Гарадзенскія вербы

Str-12

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ах, які ж гэта цудоўны час – чаканне Вялікадня, чаканне Ўваскрасення Хрыста! Шмат у ім  пераплецена –  радасць, надзея, любоў да ўсяго, што стварыў Усявышні, з пачуццямі глыбокага перажывання пакуты Пана Езуса, які прыняў на Сябе грахі чалавецтва. За тыдзень перад Вялікаднем – светлая і прыгожая “прэлюдыя” яго – Вербная, або Пальмовая нядзеля. Першыя прадвеснікі вясны – галінкі вярбы – настойліва клічуць да сябе, за ваколіцу, вітаюць сваімі пушыстымі коцікамі…

 

 

 

 

Дочкі Дамінікаf-str-13
Каб адбыўся такі цуд, каб уваскрос, як Лазар у суботу перад Вербніцаю, Дамінік Сарасек і па-глядзеў, якімі здольнымі сталі яго дочкі і як памнажаюць велікодныя традыцыі сваіх продкаў! Напэўна, ягонае сэрца напоўнілася б радасцю і звычайным бацькоўскім гонарам за сваіх дзяцей.
Сям’я Дамініка і Гэлены Сарасек жыла ў вёсцы Вялікая Капліца, што за тры кіламетры ад Гродна. На жаль, вёска сёння не існуе, застаўся толькі светлы ўспамін пра яе…  Трымалі сваю гаспадарку, тата быў вельмі ўдалы да ўсялякай работы – сам рабіў абутак для сваіх дзяцей, зрабіў мельніцу, падкоўваў коней. Надта хацеў мець сына, але Бог адарыў яго чатырма дочкамі – Вандай, Данутай, Чаславай і Дамінікай.
f-str-14– Калі нарадзілася апошняя, – расказвала нам самая старэйшая з сясцёр, 88-гадовая Ванда, – мне было ўжо 10 гадоў і памятаю, як пытаў сусед у таты: “Дамінік, хваліся, каго нарадзіла табе жонка на гэты раз?”. “Чацвёртую дачку”, – адказаў тата і пажартаваў: “Меўся быць Дамінік, а цяпер  будзе Дамініка!”. Сапраўды, нашую малодшую сястрычку так і назвалі – Дамініка. Нарадзілася яна 1 чэрвеня, а 22-га пачалася вайна, у той самы год… Во нацярпеліся мы ўсе! Але, дзякаваць Пану Богу, выжылі і сёння Бог яшчэ трымае нас!
Усе чатыры дачкі Дамініка, як кажуць, вышлі ў людзі. Ванда стала знакамітай швачкай. Данута скончыла інстытут сельскай гаспадаркі і працавала настаўніцай у школе,  аграномам у калгасе, а большасць сваіх працоўных гадоў аддала таму ж інстытуту ў якасці  кіраўніка вытворчай практыкі студэнтаў. Часлава скончыла тэхнікум па спецыяльнасці “распрацоўка тарфяных месцазнахо-f-str-14-2джанняў”, але вышла замуж за шахцёра ў Растоўскую вобласць і працавала там лабаранткай у адной з арганізацый горнадабываючай прамысловасці. Дамініка скончыла медыцынскае вучылішча і працавала акушэркай у абласной паліклініцы Гродна. Атрымаўшы заслужаны адпачынак, ўсе чатыры сястры шчыра ўзяліся за адраджэнне хрысціянскіх традыцый  і стварэнне гара-дзенскіх вербаў. Усе сёстры былі замужам, маюць дзяцей і ўнукаў, а Ванда, Данута і  Часлава – і праўнукаў. На сёння ўсе чатыры, на жаль, засталіся ўдовамі. Кожная мае сваё жытло ў Гродне. У нядзельку і на свята  па чарзе збіраюцца разам – то ў Ванды, то ў Дануты, то ў Чаславы, то ў Дамінікі. Калі хто з сясцёр прыбыць не можа – сустрэча пераносіцца на наступны раз.
– Мы вельмі шчаслівыя, – кажуць амаль “хорам”, – што яшчэ жывыя і можам сустракацца, дапамагчы адна f-str-15другой у патрэбе, даць параду і з’есці разам смачны абед у нядзельку або на свята, як некалі было ў мамы.
–  Але кіраўнічкаю у нас  зараз, – дадае Часлава, – з’яўляецца самая малодшая, Дамініка. Да яе прыслухоўваемся, калі шчыруем над велікоднымі вербачкамі , яна ў нас прызнаная і ў нашай краіне, і за мяжою, мае ганаровае званне “Народны майстра Рэспублікі Беларусь па вырабу велікодных вербаў”. Праводзіць майстар-класы з тымі, хто хоча авалодаць гэтым майстэрствам.   

 

У гасцях у кіраўнічкі
…І вось мы ў гасцях у Дамінікі Дамінікаўны Кавалёнак, куды за-віталі і яе сёстры. Кватэра невя-лікая, але, без перабольшвання, квітнее ўсімі фарбамі, якія ёсць у прыродзе, і якія можна стварыць штучна. Адзін пакоік займае яна сама, другі адвяла пад майстэрню і вырабы. Колькі тут прыгажосці! Вербы, карзінкі з кветкамі, f-str-15-2раслінна-кветкавыя кампазіцыі настольныя, насценныя, іншыя вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Асноўнае – вербы, і гэтаму навучыла калісьці сваіх дачушак мама, паказваючы, якія галінкі трэба зразаць, у які час, як прыкласці адна да другой, каб не тарчалі ва ўсе бакі, і  як  іх  упрыгожыць.
– Канешне, пасля вайны, ды яшчэ й пазней, – гаворыць Дамініка, – якія там магчымасці былі, амаль што ніякіх. Вербачкі ўсе людзі для сябе рабілі,  упрыгожвалі аспарагусам, які вырошчвалі ў кожным доме, бо яго выкарыстоўвалі яшчэ і падчас вяселля для шлюбнага вяночка нявесты. Часам упрыгожвалі вербачкі каляровымі ваўнянымі ніткамі або мулінэ. Вербы былі абавязковым атрыбутам Вербнай нядзелі і выконвалі сваю галоўную ролю – нагадвалі пальмовыя галінкі, з якімі народ сустракаў Езуса пры Яго ўрачыстым уваходзе ў Ерузалем перад Пасхай. Вярбу асвячалі ў касцёле і неслі дамоў, f-str-16маючы ў сваім сэрцы надзею, што асвечаная, яна захавае і жытло, і здароўе сям’і, і жывёлу ў хляве. Пасля прызвычаіліся дадаваць да ветачак дробныя папяровыя кветкі, але мастацкая вартасць іх была невялікая.
І Дамініка пачынае расказваць пра сваё рамяство, якое з цягам часу перарасло ў від мастацтва. Адметнасць і каштоўнасць яго ў тым, што для стварэння выкарыстоўваюцца толькі натуральныя складнікі. Якія? Паслухайце саму Дамініку:
– Маем свае дзялкі і спецыяльна сеем і вырошчваем розныя кветкі, дэкаратыўны кустарнік, злакавыя культуры – жыта, пша-ніцу, авёс, кукурузу, проса;  збіраем кветкі і травы і ў дзікай прыро-дзе, але справа гэта нялёгкая. Па-першае, трэба дакладна ведаць, калі што збіраць, каб не перарасло. Па-другое, збіраць вельмі далікатна.  Напрыклад, знойдзеш травіну – прыгожую, роўненькую, быццам пад “лінеечку” вырасла, і трэба данесці яе дамоў: не абламаць, не пераціснуць, не згамтаць… Разумееце, яна ж сама з’яўляецца ўпрыгожваннем, таму павінна быць як з карцінкі. Нават асака – гэтая цвёрдая вузкалісцёвая балотная расліна – і тая не дазваляе вольнага абыходжання з сабою; тым болей – калі гэта якая-небудзь далікатная фіялка ці зязюліны слёзы… Прынесенае перабіраем, адпаведным спосабам раскладваем, сушым. Калі нешта з гэтага трэба выбеліць – размяшчаем так, каб на яго падалі сонечныя прамяні, але каб яно і праветрывалася, і дыхала… Некаторыя расліны, у суквеццях якіх намецілася зерне, падвешваем абавязкова, каб не наваліліся на іх мышкі… І мох  збіраем, і дзеразу – шмат чаго. Дарэчы, маем на гэта спецыяльны дазвол ад мясцовых уладаў, з’яўляемся членамі аматарскага аб’яднання “Гарадзенскі каларыт”, у склад якога уваходзяць каля 200 майстроў і мастакоў-аматараў, якія займаюцца  рознымі відамі рамеснай дзейнасці, удзельнічаем у фестывалях народнай творчасці, розных конкурсах, традыцыйным свяце “Казюкі”, якое штогод ладзіцца ў Гродне 4 сакавіка.

 

Майстры па стварэнню гарадзенскіх вербаў. Злева направа:  сёстры Часлава, Дамініка,  Данута, Ванда – з дому Сарасек.

Майстры па стварэнню гарадзенскіх вербаў. Злева направа: сёстры Часлава, Дамініка, Данута, Ванда – з дому Сарасек.

 
Свая філасофія
– Ніколі не стаўлю перад сабой мэту  –  колькі  вырабаў зрабіць за дзень, – працягвае Дамініка Дамінікаўна. – Важна, каб гэта быў завершаны мастацкі твор, каб нёс у сабе нейкі сэнс. У мяне свой філасофскі змест выкарыстання кветак і фарбаў. Глядзіце, – гаспадыня ўзяла ў рукі невысокую пляскатую вербачку і працягвае:  – У яе аснове – тры галінкі вярбы, па якіх праходзіць наш жыццёвы шлях; на іх замацавана звітае з каласоў жыта (сімвал жыцця) сэрца, у якім нясём любоў да Бога, любоў да бліжняга, любоў да сябе. А навокал – дзівосны і прыгожы свет, які перадаецца праз сем колераў вясёлкі. Яскравыя, прыцягальныя… Але мы ідзём, шукаем восьмы колер, шукаем сэнс жыцця… І раптам – чырвоная кветачка, быццам святло на скрыжаванні дарог; павінны астанавіцца і падумаць: куды далей? Але ёсць наступная кветка – жоўтая, і мы  ўжо адчуваем сябе падрыхтаванымі, каб ісці далей і зноў шукаць… Зялёная – апошняя, пасля яе нашая зямная вандроўка скончыцца, і восьмы колер вясёлкі застаецца не знойдзеным… Таму  важна, шукаючы  сэнс  жыцця  і восьмы колер вясёлкі, ісці да Бога з вераю і тварыць  дабро. Пан Бог смерць прыняў на крыжы, каб мы мелі жыццё вечнае…
Трэба дадаць, што  разам з раслінамі  натуральнай  прыроднай  афарбоўкі выкарыстоўваюцца і травы, афарбаваныя  штучнымі анілінавымі фарбамі, – у ХХI стагоддзі  жывём!
– У астатні час, – заўважыла Дамініка, – акрамя прамога назначэння, вербы  пачалі  выкарыстоўвацца для ўпрыгожвання інтэр’еру жылля, некаторыя іх проста калекцыяніруюць. Тры маіх   вербачкі  “паехалі”  у Амерыку, і  цэлая  калекцыя   засталася  ў  фільме  французскага рэжысёра, які на пачатку 2000-х прыязджаў у Гродна і здымаў “Крыжовыя  дарогі  Езуса”.  
Куды трапілі яшчэ гарадзенскія   велікодныя   вербы? Чыё сэрца  ўзмацнілі надзеяй? Пытанне, на  якое можа ці адкажаш… У 2014 годзе рашэннем рэспубліканскай навукова-метадычнай рады  па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры  велікодныя вербы  майстроў Гродзенскай  вобласці занесеныя ў спіс гісторыка-культурных  каштоўнасцяў  Беларусі.
…Тыя  некалькі  гадзін, якія правялі мы ў знаёмстве з сёстрамі з дому Сарасек, праляцелі маланкаю. Нашай шчырай размове  і  добраму настрою  спрыялі вясёлкі, што паглядалі на нас з кожнага  вугла  кватэры, а  ў  вушах яшчэ  доўга  стаяў танюсенькі  чысценькі голас Ванды, якая на польскай мове спявала  для нас “Прыбылі уланы пад вакенца” і чытала  напамяць  Адама  Міцкевіча. Да сустрэчы на “Казюках”, шаноўныя!

 

 

Раіса СУШКО.
Здымкі Карнэлія КОНСЭКА, SVD.
г. Гродна.


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий