Хацеў бы даць сведчанне, якімі моцна небяспечнымі з’яўляюцца акультызм і магія, медытацыя, практыкі і тэхнікі язычніцкага Ўсходу. Спачатку гэта ўсё вы-глядае нявінна, аднак вядзе да граху ідалапаклонніцтва, а нават сатанізму. У сваім жыцці прайшоў усю гэтую дарогу. Але дзякаваць Богу, павярнуў да Бога.
Завуць мяне Веслаў, жыву ў вялікім горадзе. Як малады чалавек несвядома гуляў з агнём – пеклам. Гульня гэтая скончылася вялікім пажарам. Выпадкова сустрэла мяне варажбітка – цыганка, варажыла з рукі, некалькі разоў выцягаў карты варажбы. Варажба і секты не былі рэкламаваныя праз медыя. Не былі таксама зарэгістраваныя як гаспадарчая дзейнасць і не былі датаваныя дзяржаваю, але былі лёгка даступныя, як зараз. Быў я чалавекам веруючым і практыкуючым – два разы ў год хадзіў да споведзі і да святой камуніі.У той жа час не ведаў Святога Пісання, не прытрымліваўся Дзесяці Запаведзей, не жыў, згодна з Евангеллем – навукаю Езуса Хрыста. Быў такім “летнім” католікам – гэта значыць ніякім – даваў дрэнны прыклад іншым.
У 23 гады пазнаёміўся з дзяўчынаю. Не звяртаючы ўвагі на яе характар, недахопы і брак веры, кіруючыся толькі яе прыгажосцю, узяў з ёю шлюб. Моцна кахаў яе, жыць пачалі ў цёшчы, пад адным з ёю дахам. Была яна разводніцаю, якая пастаянна карысталася па-слугамі тарацісткі і каббалы.
Нарадзіліся ў нас двое любімых дзяцей. Каб зарабіць грошай і набыць жыллё, я выехаў працаваць за мяжу. Жонка распараджалася грашыма і вольным часам. Дзяцей глядзелі бабуля і прабабуля. Праз пяць гадоў сужэнства жонка сказала, што кахае іншага, і між намі ўсё скончана. Я сабраў чамаданы і ўладкаваўся ў гатэль. Перажыў шок і нервовы стрэс. Замест таго, каб звярнуцца да Бога, пагрузіўся ў алкаголь. Не хацеў піць, але мусіў; хацеў напіцца да смерці, але не мог.
Падсвядома шукаў, аднак, паратунку і адказу на пытанне: чаму?! Чаму моцна цярплю з дзяцінства, чаму гэтае зло так мяне кранае?! Не мог пераносіць цішыню і то слухаў радыё, то карміў свой зрок і розум тэлевізійнымі праграмамі, якія ўяўлялі сабою цвікі да труны. У 1991 г. пачуў аб’яву па радыё: “Ёга – рэлакс – добрае самаадчуванне. Заняткі па ўказанаму адрасу”.
Я не меў паняцця, што такое ёга, але падалося, што менавіта там знайду адказы на ўсе пытанні. Пачаў практыкаваць усходнюю медытацыю. Настаўнік (гуру) праводзіў рэлакс у музычным суправаджэнні і лекцыі галоўным чынам аб любові. Пры нашым першым спатканні быў ён вельмі клапатлівы і мілы. Зняў нават з сябе кашулю, якая мне падабалася, і аддаў мне. Гэтым жэстам здабыў сабе мой бязмежны давер. Стаў маім бажком № 1. Зразумела, што я перастаў хадзіць да касцёла, каб у поўнай волі развівацца духоўна, псіхічна і фінансава.
Удзельнікамі заняткаў былі людзі адукаваныя, у большасці вельмі прыязлівыя, аднак параненыя, з разбітых сем’яў, жыўшыя, як і я, у граху. Былі сярод іх дактары, адвакаты, настаўнікі і бізнесмены. Пасля трох месяцаў заняткаў пачуўся значна лепей, перастаў піць і курыць. Заняткі адбываліся ў мясцовым клубе або пачатковай школе. І гэта вельмі важная дэталь, на якую у той час не звяртаў увагі.
Адбываліся таксама заняткі на выяздах: трэніроўкі цела, адкрываючыя чакры, трэніроўкі дыхання, лекцыі па буддызму, суфізму, веды патаемныя. Настаўнік карыстаўся таксама вырванымі з кантэксту словамі Святога Пісання і малітвы “Ойча наш”. Практыкаванні ёгі, адпаведнае харчаванне і веды павінны былі забяспечыць мне пераадоленне сябе ў мэтах атрымання “стану Будды” (стан язычніцкай містыкі).
Выязджаў таксама на семінары да адной з краін Заходняй Еўропы. Спонсарам нашай адукацыі быў настаўнік майго настаўніка (былы міністр той краіны). Менавіта ён перадаваў нашаму настаўніку патаемныя веды і іншыя матэрыялы. Я прымаў яго таксама і ў сябе. Пасля візіту настаўнік сцвярджаў, што прычынаю майго неспакою і няўдач з’яўляецца крыж, які вісіць у маім пакоі, таму сказаў яго выкінуць.
Як прыкладны і ўдзячны вучань я атрымаў патаемнае імя. Атрымаў наказ праводзіць рэлакс. Праводзячы яго, паўтараў у сваіх думках мантру, звяртаючыся да сіл касмічных. Такою мантраю можна таксама вызываць і сілы дэманічныя. Вядома, што падобным уздзеянням паддаюцца гомеапатычныя лекі, некаторыя прадукты, пераважна сяцёвага продажу. Той, хто купляе на рынку рэлаксацыйныя касеты з музычным суправаджэннем, не мае паняцця, як яны робяцца: падчас запісу такой касеты ў студыі настаўнік выконвае мантру са сваёй найлепшай вучаніцай. Такім спосабам на касету накладаецца патаемная энергія, якой не чутна, аднак яна дзейнічае.
Энергію можна адымаць (красці) у другіх людзей і цэлых людскіх груп, асабліва тонкая энергія тая, што сцягаецца з дзяцей праз так званых духоўных настаўнікаў. Таму планавыя заняткі часта адбываюцца ў школах і клубах.
Якой энергіяй лечаць т.зв. аздараўляючыя? Некаторыя з іх не хочуць лячыць у касцёлах, бо перашкаджае ім прысутнасць Най-свяцейшага Сакрамэнту. Вышэйназваныя факты дазваляюць мне паступова зразумець таямніцу рэальнага ўздзеяння розных метадаў і практык ёгі.
Магія дзейнічае ў двух накірунках. Служыць чалавеку, які супрацоўнічае з шатанам, таму я вельмі хутка атрымаў тое, чаго хацеў, пазбыўся залежнасцей і злога самаадчування. Відавочна і тое, што ўсе ўдзельнікі заняткаў пасля ініцыіравання надання ім патаемнага імені (патаемнае імя надаецца з мэтаю разрыву сувязі, якая паўстае з Езусам Хрыстом у святым хросце) вельмі добра зарабляюць і добра сябе адчуваюць.
У той жа час усё імгненна знішчаецца, калі чалавек хоча быць вольным і хацеў бы расказаць радыкальна пра навуку Езуса Хрыста.
Праз пэўны час удзелу ў такіх занятках чалавек траціць сваю волю, ім кіруе настаўнік (а можа, шатан). Настаўнік – гуру – доўга падбірае сабе адпаведных людзей, а ў канцы меў іх усюды – у адміністрацыі горада, у школе, у банку, судзе, бізнесе і нават у службе здароўя. Такі чалавек заўсёды вёў сябе ніжэй прыстойнасці, акрамя таго, маніпуліраваў паказною групаю адукаваных, уражлівых, хоць і моцна параненых праз грэх людзей. Ён можа дзейнічаць праз сваіх лю-дзей, прадметы, жывёл. Мой грэх дзейнічае на маіх дзяцей. Ці гэта выпадкова, калі быў я ў секце, мой сын прымаў наркотыкі, а жыццё мае дачушкі развалілася. Колькі зла несвядома прынёс я сваёй сям’і і знаёмым? На заняткі да майго настаўніка прыязджалі людзі, якія займаліся астралогіяй, нумерало-гіяй, і чуў ад іх, што многа палітыкаў, бізнесмэнаў карыстаюцца гэтаю навукаю. У той жа час я і сам карыстаўся паслугамі нумеролага.
Вельмі распаўсюджаныя амулеты, талісманы, галоўнае – пярсцёнак атлантаў, мантры, варажба. Ці ж не гэта веды з дрэва забароненага – пазнання дабра і зла? (бу-дзеш, як сам Бог). Доступ да тых ведаў мае шатан, які перадае іх сваім людзям. Прыйдзе, аднак, час для кожнага з нас, калі станем перад Трыбуналам Бога Створцы. Затым шатан – вечны вораг чалавека – абвінаваціць нас перад Богам за тое, што карысталіся ведамі з дрэва забароненага, значыць, гадавалі сабе права вырашаць, што ёсць дабро, а што – зло, ломячы першае прыказанне – «Не будзеш мець іншых Багоў, апроч Мяне».
Былі перыяды, калі хацеў усё кінуць. Не даў, аднак, рады, рэлаксацыйныя заняткі прыцягвалі магнітам, горш, як прывычка, – цяпер маю свядомасць, што гэта былі путы, ланцугі. Пералом наступіў у 2002 г., за што ўдзячны сваёй маме. Падобна св. Моніцы вымаліла яна маё навяртанне. Нягледзячы на тое, што 11 гадоў не хадзіў да касцёла, я адрокся і на вачах гуру звярнуўся да Бога: «Божа, скажы, што за гульня?! Дзе я знаходжуся?» Пан злітаваўся нада мною! У той жа час засвяціла ў маіх вачах святло Духа Святога, падобна, як было ў св. Паўла. Святы Дух падказаў мне: гэта – секта, і гуру кіруе думкамі тых, хто ўдзельнічае ў занятках ёгі, мы становімся недзеяздольнымі прыладамі ў руках шатана.
Маё рашэнне было імгненным: адыходжу, уцякаю. Канешне, гуру таксама ведаў, што я ўжо ведаю, хто ён такі, і на мяне звалілася цэлае пекла (не лічачы таго, што 10 гадоў ужо быў у пекле!). Лопнула самаадчуванне, збудаванае на пяску шатанам. Пачаўся фільм жахаў, я перастаў лагічна мысліць. Шатан ударыў у цела, псіхіку і рэчы матэрыяльныя. Пасля заняткаў не мог ісці дадому, спаў у знаёмых. Слесары тры разы адчынялі дзверы памяшкання пры дапамозе адвёрткі. Вынес, выкінуў усё з дому, большасць – за горад і там спаліў. Адчуваў прысутнасць зла ва ўсім жылым блоку, са мною адбываліся страшэнныя рэчы – не мог спаць, есці і знаходзіцца ў памяшканні.
Аб сваёй сітуацыі хацеў расказаць доктару, паліцыі і суседзям, але баяўся. Праз некалькі дзён пакінуў ужо пустое памяшканне, не маючы пашпарту, ніякіх грошай, нават на абед. Ключы ад памяшкання перадаў вучню гуру, які не меў дзе жыць (замест таго, каб аддаць дзецям ці суседзям).У той жа час вырашыў да яго болей не вяртацца. Пагражалі мне ўтрата ўласнага памяшкання і смерць. Быў прызначаны на смерць, але Пан Бог вырашыў інакш. Цудам уцёк ад смерці, вярнуўся, жыву! Чуў, што ратункам для мяне ёсць касцёл, аднак паўстала сур’езная праблема: на працягу паўгода не мог пераступіць парог касцёла, не мог маліцца, асабліва на ружанцы, бо гэта ёсць эфектыўная ахова супраць шатана. Вельмі часта ляжаў перад Санктуарыем Божай Міласэрнасці ў Кракаўскіх Лагеўніках, там было мне трохі лягчэй. Была ўкрадзена ў мяне таксама энергія – хадзячы манекен. Цяпер разумею, што быў глыбока ў пекле. Шатан забіраў у мяне сілу, энергію, жаданне жыць. Мая душа была прывалена камянямі граху, перш за ўсё – пыхі. Хто ідзе апісанаю мною дарогаю да канца – становіцца недзеяздольнаю прыладаю – асяроддзем, праз якое дзейнічае шатан.
Усё ж мне ўдалося ўвайсці ў Базыліку і прыступіць да споведзі. Гэта было дзіўна – ніякіх абвінавачванняў. Святар гаворыць: “Езус любіць цябе. Ён не ўмее інакш і адпускае табе ўсе грахі”. А я не магу маліцца, у галаву прыходзяць чорныя думкі. Пачынаю “Ойча наш” і “Радуйся, Марыя” і не ведаю, што далей, але цэлы час спрабую і змагаюся.
У 2003 г. пробашч ходзіць па Калядзе. Усё прыгатавана, гараць свечкі, выходжу з пакою, каб прыняць ксяндза, і ў гэты момант дзверы самі замыкаюцца. Паўтары гадзіны калега адмыкаў дзверы, дзе святар маліўся разам з гасцямі. Канешне, зло дзейнічае далей. Цэлебраваная ў маім памяшканні святая Імша, малітва ксяндза экзарцыста нада мною і ў памяшканні разарвалі ланцуг зла. Праклінаючы дагэтуль мяне родны бацька, урэшце, паблага-славіў, мой сын перастаў прымаць наркотыкі, у дачкі таксама стала лепей. Заўважым, калі молімся, шатан вымушаны чакаць за дзвярыма майго помыслу.
Узяў крэдыт, зрабіў дакументы, адрамантаваў памяшканне, купіў мэблю. Але далей зноў адбываюцца дзіўныя рэчы. На працы ксеракс у маіх руках часта не працуе, мушу выкінуць мабільны тэлефон, бо гарыць у руцэ, не працуе новая пральная машына, не працуе радыё, асабліва – хвалі Радыё Марыя.
Навязаў кантакт з супольнасцю ксяндзоў Міхалітаў, даверыўся апецы св. Міхала Арханёла. Потым трапіў да супольнасці Адновы ў Святым Духу. Карыстаўся малітвамі аб аздараўленні і вызваленні многіх вялікіх Хрыстусовых харызматыкаў (…) Атрымаў сведчанне, чым ёсць мудрасць, любоў міласэрнасці і моц Бога Айца і Езуса Хрыста, якая дзейнічае праз святароў і Касцёл. (…)
На малітве Пан Езус паказаў мне маё параненае генеалагічнае дрэва. Падчас малітвы, на святой Імшы, падчас Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту Езус даваў і дае болей, чым я заслужыў: чым большы грэх – тым большая ласка. Чытаючы штодзённа Святое Пісанне, пераканаўся, што Слова Божае мае моц, жывое і дзейнае.
Я перажыў фільм жахаў таму, што нехта ўпусціў ашуканца ў эфір, а ён даў аб’яву толькі аб месцы, у якім праводзіцца ёга. Аб’яву я пачуў, і гэта быў пачатак маёй трагедыі, аб якой зараз сведчу (…)
Дзякую ўсім святарам, сёстрам законным і асобам свецкім, якія дапамаглі мне выйсці з секты і дапамагаюць далей, таму што барацьба не скончылася, каб мог узрастаць у любові і святасці.
ВЕСЛАЎ,
г. Кракаў. Польшча