Сужэнства і новы пачатак

Крызіс у шлюбным саюзе – з’ява звычайная. Азначае ён неабходнасць кроку наперад ва ўзаемаадносінах. Ключом да выхаду з крызісу з’яўляецца дыялог.

 

Колькі шлюбных  пар  адкрываюць  прыгажосць  і  багацце  свайго саюзу  пасля  многіх  гадоў сумеснага жыцця! Часта пасля цяжкіх здарэнняў, крызісаў і ўпадкаў.
– Гэтыя рэкалекцыі прынеслі новы імпульс нашаму сужэнству, адкрылі мы нанава тое, што нас аб’ядноўвае, і тое, што нас раздзяляе, –  сказаў Андрэй, які 15 гадоў пражыў з Мартай, на заканчэнне сужэнскіх  сустрэч. – Аказалася, што падзялялі нас неразуменне нашых  пачуццяў  і ацэнка сябе на іх  падставе.  Тым  часам  пад цяжкімі эмоцыямі  адкрылі  мы  нанава скарб  вялікага дабра, якое нас  аб’ядноўвае.

 

Пачынаем ад пачаткуf-str-29
Сужэнства  нястомна патрабуе як бы новага пачатку. Распачынаем сумеснае жыццё са сваімі ўяўленнямі, часта  у  так  званых ружовых  акулярах. Перакананыя ў сіле нашай любові, якую нішто не ў стане знішчыць, нават не думаем аб  гэтым. Пачуцці закаханасці, пабуджэнне да дзеянняў надаюць  дынаміку сумеснаму жыццю. Але праз некаторы час  інтэнсіўнасць  прыемных пачуццяў наогул  слабее.  Уяўленні кожнага з сужонкаў, узаемныя чаканні не збываюцца. Для адных гэта акалічнасці да  як бы  мацнейшага супольнага “хапання за рукі”, пошуку нанава шляхоў паразумення, а ў другіх нарастае ўзаемная антыпатыя. Часта стаяць на раздарожжы: змагацца за любоў ці  даведацца, ці іх сужэнства не з’яўляецца фікцыяй.
 Каб не праіграць, не дэзерціраваць, патрэбна “пачаць нанава”, што  так часта  з’яўляецца  рашэннем удзельнікаў сужэнскіх сустрэч. Патрэбна  перапрацаванне  ў сабе, што любоў – гэта  не  толькі пачуцці, але і рашэнні, пастава, што варта кожны раз уваж-лівей прыслухоўвацца  да таго, што гаворыць муж, жонка, што можна лепей разумець сябе ўзаемна. Пасля, калі народзіцца  першае дзіцятка, перад  імі  зноў  адкрыццё сужэнства нанава, бо распазнаюць, што значыць быць сужонкамі і бацькамі адначасова. А пасля, калі дарослыя дзеці пакідаюць бацькоўскі дом, трэба  зноў нанава адкрываць, што  іх, як сужонкаў, аб’ядноўвае. Пераход  праз  розныя фазы сужэнскага  жыцця найчасцей звязаны з крызісам.  Крызіс у сужэнстве – з’ява звычайная.  Азначае яна неабходнасць зрабіць крок   наперад  ва  ўзаемаадносінах. Сужонкам, якія перажываюць крызіс,  вельмі часта кажу:“Са-праўдная любоў яшчэ наперадзе”.  Паказваю ім шляхі эмацыянальнай сталасці, шляхі сталага выбару. Гэта яшчэ наперадзе. Кожны выхад з крызісу звязаны як бы з новым  пачаткам  сужэнства.
– Крызіс  нашага сужэнства быў такі сур’ёзны, што думалі мы аб расставанні, – падзяліўся з намі Сташэк. – Менавіта тады знайшлі мы дар дыялогу, які дазволіў нам увайсці  ў зусім новыя адносіны, прычым кожнаму з нас асобна, з самым сабой, нам як сужэнцам і кожнаму з нас – з Панам Богам.
А яго жонка Віся дадае:
– З выхаваннем  маіх  асабістых адносінаў  з  Езусам. З усё большага пазнавання Яго і шанавання выплывае  прагненне   дыялогу, каб пасля  ўпадку  распачаць дыялог  нанава,  каб пачаць ад пачатку, каб не паддацца, але змагацца за  любоў.
– Пачынаем ад пачатку, – кажуць  часта  на  сужэнскіх сустрэчах сужэнствы з 10- і 20-гадовым стажам. Распазнаём, – як калісьці прызналася Магда, – нават у смяротным ворагу, якім быў муж ці жонка,  можна  нанава знайсці асобу  ўражлівую, чулую  і  далікатную, прагнучую кахаць і быць каханай. Патрэбна выйсці са старых схемаў сваіх адносінаў, ру-цінных адносінаў да сябе; пераадолець фальшывае  перакананне,  што ўсё ужо пра сябе ведаем і ні на што новае не можам ужо спа-дзявацца, бо маем трывалыя навыкі да спосабу паразумення, ня-зменныя звычкі і г.д. Усё гэта праўда, але пад  гэтай  павярхоўнасцю крыецца  багацце  пачуццяў, думак, дабра і прыгажосці, якія часта прыгнечаныя  што-дзённым калаўроткам, непагаджэннем са сваімі эмоцыямі. Таму кожнаму сужэнству патрэбна  знайходзіць час  і для сябе.

 

 
У пошуку шляхетных  камянёў
– Калі мы жаніліся, ведалі, што не будзе нам лёгка, – гаворыць Рэня. –  Было пачуццё, што  тое, што нас аб’ядноўвае, гэта  нейкі шляхетны камень, які за-блытаўся ў павуціну.Гэтыя рэкалекцыі дазволілі нам “вярнуцца да крыніцы”, значыць, уясніць сабе, што тыя найбольш праблемныя справы, якія нас аб’ядноўвалі напачатку, і па прычыне якіх жаніліся мы дзесяць гадоў таму, аб’ядноўваюць нас і далей.  І ў іх мы не адрозніваемся.  А ўсе, што раздзяляе нас, з’яўляецца справамі меней важнымі і не павінна адбіраць у нас радасці жыцця. Варта на працягу жыцця шукаць  шляхетныя камяні і выпутваць іх з розных павуцінак.  Кожнаму сужэнству Бог дае такі камень.  Адмаўленне ад пошуку яго  азначае  дэзерцірства.
Часам  бывае патрэбна  свайго роду стрэсавая тэрапія, якая дае повад выпасці з замкнутага кола працяглага адмаўлення сябе самога, назірання толькі злых навыкаў і немагчымасці паразумення. Патрэбна адкрыццё ў сабе дабра  нанава.
– Ніколі не здагадвалася, што муж мае столькі шчырых пачуццяў да мяне, столькі дабразыч-лівасці і далікатнасці, – расказала Агнешка.
– Жылі мы  адзін каля другога, выконваючы штодзённыя руцінныя заняткі, – дзеліцца з намі Марэк. – Добра, што нам удалося адкрыць нанава, што ёсць у нас нешта большае, што мы здольныя аказваць сабе радасныя пачуцці, што жыве ў нас радасць жыцця. Дайшло да нас, што злосць, агіда, антыпатыя  не павінны  стаць  прычынаю нашага аддалення адзін ад другога, што было мноства  выпадкаў і перажыванняў, сумесных  сведчанняў,  якія нас моцна збліжалі і за якія можам быць узаемна ўдзячнымі.
Гэты новы пачатак “прышчэплены” у кожным з нас. Ён пачынаецца  ад  святога хросту, які робіць нас здольнымі да павароту і да пачатку  нанава. Гэта пастава навяртання. На сужэнскіх сустрэчах   гаворым, што  гэта ёсць навяртанне да дыялогу з самым сабою, з  мужам, з  жонкаю, з  іншымі людзьмі, з Богам, да дыялогу, у якім лепей  слухаем сябе ўзаемна, разумеем, дзелімся сабою і прабачаем. Тое, што быццам увачавідкі, што прысутнічае ў жыцці штодзённым  і  ў  жыцці сумесным, заўсёды  моцна цяжкае. Штодня нам штосьці  не ўдаецца ў меньшай ці ў большай ступені. І таму штодня патрэбен новы пачатак. Гэта навяртанне  да любові, а тым самым – і да Пана Бога.  Бо сапраўдная любоў ёсць ад Бога, як  сцвярджае святы Ян (1 Ян 4,7). Любоў  сужэнская – таксама.

 

Сучасныя сужэнствы. Якія яны?
Трывалая і шчаслівая любоў ёсць найглыбейшым прагненнем кожнага чалавека. Таму  ўсё болей сужэнскіх пар у пошуку спосабаў, як  будаваць гэтую любоў, як яе нянчыць. Сведчаць, што гэта магчыма, хоць наогул і цяжка. Усведамляюць, што адрозніваюцца  асабовасцю, што можа згладжваць, але часцей абцяжарвае паразуменне. Часта з бацькоўскага дому выносяць  не толькі многа любові, але і абцяжаранне, якое перашкаджае іх адносінам. Аднак трактуюць  гэтыя цяжкасці як заданне любові. Муж і жонка ў такім сужэнстве маюць свядомасць, што іх любоў рэалізуецца ў дыялогу. Узаемнае слуханне, разуменне, дзяленне сабою і прабачэнне з’яўляецца аўтэнтычным мысленнем аб іншым чалавеку, спосабам дбання пра яго, а не толькі пра сябе. З’яўляецца спосабам  пеставання любові. У гэтым іх падтрымлівае прагненне Пана Езуса, каб любілі так, як Ён палюбіў іх (пар. Ян 13,34) і Яго заахвочванне: “Заставайцеся ў Маёй  любові” (Ян 15, 9 ). Распазнаюць, што  такое  ёсць… сучаснае сужэнства. Такое  сужэнства распазнае “новы пачатак” амаль кожны  дзень, ведае,  што крызісы “упісаны” у дынаміку развіцця любові. Становяцца “новым сужэнствам ” у духу “ новага чалавека” (Эф 4, 24). Фарысеям, якія пыталі, ці  можна даць жонцы развод, Езус  адказаў, што “на пачатку так не было” (Мц 19,8). Гэта і ёсць парадокс біблійнай гісторыі сужэнства: стварэнне “новага  чалавека” (Эф 4,24), стварэнне новага сужэнства азначае “паварот да пачатку”.

 

Ежы Гжыбоўскі.
Варшава.


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий