Не сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго

кс. Яцэк  ДУБІЦКІ, СМ

кс. Яцэк ДУБІЦКІ, СМ

“За кожнае пустое слова, якое скажуць людзі, яны дадуць адказ у судны дзень. Бо паводле слоў сваіх будзеш апраўданы, і паводле слоў сваіх будзеш асуджаны” (Мц 12, 36-37).
У кнізе Малгажаты Шэйнерт  “Насыпаць горы. Гісторыі з Палесся” ёсць  вельмі цікавая сцэна, якая  апавядае пра першы кантакт  ксяндза Ста-ніслава Рыжкі (сябра і  супрацоўніка ксяндза кардынала  Казіміра Свёнтка) з магнітафонам: “Машына ксяндза Казіміра, якая запісвае размовы,  зрабіла вялікае ўражанне на  ксяндза  Рыжка. Было гэта яшчэ перад эпохай факсаў, дыктафонаў і дамашніх кампутараў.  Станіслаў прыехаў да Казіміра, каб паразмаўляць з ім аб літургіі, таму што пасля Сабору  ўводзіліся новыя правілы. Казімір прызнаў размову важнай і ўключыў катушачны магнітафон. Не скрываў гэтага ад Станіслава, але, відавочна, яго да гэтага  не падрыхтаваў.  Станіслаў  напісаў пасля ў лісце да брата ў Польшчы, што, калі пачуў запіс, здзівіўся яго дакладнасці і застыдзіўся.  “І тады прыйшлі мне да галавы словы Пана Езуса: “За кожнае пустое слова, якое скажуць людзі, яны  дадуць адказ у судны дзень”.  Як, аднак, патрэбна  ўважліва адносіцца да  сваіх паводзінаў  і мовы. Калі гутарка пра нашае знешняе, то ці праўдападобна тое, што ўсё  пішацца на ленту нашага жыцця, якую заўсёды бачыць Бог? Калі гэта ўзяць пад увагу, то заўсёды  ёсць нешта ў нас, каб выправіць.”
Патрэбна  быць уважлівым да сваіх паводзінаў і да таго, што прамаўляеш… Восьмае прыказанне датычыцца асабіста мовы. Паспрабуем  вы-дзяліць у тым прыказанні некалькі аспектаў.
1. Не гавары (не сведчы). Пустаслоўе ў Бібліі не ўшаноўваецца. Нават, калі рэч пра малітву: “Калі моліцеся, не гаварыце шмат, як язычнікі, бо яны думаюць, што ў мнагаслоўі сваім будуць пачутыя. Не будзьце ж падобнымі да іх!” (Мц 6, 7).
Мова – срэбра, маўчанне – золата. Колькі нервовых сітуацый можна было б пазбегнуць, каб людзі  ўмелі трымаць язык за зубамі! Але гэта могуць нямногія! Можа, аднак,  не хочам памятаць аб тым, што за кожнае слова будзем трымаць адказ?  Акрамя таго, шматслоўе не заўсёды сведчыць аб мудрасці.  Колькі  важных спатканняў і дыскусій скончылася б значна раней, калі б  слова  бралі толькі тыя, хто сапраўды мае што сказаць! Адрозненне  “Мудры ведае, што гаворыць, глупы гаворыць, што ведае” не страціла сваёй  актуальнасці. f-str-27
Людзі, якія бяруць слова, не задумваюцца над тым, ці тое, што акурат хочуць сказаць, праўдзівае, добрае, што яно стваральнае і пазітыўнае для  слухачоў.  Святы Павел ў Лісце да Эфесцаў піша: “Усякае ліхое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, але толькі добрае, дзеля збудавання, каб прынесла ласку тым, хто слухае” (Эф 4, 29).
2. Фальшыва. Не ўсё звяртаюць увагу на факт, што восьмае прыказанне не забараняе нам  гаварыць дрэнна пра бліжняга, але рэч аб тым, што забараняе гаварыць ня-праўду. Гаварыць добра пра іншых – правіла добрага тону і выхавання, але не пра гэта рэч у восьмым прыказанні. Аказваецца, што гаварыць добра пра кагосьці у той час, калі гэта далёка ад праўды,  ёсць вялікае зло… Просты прыклад: у парафіі маёй бабулі, дзе я як дзіця праводзіў  канікулы,  быў арганіст. Відаць, той малады чалавек меў многа талентаў і здольнасцей, аднак яму яўна  не хапала слыху і не патрапляў спяваць.  Канечне,  ён любіў гэта рабіць, да таго ж спяваў моцным голасам, змучваючы мясцовую парафіяльную супольнасць ў нядзелі і святы.  Рабіў гэта на працягу некалькі гадоў.  Як гэта магло быць?  Значыць, нехта сказаў яму, што мае добры голас  і мог бы быць арга-ністам (фальшывае сведчанне), а ён і паверыў гэтаму. А парафіяне не мелі смеласці, каб сказаць пробашчу ці самому арганісту, мусілі цярпець пакуты або затыкаць сабе вушы.
Прыкра тое, што такія сітуацыі здараюцца нават у Касцёле сёння, дзе сапраўды (часам гэта нават моцна балюча) павінны займаць месца прыярытэты.
3. Сведчанне. Сведчаннем  называем звычайна  “афіцыйны дакумент, які сведчыць аб якім-небудзь факце ці фактах.  У шырокім значэнні сведчанне  – гэта  сведчанне таго, хто гэты факт бачыў непасрэдна і пацвярджае”, – чытаем у Вікіпедыі.
Можна сведчыць толькі аб тым, сведкаю чаго ты быў сам непасрэдна. Як моцна шкада, што так рэдка аб гэтым помнім! Ахвотна пераказваем інфармацыю з “іншых вуснаў”, нярэдка дадаючы нешта і ад сябе. Так паўстае плётка – класічны прыклад “фальшывага сведчання”. Такое фальшывае сведчанне прычыняе  вялікую крыўду нашым бліжнім.  Знішчае іх добрае імя. Канечне, можна атрымаць уражанне, што гэтыя людзі ўзалежненыя ад фальшывага сведчання, як, напрыклад, ад алкаголю ці тытуню. Гэтым людзям непатрэбна ствараць нават спецыяльныя клубы.  Збіраюцца спантанна на лаўках каля дому, на перапынку абедзенным,  а нават перад касцёлам, дзе з прыемнасцю  рэалізуюць гэтую “працэдуру”. Калі хто хоча змяншаць пляткарства, то я хацеў бы толькі напомніць, што гаворым аб свядомым і дабраахвотным парушэнні аднаго з Божых прыказанняў…
4. Супраць бліжняга твайго.  Калі першыя тры прыказанні адносяцца непасрэдна да Бога, то астатнія сем датычацца чалавека.  Восьмае прыказанне ахоўвае права  іншага чалавека.  Варта, аднак, памятаць, што парушэнне любога з прыказанняў  не толькі дакранаецца да  Бога і бліжняга, але перадусім, наносіць вялікую духоўную крыўду  самому парушальніку.  Прыказанне не гаворыць аб “фальшывым сведчанні” у якойсьці справе, ці на тэму якіх-небудзь з’яваў, ці рэчаў. У ім гаворка пра тое, каб не крыўдзіць бліжняга – у ім  гаворка пра чалавека! Аб тым, якая можа быць вялікая крыўда, могуць  расказаць усе тыя, хто  (а такіх людзей нямала), фальшыва асуджаныя, павінны былі адбываць кару ў турмах, працоўных лагерах і г.д.
Сёння падобныя сітуацыі здараюцца радзей, але і сёння не з’яўляюцца выключнымі.
Каб пераканацца на ўласнай скуры, як балюча можа быць “фальшывае сведчанне супраць бліжняга”, дастаткова аказацца мімалётным і незаўважаным сведкаю размовы некалькі знаёмых людзей на твой уласны повад. Уявім сабе, што едзем ў цягніку, а ў суседняе купэ села менавіта група нашых знаёмых. Раптам  чуем, што размова акурат пра нас, у якой  многа непраўдзівых і абражальных меркаванняў у наш адрас. Як адчувалі б мы сябе ў падобнай сітуацыі? Напэўна, далёка не камфортна…
 У Бібліі ёсць залатое правіла, як мы павінны сябе захоўваць адносна іншых людзей: “ І як хочаце, каб рабілі вам людзі,  так вы ім рабіце” (Лк 6, 31). Варта аб ім памятаць, калі пачынаем нешта гаварыць пра нашых бліжніх.


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий