Як захаваць сям’ю, як не згубіць пачуцці, якія многа гадоў назад з’ядналі любячыя сэрцы? Гэтыя пытанні заўжды хвалявалі сужонкаў. Заснавальнікі руху “Сужэнскія Сустрэчы” Ірэна і Ежы Гжыбоўскія (Польшча) даюць пэўныя парады.
– Нашае сужэнства, нягледзячы на тое, што маладое, засталося занядбаным праз недахоп навыкаў размовы і слухання… Практычна было прайграна, і ўжо пачаўся працэс судовы, аднак удалося нам паехаць на гэтую сустрэчу, і маю надзею, што Пан Бог пачаў у нас дзейнічаць. Давяраю і спадзяюся, што прыгожае і сапраўднае шчасце можа быць яшчэ наперадзе.
– Едучы на тыя рэкалекцыі, меў цэлы прыгатаваны ліст праблем, непаразуменняў, скаргаў на сваю жонку. Думаў, усядземся, і нехта нам скажа: “Гэта ты робіш дрэнна, а гэта – яна, і як толькі ўсё гэта выправіце – будзеце ідэальна дапасаваныя адзін да другога”. Здарылася нешта зусім іншае, да чаго я наогул не быў прыгатаваны. Не гаварылі мы аб праблемах, а толькі аб тым, як звяртацца, як прабачаць, як размаўляць. Я не ведаў, што вынікі могуць быць такія вялікія. Павінны былі мы знайсці ўсё гэта значна раней, бо бездань пачынала раздзяляць нас велізарная. Гэта наш першы крок, і маю надзею, што з гэтага шляху ўжо нішто нас не паверне. Даведаліся мы, што і іншыя маюць такія ж праблемы. І адкрылася мне гэта, калі ўсведаміў, што праблемы нашыя ўнікальныя, што людзі маюць падобныя і даюць рады з імі справіцца.
– Перад тою сустрэчаю ўсур’ёз думала аб разводзе, бо ў штодзённай мітусні мы забыліся пра сябе. Думала, што муж наогул больш мяне не кахае, а ён проста не мог свайго пачуцця паказаць так, як бы я таго хацела. На Сужэнскія Сустрэчы ехала толькі для таго, каб спрабаваць уратаваць наш саюз дзеля нашай дачушкі. Цяпер разумею, што быў гэта час нязмернай для нас ласкі, час, які мы маглі прысвяціць толькі сабе. Нашае дзіцятка пасля тых рэкалекцый набыло зусім іншых бацькоў. Цяпер закаханыя па самыя вушы, і, як кажа нашае дзіцятка, “весь час цалуюцца”. Але сустрэча – час не толькі для нас, але і час паяднання з Богам. Аддаліліся мы ад Яго і не ўмелі назад вярнуцца. Сакрамэнт паяднання быў для нас чымсьці вялікім, што дазволіла нам ў паўнаце перажыць час свят.
Паверыць у любоў
Гэта некалькі прызнанняў асоб, якія даверыліся любові, нягледзячы на канфлікты, што раздзялялі іх. Зрабілі спробу нанава адбудаваць свой сужэнскі саюз. Адзыванне іскаў з судоў пасля ўдзелу ў Сужэнскіх Сустрэчах з’яўляецца найбольш яскравым знакам, што паразуменне магчымае. Авантуры, уцёкі з дому і пазашлюбныя раманы з’яўляюцца, з аднаго боку, праяўленнем эмацыянальнай нясталасці партнёраў, з другога – праяўленнем няўмення размаўляць адзін з другім, недахопам дыялогу. Прыведзеныя вышэй факты поўныя абвінавачвання свайго сужонка ў тым, што здарыўся крызіс. Аднак у крызісе заўсёды вінаватыя абодва бакі. Супрацоўніцтва сужэнцаў па выйсцю з крызісу можа прывесці да таго, што стане імпульсам да адбудавання яшчэ большай любові, чым была да таго.
Усе мы – розныя, маем адметныя рысы асабовасці. Аднак у той самай разнароднасці можам адзін другога ўзаемна ўзбагачаць. Непадабенства тэмпераментаў, на першы погляд, абцяжарвае паразуменне, аднак, калі паглядзець, што кожная рыса асабовасці нясе ў сабе як шансы, так і пагрозы, то можна прыйсці да адкрыцця, як моцна мы дапаўняем узаемна адзін другога. Акрамя таго, простыя справы са сферы псіхалагічнай сувязі, такія, як замена займенніка “ты” (у сэнсе ты вінаваты) на “я” (я сам вінаваты) з’яўляецца незвычайным творцаю ў будаванні і аднаўленні ўзаемных рэляцый. ”Ты заўсёды”, “ты зноў”, “ты ніколі” – найчасцейшы спосаб папрокаў у хвіліны напружання і стрэсу. Адразу эмоцыі, часта гвалтоўныя, з’яўляюцца хутка і неспадзявана, але і хутка праходзяць, праз хвіліну – “хоць да раны прыкладай”.
Інвесціраваць у сваё сужэнства
Тыдзень таму праводзілі мы чарговыя Сужэнскія Сустрэчы, пасля якіх нехта сказаў: калі паміж намі “кароткае замыканне”, то я ўзрываюся, але праз хвіліну ўжо не памятаю. Кожнае “кароткае замыканне” муж перажывае даўжэй.Нам патрэбен быў час тут для сябе, каб лепей сябе зразумець. Рэч аб тым, каб зразумець, што той раптоўны выбух не азначае, што ўжо не кахае, што злосны, подлы, нельга вытрымаць. А калі ўжо перажываецца даўжэй, то гэта відавочна, што гэта – па-гроза, бо можна правацыраваць і падкідваць непрыемныя ўспаміны ў задаўненыя траўмы, але гэта можна выкарыстаць для дабра, атрымліваючы ўрокі з перажытага канфлікту. Найважней, каб на пачуццях, якія паяўляюцца, не будаваць падстаў, не правацыраваць эмоцыі і не абвінавачваць сужонка, што гэта ён вінаваты, а толькі перажыць самому і ўбачыць, якім спосабам у самога накручваецца спіраль канфлікту. Але каб гэта зразумець, распазнаць, трэба часам інвесціраваць у сваё сужэнства.
З нашых сведчанняў (каля 30 гадоў правядзення Сужэнскіх Сустрэч) вынікае, што ніколі не позна, каб спрабаваць нанава, завязаць дыялог, хутчэй зразумець сябе ўзаемна. Толькі пры ўмовах, што абодва бакі гэтага хочуць. А калі хочуць, але не могуць, і звяртаюцца за дапамогаю, то толькі ад іх узаемнай адкрытасці, трываласці і цярплівасці залежыць, ці іх любоў узбагаціцца. Вельмі карыснымі ў гэтым могуць быць сведчанні псіхалагічнай сувязі, асаб-ліва тыя, якія могуць дапамагчы ў больш поўным зразуменні сябе ўзаемна і прыняцці як асоб.
Нядаўна на адным з нашых паслярэкалекцыйных фармацыйных спатканняў пасыпаліся незадавальненні і ўзаемныя прэтэнзіі, траўмы ў сужэнствах, якія на такім спатканні былі першы раз.Спектр спраў быў сур’ёзны, адрэналіну многа. І тады адна са старэйшых пар расказала ўзрушаючае сведчанне. Гучала гэта прыкладна так: “Зайздросцім вам, бо вы ўсяго 3 ці 5 гадоў па шлюбе і маеце ціхія дні. Мы пражылі ўжо 17 гадоў разам, і былі не толькі ціхія дні, але і ціхія месяцы. Зараз проста сабе ўсё нагадваем. Навучыліся размаўляць. Пасля Сужэнскіх Сустрэч інвесціравалі мы ў сябе – прайшлі школу для бацькоў, спатканні з тэрапеўтам, сістэматычныя фармацыйныя Сужэнскія Сустрэчы. Усё нам ўдалося, выйшлі з глыбокага долу і сёння гаворым вам: калі гэта ўсё мы перажылі і сёння разам, значыць, гэта магчыма”.
Прыняць дапамогу спецыялістаў
У сітуацыях звычайных ці працяглых канфліктаў і крызісаў, ці ў штодзённых непаразуменнях для многіх тысяч сужэнскіх саюзаў такім месцам узмацнення ласкаю сужэнства сталі рэкалекцыі СужэнскіхСустрэч (www.suvstrechi.by).
Многія з тых сужэнстваў , якія страцілі надзею на паразуменне, пасля тых рэкалекцый знайшлі яго.
Але, напэўна, недастаткова яго бывае ва многіх канкрэтных сітуацыях. І сітуацыі гэтыя асаблівыя, напрыклад, псіхічная хвароба, якая выключае паразуменне. Кожная невылечная хвароба таксама абцяжарвае яе. Тут, аднак, мы сабе дадзены і зададзены канкрэтным спосабам. Гэта выключна пакліканне да любові як адносінаў. Церпячы сужонак – асоба асаблівая, з’яднаная вузлом сакрамэнту. Нехта можа сказаць: алкагалізм, фізічная або псіхічная знясіленасць – няма паразумення, запозна…
Часам абавязковым з’яўляецца, на жаль, пражыванне паасобку. Але гэта таксама ёсць канрэтнае па-кліканне да любові, апекі, прыняцця асобы, кранутай алкагалізмам. Месцы падтрымкі: AA, Al-anon, групы падтрымкі DDA. Удзел у спатканнях падтрымлівае любоў у асобных сітуацыях. Тэрапія можа прынесці вынікі. Але патрэбна падтрымка сужонка. Патрэбна ўзаемнае ўзмацненне на дарозе выхаду з залежнасцей, ці абцяжарвання. На гэта ніколі не можа быць запозна. Кожнае сужэнства мае шанс не толькі на выжыванне, але на развіццё сталай любові, нягле-дзячы на так званыя непадабенствы характараў і адметнасць падабенстваў. Навыкі, тое, што вынесена з падчас балесных сведчанняў бацькоўскага дому, усё гэта можа быць аздароўлена і вылечана любоўю, дыялогам, прыняццем, часта ў тэрапеўтычных кабінетах, якія варта прайсці, варта выкарыстаць. Варта змяніць падыход, маўляў, калі ідзе на тэрапію, то значыць “псіх”. Псіхатэрапія, якая змяняецца ў накірунку паглыблення сувязі, якая садзейнічае ўзмацненню сужэнства і сям’і, з’яўляецца таксама дарам Божым.
Немагчыма дэтальна прааналізаваць усе шляхі выхаду з канфліктаў і праблем. Рэч ідзе аб тым, каб паверыць, што выйсце з іх магчымае, і што патрэбна велізарная цярплівасць, вытрываласць і, скажам, “свідраванне”, чым з’яўляецца дыялог у сужэнстве. Калі будзе ўспрыняты як спроба “розыгрышу” у сужэнстве, як спроба маніпуляцыі іншым для дасягнення сваіх мэтаў, то, напэўна, не прывядзе да аднаўлення сужэнскага саюза. Аднак, калі будзе ўспрыняты як іншае праяўленне любові, як ад-крыццё на другога, прыняцце яго, адкрыццё дабра, якое ў ім ёсць, замена дыскусіі дзяленнем сабою, то такі дыялог, як вядома, горы перасоўвае.
Давяраць Пану Богу
Часта не хапае настойлівасці. Абавязкова павінен быць давер Богу. Гэта час аднаўлення і па-глыблення веры, будзем мовіць, “час кінуцца ў абдымкі Бога“.
А часам рэч аб справах зусім банальных – ракавіна з непамытым посудам ці невынесенае смецце вырастаюць да праблем грамадскага ўзроўню. За тымі дробязямі раскручваецца спіраль эмоцый, што будуюць муры, якія з цягам часу ўсё цяжэй разбурыць. Часам даходзіць да здрады, але і тады яшчэ не позна. Кожная сужэнская здрада ёсць пашкоджанне дару любові, які атрыманы ад Пана Бога. Аднак Пан Бог клапоціцца аб гэтым дары. Яго дзеянне вельмі канкрэтнае. Робіць так, што сужонкі, а найчасцей адзін з іх, заўважае, што між імі ёсць нешта “не так”. Дае сілу выйсці з крызісу. Праз “выпадковыя” размовы, заўважанае аб’яўленне, звяртанне ўвагі на кніжку ці артыкул Пан Бог заахвочвае да стрымання ў штодзённым калаўротку, заахвочвае да ўдзелу ў рэкалекцыях, да звяртання за парадаю, да святара. Праз голас сумення падказвае, як не ўцягнуцца далей у сляпы завулак сексуальнай анестэзіі з тым трэцім, ці з той трэцяй. Аднак заўсёды пакідае чалавеку вольную волю карыстання тымі падказкамі. Гэта справа самога чалавека – ці заўважыць такі сігнал, ці будзе старацца не заўважыць.
– Муж здрадзіў мне на першым годзе нашага сужэнства, – падзя-лілася з намі Гражына. – Не ведала, што сталася. Раптам даведалася, што мае іншую. Гэта была яго дзяўчына з часоў маладосці, яшчэ да нашага сужэнства. Але сказаў, што парваў з ёю. Вярнуўся. Вельмі многа часу страціла, пакуль адыйшла ад нянавісці. Хіба цэлы год ўсё гэта жыло ва мне, але сёння магу з усёй адказнасцю сказаць, што кахаю мужа. Цяпер і сама стала іншаю, больш станоўчаю… Цяпер на самой справе адчуваю сябе каханай і шчаслівай.
Не кожная здрада скончыцца такім “хэпі эндам”. Не кожнае сужэнства хоча працаваць над асаблівасцямі свае асобы. Здрада пакідае шрамы. Можна з ёю жыць, але нельга яе раздрапваць напамінаннем. Найлепей разам рабіць вывады, каб у будучым зноў не дайшло да паранення. А гэта вымагае сумеснага адкрыцця новых спосабаў пеставання любові.
Бывае так, што сужэнцы хочуць пераменаў, але не маюць веры ў такую магчымасць. Такою вераю хацеў бы ўзмацніць, абудзіць, падтрымаць. Не варта чакаць, аднак, крызісу. Патрэбна пеставанне сужэнства, прыманне любові, якою Бог нас адорвае.
Ежы ГЖЫБОЎСКІ, Варшава.
Фота Карнэлія КОНСЭКА, SVD.