Творчество читателей

Ірына Кульпекша. Нарадзілася ў Навагрудку Гродзенскай вобласці. Скончыла Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Практыкуючая каталічка. Пра паставу свайго жыцця гаворыць: «Імкнуся дапамагаць людзям, асабліва тым, каму цяжка ў жыцці, пагэтаму мае артыкулы маюць такі характар. Сама перажыла цяжкія хвіліны ў жыцці і ведаю, як добра мець побач сябра».Ирина Кульпекша

Я павінна табе гэта сказаць!

Алесь заўсёды хадзіў сумны. Казаў, што ён нікому не патрэбны. Ён забыўся пра тое, што Бог не стварае абы-чаго, што ён – цудоўная чалавечая асоба! Падчас размовы мы прыйшлі да высновы, што любоў да сябе – аснова ўсялякай іншай любові. Вучыся любіць самога сябе, прабачаць свае памылкі, успрымаць сябе так, як ты ўспрымаеш лю-дзей, важных для цябе. Усміхніся, і свет усміхнецца разам з табою!
Кожны дзень ты можаш распачаць новае жыццё. Мінулага не вернеш, але наперадзе ёсць яшчэ шмат прыгожых момантаў, якія ты можаш перажыць. Навучыся жыць сённяшнім днём. Не чакай, пакуль усё зменіцца, і не адкладвай жыццё на потым. Калі пачнеш сумаваць з-за чагосьці, падумай пра тое, што гэтая справа не мае вялікага значэння для ўсяго твайго жыцця. Не дазваляй, каб яна засланіла ад цябе прыгажосць сённяшняга дня, які ніколі, ніколі не вернецца. Нават найгоршыя хвіліны – гэта толькі хвіліны. Калі ты будзеш засяроджвацца выключна на сваім смутку, то радасць жыцця будзе праходзіць міма цябе, і ты яе нават не заўважыш.
Цані ўсё, што маеш і што было табе дадзена. Нават самае вялікае шчасце складаецца з мноства маленькіх «шчасцяў» – са шчаслівых дробязяў. Калі ты не будзеш цаніць кожную з іх паасобку, то не паспееш азірнуцца, як тваё вялікае шчасце міне цябе. Маленькай  радасці ўласціва тое, што яна ўмее павялічвацца. Калі  ты  будзеш радасны,  здзейсніш  такія  справы, якіх ніколі не змог бы зрабіць у смутку.
Жыццё не сквапіцца для чалавека на радасць, шчаслівыя падзеі і прамяністыя пачуцці – трэба перш за ўсё захацець іх і выйсці ім насустрач!

                                                                                                   ***
У Юркі ў жыцці нічога не ўдавалася. Ён хацеў учыніць самагубства. Мы размаўлялі з ім вельмі доўга і прыйшлі да высновы, што ў веруючага чалавека павінна быць пакора для прыняцця таго, што Бог пажадае яму прапанаваць, а таксама вера ў тое, што Божы план добры для яго. Кожны раз, калі табе ў нечым не шанцуе, скажы сам сабе, што гэта пераходны стан, дадзены табе для таго, каб ты лепш пазнаў сябе, зразумеў, што ў тваім жыцці самае важнае. Пан Бог выконвае ўсе свае абяцанні, але чалавек, з’яўляючыся недасканалым, не заўсёды хоча паверыць у гэта. Кожнае сваё дасягненне ён прыпісвае толькі сабе, а за кожную няўдачу часта вінаваціць іншых. Памятай, што Бог ёсць і Ён хоча даць табе ўсё самае лепшае, тое, што падрыхтаваў для цябе ў момант твайго зачацця. Менавіта ты вырашаеш, ці будзе ў табе дабро і ці не пераможа цябе зло. Бог падтрымае твае добрыя справы. Можаш разлічваць на Яго дапамогу. Ён дзейнічае праз людзей, робіць так, каб яны аказвалі нам зычліваcць у тыя моманты, калі нам гэта больш за ўсё патрэбна. Бог дзейнічае таксама праз цябе кожную хвіліну, калі ты робіш нейкі добры ўчынак. Бог падрыхтаваў для цябе ўсё самае лепшае і, ідучы за Яго воляй, ты можаш усяго гэтага дасягнуць. Не бойся даверыцца Богу і ў такія моманты, калі ў цябе складваецца ўражанне, быццам ты адышоў ад Яго занадта далёка. Асабліва ў такія моманты. Ня-гледзячы на тое, што да гэтага часу адбывалася ў тваім жыцці, Ён быў з табою заўсёды і ўсюды, Ён чакаў, калі ты вернешся да Яго, калі запросіш Яго ў сваё жыццё, каб зрабіць яго лепшым, шчаслівейшым, паўнейшым. Прымі ўсё, што дае табе Бог, і гэта дазволіць табе сапраўды пераадолець усялякія перашкоды і сапраўды радавацца паўнаце жыцця!

Ірына КУЛЬПЕКША.


Всевышний – наш светgr-str-29

Всевышний – наш свет и наше спасение,
А вера в Него – для души утешение.
Кто мыслью и сердцем к Творцу прикоснется,
Светлее душой на всю жизнь остается.

Господь – это святость и жизни гармония.
И трепетной, вечной любви симфония.
Святая любовь Его нас бережет,
И счастливы те, в чьих сердцах Он живет.

Бог – Истина, Мудрость и с Ним – наша Вечность.
Где счастье, и мир, и любви бесконечность,
А вечная жизнь – это  Царствие Божие,
И с Ним ничего уж сравниться не может.

Господь – это тайна и радость чудес,
К нам Он  в Иисусе явился с Небес.
Спасибо, мой Боже, за то, что Ты – есть.
За то, что поведал Благую нам Весть.

Счастье

У каждого счастье свое, я считаю,
И верю, что в жизни всегда оно есть,
Хотя бы и в том, что я стих сочиняю,
И кто-то, возможно, захочет прочесть.

Мы счастье  своё не всегда замечаем,
Тревожимся, ищем его, надрываясь:
Желанное, где же ты? Так и не знаем…
Оно – совсем рядом идет, улыбаясь.

Поверьте, что все только свыше даётся:
И радость, и горе, и свет, и ненастье.
Без Бога и волосу упасть не удаётся,
Жить с Господом – вот наивысшее счастье!

Пойми людей – Господь поймет тебя

Бывает: мы людей не понимаем,
Случается: не понимают нас,
От этого всегда страдали
И обижались мы не раз.

У каждого есть  трудности, страдания.
Вся наша жизнь – сплошная суета.
Будь милосерден, прояви внимание –
И душу ближнего заполнит доброта.

Ведь все  твои дела Всевышний видит.
Поможет Он пройти земной твой путь,
Возможно, кто-нибудь тебя обидит,
Ты за того молиться не забудь.

И если оскорбления, ошибки
Ты ближнему простить готов,
То в твое сердце с нежною улыбкой
Войдет Господь, как Высшая любовь.

Альбина ТЕРЕШКО,
прихожанка костела св. Казимира, г. Столбцы.

 

От редакции: искренне благодарим всех читателей и авторов, поздравивших  нас с 20-летием выхода в свет первого номера «Дыялога», а также благодарим за стихи и прозу, которую вы прислали нам для публикации. Будем очень благодарны, если вместе со своими литературными произведениями вы будете присылать нам и свои фото.


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий