У лучнасці з Езусам

 Str-12

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У дзенніку Св. Фаўстыны Кавальскай ёсць такі радок: “Пан Бог дапускае некаторыя цяжкасці для большай хвалы Сваёй”. Сужэнства Максім і Аліна Угорыч адважыліся падзяліцца асабістым сведчаннем наведвання санктуарыя Езуса Журботнага ў Росі, дзе адчулі далікатны дотык Божай Міласэрнасці да свайго жыцця.

 

 

 На парозе пасольстваf-str-13

Гісторыя сям’і Угорыч распачалася на парозе французскага пасольства ў Мінску, куды прыйшла студэнтка  Мінскага  тэхналагічнага  ўніверсітэта  Аліна Вольская  і прыйшоў малады праграміст-інжынер Максім Угорыч, каб  аформіць візу на паездку ў Мадрыд, дзе планаваўся Сусветны дзень моладзі з прысутнасцю Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI. Чарга была  немалая, і  Максіму хапіла  часу,  каб   прыгледзецца да дзяўчат, што стаялі побач, і  вылучыць з іх адну: “Якая  прыгожая!” (мінуць гады, і  Максім  пажартуемужчыны ж  любяць вачыма!). Аліна таксама прыкмеціла статнага маладога чалавека, і дзесьці ўнутры  нешта прашаптала: “Гэта твой будучы муж”.

А пасля было захапляльнае падарожжа ў складзе беларускай  групы  на  ўнікальную сусветную падзею ў Мадрыд, падчас  якога Максім і Аліна мелі магчымасць больш даведацца адзін пра аднаго. Аліна прызналася, што вельмі сумуе па моладзевай суполцы, членам якой была ў юнацтве, жывучы ў Пінску, дзе працавала з моладдзю с. Паўла Бобер, MSF. Суполкі  ў  Мінску  таксама  былі, але  сваёй дзяўчына не знайшла. Яна не ведала яшчэ, што сапраўднае хрысціянскае сяброўства, якога прагнула яе сэрца, завяжацца паміж ёю і Максімам (мінуць гады, і ўдзячная Богу  маладая  жанчына  скажа: да сустрэчы мы былі,  “как два одиночества”…).f-str-14

– Прайшло  каля  паўгода, – працягвае Аліна, – шпацыравалі па вуліцах Мінска, і на тым самым парозе Максім зрабіў мне прапанову: стаць яго жонкай. Яшчэ праз тры месяцы, у чэрвені 2012 года, айцец Сяргей Трысцень, які і арганізаваў тое самае  падарожжа  ў Іспанію, удзяліў  нам  Сакрамэнт  шлюбу. Адбывалася  гэта на Піншчыне, у Санктуарыі Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, дзе я  была  ахрышчана. Стоячы пад цудатворнай іконай Маці Божай Лагішынскай, мы давалі абяцанне Богу: быць вернымі сужэнцамі і  выхаваць дзяцей у веры.  

 

     Справа “аднаго цела”

І будуць двое адным целам” (Мк 10, 8). Гэтае “адно цела” – Максім і Аліна – было прыгожым, здаровым і, як само сабе яно здавалася, беспраблемным. І спадзявалася, што хутка ад яго пойдуць, як і ва ўсіх здаровых людзей, натуральныя “парасткі”: народзяцца дзеткі, трое або чацвёра… Пра тое, што “цела” будзе адкрытае на дзяцей, маладыя дамовіліся яшчэ да шлюбу: пра іх марылі, пра іх гаварылі. У першы год цяжарнасць не наступала, але ў паніку не кінуліся – на ўсё воля Божая. Аднак пачалі ўважліва прыглядацца да ўсяго, што адбываецца з гэтымі “парасткамі” навокал.

f-str-15–  Па ТБ выступаў нейкі спекулянт у белым халаце, – востра  распачаў  Максім. – Ён  сказаў:  калі цяжарнасць на працягу першага году не наступіла, трэба напэўна рабіць экстракарпаральнае апладненне. Прабачце, але замест фразы “патрэбна медыцынская дапамога” сказаць “трэба рабіць ЭКА” – гэта нясціплая  маніпуляцыя.  ЭКА – не толькі маральна спрэчны, але і не адзіны натуральны сродак, які сёння мае медыцына. І хоць мы на маніпуляцыю не паддаліся, аднак сталі ў праўдзе: нам патрэбна дапамога.

Максім і Аліна пачалі шукаць магчымасць  паехаць на кансультацыю ў Беласток да лекараў, якія займаюцца напратэхналогіямі (гінекалагічным і рэпрадуктыўным лячэннем, дапасаваным да натуральнага цыкла жаночай урадлівасці). Але разам з тым сужэнства пачало больш займацца і сваёю духоўнасцю, чытаць і слухаць пра вопыт  іншых  сужэнскіх  пар, наведвалі  рэкалекцыі,  якія праводзіліся для маладых сужэнцаў у розных дыяцэзіях, і на-дзею на радасць сустрэчы са сваім немаўляткам не гублялі.

…Пра Рось і пра тыя цуды, якія адбываюцца пасля малітвы  перад фігурай Езуса Журботнага, чулі неаднойчы, таму, даведаўшыся пра маючыя адбыцца там рэкалекцыі для сужэнцаў, у  якіх  няма дзяцей, сказалі адзін другому: нам – туды! І паехалі. 

–У касцёле Найсвяцейшай Тройцы, дзе пробашчам служыць экзарцыст Гродзенскай дыяцэзіі кс. Чэслаў Паўлюкевіч, – успамінае  Аліна, – я звярнула ўвагу на тое, што фігура Езуса Журботнага  змешчана  над Святым Сакрамэнтам; значыць, такім  спосабам  кс. Чэслаў падкрэсліў: прыходзім мы не проста ў храм, не проста да цудадзейнай  фігуры ці да канкрэтнага ксяндза, а прыходзім менавіта да Езуса Хрыста. Там мы разважалі над Божым Словам, святар распавеў некалькі сведчанняў пра цуды ў Росі. На тых рэкалекцыях мы дакладна зразумелі, што прычыны ненаступлення цяжарнасці могуць быць як фізічныя, так і духоўныя. Важным для нас таксама было і пачуць, што Пан Бог мае асаблівы план на жыццё кожнага з нас. І часам, калі сужэнства не мае дзяцей, гэта можа быць пакліканнем да асаблівага задання – усынаўлення дзіцяці ці выканання нейкага складанага служэння ў Касцёле, якое патрабуе часу і высілкаў. Вярнуўшыся пасля рэкалекцый дамоў, мы задумаліся пра асабістае служэнне Богу, Касцёлу, людзям…

–Вялікіх адразу чаканняў у нас не было, але праз два тыдні, – Максім дапаўняе Аліну, –даведаліся, што мы – зацяжарылі…

 

  Дыялог з Нябачным

–На той момант маё стаўленне было такім, – прызнаецца Аліна. – Калі Бог даў нам гэты дар, значыць, няма аб чым турбавацца, усё будзе добра, і, не звяртаючы ні на што ўвагі, дзе-лімся сваёю радасцю, едзем на чарговыя рэкалекцыі – ужо ў Баранавічы. А яшчэ праз некалькі тыдняў – крывацёк… Неадкладна – у шпіталь, але страху няма, як і няма ніякага прадчуцця; у інтэрнэце ж прачытала, што такое можа быць, а астатняга не ведаю – першы выпадак у жыцці. Ды і наогул: калі Бог даў… Напэўна, доктар паглядзіць і адпусціць; я нават тапкі сабе не ўзяла…

Канечне, дамоў мяне ніхто не адпусціў, я засталася амаль на тыдзень у палаце адна і ўжо… нецяжарная. Думкі балюча джалілі: так не можа быць, так не павінна быць… Бог даў нам такі вялікі дар і не захаваў яго?.. Што мы зрабілі не так? У тыя хвіліны і ў тых абставінах падтрымаць мяне не мог ніхто – ні Максім, ні бацькі, акрамя… Самога Бога. Так, гэта Ён падштурхнуў, каб, ад’язджаючы з дому, прыхапіла Дзённік Святой Фаўстыны, што ляжаў на кніжнай полцы, і ў той шпітальнай палаце гэта было адзіным збавеннем  – праз Святую Фаўстыну размаўляць са Святой Божай Маці і Яе Сынам. Як жа гэта дапамагло мне тады! Я адкрывала ўсё новыя і новыя старонкі, і ўражанне было такое, быццам гэтыя радкі спецыяльна для мяне напісаныя і сёння адказваюць менавіта на мае пытанні! Чытала, разважала і быццам вяла дыялог з Ім, Нябачным, і ад той пары шчыра палюбіла Дзённік Святой Фаўстыны.

“О Марыя, сёння страшны меч прабіў Тваю святую душу, але апрача Бога ніхто не ведае пра Тваё цярпенне. Твая душа не надламаная, яна мужная, бо прабывае з Езусам. Маці най-мілейшая, злучы маю душу з Езусам, бо толькі тады я вытрываю ўсе выпрабаванні і цяжкасці, і толькі ў лучнасці з Езусам мае ахвяркі будуць прыемныя Богу. Маці наймілейшая, вучы мяне ўнутранаму жыццю, няхай меч цярпенняў ніколі мяне не разаб’е. О чыстая Дзева, улі ў маё сэрца мужнасць і сцеражы яго” (Дзённік, 33; 844).

“Езу, Крыніца жыцця, асвячай мяне. Моц мая, умацоўвай мяне. Правадыр мой, змагайся за мяне. Адзінае Святло маёй душы, асвячай мяне. Настаўнік мой, вядзі мяне, я разлічваю на Цябе, як немаўля — на любоў сваёй маці. Калі ўсё паўстане супраць мяне і нават калі зямля пахіснецца пад маімі нагамі, я буду спакойная каля Твайго Сэрца” (Дзённік, 1490).

Маё знаходжанне ў шпіталі, – прызнаецца Аліна, – было цяжкім момантам веры, але Святая Фаўстына дапамагла прыняць здарэнне і перажыць цярпенне. Не ведалі мы, ці быў гэта хлопчык, ці дзяўчынка, але далі дзіцятку імя – Леціцыя, што азначае Радасць. За яго молімся, яго трымаем ў сваім сэрцы і верым, што сёння – гэта наш нябесны анёл-ахоўнік.

 

Аперацыя на адкрытым сэрцы

 Роўна праз год Максім і Аліна былі ўжо ў Варшаве на рэкалекцыях для сужэнцаў, якія не маюць дзяцей. Праводзіў іх а. Джэймс Манджакал, пра якога ведалі, што прыязджаў калісьці ў Рось, і асноўны яго акцэнт быў такі: кожная сям’я, якая марыць пра сваё бацькоўства, павінна не толькі штодзённа маліцца аб дары патомства, але імкнуцца да хрысціянскай святасці ў сям’і. Рэкалекцыяніст даў прыкладную “інструкцыю” – пяць “вітамінаў”, асноўных інструментаў, якія з’яўляюцца канкрэтнай дапамогай на шляху да святасці: малітва сэрцам (штодзённа маліцца на ружанцы ўсёю сям’ёю хоць адну таямнічку), чытанне Евангелля разам (хоць радок у дзень), споведзь (а. Джэймс  казаў,  што  цуды аздараўлення  часцей  за ўсё бачыў  не падчас малітвы аб  аздараўленні, а ў канфесіянале), пост (асабліва карысны на  хлебе  і  вадзе) і Святая Эўхарыстыя (якая з’яўляецца Хлебам  Жывым). Словы і малітва  а. Джэймса  натхнілі сужэнства Угорыч  аднавіць  свае  жыццёвыя  паставы,  тым болей, што  яны  ўжо  сталі  ўдзельнікамі  руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame. 

Да таго ж, праграма рэкалекцый уключала абнаўленне сужэнскіх  абяцанняў, і напоўненыя  аптымізмам  Максім і Аліна вярнуліся  дамоў з  заданнем расказаць іншым сужэнствам пра асаблівыя “вітаміны”, якія прапісаў  а. Джэймс.

Мінуў яшчэ год, у Росі зноў плануюцца рэкалекцыі для сужэнцаў. “Мы там ужо былі,  то зараз, можа, неабавязкова, – пераказвае свае разважанні ў мінулым  Аліна.  – Ды  і  ехаць – не  бліжні  свет… Я  працавала на “Радыё  Марыя”, была  ў  прамым  эфіры з “Вяночкам да Божай  Міласэрнасці”,  як прыходзіць інтэнцыя ад слухача: “Давайце памолімся за тых, хто збіраецца  ў Рось!”. Званю Максіму, абрывае мяне на паўслове: “Едзем!”.

Там мы сустрэліся з сужэнствам  Андрэя  і Святланы, з якімі  пазнаёміліся  ў Росі на першых  рэкалекцыях.  Яны  прыехалі з малышом, каб падзякаваць  за  яго  Богу. Глядзела на іх, радавалася  за іх… Не, не зайздросціла,  але  вытрымаць  доўга не магла, забілася  ў вугал касцёла і плакала ад таго, што адкрыўся мой асабісты боль, быццам  аперацыя  на адкрытым сэрцы…

 Нахабна  апаноўвалі думкі:  можа  я зрабіла штосьці не так, можа мала малілася… І вельмі важным для мяне было пачуць  сведчанне Андрэя і Святланы, якія расказалі сваю гісторыю, што таксама першае дзіцятка  і  яны  згубілі, падзяліліся,  як  перажылі гэты час выпрабаванняў  і  не страцілі веры. І падчас  гэтага сведчання ад мяне адступіла пачуццё віны, якое  ва  мне жыло, і сэрца напоўнілася  светлай  надзеяй.

 

Фаўстына і Максімільянf-str-16

Вярнуўшыся з Росі, пайшлі ў сямейную пілігрымку на Будслаў, каб прасіць заступніцтва ў Маці Божай Будслаўскай; наш духаўнік кс. Андрэй Сіповіч ішоў разам з намі, адчувалі, што за нас маліўся… Роўна праз дзевяць месяцаў, 3 красавіка 2018 года нарадзілася наша дачушка Фаўстынка.

–Такое незвычайнае імя, –тлумачыць Максім, – яна сама сабе прынесла, нарадзіўшыся на Тыдні Божай Міласэрнасці, а падказаў кс. Андрэй. І так яно лягло нам на сэрца! У перакладзе з латыні – Шчаслівая. Усе даўно прызвычаіліся, здаецца, інакшага для яе і быць не магло.

– Фаўстынка падрастала, а мы зноў марылі пра немаўля, – гаворыць Аліна. –  А цяжарнасць зноў не наступала… І ў чарговы раз была Рось, рэкалекцыі для сужэнскіх пар, якія не маюць дзетак. У нас зноў былі сумненні, ці патрэбна нам ехаць, але вырашылі паехаць, бо адчувалі, што нам патрэбная дапамога.

…Бог выслухоўваў малітвы сужэнства Угорыч і злітаваўся: 31 ліпеня 2021 г. у  іх нарадзіўся  сынок Максімільян.

– Мы  чатыры  разы маліліся  аб дары бацькоўства ў Росі, – у Максіма бліскучая  памяць на даты і лічбы, – і ўсе чатыры Пан Бог адарыў нас. На небе – Леціцыя; тут на зямлі ёсць цудоўная Фаўстынка, гарэзлівы Максімуля, і будзе нехта яшчэ – мы зноў зацяжарылі…

 

 

   Сведчанні сужэнства Угорыч запісала Раіса СУШКО.

    Здымкі Карнэлія КОНСЭКА,SVD

                          Мінская вобласць.


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий