Працягваем друкаваць сведчанні аб прысутнасці Бога і Божай Міласэрнасці ў жыцці, запісаныя сёстрамі Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках (Кракаў) і ўзятыя з сайта кангрэгацыі.
Ганна і Рышард Падбароўцы:
–30.03.2011 наша дачка Вікторыя атрымала чарэпна-мазгавую траўму. 31 сакавіка пасля аперацыі яна знаходзілася на інтэнсіўнай тэрапіі, прыйшоў да яе ксёндз капелан і ўдзяліў 7-гадовай дачушцы Сакрамэнт намашчэння хворых, у якім Езус асабліва нам дапамагае. Дачушку акружылі мы малітвамі многіх, а спецыяльна прасілі Сястру Фаўстыну, каб была на інтэнсіўнай тэрапіі і хадайнічала за Вікторыю… Іншых нашых Святых… Айца Піо і Яна Паўла II. Праз дзве з паловаю гадзіны пасля прыняцця Сакрамэнту наша дачушка ўстала, пачала размаўляць, пажадала паесці і хацела хадзіць… 7 красавіка, у дзень свайго нараджэння, выходзіць са шпіталя ў сваёй выдатнай фізічнай форме. Нерухомасць рукі прайшла. Сёння 25 мая. Вікторыя паўнаспраўная, а пашкоджанне было сур’ёзнае. Ходзіць у школу і моліцца за хворых дзяцей. СЯСТРА ФАЎСТЫНА абяцала і дапамагла. Няхай Езус за Цябе будзе праслаўлены. Бацькі.
Ганна і Рышард (ад аздароўленай Вікторыі):
– А зараз Віктар выздараўлівае ад новаўтварэння… Мы – бацькі, якія далі сведчанне аб аздараўленні пасля Сакрамэнту намашчэння хворых нашай Вікторыі. Калі яна ляжала ў шпіталі, прывезлі 5-месячнага Віктара з нефрабластомай, новаўтварэннем на нырцы, якое вырасла да 1,3 кг. Атрымалі мы аздараўленне, дзякуючы Сакрамэнту і хадайніцтву менавіта св. Сястры Фаўстыны і заангажыраваліся, падобна, духоўнай барацьбой і за жыццё Віктара. Можна сказаць, што малілася за яго “паўсвету людзей”.Учора ад рана на працягу некалькі гадзін ішла комплексная аперацыя на мяжы жыцця. Бацькі Віктара, і я таксама, у той час былі ў капліцы шпіталя, перажываючы Эўхарыстыю (вечарам Віктару быў удзелены Сакрамэнт намашчэння хворых)… У час св. Імшы ў капліцы ў малітве верных мы папрасілі, каб падчас аперацыі, побач з Езусам і Марыяй пры аперацыйным стале, пры далонях хірурга прысутнічала Сястра Фаўстына, а. Піо і Ян Павел II. Зараз, праз суткі пасля аперацыі, хірург дзякуе Богу, доктар, які лечыць, яшчэ просіць бацькоў, каб і далей маліліся аб Божай дапамозе. Яшчэ не запрацавала цалкам аперыраваная, але захаваная нырка, але цела Віктара функцыяніруе нармальна, і няма пагрозы жыццю. І чакаем у Пану, які праз некаторы час таксама аздаровіць, і бачым прасвятлеўшых у ласцы бацькоў і дактароў, якім рэляцыя з Божым Провідам і Міласэрнасцю не ёсць абыякавай.
ЕЗУ, МАРЫЯ, Сястра ФАЎСТЫНА, дзякуем за здароўе, за тое, што можам нармальна ў такім цудоўным Богу ўскладаць надзею, бо ў Ім жывём, рухаемся і знаходзімся.
Рышард, бацька Вікторыі – ад імя бацькоў Віктара.
Беата:
– Мая доўгачаканая дачушка. Напісаць гэтае сведчанне збіралася ўжо некалькі гадоў… Пачну ад пачатку.
Мы ўжо мелі цудоўнага сына Сымона і чакалі чарговае немаўлятка, але не было гэта так, каб мы яго хацелі. Мы страцілі ўжо надзею на тое, што калі-небудзь зноў станем бацькамі. Пасля 6 гадоў лячэння і чакання ў 2004 годзе прыходзіць на свет наша дачушка Аліцыя (імя выбраў ёй наш сын Сымон). Аліцыя нарадзілася здаровая і прыгожая. У шпіталі атрымала “10 балаў”. Нашае шчасце было такое, што не паддаецца апісанню. Сымон у дзіцячым садку хваліўся сваёй сястрой, кажучы пра яе: “Аліцыя з краіны чараў”. Наша шчасце, аднак, не было працяглым; Аліцыі споўнілася ўсяго тры месяцы, як яна захварэла. Хвароба так хутка наступала, што нават урачы не маглі паясніць, чаму Аліцыя з дня на дзень перастае рухацца. Працяглае знаходжанне ў шпіталях, дактары і адсутнасць дыягназу. Спаткалі мы з мужам прафесіяналізм дактароў і па сённяшні дзень мы ім моцна ўдзячныя, таму што самі мы не ўмелі адказаць на пытанні, якіх зараз ужо не ставім: “Чаму? Чаму я? За што? Хто вінаваты?” і г. д. Пасля этап абвінавачвання найперш Бога, усіх… Не сумелі мы з тым пагадзіцца, і гэта нядобра. Пасля не мелі часу аб усім гэтым падумаць. Пачалася працяглая рэабілітацыя. Абследаванні, практыкаванні займалі цэлыя дні і ночы. Наша дачушка ляжыць, не рухае ні нагою, ні рукою, але ўначы можа ўдарыць сабе галоўку аб біла ложка і робіць сабе балюча.Пільнавалі мы яе кожную ноч. Чувалі на перамену, бо ў дзень была яшчэ праца. Чуваючы кожную ноч, прамаўляла Каронку да Божай Міласэрнасці, і гэта давала мне заспакаенне. Мая зачараванасць Сястрой Фаўстынай пачалася значна раней. Заваражыла яе “прастата” мудрасці, як яна цудоўным, а адначасова простым спосабам гаварыла пра Бога і Яго Любоў да чалавека. Тады яшчэ не адкрыла чароўнасці той малітвы. Зачаравалася асобаю Сястры Фаўстыны. Затое каля ложка мае дачушкі адкрыла малітву. Мая дачушка прытуліла мяне, значыць працягнула да мяне ручкі, маючы паўтара го-дзіка. Цэлы месяц плакала я, расказваючы пра гэта. Плакала ад радасці, напэўна. Першы крок наша дачушка зрабіла пасля Святой Камуніі Сымона, маючы два з паловаю гады. Да гэтага далучылася вялікае кола лю-дзей: дактары, знаёмыя і г.д. Да сённяшняга дня Аліцыя прай-шла ўсялякія магчымыя абследаванні, і дактары не ведаюць, чаму яна захварэла, але таксама не ведаюць, чаму яе развіццё рэзка пайшло, быццам нешта яе адпусціла. А мы як бацькі цешымся, што Аліцыя ёсць, па сутнасці, адзіным выпадкам без дыягназу. Бо калі няма дыягназу, то і няма злога дыягназу. Сёння Аліцыя ходзіць у нулявы клас і не адстае ад іншых дзяцей, па заключэнню псіхолагаў і педагогаў, на свой узрост мае вялікі слоўнікавы запас і вельмі інтэ-лігентная, хоць фізічна і слабейшая.Праўду кажучы: што мы як бацькі маглі рабіць з дзіцем, якое цэлы дзень ляжыць на матрацы? Акрамя працяглай руховай рэабілітацыі, мы весь час ёй чыталі. Плюс пастаянная малітва, даверыла ўсё Сястры Фаўстыне. Дзякую!!!
Яцэк:
– Абсалютна выпадкова апынуўся каля рэліквій Святой Фаўстыны.Не разумею, што робіцца са мною.Не змог я пагадзіцца са смерцю маёй мамы, рабіў зло, быў злосны на Маці Божую, што мяне не выслухала. Цяпер ведаю, як моцна я памыляўся. Пасля прагляду фільма пра жыццё Святой Фаўстыны паліліся ў мяне слёзы; хоць мне ўжо 33 гады, пакахаў яе і веру, што знайду ўласную дарогу жыцця.
Павел:
– Даведаўся пра нешта такое, што цяжкае для мяне, хоць ужо гэта і адчуваў… і не ведаю, ці мець надалей надзею ў маёй справе, хоць вельмі хачу яе мець Бог ведае, у чым. Паехаў у Лагеўнікі ў пошуку спакою. Калі вяртаўся пасля святой Імшы ў 18.00, недалёка, на скрыжаванні каля прыпынку “Лагеўнікі”, здарыўся выпадак, патрулі спрабавалі выцягнуць з аўтамабіля раненую асобу, але з тым былі праблемы, бегалі вакол аўта, хіба кожная секунда мела значэнне. Падумаў, буду прамаўляць гэтую Каронку… Падобна так рабіла Сястра Фаўстына, калі заставала кагосьці паміраючага, такая сітуацыя здарылася са мною першы раз. Памаліўся, каб Бог, па сваёй волі, або даў ёй спакойную смерць і яна трапіла ў неба, або каб яе з гэтага выцягнуў і даў ёй далейшае жыццё на зямлі; ахвяраваў за яе сваё сённяшняе цярпенне, якое мяне спаткала. У палове малітвы брыгады перасталі ўжо бегаць; не ведаю, ці тую асобу выцягнулі, ці яе зямное святло згасла. Я быў крыху наводдаль, калі скончыў Каронку. Карэты хуткай дапамогі стаялі на месцы, а мой аўтобус ад’ехаў… Не пашкодзіць памаліцца яшчэ раз за тую асобу, калі хто акурат можа…
Вітаўтас:
– Хацеў бы расказаць гісторыю, якая прывяла мяне да Езуса.Яшчэ зусім нядаўна быў вельмі слабым хрысціянінам, хадзіў да касцёла толькі з патрэбы, гэта значыць з выпадку гадавіны смерці блізкіх або падчас свят. Пост лічыў глупай фантазіяй, устрымліваўся трохі ад мяса толькі тады, калі быў пачатак астралагічнага году. Той час выдаваўся мне важным, цвёрда верыў у рэінкарнацыю і маліўся спосабам, які прыйшоў ад падазроных праваднікоў сектаў. Карацей кажучы, быў сапраўдным нявольнікам тэндэнцыі нью эйдж, пакуль летам 2010 года не прыйшоў у маё жыццё Езус.
У той дзень, пасля вячэрняй малітвы у Катэдры Кавінскай, пераходзіў вуліцу праз падземны пераход. Усе ведаюць, як выглядаюць такія месцы. Якія сцены, якое асвятленне, пахі… Той падземны пераход не быў выключэннем. Але тое акружэнне моцна мне не перашкаджала, таму што галава была занята сацыяльнай дзейнасцю.Тады думаў, што, калі не змагу змяніць цэлы свет, то як найменей – Літву. Палітыка, збор подпісаў, лісты ў пракуратуру, бюро нерухомасці і іншыя рэгулюючыя інстытуты былі маім хлебам штодзённым. Абцяжараны такімі і падобнымі “глабальнымі” пытаннямі ў цёмным падземным пераходзе ішоў я каля невялікага магазіна кветак. Раптам пад маімі нагамі ўпала вядро з ружамі. Адразу пачаў я дапамагаць прадаўцу, паднімаць вядро, а калі выпрастаўся, угледзеў праз вакно Езуса, які гля-дзеў на мяне… Гэта быў невялікі абразок у цёмнай, як і тое падзямелле, зямлі – блішчэў наш Збаўца. Абразок быў зусім іншы, чым тыя, якія бачыў да гэтага часу. Ён прыцягваў сваёю прастатою і святлом. Тады яшчэ не ведаў я, што гэта слынны на ўвесь свет сваімі цудамі абраз Божай Міласэрнасці. Таксама не меў паняцця, што менавіта ружы – кветкі Езуса, сімвалізуючыя Сына Божага. Запытаў прадаўца, ці мог бы прадаць мне той абразок, як ён адразу згадзіўся падарыць мне яго. Так Езус пастукаў у дзверы майго сэрца і ціха чакаў на адказ. Некалькі месяцаў насіў абраз у кішэні курткі, блізка да сэрца. Падчас працы ў той няшчаснай палітыцы накапілася мноства праблем, і захварэў я на дэпрэсію…
Знаёмы парадзіў мне, каб адведаў Супольнасць Поўных Дамоў у вёсцы Панара (Паўднёвая Літва) і пайшоў да айца Валерыя. Так і зрабіў. Прыехаў да толькі што арганізаванай законнай супольнасці ў Панара, дзе браты дапамагаюць людзям з залежнасцямі. У тым месцы зноў спаткаў Езуса. Велізарны абраз Божай Міласэрнасці глядзеў на мяне са сцяны капліцы. У ёй першы раз прамовіў Каронку да Божай Міласэрнасці. Ад той пары пачаліся змены ў маім жыцці. Адкінуў усё, што з’яўляецца спрэчным у адносінах да традыцыйнай веры. Пачаў хадзіць да касцёла часцей, усведаміў сабе значэнне Эўхарыстыі ў жыцці, а што найважнейшае – прыняў рашэнне паспрабаваць пайсці дарогаю манаха.
Праўда, не магу сказаць, што зараз мая вера моцная. Не скажу, што з’яўляюся прыкладным хрысціянінам. Проста ведаю напэўна, што, на першы погляд, невялікае здарэнне адыграла ключавую ролю ў маім жыцці. Упэўнены, што гэтыя малыя цуды – найважнейшыя, бо праз іх Бог запрашае нас да перамены.
Па старонках сайта
www.faustyna.pl