«Гісторыя аднаго крыжа»

Польскае тэлебачанне падрыхтавала  дакументальны фільм “Гісторыя аднаго крыжа” – пра крыж  бл. Яна Паўла II у Вялікую Пятніцу 2005 г. Аб гісторыі  таго крыжа і акалічнасцях  стварэння фільма расказвае кс. Юзаф Бжастоўскі, журналіст Польскага  тэлебачання  ў  Жэшуве.

Гэты крыж быў паказаны свету ў астатнюю, у зямным жыцці бл. Яна Паўла II, Вялікую Пятніцу  – 25 сакавіка 2005 года. Змучаны хваробаю, Святы Айцец не мог тады удзельнічаць у Крыжовым Шляху  ў Рымскім Калізеі. Болей маліўся ў сваёй прыватнай капліцы, прытуліўшыся да крыжа.

Вялікая Пятніца 2005 г.f-str-21

Натоўпы верных з усяго свету сабраліся  вакол светлых муроў Рымскага Калізея. Засяроджаныя  твары пілігрымаў, дзеці з каляровымі ліхтарамі. Малітва акружыла даўнішняе месца смерці соцен хрысціянаў. У тым выключным сцэнарыі бачым крыж, які нясуць у акружэнні біскупаў і кардыналаў.
У жыцці бл. Яна Паўла II гэта была астатняя Вялікая Пятніца. Змучаны хваробаю Святы Айцец знаходзіўся ў сваёй прыватнай капліцы, дзе, дзякуючы тэлебачанню, яднаўся духоўна ў малітве з удзельнікамі Крыжовага Шляху ў Калізеі. У гэтым выпадку і вернікі  дапамагалі свайму Папе ў яго малітве Крыжовага Шляху. Тую ноч апісвае ў сваіх гарачых разважаннях кардынал Юзаф Ратцынгер: “калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прынясе багаты плён” (Ян 12, 24). Езус  з’яўляецца пшанічным зернем, якое памірае. Памерлае зерне пшаніцы дае пачатак вялікаму размнажэнню хлеба, які трывае аж да сканчэння свету: Ён ёсць хлебам жыцця,  здольным самым найлепшым спосабам заспакоіць голад усяго чалавецтва і даць яму жыватворнае харчаванне, прадвечнае Слова Бога, якое для  нас сталася целам, а таксама хлебам, праз крыж і змёртвыхпаўстанне. Над пахаваннем Езуса свеціць таямніца Эўхарыстыі”.
f-str-22Перад ХIV стацыяй бл. Ян Павел II папрасіў крыж. Пасля трахеатаміі не мог  нічога сказаць,  толькі мімікай і жэстамі  выразіў просьбу  прынесці крыж. Тады арцыбіскуп  Станіслаў Дзівіш звярнуўся да ксяндза Мечыслава Макшыцкага: “Метак, прынясі крыж”. Асабісты сакратар пайшоў у сваю спальню, зняў са сцяны крыж і ўручыў яго Святому Айцу. Весь свет, дзякуючы спутнікавай сувязі, бачыў дзіўны  абраз –  бл. Яна Паўла II, які туліцца, падобна дзіцяці, да крыжа…
Для пана Станіслава Трафальскага, скульптара са Стэфковай, той дзень  застанецца ў памяці назаўсёды. Пайшоў у Бешчадскія лясы. Ссек дрэва і зрабіў крыж. Адправіў Крыжовы Шлях за жонку, якая была паралізавана 15 гадоў назад. Сырое дрэва было цяжкім, і Крыжовы Шлях – як выцерпець. Упаў пад дрэвам, але дайшоў да цэлю і, сабраўшы апошнія сілы, укапаў крыж у зямлю. Ён стаіць там і сёння. Калі вярнуўся дамоў, хутка  прывёў сябе ў парадак. Не хацеў, каб жонка і сын бачылі яго ў такім стане. Гэта была яго таямніца.
Позна ўвечары разам з жонкаю глядзелі па тэлебачанню трансмісію папскага Крыжовага Шляху. Станіслаў сядзеў у крэсле, жонка – у  інваліднай калясцы. Якое  было  іх  здзіўленне, калі ўбачылі крыж у руках Святога Айца.
– Яніна, гэта той самы крыж, які я калісьці табе зрабіў…
– Гэта немагчыма! – адказала пані Яніна.

Год 1990
f-str-23Той  год  для  пані Яніны Трафальскай аказаўся трагічным. Мыла вокны ў доме. Упала, зламала пазваночнік. Была хуткая дапамога, мноства аперацый  і  абследванняў,  але  спраўнасць  ног  страціла  назаўжды.Закрылася  ў сабе, нікога не прымала. Апусціла жалюзі на вокны. Хацела схаваць ад свету сваё калецтва. Пакрыў-джаная на Бога, пагружаная ў боль, бясконца  задавала пытанні: “Пане Божа, чаму я, чаму цяпер? У мяне ж сынок, Себасцьян, усяго  6 гадкоў.  Як  дадуць яны сабе рады без мае дапамогі?”.  Яе  муж  Станіслаў  пакутаваў разам з ёю. Зачыняўся ў майстэрні. Там  у  адзіноце  наразаў,  маляваў  і думаў, як ёй дапамагчы.  Аднойчы  вырашыў выразаць  для яе крыж. Праз некалькі месяцаў  прынёс  ёй  чорнае   распяцце  і  сказаў: “Гэта табе”.
У  2000  годзе  дэлегацыя мясцовага  кіравання  з  Кракава з  войтам   з   Ольшаніцы  збіралася ў  Ватыкан.  Войт  папрасіў скульптара Станіслава Трафальскага зрабіць які-небудзь сувенір  для Святога Айца. Той доўга думаў, які падарунак зрабіць  Папе,  і  жонка  прапанавала, што аддасць свой крыж. Гэта было цяжкае і адважнае рашэнне.  Са  смуткам  расталіся з сямейнай рэччу, не будучы ўпэўненымі,  што  дойдзе  яна  да Святога  Айца.

Год 2007
f-str-23-2Прайшло два гады пасля смерці  Святога  Айца.  Асабісты  сакратар  бл. Яна Паўла II і Бэнэдыкта ХVI – кс. Мечыслаў Макшыцкі  атрымаў сакру  біскупа   ў  Ватыкане.   Быў прызначаны Мітрапалітам Львоўскім пасля кардынала  Мар’яна  Яварскага.  Новы біскуп Львова спакаваў свае рэчы. Разам  забраў і памятны крыж  з  Вялікай  Пятніцы. Прыехаўшы на месца, падарыў яго сваім бацькам – Браніславе і Пятру,  якія жылі ў Лукаўцы. Для  іх ён быў ужо рэліквіяй. Блізкі прыяцель арцыбіскупа Макшыцкага  – пробашч  кс. Мечыслаў Бізёр, узрушаны незвычайнай гісторыяй крыжа, папрасіў  бацькоў  Макшыцкага аб магчымасці выстаўляць крыж  у  сваёй  парафіі.  Са  згоды  сына,  яны  падарылі   гэты вялікапятнічны  крыж  касцёлу  ў Крачковай. Зараз  гэтая  рэліквія вандруе па парафіях зямлі Пшэмысльскай.  Людзі  той   крыж   адорваюць,  моляцца  пры  ім,  крыж распальвае іх веру  і прыпамінае  сведчанне  любімага Яна Паўла II.

Год 2012
Мой чарговы візіт да пані Яніны і пана Станіслава Трафальскіх. Твар  жанчыны  на інваліднай  калясцы ўсміхаецца. Чайнікам апараныя рукі – такім  спосабам яна грэецца.  Спаралізаваная 22 гады назад, наракае  на  халодныя канечнасці – эфект праблем з цыркуляцыяй крыві. На стале ў кухні ляжыць ружанец. Пані Яніна рыхтуецца да Велікодных свят. Муж мые вокны. Жонка дапамагае як можа.
– Шчаслівая, – гаворыць яна пра сябе. – Радуюць  надыходзячыя  святы. У паветры адчуваецца  вясна. Інвалідная каляска  дапамагла мне зразумець сэнс  майго цярпення. Сёння упэўнена, што той просты крыж дапамог перажыць найцяжэйшыя  хвіліны.

З польскага каталіцкага
 штотыднёвіка “NIEDZIELA”,
 з дазволу яго рэдакцыі, №18 за 2012 г. (у перакладзе рэдакцыі часопіса “Дыялог”).


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий