1000 лайкаў пакалення Z

Str-12

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ах, дзеці-дзеці…  Як моцна хочацца, каб выраслі вы разумнымі, шчырымі, без заганаў… Як моцна хочацца, каб не кранулі вас грахі сучаснага свету! На жаль, што раз часцей СМІ даносяць весткі пра супрацьпраўныя дзеянні дарослых адносна непаўналетніх або і самых дзяцей супраць такіх жа дзяцей. Адкуль такая ганебная з’ява? Пра гэта і іншае – наша гутарка са старшынёю гарадскога  грамадскага аб’яднання па прадухіленню  жорсткага абыходжання  з дзецьмі “Дзеці – не для насілля”  Маргарытай Прахінай (г. Мінск).

 

 

f-str-13Дзякуй Вам, Маргарыта Ўладзіміраўна, што згадзіліся пагутарыць на гэтую тэму. Яна сапраўды вельмі актуальная. Але перш чым запытаюся у Вас, ад чаго лічыце неабходным абараняць дзяцей сёння, нагадайце, калі ласка, якія асноўныя мэты ставіла абяднанне ў пару яго заснавання.

– Аб’яднанне пачало сваю дзейнасць у 1997 годзе з мэтай садзейнічаць рэалізацыі права дзяцей на абарону ад усялякіх відаў эксплуатацыі, фізічнага і псіхалагічнага насілля, жорсткага, грубага, абразлівага абыходжання, сэксуальнай эксплуатацыі і сэксуальнага  вычварэнства. У тым жа накірунку працуем зараз.

 

– Амаль чвэрць веку таму… Можаце сказаць, што вашыя дзеянні прыносяць плён?

– Спадзяюся на гэта, але адначасова разумею, што  поле для нашай дзейнасці не змяншаецца, наадварот – павялічваецца.

 

–  Вы лічыце, павялічваецца, у той час як многія  бацькі ўпэўненыя, што з іх дзецьмі нічога дрэннага ніколі не здарыцца, бо іх дзеці добра выхаваныя, маральна ўстойлівыя і г.д. Адным словам, ніякай прычыны для трывогі…

– Прычына, на жаль, ёсць. І прыйшла яна адтуль, адкуль напачатку яе не чакалі, – з Інтэрнэту.  Па дадзеным афіцыйнай статыстыкі за 2018 г., 91,9% дзяцей  ва ўзросце 6 –  17 гадоў карыстаюцца інтэрнэтам, прычым 79,1% з іх – штодня. У сацыяльных сетках падтрымліваюць зносіны 70,1% моладзі. Калі мець на ўвазе, што  мінулы і бягучы  “ковідныя” гады пазначыліся анлайн-трансляцыямі, -лекцыямі, -заняткамі, дзеці былі абмежаваныя ў фізічных кантактах і весь свой час праводзілі ў віртуальным свеце, то сёння гэтыя лічбы напэўна наблізіліся да 100%. Ва ўмовах свабоднага валодання інфармацыйнымі тэхналогіямі дзеці сталі спажыўцамі ўсяго, што на вока ўпала. Менавіта тут і падпільноўвае іх тая самая небяспека, якая сёння вызывае найбольшую трывогу, і непрыемныя агідныя рэчы здараюцца нават з дзецьмі, сапраўды добра выхаванымі.f-str-14

 

– Маргарыта Ўладзіміраўна, маеце на ўвазе камп’ютарныя гульні ці тыя правапарушэнні супраць асобы дзіцяці, пра якія не ўсе бацькі, можа, здагадваюцца?

– Відавочна, гульні ёсць і карысныя, як і наогул весь інтэрнэт – з’ява карысная, неабходная, за ім будучае. Але сёння я буду гаварыць пра іншае, пра небяспечнае, што распаўсюдзілася ў апошні час і ўяўляе сабой рэальную і жудасную небяспеку для дзяцей, якія  літаральна “сядзяць” у віртуальным свеце.  Яны ўжо сёння становяцца ахвярамі… Раскажу пра некаторыя. Распаўсюдзіўся кібер-грумінг. Праз інтэрнэт дарослы чалавек ўваходзіць у давер дзіцяці, каб у далейшым нахіліць яго да сэксуальных кантактаў у рэальным жыцці. Што ён для гэтага робіць? Спачатку вядзе “душэўныя” размовы, асабліва, калі напаткае такое дзіця, якому сапраўды не хапае кантактаў з блізкімі або сябрамі, схіляе яго да размоваў на інтымныя тэмы, просіць выслаць фота. Наступныя крокі ідуць на “ўдасканаленне” знаёмства – просіць яшчэ фота, дзе хлопчык ці дзяўчынка напалову раздзетыя… І г.д. Калі дзіця дае згоду – назначае месца сустрэчы; калі дзіця не згаджаецца – пачынае шантажыраваць: ага, вось ты які (якая!), тое фота я пакажу тваім бацькам, родным, няхай ведаюць, хто ты ёсць на самай справе…  І дзіця згаджаецца.

За кібергрумінг ва ўсіх еўрапейскіх краінах прадугледжана крымінальная  адказнасць, у нас – не.

 

– …Хіба перад законатворчымі ўладамі ніхто не ставіў пытанне?

Старшыня гарадскога грамадскага аб'яднання па прадухіленню жорсткага абыходжання з дзецьмі "Дзеці – не для насілля" Маргарыта Прахіна з дырэктарам рэлігійнай місіі "Дабравольнае каталіцкае таварыства Карытас" ККББ кс. Віталіем Дабраловічам

Старшыня гарадскога грамадскага аб’яднання па прадухіленню жорсткага абыходжання з дзецьмі «Дзеці – не для насілля» Маргарыта Прахіна з дырэктарам рэлігійнай місіі «Дабравольнае каталіцкае таварыства Карытас» ККББ кс. Віталіем Дабраловічам

– Памыляецеся, структуры МУС забілі трывогу яшчэ некалькі гадоў таму, але нашы парламентарыі палічылі прыняцце такога закону заўчасным, недаацанілі небяспеку, і пытанне  ставіцца перад імі зноў.  Справядліва заўважыць, што ёсць і прынцыповае  з іх боку стаўленне да небяспечных дзеянняў у інтэрнэце. Па прапановам МУС краіны быў прыняты закон, які павысіў адказнасць фізічных асоб за выраб дзіцячай парнаграфіі  да  8 – 15 гадоў зняволення (было да 4-х гадоў).

Патрэбна заўважыць, што віды небяспекі ў інтэрнэце з цягам часу становяцца ўсё болей вытанчанымі і жорсткімі. Многія дзеці падвяргаюцца кібербулінгу, пранку – здзекам і розыгрышам праз інтэрнэт. Канечне, існавала гэта ў дзіцячым асяроддзі і раней, але сёння перамясцілася ў сацыяльныя сеткі, месенджэры, мабільныя тэлефоны, на гульнявыя платформы.  Дзеці атрымоўваюць СМС-паведамленні з пагрозамі, абразамі і не ведаюць, хто вядзе на іх такое “паляванне”, адкуль стартуюць “розыгрышы”.  А што пры гэтым адчуваюць? Стрэс, баяцца прызнацца бацькам, баяцца выйсці з дому…  Па дадзеных Нацыянальнага даследвання, якое праводзіў у нашай краіне Дзіцячы фонд ААН ЮНІСЭФ, у 2016-2017 гг. болей 60% вучняў 5-7 класаў падвяргаліся  булінгу. Акрамя прамой пагрозы жыццю, такі маральна-псіхалагічны  тэрор  вядзе да парушэння псіхікі дзіцяці, да неўрозу, дэпрэсіі, нават да  самазабойства.

А ці ведаюць бацькі аб тым, што ў інтэрнэце распаўсюджваецца  прадукцыя парнаграфічнага характару, дзе ў якасці мадэлей выкарыстоўваюцца малалетнія дзеці? Што распаўсюджваюцца матэрыялы пра наркотыкі, спайсы, пра тое, як іх выкарыстоўваць, а нават і як іх вырабіць у дамашніх умовах? А пра існуючыя ў віртуальнай прасторы секты, клубы самазабойцаў?

Пра сэлфі на электрычках ці на балконных поручнях 10 паверху жылога дома, з дзікімі звярамі ці на  даху высоткі, напэўна, чулі і ведаюць. Інтэрнэт і наконт гэтага дае парады, і падросткі  імкнуцца скарыстацца імі, каб пасля, вылажыўшы сэлфі на сваю старонку ці яшчэ дзе, атрымаць як мага болей лайкаў і каментараў! Сёння стала недастаткова проста фота, патрэбна экстрэмальнае фота! Такое, да якога ніхто яшчэ не дадумаўся! А тое, што экстрым можа скончыцца цяжкімі траўмамі або смерцю, што “фатограф”сам (сама) можа загінуць, не даведаўшыся пра атрыманыя 1000 лайкаў… Урэшце, хто ж думае пра смерць у 15 ці яшчэ меней гадоў?!

Пералік небяспечных заняткаў і жудасных, вар’яцкіх гульняў (“Беги или умри”, “Исчезнуть на 24 часа”, “Поедание стирального порошка”), якія, на жаль, паглынулі сучасных дзяцей, можа быць даўжэйшым…

"Круглы стол" з падлеткамі

«Круглы стол» з падлеткамі

 

– А ўсё ж, на Вашую думку, чаму нашыя дзеці апынуліся ў такім небяспечным становішчы? Ці можна з гэтым змагацца?

– Змагацца перш за ўсё павінна сям’я, клапаціцца пра сваё дзіця і пра яго небяспеку задоўга да таго, як яно возьме ў свае маленькія ручкі гаджэт. Дзяржава, грамадства, царква робяць пэўныя крокі па стварэнню неабходных ўмоваў для здаровага фізічнага і маральнага развіцця дзяцей, выхавання ў іх высокіх чалавечых і хрысціянскіх якасцей. Але  што будуць азначаць словы настаўніка, псіхолага ці іншага спецыяліста або валанцёра пасля таго, як дзіця заўважыць, што тата, адправіўшы сына-пяцікласніка спаць, сам “завіс” на парнасайце?.. Ці яшчэ больш жудаснае здарэнне, пра якое, напэўна, усе чулі або чыталі. У Мінску ў канцы красавіка была раскрыта міжнародная арганізаваная злачынная група, якая рабіла фотаздымкі непаўналетніх дзяцей для вытворчасці і далейшага распаўсюджання парнаграфічнай прадукцыі.  Самае ашаламляльнае, самае трагічнае ў тым, што некаторыя мамы не проста аб гэтым ведалі, а нават… давалі  згоду. Крыміналь ная справа   ўзбуджана.  А ці зробяць для сябе вывады бацькі – не, не гэтых пацярпелых дзяцей, а ўсіх іншых, усіх астатніх?..

Мы працягваем гаварыць аб тым, што менавіта  сям’я павінна стаць для дзіцяці  ўтульным і надзейным месцам, дзе яго любяць, дзе заўсёды падтрымаюць, адкажуць  на самыя нязграбныя і складаныя пытанні і за гэта не пакараюць. Чаму дзеці трапляюць у рукі інтэрнэт-злачынцаў, адгукваюцца на іх прапановы?  Таму што цёплых, даверлівых адносінаў з бацькамі няма – па-першае. Па-другое – бацькі ў многіх выпадках з радасцю “перакладваюць” выхаванне свайго дзіцяці на інтэрнэт: купілі “круты” тэлефон ці кампутар з прыстаўкаю – займайся! А чым там займаецца сын ці дачка – карысным чым  ці сэксцінгам (фатаграфіраванне сябе ў аголеным відзе і адсыланне здымка сябрам) – глянуць няма калі. І размаўляць з дзецьмі “па душам” няма калі. Такі і вынік.

Спецыялісты  гарадскога  грамадскага аб’яднання па праду-хіленню жорсткага абыходжання з дзецьмі  “Дзеці – не для насілля”, якое працуе ў Мінску і Мінскай вобласці,  сумесна з  рэлігійнай місіяй “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас”  рэалізуюць ужо другі праект па небяспецы дзяцей у інтэрнэце. Назва яго – “Рэальная небяспека ў віртуальным свеце”. Гэты праект падтрыманы  Карытас-Лінц (Аўстрыя). Мэта – сфарміраваць культуру небяспечных паводзін дзяцей і падросткаў у інтэрнэце і прыцягнуць увагу сям’і і грамадскасці да неабходнасці стварэння небяспечнай кіберпрасторы.

Праводзім мерапрыемствы для дзяцей, бацькоў, бабуляў і дзядуляў, таксама спецыялістаў, якія працуюць з дзецьмі – псіхолагаў, сацыяльных педагогаў, класных кіраўнікоў. Усе мерапрыемствы – у інтэрактыўнай форме: трэнінгі, дэбаты, “круглыя сталы”. Праводзім у парафіях, школах, каледжах, сацыяльна-педагагічных цэнтрах, сацыяльных прыютах, загарадных лагерах – усюды, дзе ёсць дзеці. Мы гаворым з імі аб небяспецы.

 

– Маргарыта Ўладзіміраўна, вельмі часта ад бацькоў і проста старэйшых па ўзросту людзей чуецца меркаванне, што сённяшнія дзеці – зусім іншыя, чым тыя, кім былі іх бацькі…

– Вельмі аб’ектыўнае назіранне. Спецыялісты, якія займаюцца пытаннямі небяспекі  дзяцей у кіберпрасторы, усё часцей абапіраюцца на Тэорыю пакаленняў, паводле якой праз кожныя 25 гадоў на змену папярэдняму пакаленню прыходзіць новае і адбываецца  культурнае абнаўленне грамадства.  З 1963 па 1984 нараджаліся прадстаўнікі пакалення  Х; з 1984 па 2003 – пакалення Y; пасля 2000 г.  – пакалення Z, пасля 2010 г.  – Альфа. Мы працуем з дзецьмі, частка якіх належыць яшчэ да Z, частка – да Альфа. Яны  моцна адрозніваюцца ад папярэдніх. З ранняга ўзросту карыстаюцца гаджэтамі, уключаюцца ў інфармацыйныя тэхналогіі і кантакты ан-лайн, выстаўляюць свае фота.  Пакаленне Альфа на адзін пост у інтэрнэце  затрачвае не болей як 1 секунду, і за секунду разумее, цікава яму гэта ці не… Гэта  сапраўды  іншыя дзеці. Але, як і ўсе папярэднія, яны не ўмеюць сябе абараніць, няма ў іх  вопыту, няма ведаў, навыкаў…  І гэта дарослыя абавязаны забяспечыць для іх небяспеку там, дзе яны часцей за ўсё бываюць, – у  інтэрнэце. Але сёння  гэтага  нельга зрабіць інтуітыўна, як падказвае бацькоўскае сэрца. Гэтаму таксама патрэбна вучыцца.

 

– Дзякую Вам, Маргарыта Ўладзіміраўна, за цікавую гутарку. Разумею, што гэта – толькі верхняя частка названых  праблем…

 

 

Раіса СУШКО.

Здымкі Карнэлія КОНСЭКА, SVD

 і з фотаархіва грамадскага  аб’яднання «Дзеці – не для насілля» г. Мінск.


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий