Брат Войтэк: «Я з імі ёсць»

– Якая розніца паміж святаром і манахам? – нясмела запытала брата Войтэка 12-гадовая дзяўчынка.
– Розніца ў тым, што ў кожнага з іх – свая роля. Роля манаха – быць побач з людзьмі.
– Святар таксама з людзьмі; чаму Вы – не святар? – не заспакойвалася яна.
– Ведаеш, калі чалавек давярае Богу, – адказаў манах, – знаходзіцца блізка каля Яго, то здараюцца такія моманты, што чалавек размаўляе з Богам і пачынае разумець, чаго  Пан ад яго хоча. І я так зразумеў волю Бога, што павінен быць манахам.

 

 

f-str-16Дзеці любяць брата Войтэка. Любяць назіраць, як  гэты крыху павольны, вялікага росту, з акладзістай барадой і цёплым позіркам вачэй  манах віртуозна працуе на кухні. Са-праўды, затрымай свой позірк на яго магутнай постаці на хвіліну і заўважыш,  што брат  на кухні – як рыба ў вадзе: ніводнага непатрэбнага кроку ў бок,  ніякай мітусні. Гаворыць  ціха-ціха, але ўсе яго чуюць; нікуды не спяшаецца, нікуды не спазняецца…
– Сёння паспрабуем з вамі зрабіць булачкі з цыбуляй – ці хто баіцца, што вочы цыбулька зашчыпае? –  цёпла ўсміхаецца брат Войтэк.
–Ніхто, ніхто, – амаль хорам адказалі дзяўчынкі.
–Тады запамінайце: дзве шклянкі малака, 30 г драж-джэй, адна чайная лыжачкаf-str-17 цукру, – брат  называе складнікі, і маленькія “гаспадынькі”, падпяразаўшыся фартушкамі, хуценька разбягаюцца па кухні, выконваюць першыя простыя заданні. Справа, як  кажуць, закіпае ўмомант, бо ўсе яе прагнуць: цеста  замешваеццца, ставіцца на некаторы час, каб “падышло”, ці “падрасло”, а я лаўлю момант, каб запытаць, што прываблівае іх тут, на кухні.
– Тут вельмі ўтульна, бо  наш брат добры, – першай пачала васьмікласніца Яна. – Ніколі не злуецца, калі што зробім не так,  заўсёды растлумачыць. Усім прыдумае занятак.  Ён многа ведае, з ім цікава.
– А яшчэ ў  свабодны час мы з братам  танцуем, спяваем песні – касцёльныя іf-str-17-2 проста вясёлыя, – дадала Аня. – Брат Войтэк таксама займаецца з хлопчыкамі – рыхтуе міністрантаў.
– Я прыйшла сёння першы раз, – прызнаецца Лера. – Мая  малодшая сястра пачала хадзіць на заняткі да брата раней. Расказала, што тут цікава, што брат Войтэк  гатуе шмат розных страў, што з ім  весела.  Я таксама хачу навучыцца добра гатаваць.
– А я люблю катэхезу, рыхтуюся да першай камуніі, і мне падабаецца тут усё, – шчыра прызнаецца Эвеліна. –  Катэхезай займаецца з намі  сястра Юстына, але брат вучыць нас розным справам на кухні і бывае з намі  на прагулках, ідзе ў лес, расказвае многа розных гісторый.   
Брат Войтэк таксама любіць дзяцей,  любіць з імі размаўляць, за імі назіраць. Успамінае, як у парафіі, дзе служыў раней, прыходзіў да яго адзін хлопчык. Крыху сарамязлівы, зусім не гаваркі, Ўладзік любіў працаваць з братам Войтэкам на кухні. Расказваў, што не пашанцавала яму з бацькамі, прызвычаіліся ўжываць алкаголь, парадку ў доме не было ніякага, і хлопчык апынуўся ў іншай сям’і, прыёмнай, а пасля школы заўсёды прыбягаў да брата, каб рэшту дня правесці з ім. Брат Войтэк прапанаваў яму  наведваць нядзельную  школу пры касцёле – той не згадзіўся: маўляў, навошта? Пазней сказаў, што хоча навучыцца ад брата рыхтаваць смачныя стравы на святы і пячы булачкі. Яны пасябравалі, брат пачаў даваць яму даручэнні на кухні – у хлопчыка праца “гарэла” ў руках. Так было на працягу амаль чатырох гадоў.
– Пасля мне прапанавалі пераехаць у іншую парафію, – расказвае брат Войтэк, – а Ўладзік застаўся, але зараз цешуся – мае браты расказваюць, што хлопец пачаў наведваць і  заняткі па  катэхезе. Значыць, сустрэчы нашыя не былі дарэмнымі.
Зараз брат Войтэк працуе ў іншым кляштары  свайго Ордэна капуцынаў, і да яго зноў прыходзяць дзеці. Чым заняты ён – тым занятыя і дзеці. На кухні, а пачынаючы з вясны і да позняй восені – на агаро-дзе.  Брат расказвае малым розныя гісторыі пра святога Францішка, дзеці засыпаюць пытаннямі.
– Я не катэхезірую, я проста з імі ёсць, дзялюся з дзецьмі тым, што магу і што ўмею сам.  Разам праводзім  час, ходзім на прагулкі ў лес, займаемся малымі гаспадарчымі справамі, працуем на кухні, і яны сапраўды вучацца патрэбным для сябе рэчам. Думаю, што для дзяцей, якія не атрымліваюць дастаткова бацькоўскай увагі і ласкі, неабходна ствараць атмасферу, падобную да дамашняй,  інакш яны  могуць зблудзіць і не па той дарозе пайсці. Такім патрэбна працягнуць руку цяпер, пакуль яны яшчэ не адышлі з бацькоўскага дому назаўсёды. І мы імкнемся гэта рабіць, мы ж францішкане… Імкнемся, каб пазнавалі веліч Касцёла, пачынаючы з такіх малых спраў і каб кляштар наш для іх не быў  чужым, а блізкім, родным.  А ідэя гэтая  – кулінарных заняткаў з дзецьмі – таксама  з’явілася падчас службы ў Докшыцах. Па суботах я звычайна выпякаў хлеб для сваіх субратоў. Аднойчы паспрабаваў прыгатаваць яго  з мёдам і пачаставаў ім дзяцей. Пасля пытаюся: ці не хацелі б і вы са мною? У першую суботу прыйшлі чацвёра, а на другую – пятнаццаць чалавек.  
f-str-18А самы, бадай, цікавы для дзяцей час – гэта час падрыхтоўкі да Свята Божага Нара-джэння, калі ажывае традыцыя святога Францішка з Грэчыо, і  брат Войтэк пачынае рабіць шопкі. Перш за ўсё разам ідуць у лес, у поле, каб загадзя нарыхтаваць  натуральныя матэрыялы, якія могуць  спатрэбіцца падчас стварэння шопкі, –  каменні, кара дрэў, шышкі, мох, галлё або бярвенні мудрагелістай формы, ці нават гняздо птушкі, з якой даўно ўжо вылецелі птушаняты… Шопкі брат пачаў ствараць гадоў чатыры-пяць назад:  вялікага памеру – для касцёла, для капліцы, малых памераў – для парафіянаў.
– Спачатку я спрабаваў збіваць шопкі са старых дошак, падобна, як гумно, саf-str-18-2 старой фанеры таксама, а  летась зацікавіла мяне сасна, – расказвае ён, – дакладней – тое, што пад сасною. Яе доўгія іголкі звязаў у снопікі, каб пасля зрабіць з іх страху, дах над  стаенкаю, дзе нарадзіўся Езус. Падумаў,  калісьці  сяляне па-крывалі дах свайго жытла саломаю, таксама звязваючы яе ў невялічкія снопікі. Замацаваў іх клеем,  атрымалася ня-дрэнна  (я палічыла, колькі такіх “снопікаў” патрэбна для адной шопкі,– цяжка паверыць, каля 100 штук!).
Брат Войтэк стварае традыцыйныя шопкі – такія, якія мы звычайна  бачым у храмах, і мне было надта цікава запытаць у яго:
– А як Вы расцэньваеце новую форму шопак, якая з’явілася ў апошнія гады,f-str-18-3 напрыклад, як у касцёле Най-свяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой  Горцы  ў  Мінску?  Чыгунка, па ёй бягуць цягнікі; побач вуліца, з касцёла выходзяць людзі і накіроўваюцца па сваіх справах; машына хуткай дапамогі спяшаецца па вызаву; і менавіта тут, у гэтай звычайнай мітусні нараджаецца Езус, каб з намі быць, каб нас весці на неба, каб збавіць нас.
– Так, я ствараю францысканскія шопкі, імкнучыся, перш за ўсё, захаваць традыцыю – прыгожа, у прастаце і сціпласці Божага Нара-джэння. Але мне вельмі імпануюць і такія стаенкі, пра якія кажаце Вы. У Варшаве, пры капуцынскім кляштары на вул. Мёдавай перад Божым Нараджэннем выстаўляецца шопка,f-str-19 памерам 30 м на 10, якая каля  шасцідзесяці гадоў назад збудавана праз  братоў капуцынаў Конрада і Калікста. Там болей за 50 фігурак і ўсе ідуць – папы, каралі, прэзідэнты, рабочыя, вучоныя, вадзіцелі, дзеці, каб пакланіцца Нованароджанаму. Мінаюць стагоддзі, пераменьваецца жыццё, але застаецца нязменна Езус – наш Пан! І гэта галоўнае, што падкрэслівае такая панарамная шопка. Лічу гэта добрым сучасным падыходам да асэнсавання той вялікай падзеі, якая адбылася больш за два тысячагоддзі назад у Бэтлееме, але значнасць якой таксама застаецца нязменнай.

 

 

  Раіса СУШКО.
 Здымкі Карнэлія КОНСЭКА,SVD. 


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий