Культ Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса

o. KonradЧэрвень – месяц, які асаблівым чынам прысвечаны  ўшанаванню  Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Культ Сэрца Езуса пачынаецца ад часоў сярэднявечча. Спачатку  ён меў характар прыватны, а з цягам часу агарнуў шырокія шэрагі грамадства. Гэтую тэму, якую прапануем сёння, апрацаваў а. Конрад ПАТЫКА, SVD.

 

 

Містыка сярэднявечча  звязвала  культ Сэрца Езуса з вельмі жывым набажэнствам  да Найсвяцейшай Раны ў боку Езуса. Да самых першых, якія ў той Ране, адкрытай дзідай салдата, знайшлі Сэрца Божае, належыць невядомы аўтар  паэтычнага твора  Winny szczep mistyczny. У ім ён гаворыць аб тым, што менавіта ў гэтай Ране знайшоў Сэрца Божае, што спачывае пры Ім і што з Ім не растанецца.

Пачынаючы з XVII стагоддзя,  набажэнства  да Сэрца Пана Езуса  становіцца ўласнасцю   ўсіх верных і ўсяго Касцёла.  Адбылося гэта, дзякуючы  дваім святым – Св. Яну Эду  і  Св. Маргарыце Марыі Алякок.

У дэкрэце аб гераічнасці цнотаў  (1903 г.)  Святы Ян Эд  названы “творцай літургічнага  культу  Сэрца Езуса і Марыі”. “Палаючы шчырай любоўю да Найсвяцейшых Сэрцаў  Езуса і Марыі, прыйшла першая – а не было гэта без Божага натхнення  – думка аб публічным кульце іх ушанавання. Належыць яго за гэта паважаць як заснавальніка такога любімага намі набажэнства. (…) Таксама быў доктарам гэтага культу, для ўшанавання абодвух Сэрцаў абаснаваў літургію гадзінаў і ватыўныя малітвы святой Імшы. Урэшце, быў іх апосталам, бо ўсім сэрцам прыкладаўся да пашырэння гэтага збаўленчага набажэнства”.

Serce EzysaЯн Эд праграмай сваёй святарскай місіі вызначыў пашырэнне культу і набажэнства да Сэрца Пана Езуса і да Сэрца Марыі – нястомным словам, пісаннем і справамі. Залажыў таксама для шанавання тых двух Сэрцаў і пад іх іменем асобную манаскую супольнасць.

Аднак галоўная заслуга ў распаўсюджанні набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса належыць сціплай законніцы Ордэна Наведвання Найсвяцейшай Панны Марыі  Святой Маргарыце Марыі Алякок (1647 – 1690). Жыла яна ў той самы час, што і Святы Ян Эд, але ў сапраўдным укрыцці ў кляштары Парэ ля-Маньял. 27 снежня 1673 г. Маргарыта была дапушчана спачываць на Сэрцы Езуса. Пан Езус, паказваючы ёй сваё Сэрца, поўнае агню, сказаў: “Маё Боскае Сэрца так палае любоўю да людзей, што не можа даўжэй утрымаць тое гарачае полымя, схаванае ў маім лоне. Яно прагне разліць яго пры тваёй дапамозе і прагне ўзбагаціць лю-дзей сваімі Божымі скарбамі”. Затым Езус узяў сэрца Маргарыты і сімвалічна змясціў яго ў сваё Сэрца. Пасля ўжо перамененае і яснеючае аддаў Маргарыце. Пачула суцяшальныя словы: “Дагэтуль насіла толькі імя маёй слугі. Зараз даю табе іншае імя – умілаванай вучаніцы майго Сэрца”.

Другое аб’яўленне здарылася на пачатку 1674 года. Пан Езус зноў адкрыў Маргарыце сваё Сэрца і назваў дабрадзействы і ласкі, якімі ўзнагародзіць прыхільнікаў свайго Сэрца. “Гэтае набажэнства, – піша Св. Маргарыта, – ёсць апошнім высілкам Яго любові і будзе для людзей адзіным паратункам у апошні час”.

Сярод розных формаў ушанавання Пан Езус запатрабаваў таксама ўшанавання выяваў свайго Сэрца. У тым самым 1674 годзе адбылося трэцяе з вялікіх аб’яўленняў. У час выстаўлення Най-свяцейшага Сакрамэнту Святой аб’явіўся Пан Езус, “зіхатлівы хвалою, са стыгматамі пяці ран, яснеючымі, як сонца”. Пан Езус зноў адкрыў свае грудзі і паказаў сваё Сэрца ў поўным бляску. Загадаў, каб узамен за няўдзячнасць, якая сустракае Яго Сэрца і Яго любоў і якая аказана чалавечаму роду, пабожныя душы ўзнагароджвалі тое ж Сэрца, параненае грахамі і людскою няўдзячнасцю. Пажадаў, каб у духу ўзнагароды  кожную ноч перад першай пятніцай месяца адбывалася гадзінная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (так званая святая гадзіна), а таксама каб Святая Камунія ў першыя пятніцы месяца была ахвяравана з мэтаю ўзнагароджання Боскага Сэрца за  грахі і чалавечую абыякавасць.

Урэшце, у пятніцу пасля актавы Божага Цела, 10 чэрвеня  1675 года, адбылося апошняе вялікае аб’яўленне. Калі Маргарыта кленчыла перад табернакулюмам падчас наведвання Найсвяцейшага Сакрамэнту, паказаўся ёй Езус, адкрыў сваё Сэрца і сказаў: “Гэта Сэрца, якое так моцна палюбіла людзей, што не шкадавала нічога аж да поўнага знішчэння дзеля аказання ім міласці, а ўзамен за тое атрымлівае ад большасці людзей толькі горкую няўдзячнасць, пагарды, неўшанаванне, грэбаванне, абыякавасць і блюзнерства, якія аддаюць яму ў тым Сакрамэнце Любові. А найбольш баліць Мне тое, што падобным чынам абыходзяцца са Мною сэрцы тых, хто пакліканы служыць Мне. Таму загадваю, каб першая пятніца пасля актавы Божага Цела была прысвечана як асобнае свята для ўшанавання Майго Сэрца і ўзнагароджвання Мяне праз Камунію і іншыя пабожныя практыкі за знявагі, якія вызнаюць. Узамен за гэта абяцаю табе,  што маё Сэрца вылье годныя ласкі на ўсіх, хто такім спосабам аддасць яму пашану або прычыніцца да распаўсюджвання пашырэння культу”.

 

Пан Езус даў Святой Маргарыце Алякок  дванаццаць абяцанняў:

  1. Дам ім ласкі, патрэбныя ў іх стане.
  2. Усталюю супакой у іх сем’ях.
  3. Буду ўсцяшаць іх у іх перажываннях.
  4. Буду іх упэўненым уцёкам у жыцці, асабліва ў гадзіну смерці.
  5. Буду благаслаўляць іх у іх намаганнях.
  6. Грэшнікі знойдуць у гэтым Сэрцы крыніцу і акіян міласэрнасці.
  7. Душы халодныя стануць палымянымі.
  8. Палымяныя душы хутка стануць дасканалымі.
  9. Буду благаслаўляць дамы, у якіх выява Майго Сэрца будзе ўшанавана.
  10. Асобы, якія будуць распаўсюджваць гэтае набажэнства, будуць мець сваё імя, запісанае ў Маім Сэрцы.
  11. Святарам дам дар узрушаць самыя зацвярдзелыя сэрцы.
  12. У лішку міласэрнасці Майго Сэрца абяцаю ўсім тым, хто будзе прымаць Святую Камунію ў першыя пятніцы месяца на працягу дзевяці месяцаў падрад  ў інтэнцыі ўзнагароджання, што міласць Мая ўдзеліць ласкі пакуты, што не памрэ ў Маёй няласцы, ані без святых Сакрамэнтаў, а Сэрца Маё будзе ім надзейным уцёкам у апошнюю гадзіну жыцця.

Апостальская сталіца  пасля канкрэтных і дакладных даследванняў дазволіла правядзенне свята, як і ўшанаванне выяваў Сэрца Езуса, паўсюдна прынятых у існуючых сёння формах. Другое: Касцёл ускосна за-цвердзіў аб’яўленні, дадзеныя Святой Маргарыце Алякок, калі пасля строгага працэсу вынес яе да хвалы алтара. Беатыфікацыя адбылася ў 1864 г., а кананізацыя – у 1920-м.

У набажэнстве да Сэрца Езуса Касцёл бачыць знак міласці  Бога да людзей. Хоча таксама разбудзіць у людскіх сэрцах узаемную любоў да Бога. Сам Хрыстус надаў гэтаму набажэнству выдатны адкупленчы накірунак: гэта павінна ўзмацніць нашу адчувальнасць  на грэх, мабілізаваць у імя міласці Хрыстуса на барацьбу  з ім, а таксама на ўзнагароджанне за тых, хто найболей раніць Божае Сэрца. Бог ёсць любоў. З міласці Божага Сэрца існуе весь свет і людскі род. Калі род людскі не паслухаў Пана Бога, свайго  Створцу, Бог не перастаў яго любіць. Доказам апантанай любові было тое, што даў свайго Сына. Увасабленнем найбольшай Божай любові ёсць Сэрца Езуса. Менавіта тая любоў дзеля роду людскога падказвала Езусу прыйсці на зямлю, дзеля збаўлення людскога роду прыняць жорсткую муку і смерць. З любові гэтага Сэрца паўстаў Касцёл, святыя сакрамэнты і сярод іх – Сакрамэнт Любові, Эўхарыстыя.

Набажэнства да Сэрца Езуса накладвае на нас і абавязкі. Чалавек не павінен злоўжываць дабрынёй Божага Сэрца. Павінен мець да гэтага Сэрца неабмежаваны давер. Для гэтага, можа, і павінен прыбягаць да Сэрца Езуса  ва ўсякіх сваіх патрэбах. Не павінен, аднак, раніць тое ж Сэрца новымі грахамі. Калі людская слабасць нанова падпіхае нас у багну граху і ў няволю шатана, маем права заўсёды паверыць у міласэрнасць Божую, якая гатовая прыйсці нам з дапамогай і нас выбавіць. Набажэнства да Най-свяцейшага Сэрца Езуса схіляе нас да пакутных актаў за грахі іншых. Хто мілуе Божае Сэрца, той будзе імкнуцца тое Сэрца ўзнагароджваць за грахі братоў. Набажэнства абуджае таксама свядомасць і грамадскую адказнасць. Набажэнства  да Сэрца Езуса натхняе да наследвання цнотаў таго Сэрца, а перадусім – да любові ва ўсіх яе праяўленнях.   

 

 

 а. Конрад ПАТЫКА, SVD


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий