Працягваем друкаваць сведчанні аб прысутнасці Бога і Божай Міласэрнасці ў жыцці, запісаныя сёстрамі Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках (Кракаў) і ўзятыя з сайта кангрэгацыі.
Ганна:
–Бог выпрабаваў мяне маёю хваробаю і хваробаю блізкіх, утратаю прэстыжнай пасады, фінансавымі праблемамі. Наогул з паспяховай жанчыны ў бізнэсе стала звычайнай. Напачатку перашкаджала немач, боль, крытыка акружэння… Адчула стомленасць, але і радасць ад узыходзячага сонца. Пачула птушак і сябе. Добры Пан дазваляе мне гэта ўсё. І хоць прыходзяць цяжкія хвіліны, я ДАВЯРАЮ ТАБЕ, ЕЗУС! І прашу, каб ніхто з вас не страціў веры. Ніколі… Нават калі будзе паміраць для таго свету.
Беата:
– Нарадзіла прыгожую, здаровую, каханую дачушку, хоць у цяжарнасці тры разы перажывала жудасны страх, як гэта будзе. Святая Фаўстына дапамагла, усе страхі мінулі. Мая дачушка мае імя Іга Фаўстына.
Тамаш:
– Любоў нашага Пана Езуса Хрыстуса неспасцігальная!!! Не спавядаўшыся доўгі час, я прыступіў да Сакрамэнту споведзі і Святой Камуніі ўжо ў сталым узросце. Дзякуючы Езусу Міласэрнаму парваў з цяжкім грахом, у якім трываў на працягу больш чым 15 гадоў. Праз фізічную слабасць, а таксама некантралюемы страх быў павалены на зямлю, як святы Павел. Дзякуючы гэтаму, апамятаўся і прыйшоў зусім новы погляд на жыццё. Божая Міласэрнасць чыніць цуды!!! Благаслаўлёныя і шчаслівыя тыя, хто паддаецца Божай волі! Прабач мне, Езу, у міласэрнасці Тваёй! Аддаю Табе, Міласэрны Пане, усё сваё жыццё, кожную хвіліну, кожны стук майго сэрца, кожны ўздых!!! ЕЗУ, ДАВЯРАЮ ТАБЕ!!!
Л. і П. К.:
– Дваццаць гадоў чакалі мы патомства. Шлюб узялі ў Польшчы ў 1985 годзе. Але на працягу доўгіх гадоў мы былі толькі ўдваіх. Выехалі ў Злучаныя Штаты, там абаснаваліся. У 2003 годзе наведалі Польшчу і Санктуарый Божай Міласэрнасці ў Кракаве-Лагеўніках. Там склалі інтэнцыю на святой Імшы з просьбаю аб дары мацярынства і айцоўства. Ксёндз, які прымаў ахвяру, узрадаваўся і сказаў, што гэта цудоўная інтэнцыя. З таго дня пачала штодзённа прамаўляць у гэтай інтэнцыі малітву аб просьбе той ласкі праз св. Сястру Фаўстыну і Каронку да Божай Міласэрнасці. 1 кастрычніка 2004 года яшчэ раз прыехалі мы ў Польшчу, каб у Санктуарыі ў Лагеўніках дзякаваць Пану Богу за апеку і далей прасіць праз заступніцтва св. Сястры Фаўстыны аб той моцна жаданай ласцы патомства. Некалькі дзён пазней даведаліся, што наша просьба выслухана і што спадзяёмся мы на немаўлятка. Атрымалі моцна жаданую ласку, на якую чакалі аж 20 гадоў! 4 чэрвеня 2005 года нарадзіўся ў нас здаровы сын, якому далі імя Джон. Зараз прагнем, каб у Санктуарыі ў Лагеўніках адбылася святая Імша падзякі за гэты дар Божай Міласэрнасці і перамагаючае заступніцтва св. Сястры Фаўстыны.
М. С.:
– “Цудоўнае абуджэнне”. Як студэнтка польскай філалогіі Ягелонскага Ўніверсітэта ў Кракаве, па спецыяльнасці тэатралогія, атрымала стыпендыю ад амерыканскага ўрада, дазваляючую прадаўжаць вучобу ў ЗША ў Таўсан Універсітэце. Тэатр быў маёй стыхіяй, таму цешылася гэтай стыпендыяй, якая давала мне магчымасць пашырэння ведаў, новых сведчанняў з гэтай спадчыны і атрымання новых кантактаў са студэнтамі навучальнай установы. Марыла аб тым, каб амерыканскія мюзіклы паказваць таксама ў Польшчы. Перад вылетам у Злучаныя Штаты ў Санктуарыі ў Кракаве — Лагеўніках удзельнічала ў за-пісу тэледыска з аказіі – як пасля аказалася – апошняй пілігрымкі Яна Паўла II у Кракаў. З тога святога месца ўзяла з сабою ў Штаты падараваныя сястрою з Лагеўнікаў абразкі Пана Езуса Міласэрнага з тэкстам Каронкі да Божай Міласэрнасці і абразкі Святой Фаўстыны, каб раздаць іх студэнтам у Амерыцы.
Захопленая вучобаю, не занядбала свайго рэлігійнага жыцця. Кожную нядзелю, а нават часцей, удзельнічала ў Эўхарыстыі ў касцёле пры акадэміі, прымала таксама ўдзел у спатканнях хрысціянскай моладзі. Цешылася жыццём і поспехамі ў вучобе. 5 лютага 2003 года ехалі мы самаходам разам з калегамі і, калі з’язджалі на паркінг, здарыўся сур’ёзны выпадак, калі наехала на нас, а менавіта на мяне, вялікая машына. Я атрымала вельмі цяжкія пашкоджанні галавы. Верталётам даставілі мяне на інтэнсіўную тэрапію і сцвярджалі, што стан мой вельмі цяжкі, не пачыналі нават аперацыю, толькі праінфармавалі маю маму. Толькі пасля прылёту мае мамы ў Амерыку была праведзена першая, вельмі доўгая аперацыя, падчас якой выразалі мне частку мозга, якая адказвае за мову, і палову чэрапа. Знаходзілася тады ў пастаяннай спячцы, а маё жыццё падтрымліваў рэспіратар.
Мая мама перад прылётам у Амерыку вельмі доўга малілася перад цудоўным абразам Пана Езуса Міласэрнага ў Лагеўніках і пры рэліквіях Святой Фаўстыны. Мая бабуля, якой ўжо 90 гадоў, весь час малілася на ружанцы і прамаўляла Каронку да Божай Міласэрнасці, якую Пан Езус прадыктаваў Сястры Фаўстыне. Маліліся за мяне таксама мае сябры ў Кракаве і Чэнстахове, таксама калегі ў Злучаных Штатах.
У спячцы была чатыры тыдні. Дактары не давалі ніякай надзеі на абуджэнне. Нягледзячы на такі дыягназ, мая мама і сябры не пераставалі маліцца. Мама змясціла над маёй галавой абраз Езуса Міласэрнага і святой Сястры Фаўстыны, якую прасіла аб заступніцтве, каб Бог ацаліў маё жыццё. Пасля месяца спячкі, неяк вечарам, калі, як звычайна, на малітве трывала пры мне мама і палажыла мне ў далоні Езуса Усемагутнага, я раптоўна абу-дзілася. Амерыканская медсястра, якая апекавалася мною, была шакіраваная і адначасова шчаслівая. Імгненна прыбеглі ўрачы, якія не маглі паверыць у тое, што адбылося. Для ўсіх, хто ведаў аб маім трагічным выпадку і хто дапамагаў мне праз малітву, гэта быў знак цудоўнага абуджэння.
Атрымала ад Пана Бога не толькі дар самастойнага абу-джэння ад спячкі, але таксама дар мовы, прычым у двух мовах, нягледзячы на тое, што недастае той часткі мозга, якая адпавядае за мову. Магла сказаць: Езу, дзякую Табе ад усяго сэрца! Магла ўжо ў шпіталі быць перакладчыкам для сваёй мамы. Пасля перажыла яшчэ 7 чарговых аперацый, падчас якіх быў сканструяваны і ўжыўлены імплантант косці чэрапа. Пасля кожнай аперацыі магла свабодна размаўляць, чытаць і пісаць. Атрымала вялікую любоў Бога, адчуваю сябе моцна Ім каханай. Зрэшты, не толькі я моцна каханая. Бог чувае і прабывае ў кожным з нас. Калі перапросім Яго за нашыя грахі, Ён дасць нам многа ласкі і Сваёй моцы. Дае нам непараўнальна болей, чым нам здаецца. “Быць без Езуса – гэта не быць”, – напісала я ў сваім вершы.
Гося:
– Мая “сувязь” з Езусам Міласэрным і Санктуарыем у Лагеўніках існуе з 1997 года. Прызыў “Езу, давяраю Табе” спадарожнічае мне ў кожную хвіліну майго жыцця, Каронка – гэта мая любімая малітва. Многакратна пераконвалася ў інтэрвенцыі Езуса ў цяжкія хвіліны свайго жыцця. А канкрэтна Ягоную дапамогу адчула 19.02.2011. Едучы раніцаю самаходам па заснежанай дарозе, трапіла ў слізготу, страціла кіраванне аўта, якое пачало “плыць” проста на прыдарожнае дрэва. Але “нешта” яго пхнула далей, і я прызямлілася ў рове, ужо за дрэвам. Аўта крыху пашкоджана, сама выйшла без знаку.
Што мяне ўратавала? Выязджаючы з дому, пачала прамаўляць Каронку да Божай Міласэрнасці і перакананая, што гэта Езус Міласэрны быў са мною і мяне ўратаваў.
Давярайце Пану, Ягоная Міласэрнасць не ведае межаў!!!
Андрэй:
– Было гэта некалькі гадоў назад. Даведаўся, што мая цёця, якая жыла ў іншым горадзе, захварэла на рак і знаходзіцца пад апекай сваіх блізкіх. Хвароба наступала вельмі хутка. Я падумаў, што, паколькі ад яе далёка, то мне застаецца толькі даверыць Пану і маліцца. На працягу некалькіх дзён прамаўляў Каронку да Божай Міласэрнасці ў інтэнцыі хворай. У апошні дзень, як аказалася пазней, прамовіў Каронку да Божай Міласэрнасці ўначы, у 00.10. Раніцай атрымаў паведамленне, што цёця памерла ў тую самую ноч у 00.10. Пане Езу, дзякую за Тваю Міласэрнасць… Давяраю Табе!
Па старонках сайта
www.faustyna.pl