Не чужалож

кс. Яцэк  ДУБІЦКІ, СМ

кс. Яцэк ДУБІЦКІ, СМ

Шостае прыказанне датычыцца вельмі інтымнай сферы чалавека, менавіта яго сэксуальнага жыцця. Можа пагэтаму грахі супраць шостага прыказання ёсць – ці перабольшаныя, ці поўнасцю замоўчаныя.
Нельга забываць, што прыказанні у Пана Бога не “парассыпаліся”, і  шостае  прыказанне на  шостым  месцы не з-за выпадку. Варта заўсёды падумаць, як стасуецца яно з першымі пяццю прыказаннямі.  Нельга таксама гэтага прыказання неда-ацэньваць.
К.С. Льюіс  у  сваёй кнізе “Проста хрысціянства” у раздзеле, прысвечаным маральнасці, вельмі трапна апісвае гэтыя пытанні. Згодна з ім, так званыя “грахі цялесныя”, акрамя таго, што цяжкія, належаць да  катэгорыі грахоў, якія найменей абражаюць Пана Бога (пыха і прагнасць заўсёды стаялі  перад  нячыстасцю).  Акрамя таго, наша сэксуальнае імкненне  непрапарцыянальна  большае, у параўнанні з іншымі патрэбамі, такімі, як яда, піццё, сон і г.д. Калі хто лічыць, што з сэксам  нешта  падобнае, як з ядою і піццём,  то Льюіс прыводзіць вельмі  яскравы  прыклад. Менавіта прапаноўвае, каб уявіць сабе канкрэтнае месца, дзе можна вечарам напоўніць вялікую залу людзьмі, якія будуць бачыць на сцэне  чалавека, што ходзіць з  паўпрыкрытым  гаршком.  Зала зацямнёная,  рэфлектар накіраваны на гаршчок, які адкрываецца ўсё больш і больш, каб у самым  фінале  паказаць усім катлеты з бараніны! Апладысменты і эйфарыя! Напэўна, каб гэта рабілася сапраўды,  нехта  сказаў бы, што нешта не ў парадку з апетытам у гэтых лю-дзей…
Грэх чужаложства мнагакратна апісаны ў Святым Пісанні.  Заўважма, як рэагаваў на гэты перадусім  цяжкі грэх сам Езус:
“Езус пайшоў на Аліўную гару, а раніцай зноў прыйшоў у святыню, і ўсе людзі ішлі да Яго, а Ён сеў і вучыў іх. Прывялі тады кніжнікі і фарысеі да Яго жанчыну, якую злавілі на чужаложстве, і, паставіўшы яе пасярэ-дзіне, сказалі Яму: “Настаўнік, гэтую жанчыну злавілі на чужаложстве. У Законе ж Майсей наказаў нам каменаваць  такіх. А Ты што скажаш?”. Яны казалі гэта, бо выпрабоўвалі Яго, каб мець у чым абвінаваціць Яго. Але Езус, схіліўшыся, пісаў пальцам на зямлі. Калі ж пыталіся ў Яго далей, Ён выпрастаўся і сказаў ім: “Хто з вас без граху, няхай першы кіне ў яе камень”. І зноў, схіліўшыся, пісаў на зямлі. Яны ж, калі пачулі гэта, адыходзілі  адзін за адным, пачынаючы са старэйшых. Застаўся  толькі Езус і жанчына, якая стаяла пасярэдзіне. Езус выпрастаўся і сказаў ёй: “Жанчына, дзе яны? Ніхто не асудзіў цябе?”. Яна адказала: “Ніхто, Пане”. Езус сказаў ёй: “І Я не асуджаю цябе. Ідзі і адгэтуль больш не грашы” (Ян 8, 1-11).
Гэта вельмі добры прыклад. Справа абсалютна ясная. Чужаложства даказана, вінаватая (цікава, што толькі жанчына!) “злоўлена”, усе ведаюць, якое  можа быць пакаранне, і чакаюць вердыкту Езуса. Што робіць Езус? Спакойна піша пальцам на зямлі. Не раздзірае шаты, не “чытае” маралізатарскіх павучанняў, не крычыць. Спакой. Езус не асуджае… Гэта не значыць, што закрывае вочы на грэх. Не. Гаворыць жанчыне: “І Я цябе не асуджаю. Ідзі і адгэтуль больш не грашы”.
Езус не асуджае. Езус прабачае.  Цікава, што самога  Езуса ніколі  не  шакіравалі чужаложніцы ці нават прастытуткі. Адносна  іх  усім  вядомага падзення выказваў многа паблажлівасці… Канешне, не меў яе столькі ў адносінах да фарысеяў, якія лічыліся “лепшымі” і не хацелі прабачаць. f-str-27

 

Іншы прыклад.

 

Адзін з фарысеяў запрасіў Езуса паесці з ім. І Ён, увайшоўшы ў дом фарысея, сеў за стол. І вось жанчына, якая была грэш-ніцай у горадзе,  даведаўшыся, што Ён сеў за стол у доме фарысея, прынесла  алебастравы  флакон міра і, стоячы ззаду каля ног Ягоных і плачучы, пачала абліваць ногі Ягоныя слязьмі і валасамі сваёй галавы выцірала  і цалавала ногі Яму, і намашчвала  мірам. Убачыўшы гэта, фарысей, які запрасіў Яго, сказаў сам сабе: “Калі б Ён быў прарокам, то ведаў бы, хто гэта жанчына, якая  дакранаецца да Яго, што яна грэшніца”. Езус сказаў яму ў адказ: “Сымон, Я хачу нешта сказаць табе”. Той прамовіў: “Скажы, Настаўнік”. “У аднаго пазыкадаўцы былі два даўжнікі. Адзін вінен быў пяцьсот дынараў, а другі – пяцьдзесят. Паколькі не мелі чым за-плаціць, ён дараваў абодвум. Дык хто з іх больш палюбіць яго?”. Сымон адказаў: “Думаю, той, каму больш даравана”. Ён сказаў яму: “Ты правільна разважыў”. Павярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сымону: “Бачыш гэтую жанчыну? Я прыйшоў у твой дом, і ты не даў Мне вады для ног, а яна слязьмі абліла Мае ногі  і выцерла сваімі валасамі. Ты пацалунку Мне не даў, а яна з той хвіліны, калі ўвайшла, няспынна цалуе Мне ногі. Ты галавы Мне алеем не намасціў, а яна мірам  намасціла Мне ногі. Дзеля гэтага кажу  табе: даруюцца ёй  грахі многія за тое, што  яна вельмі  палюбіла. А каму мала даруецца, той мала любіць. А ёй сказаў: “Адпускаюцца табе грахі  твае”. І тыя, хто сядзеў за сталом разам з Ім, пачалі казаць самі сабе: “Хто Ён такі, што нават грахі адпускае?”. А Ён сказаў жанчыне: “Вера  твая ўратавала цябе, ідзі ў спакоі!” (Лк 7, 36-50).
Гэта вельмі моцная сцэна. Жанчына, якая, далікатна гаворачы, нядобра сябе паводзіць, прыходзіць на свята і не толькі  датыкаецца да ног Езуса. Намашчае іх! Абцірае  іх валасамі і цалуе! Які скандал!!! Што робіць Пан Езус? Прысаромлівае заразумнага  гаспадара і адпушчае жанчыне шматлікія грахі з погляду на яе вялікую любоў і веру.
Святы Павел у Лісце да Карынцянаў  гаворыць   аб  тых, хто не  наследуе  Валадарства  Божага. Сярод названых ёсць таксама і чужаложнікі:
“Хіба не ведаеце, што несправядлівыя не атрымаюць у спадчыну Валадарства Божае? Не ўводзьце сябе ў зман: ні распуснікі, ні ідалапаклоннікі, ні чужаложнікі, ні блуднікі, ні  мужаложнікі, ні злодзеі, ні хціўцы, ні п’яніцы, ні паклёпнікі, ні рабаўнікі  не атрымаюць  у спадчыну Валадарства Божае” (1 Кар 6, 9-10).
Як  зразумець гэтыя выразныя неадпаведнасці  паміж адносінамі да чужаложства Пана Езуса і св. Паўла? Проста. Маецца на ўвазе стан духу. Адно – быць “былым” чужаложнікам або чужаложніцай і зусім іншае – хацець заставацца ім і надалей. Іншымі словамі: людская справа – грашыць, а справа шатанская  – трываць у граху.
Грашыць супраць шостага прыказання  можна  рознымі  спосабамі. Часам нават не трэба пакідаць  уласнае  ложа. Дастаткова толькі  ўвайсці ў Інтэрнэт… Інтэрнэт  дае  велізарныя  магчымасці, так, як і камунікацыю. Можна яе выкарыстоўваць у розных мэтах. Парнаграфія, ці так званы кіберсэкс, канешне, на  парадку дня.  Здараецца, што людзі  пераносяць  у сеці  ўсё сваё прыватнае  жыццё, разам  са  сферай  сэксуальнай. Гэта –  “вытанчаная” форма  чужаложства. Калі  хто  чэрпае  задавальненне з сэксу “праз Інтэрнэт” у якой-небудзь  форме, павінен  памятаць, што дапускае не  толькі здраду, але і таксама ізаліруецца,  замыкаецца на другую асобу (свайго мужа ці жонку). Здараецца, што адзін з сужонкаў спіць побач у пакоі, а другі  імкнецца да  віртуальнага  інтымнага кантакту. Гэта – чужаложства ў найгоршай форме!
Шостае прыказанне гаворыць ясна і выразна: “Не чужалож”. Ніколі нельга распачынаць споведзь ад пераліку грахоў супраць гэтага прыказання. Трэба пачынаць з вызначэння  асабістых адносін з Панам Богам (першыя тры прыказанні). Шостае прыказанне ёсць шостае… Нельга таксама прымяншаць грахоў нячыстых.   


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий