Святло ў цемры

Str-12

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Да тэмы алкагольнай залежнасці наш часопіс звяртаўся не адзін раз. Гэтая параза руйнуе лёсы і дарослых, і дзяцей. Ці магчыма яе пазбавіцца? Магчыма!Прапануем вашай увазе артыкул пра алкаголіка, які стаў абстынентам, а пасля – апосталам цвярозасці.

 

 

 

Матэуш Тальбот  (рэканструкцыя здымка)

Матэуш Тальбот
(рэканструкцыя здымка)

Гісторыя жыцця Матэуша Тальбота паказвае, што звычайныя людзі могуць рабіць незвычайныя рэчы. Ён, алкаголік, сёння кандыдат на святога, узор і заступнік для ўсіх, хто змагаецца з алкагольнай залежнасцю. Пасля 16 гадоў пянства абраў шлях навяртання да Бога, а потым удасканаліў сваё жыццё ў поўнай абстыненцыі.

 

Матэуш Тальбот нарадзіўся ў Дубліне 2 мая 1856 года і быў другім з дванаццаці дзяцей Чарлеса і Элізабэт Тальбот. Бацькі былі рэлігійнымі людзьмі, і ён быў ахрышчаны ў касцёле.

Часы, у якія жыў Матэуш, былі вельмі цяжкімі. Вялікі голад у Ірландыі ў 1840-х гадах прымусіў многіх сельскіх жыхароў пераехаць у горад у пошуках хлеба. Нягледзячы на тое, што Чарлес Тальбот меў пастаянную працу, сям’я жыла на мяжы галечы, бо большая частка іх заробку ішла на выпіўку. З-за алкагалізму сям’я за 20 гадоў шлюбу пераяз-джала адзінаццаць разоў.

Элізабэт была цудоўнай жанчынай і моцна пакутавала, назіраючы, як яе муж і сыны ўсё глыбей і глыбей апускаюцца ў залежнасць. Да васьмі гадоў Матэуш быў вясёлым і гарэзлівым дзіцём. У 1864 годзе Тальботы вырашылі аддаць сына ў прыватную  каталіцкую школу, дзе ён правёў толькі два гады, навучыўся чытаць, пісаць і лічыць. Матэуш атрымаў добрую рэлігійную падрыхтоўку, што дазволіла яму прыняць Сакрамэнт пакаяння, Святую Камунію і Сакрамэнт бежмавання. У 12 гадоў канчаткова пакінуў школу і ўладкаваўся на працу ў кампанію Edward і Jan Burke, якая прадавала віно і піва. Працаваў пасыльным па дзесяць гадзін у дзень. З задавальненнем дапамагаў бацькам. Назіраючы за мужчынамі ў піўной, заўважыў, што пасля ўжывання спіртнога яны бадзёрыя і шчаслівыя. Ён вырашыў паспрабаваць алкаголь і адчуў яго смак. Ва ўзросце 13 гадоў Матэуш стаў ахвярай алкагольнай залежнасці. Праз чатыры гады, у 1872 годзе, бацька знайшоў  яму  працу  ў порце. Там Матэуш перастаў піць віно і піва, затое стаў гарачым фанатам віскі.Matt Talbot

Ва ўзросце 18 гадоў Матэуш пачаў працаваць маляром у будаўнічай кампаніі Pemberton. Быў добрым працаўніком, але пасля працы заўсёды ішоў у карчму. Заробленыя грошы, якія некалі аддаваў маці, цяпер пакідаў у бары. Напіваўся кожны дзень. За 16  гадоў ён прапіў усё, што зарабіў. У той час наведваў нядзельную Імшу толькі па звычцы, рабіў знак крыжа па дарозе на працу і час ад часу прамаўляў «Вітай, Марыя»…

Матэуш піў усё больш і больш, не заўважаў смутку маці, аднак Элізабэт Тальбот працягвала маліцца за свайго сына.

Аднойчы суботнім ранкам 1884 года дваццацівасьмігадовы Матэуш стаяў каля мясцовага паба O’Meara ў кампаніі свайго брата Філіпа, моцна прагнучы алкаголю. Матэуш быў беспрацоўным, у яго не было грошай, спадзяваўся, што сябры пачастуюць спіртным. Ён чакаў, верачы ў тое, што хтосьці абавязкова пачастуе, бо на яго ў такіх сітуацыях заўсёды маглі разлічваць. Аднак сябры абмінулі, некаторыя нават смяяліся з яго. Калі Матэуш папрасіў дапамогі, адзін з іх, адказаў: «Ты свіння!».

  

Помнік Матэушу Тальботу ў Дубліне

Помнік Матэушу Тальботу ў Дубліне

Гэта вывела яго з раўнавагі, адчуў сябе зняважаным і адкінутым. Але гэта быў таксама момант Божай ласкі –Матэуш пачаў думаць пра сваё ранейшае жыццё. Зразумеў, якую шкоду яго жыццю нанёс алкаголь. Яму стала сорамна. Злы і цвярозы, вярнуўся дамоў і сказаў маці: «Пайду да святара і дам абяцанне ўстрымання ад алкаголю».

  Матэуш стрымаў слова. У той жа вечар ён зайшоў у плябанію, упершыню за шмат гадоў паспавядаўся, а потым даў абяцанне мясцоваму святару, што тры месяцы не будзе ўжываць алкаголю. На наступны дзень пайшоў на святую Імшу ў касцёл Св. Францішка Ксаверыя і прыняў Святую Камунію. З таго дня ў яго жыцці пачала праяўляцца Божая ласка.

Было вельмі цяжка ўстрымлівацца ад алкаголю. Даўшы сваё абяцанне, Матэуш сутыкнуўся з вялікай дылемай: бацька піў, браты пілі, сябры пілі, і яго арганізм прагнуў спіртнога. Зразумеў, што ў адзіночку не справіцца. Тады вырашыў весці барацьбу за трыванне ў цвярозасці перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Кожную раніцу стаў хадзіць на св. Імшу, а пасля працы – у які-небудзь далёкі касцёл, каб памаліцца за тое, каб заставацца цвярозым і быць далей ад сваіх сяброў.

Парафія Св. Аляксея ў Плоцку - Тшэполе.  Помнік Матэушу  Тальботу

Парафія Св. Аляксея ў Плоцку — Тшэполе.
Помнік Матэушу Тальботу

Праз тры месяцы Матэуш аднавіў сваю клятву ўстрымання ад алкаголю яшчэ на тры месяцы, потым – на дванаццаць і, нарэшце, паабяцаў не ўжываць алкаголь да канца жыцця. Суботні дзень і вечар і ўсю ня-дзелю праводзіў у касцёле. Пачаў маліцца і прасіць у Бога дапамогі на шляху да цвярозасці, стаў наведваць штодзённую св. Імшу перад працай, а вечары праводзіў на каленях у цёмным кутку касцёла. Гэтыя візіты дазволілі яму сустрэць новых сяброў – Езуса, Марыю і святых, а таксама набыць новыя густы – да адзіноты, малітвы, знаходжання ў прысутнасці Бога. Гэта было нялёгка. Яшчэ шмат разоў вяртаўся дадому з упэўненасцю, што цвярозым не пражыве ніводнага дня. Аднак на наступны дзень ішоў у касцёл і маліў Бога: Божа, не дазволь мне вярнуцца да майго ранейшага жыцця. Памілуй мяне!

Аднойчы Матэуш сказаў: «У юнацтве я не надта клапаціўся пра рэлігію з-за цягі да алкаголю, і гэта ледзь не разбіла сэрца маёй маці». Ён вырашыў, што трэба пакаяцца за п’янства ў маладосці. Жадаючы быць як мага больш падобным да Езуса, пачаў суровае жыццё пакутніка. Шмат працаваў. Еў і спаў мала. Спаў на голых дошках і драўлянай падушцы, прытуліўшы да сэрца фігурку Маці Божай з Дзіцяткам. Ён называў яе Каралевай і часта казаў: «Ніхто не ведае, што для мяне значыць гэтая Каралева». Накрываўся ваўнянай коўдрай, а падчас вялікіх халадоў – яшчэ і некалькімі мяхамі. Часта, доўга і сурова пасціўся. Ноччу маліўся.

Пасля навяртання ён паглы-біўся ў малітву. Звычайна ўставаў у 2 ночы. Кожны дзень ма-ліўся на ружанцы. Падчас малітвы і духоўнага чытання Матэуш заўсёды ўкленчваў на голыя калені, ніколі не абапіраўся на рукі. Перад працай а пятай гадзіне заходзіў у касцёл, быў на  Імшы і рэгулярна прымаў Святую Камунію. Як маляр, кожны дзень павінен быў пачынаць працу а шостай гадзіне. Калі ў 1892 г. св. Імша была перанесена з пяці гадзін на 6.15 раніцы, і ён больш не мог прысутнічаць на св. Імшы перад пачаткам працы, ён адмовіўся ад сваёй прафесіі і перайшоў у вялікую фірму па гандлі лесам. Там Матэуш пачынаў працу а восьмай гадзіне. Такім чынам, ён мог працягваць наведваць ранішнюю Імшу.

Першае месца пахавання  Матэуша Тальбота

Першае месца пахавання
Матэуша Тальбота

Усё яго жыццё вызначалася сапраўднай любоўю да бліжняга. Матэуш быў простым і сумленным чалавекам, ненавідзеў хлусню і апраўданні. Заўсёды хацеў выконваць волю Божую. У сталым веку Матэуш адмовіўся ад шлюбу, каб цалкам аддаць сваё жыццё Хрысту.

Застаючыся звычайным, працавітым рабочым, Матэуш Тальбот, пасля навяртання,  прачытаў і сабраў вялікую колькасць кніг. Чытаў Святое Пісанне, бія-графіі святых і, што дзіўна для яго недастатковай адукацыі, – шмат сур’ёзных твораў: Споведзь Св. Аўгустына, творы Св. Францішка Сальскага, Св. Альфонса Лігуоры, Св. Людвіка дэ Мантфорт, Св. Тэрэзы Авільскай і кардынала Джона Ньюмана, папскія энцыклікі, даследаванні ў галіне сусветнай гісторыі і сацыяльнай палітыкі. Тэксты, якія закранулі яго сэрца, старанна перапісваў на кавалках паперы. Тое, што не мог зразумець, падчас чарговай споведзі перадаваў часта святару з просьбай аб тлумачэнні.

Галоўнымі у жыцці Матэуша сталі малітва, духоўнае чытанне і пакуты. Усё, што рабіў, рабіў дзеля хвалы Божай. Работадаўца здагадаўся, што значная частка заробку Матэуша ішла на карысць малазабяспечаных. Аднак ніхто не падазраваў, наколькі радыкальна падыходзіць Матэуш да свайго новага жыцця. Ён аб’ездзіў усе месцы, дзе калісьці быў, і разлічыўся з даўгамі, якія набраліся за п’янкі. Матэуш вярнуў кожную капейку, якую памятаў, і ўсё, пра што яму нагадвалі. Ён заходзіў, перадаваў канверт з патрэбнай сумай і спешна выходзіў.

У 1923 годзе ў Матэуша пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем. Іспыты паказалі хваробу сэрца. Ён ведаў, што павінен быць гатовы да смерці. Матэуш сказаў: «Ніхто мяне не спыніць, калі пакліча мяне Пан». Знясілены суровым постам, кароткім сном і цяжкай фізічнай працай, 7 чэрвеня 1925 г. ён страціў прытомнасць, ідучы на Імшу. Матэуш паваліўся на вуліцы непадалёку ад касцёла Святога Збавіцеля і памёр.f-str-16

Пасля аднясення цела ў морг і падрыхтоўкі да пахавання пад яго адзеннем былі знойдзены два жалезныя ланцугі, пераплеценыя вяроўкай і абкручаныя вакол таліі, якія ён, як і вялікія грэшнікі, насіў пад адзеннем каля 10 гадоў. На левай руцэ вышэй локця ў яго быў невялікі ланцужок, а на правай – завязаная вяроўка. Да левай нагі ніжэй калена вяроўкай прывязаны ланцуг, да правай – сплецены шнур. На шыі ў яго вісеў вялікі ружанец з медалямі. У гэты час у жабрацкім пакоі была выяўленая калекцыя кніг і аркушы паперы, на якіх Матэуш рабіў запісы. На адным з іх былі словы: «О найсалодшы Езу, знішчы ўва мне ўсё злое, няхай усё злое памрэ. Знішчы ва мне ўсё заганнае і самавольнае. Знішчы ўсё, што Табе не падабаецца ва мне, забяры ўсё, што гэта маё ўласнае. Дай мне сапраўдную пакору, сапраўднае цярпенне і сапраўдную любоў. Дай мне дасканалы кантроль над маім языком«. Гэтая малітва, як і многія іншыя, безумоўна, былі выслуханыя. Так пачаўся яго шлях да велічы.

У жыцці Матэуша Тальбота, здавалася  б,  не адбылося нічога  асаблівага. Не пакінуў пасля сябе  ні сям’і,  ні паслядоўнікаў, ні вучоных трактатаў. Ён памёр адзін,  нікому не вядомы. f-str-16-2Пахаваны ў сціплай магіле на могілках Glasnevin 11 чэрвеня 1925 года. На  яго  пахаванні прысутнічала невялікая група сяброў, дэлегацыя  з  трох чалавек з кампаніі  Марціна і некаторыя яго сваякі. Аднак ужо праз некалькі  месяцаў  пасля  яго  смерці яго кароткая біяграфія, напісаная Sir Joseph A. Glynna, была прададзена  ў  100000  экзэмпляраў. За год яна была перакладзена на дванаццаць моў. Праз пяць гадоў Каталіцкі Касцёл  пачаў  даследаваць  жыццё Тальбота, каб вызначыць, ці былі падставы для працэсу беатыфікацыі.

29 чэрвеня 1952 г. зямныя астанкі Матэуша Тальбота былі эксгумаваныя і пакладзеныя ў спецыяльную труну  ў  крыпце ў цэнтральным месцы на могілках Glasnevin. На цырымоніі прысутнічаў Sean Т. О’Кelly, прэзідэнт Ірландыі, які ў 1890–1897 гадах у якасці міністранта назіраў за малітвай Матэуша і часта размаўляў з ім. 3 кастрычніка 1975 г. быў абвешчаны дэкрэт аб прызнанні цнотаў памерлага. Ён атрымаў тытул Слугі Божага, пацвярджаючы, што з’яўляецца героем веры, цноты якога вартыя наследавання. Астанкі Тальбота былі перанесены ў касцёл Маці Божай Лурдскай на вуліцы Sean McDermont Street у Дубліне. Парафіяне падаравалі яму гранітную магілу, у якой за шклом знаходзіцца труна. На магіле ёсць надпіс: СЛУГА БОЖЫ МАТТ ТАЛЬБОТ 1856–1925. Зараз да яго магілы прыходзяць натоўпы паломнікаў.

Адзін з біёграфаў Матэуша Тальбота сцвярджаў: «Ён сам быў кімсьці асаблівым для акружаючых людзей, як святло, што ўспыхвае ў цёмным пакоі. Матэуш бясконца давяраў Богу. Ён ачысціў сваё сэрца і жыццё ад усяго, што яго зняволіла, і верыў, што Бог яго шчодра ўзнагародзіць. Сорак адзін год ён заставаўся  цвярозым і ціха, непрыкметна ўносіў святло ў цемру вакол сябе.

У 2006 годзе ў Ірландыі ён быў  абвешчаны заступнікам мужчын і жанчын, якія змагаюцца  з  алкагольнай залежнасцю. У  цяперашні  час з’яўляецца заступнікам  шматлікіх дабрачынных арганізацый, якія дапамагаюць  людзям, залежным ад алкаголю і наркотыкаў. Матэуш з’яўляецца папярэднікам руху Ананімных  Алкаголікаў.

 

 

 Падрыхтавала Эма СТАНКЕВІЧ


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий