Не снежаньская завіруха – радаснае чаканне!

str-12Чаканне Божага Нараджэння – найпрыгажэйшы і, відаць, самы трапяткі стан духу чалавека, які супадае з жаданнем прыняць Добрую Навіну, пачаць ад пачатку, пачаць нанава, пачаць з адкрытым сэрцам… Аб гэтым – наша гутарка з кс. пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску Юрыем Санько.

 

 

– Колькі жывём на свеце – столькі  святкуем  Нараджэнне Хрыста – радаснае і, здаецца, вельмі  зразумелае свята. А ўсё ж, шаноўны ойча, нагадайце, калі ласка, яго сэнс, асноўныя аспекты, аб якіх павінны памятаць і якіх прытрымлівацца веруючыя. Што павінен рабіць (ці чаго не рабіць) католік у перадкалядны і калядны час?
f-str-13– Сапраўды, гэта адно з найгалоўнейшых свят, з якога распачынаецца вялікі шлях непасрэднага адкуплення чалавека ад яго грахоў і правінаў. Вядома, батлейкі, навагоднія ёлкі і ўпрыгожванні, увесь антураж свята, момант нараджэння Дзіцятка Езус уздымаюць ў душах высокі строй пачуццяў, хвалююць чалавека, прымушаюць яго нешта пера-гледзець у сваім штодзённым жыцці, нараджаюць жаданне змяніць яго да лепшага. Таму Касцёл заўсёды падкрэслівае, што Адвэнт – гэта не шчыры пост, а момант радаснага чакання, што Нараджэнне Хрыстова – не проста гістарычная падзея, не проста каляндарнае свята, а вы-ключны момант асаблівай засяроджанасці хрысціяніна на самым сабе. Адначасова акцэнт робіцца і на тым, што нашае сэрца павінна быць падрыхтаваным прыняць Езуса не толькі 25 снежня, не толькі падчас наведвання святыні і калі прыступаем да прыняцця святых сакрамэнтаў, але кожны дзень – Езус Хрыстус па-вінен нараджацца ў нас самых, у нашых сем’ях, у грамадстве – тады непахіснай будзе наша вера, навекі моцным – Касцёл, квітнеючай – наша Бацькаўшчына.
Адвэнт умоўна падзяляецца на два перыяды – да 17 снежня, калі мы дзякуем Езусу Хрыстусу за Ягоную прысутнасць у нашым жыцці сёння і ўзгадваем другое прыйсце Сына Божага на зямлю, і перыяд пасля 17-га – тыдзень непасрэднай падрыхтоўкі да свята: малітвы, літургічныя чытанні, казанні ў гэты час рыхтуюць нас да моманту Нараджэння Езуса праз успамін гістарычнай падзеі, якая мела месца дзве тысячы гадоў таму ў Бэтлееме. Касцёл заахвочвае, каб вернікі бралі ўдзел у рэкалекцыях, якія праводзяцца ў парафіі, у Раратах, св. Імшы з працэсіяй са свечкамі, што цэлебруецца на ўшанаванне Маці Божай, якая вядзе праз цемру нашых дзён на спатканне са сваім Сынам. Збіраемся разам, каб з Марыяй крочыць, з Марыяй чуваць, з Марыяй чакаць Нараджэння  Хрыста.
Увесь калядны час, пачынаючы з Адвэнту, – гэта своеасаблівы сакрум у духоўным жыцці, калі маем магчымасць падрыхтавацца да больш глыбокага перажывання свята Божага Нараджэння.

 

– Кс. Юрый, як лічыце, ці змяніліся фарбы гэтага свята на фоне адраджэння веры, ці захавала Беларусь свае аўтэнтычныя асаблівасці святкавання?

Стаенка, выстаўленая ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха), незвычайная: змяшчае шматпавярховыя дамы і крамы, касцёл, капліцу і пажарнае дэпо. На вуліцах горада можна ўбачыць аўтамабілі, грузавікі, а таксама мініяцюрных гараджан, якія выходзяць з касцёла, ідуць па сваіх справах. Сярод гэтага звычайнага жыцця адбываецца Божае Нараджэнне...

Стаенка, выстаўленая ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха), незвычайная: змяшчае шматпавярховыя дамы і крамы, касцёл, капліцу і пажарнае дэпо. На вуліцах горада можна ўбачыць аўтамабілі, грузавікі, а таксама мініяцюрных гараджан, якія выходзяць з касцёла, ідуць па сваіх справах. Сярод гэтага звычайнага жыцця адбываецца Божае Нараджэнне…

– Так, нягледзячы на жорсткі пераслед веры, Касцёл захаваў урачыстае святкаванне Божага Нараджэння, гэта моцна радуе. Радуе і тое, што засталіся прыгожыя калядныя традыцыі, асабліва ў невялікіх парафіях – у малых гарадах, пасёлках, вёсках. Кожная з іх мае сваё невыказнае значэнне да арганізацыі святкавання, сваю выключнасць. Дарэчы, успамінаю сваё дзяцінства (нарадзіўся ў старажытным Нясвіжы), як мы, дзеці і падлеткі, хадзілі з каляднымі спевамі па хатах, ведалі, дзе жывуць каталікі, дзе праваслаўныя, да каго трэба пайсці 24 снежня, а да каго – 6 студзеня. І мы хадзілі, нас усюды чакалі, запрашалі ў хату, частавалі печывам і цукеркамі. Было нейкае агульнае пачуццё свята і святасці, радаснага зімовага адпачынку і спакою, была нейкая агульная людская ўтульнасць. У невялікіх парафіях, падкрэслю зноў, прыгожыя калядныя традыцыі застаюцца і сёння, чаго нельга сказаць пра вялікія гарады, дзе, на жаль, гэты аўтэнтычны дух губляецца.
Вядома (і з гэтым трэба пага-дзіцца), што на змену тым даўнішнім традыцыям прыхо-дзяць новыя, ладзяцца шматлікія імпрэзы, праводзяцца дабрачынныя акцыі. Як кіраўнік мола-дзевай місіі “Чыстае сэрца” магу сказаць, што мы ў калядны час некалькі гадоў запар праводзім дзве вялікія акцыі: “Святы Мікалай адказвае” і “Калядная ўсмешка”. Ідэя першай ўзнікла з жадання падчас калядных свят неяк больш скантактаваць дзяцей не з Дзедам Марозам, не з казачным персанажам, а з рэальнаю асобаю – з іх святым апекуном. Бацькам было прапанавана: калі яны хочуць, каб святы Мікалай даслаў іх сыну ці дачушцы ліст, то няхай найперш самі напішуць на адрас місіі. У выніку бацькоўскіх заявак паступіла шмат, і сюрпрызам для дзяцей стала не толькі віншавальная паштоўка ад святога Мікалая, але і запрашэнне на Лядовае шоу ў “Мінск-Арэне”. З акцыяй “Калядная ўсмешка” мы наведваем дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты, шматдзетныя сем’і, карацей кажучы, дзяцей, якія знаходзяцца ў складаным сацыяльным становішчы: вязём для іх калядныя інсцэніроўкі, гульні, конкурсы, забаўляльныя праграмы, падарункі, салодкія пачастункі і, канешне, дзелімся цеплынёй і радасцю нашых сэрцаў. Запрашаем таксама і да сябе, ладзім навагоднюю ёлку. У нашай парафіі прыжыліся фестывалі арганнай музыкі, калядныя вечары для дарослых. Думаю, калі мы, святары, будзем падтрымліваць падобныя справы, то ніколі не страцім ні хрысціянскіх каштоўнасцей, ні свае самабытнасці.
Ну а пачынаецца святкаванне, і так было заўсёды, у сем’ях, з Вігілійнага стала: адразу стол злёгку пакрываецца сенам (сімвал таго, што Дзіцятка Езус нарадзіўся ў стайні), пасля – белым абрусам (сімвал чысціні), ставяцца 12 посных блюд (калі дазваляе матэрыяльнае стано-вішча сям’і) і абавязкова – белая аплатка (сімвал Хрыста, які аддаў сваё жыццё за людзей). Вігілійны стол, навагодняя ёлка (сімвал дрэва жыцця), адпаведны інтэр’ер ствараюць ў доме цёплую, добразычлівую атмасферу. А калі на небе загарыцца першая вечаровая зорка, старэйшы з сям’і чытае ўрывак з Евангелля аб нараджэнні Езуса, прысутныя яднаюцца ў супольнай малітве, пасля чаго наступае кранальны момант – усе дзеляцца аплаткай, просяць адзін у аднаго прабачэння, складаюць калядныя віншаванні і пажаданні. Традыцыя гэта сямейная, але вельмі пажадана, каб на Вігілію (іншая яе назва Куцця) трапіў і нечаканы госць, або каб быў нават запрошаны, таму што Свята Божага Нараджэння акурат і напаўняе нашыя сэрцы светлымі пачуццямі, любоўю, якімі мы павінны дзяліцца з іншымі, каго сустрэнем у гэты дзень ці вечар. А як традыцыя і добры намер, пакідаем на стале адну чыстую талерку  для нечаканага госця. Пасля   ўсе разам ідзём у касцёл, на пастэрку, каб разам перажыць момант Нараджэння Збаўцы.
Назаўтра вернікі зноў збіраюцца разам, на ўрачыстую літургію у гонар Нованароджанага, затым наведваюць блізкіх, асабліва тых, хто не мог удзельнічаць у набажэнствах у храме, несучы ім агеньчык каляднай радасці. Хацеў бы падкрэсліць такі далікатны момант: калі чалавек, таксама сям’я будуць перажываць свята абасоблена, за зачыненымі дзвярыма сваёй кватэры, ці хаты, або калі будуць хадзіць у касцёл, каб задаволіць толькі свае асабістыя духоўныя патрэбы, гэта не будзе мець сэнсу добрага святкавання Божага Нараджэння. Адкрый сваё сэрца на бліжняга – у гэтым па-кліканне хрысціяніна, і Божае Нараджэнне таму спрыяе.
Своеасаблівым, заключным “акордам” святкавання Божага Нараджэння можна назваць традыцыю душпастырскага наведвання сем’яў – “Каляда”. Мы па-вінны з ахвотай выкарыстаць гэтую магчымасць, каб сустрэцца і паразмаўляць са святаром ў цёплай хатняй атмасферы, задаць пытанні, памаліцца і асвяціць наш дом.

 

– Кс. Юрый, а які сэнс калядных падарункаў? Так званыя “Рождественские распродажи” часам прапаноўваюць столькі “гандлёвых неліквідаў”, што святочны настрой ад іх псуецца…
– Сапраўды, арганізатары зімовых кірмашоў прызвычаіліся выкарыстоўваць перадсвяточны перыяд, назву свята, а на мэце – адзінае, грошы, і на гэты маркетынгавы працэс мы з вамі ніяк не можам уздзейнічаць. Тут чалавек сам павінен быць разборлівым, каб не трапіць у гэтую снежаньскую завіруху і не згубіцца ў “шо-пінгу”. Павінен вырашыць, што для яго важней і больш патрэбнае: ці захаваць сваю душу, сваё сэрца ў чыстым і спакойным роздуме аб галоўным, ці паддацца гэтай мітусні і ляцець за вялікімі зніжкамі цэн, ухапіць болей, за-плаціць меней і, урэшце, не знайсці фізічных сіл нават на ўрачыстую пастэрку… На самой справе ў падрыхтоўцы да свята, да Вігілійнага стала, у закупах падарункаў спакусы шмат, але адначасова – гэта “тэст” для верніка, каб спытаць сябе: які я? Якая мая вера? Ці жыву я сваёй верай? Ці дапускаю памылкі і як іх вы-праўляю? А падарункі… Яны былі і будуць заўсёды, каб падкрэсліць значнасць таго дня, або той па-дзеі, з нагоды якіх яны падрыхтаваныя. Вельмі важна, каб былі яны карыснымі, бяспечнымі і радавалі таго, каму ўручаныя. Але зноў жа: калі бацькі заваляць, прабачце, дзяцей пакупкамі і не ўдзеляць ім асабістай увагі, то ці бу-дзе радасць з такога падарунка?.. Перадкалядны час – вельмі прывабны для вызначэння прыярытэтаў, якімі жывём. І заўважма: калі Бог будзе на першым месцы – то ўсё астатняе будзе на сваім! Таму ў гэты благаслаўлёны час кожнаму варта зрабіць рахунак сумлення, вызначыць пастанову і пакласці яе ў яслі Хрысту.

 

– Ойча, Тры Каралі, тры мудрацы ці астраномы з Усходу, убачылі на небе зорку, якая прывяла іх у Бэтлеем, першымі ўбачылі Нованароджанага і першымі паверылі. А ці паверыць  сучасны  чалавек?
– Гэтае пытанне будзе заўсёды актуальным, бо заўсёды будуць тыя, якія паверылі і пайшлі за Хрыстусам, і тыя, хто не чуў, не бачыў, не ведае… Асабіста мяне радуе тое, што назіраю сёння: тых, хто толькі прачынаецца, адыходзіць ад сну, раз ад разу становіцца болей… У сваім штодзённым жыцці сучасны чалавек моцна заняты, перагружаны інфармацыяй, непатрэбнымі перажываннямі, і калі ён вырашае, што пойдзе ў касцёл (упершыню!) на Божае Нараджэнне, Пан таксама адудзячыць яму. Жадаю ўсім чытачам часопіса жадання прыйсці да ясляў Немаўляці абавязкова!

 

– Шчырае дзякуй, кс. Юрый, за перадкалядную размову. Плённага Вам Адвэнту, радасных свят Божага Нараджэння!

 

 Размаўляла Раіса СУШКО.
Здымкі Карнэлія КОНСЭКА, SVD


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий