам з Табою” прапануем верш, які адпавядае сённяшняму перадсвяточнаму настрою.
Пра фіранкі ў стайні
Калі б прыйшлі да Цябе тады
ў святую ноч
калі свяціла адна ясная зорка
тыя хто мяркуе што трэба ўсё мець каб не перастаць быць
тыя што баяцца ўбоства Тваіх народзінаў
можа хацелі б яны прыкрыць Цябе суконнаю коўдраю
павесіць фіранкі ў стайні
справіць святому Юзафу рукавічкі гэткія найцяплейшыя
з адным пальцам
правесці цэнтральнае ацяпленне
найбольш уплывовыя пісалі б у жыллёвую службу
наконт кватэры для Цябе з усімі выгодамі
каб не туляўся Ты па чужых кутах
недаверлівыя дашукваліся б у мулкім асле
траянскага поні з падазроным сумленнем
найбольш смелыя пачалі б пратэставаць спасылаючыся
на Дэкларацыю правоў чалавека і грамадзяніна
і на ўсе дэкрэты аб свабодзе веравызнання
паэты ўпрыгожвалі б Бэтлеем лірычнымі выкрунтасамі
мастакі мазалі б яго залатымі пэндзлямі
ці ў лепшым выпадку маліліся б да Цябе
як да малога мільянера
наўмысна пакладзенага на сене
а Ты тлумачыў бы расплюшчанымі вачыма
з азяблаю Мамаю каля шчочкі
што Ты сапраўды ёсць
а таму аддаеш усё
Ночка ціхая, зарыста
2. Нарадзіла Дзева Маці у бядоце,
у паветцы, у недастатку, у клапоце.
І над гэтым Божа Маці бедавала
і, калышучы Дзіцятка, так спявала:
3. Спі, мой міленькі Сыночак, Збаўца свету,
выбачай, мой галубочак, беднасць гэту.
Чым Цябе, Сыночак, маю прыкрываці,
Твае ручанькі прыгожы спавіваці?
4. Не пагардзіў Ты прыйсці так на свет гэты,
у сукеначку ў мяне Ты не адзеты.
Толькі сенцам тут Цябе я атуляю,
невыгоды можа гэтым больш спраўляю.